Работа над сказам

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Сентября 2013 в 21:33, реферат

Описание

Па дадзенай тэме другакласнікі засвойваюць сказ як асноўную адзінку мовы, атрымліваюць уяуленні пра падзел сказаў паводле інтанацыі, вучацца адрозніваць у сказе словы, якія паказваюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца. Важна таксама выпрацоўваць у вучняў адчуванне закончанасці думкі і правільна гэта адзначаць у вуснай і пісьмовай мове: пры вымаўленні ў канцы кожнага сказа голас паніжаецца і робіцца паўза.

Работа состоит из  1 файл

рэферат па бел. мове(к.р.).doc

— 39.00 Кб (Скачать документ)


Мазырскі дзяржаўны  педагагічны універсітэт імя І. П. Шамякіна 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Работа над сказам 
 
 
                    
                                                                                                                                                               

                                                                             

 

 

                                                                                                                                            

               
 
 
 
 
 

 

 

Мазыр,2008

Па дадзенай тэме другакласнікі засвойваюць сказ як асноўную адзінку мовы, атрымліваюць уяуленні пра падзел сказаў паводле інтанацыі, вучацца адрозніваць у сказе словы, якія паказваюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца. Важна таксама выпрацоўваць у вучняў адчуванне закончанасці думкі і правільна гэта адзначаць у вуснай і пісьмовай мове: пры вымаўленні ў канцы кожнага сказа голас паніжаецца і робіцца паўза.

Вучні не змогуць асэнсаваць сказ як адзінку мовы, калі не навучацца  выдзяляць галоўныя яго члены. Дзейнік і выказнік складаюць структурную і сэнсавую аснову сказа. Таму мэтазгодна праводзіць, пачынаючы ўжо з другога класа, элементарныя надзіранні над словамі, якія паказваюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе і што пра гэта гаворыцца. Знаёмячыся з галоўнымі членамі сказа, дзеці вучацца дакладна выражаць свае думкі, дзяліць тэкст на сказы.

Ужо на першым уроку вучні засвойваюць, што наша мова складаецца са сказаў, а сказы – са слоў, што пры вымаўленні адзін сказ аддзяляецца ад другога паўзай. На пісьме пасля кожнага сказа ставіцца кропка, пытальнік або клічнік і новы сказ пачынаецца з вялікай літары.

У працэсе падзелу тэксту на сказы школьнікі павінны асэнсаваць, што сказ выражае пэўную думку, што ў сказе пра каго – небудзь або пра што – небудзь гаворыцца. Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні чытаюць тэкст і вызначаюць колькасць сказаў.

Далейшая работа па тэме накіравана на фарміраванне ўмення выдзяляць у сказе словы, якія паказваюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца. Для разбору мэтазгодна спачатку браць простыя па сваёй будове сказы: Вучань чытае. Дзеці гуляюць. Свеціць сонейка. Спяваюць птушкі. Аналізуючы іх, дзеці называюць словы, якія паказваюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.

Для ўсведамлення дзецьмі сэнсавага і структурнага ядра сказа важна выкарыстоўваць на ўроках выбарачнае чытанне. Так, настаўнік прапануе вучням прачытаць сказ, напрыклад, пра Люду, пра Пецю, пра Галю і г. д. Затым выдзяляюцца словы, якія паказваюць, што гаворыцца пра Галю, пра Пецю і г. д.

Пры разборы сказаў з больш складанай структурай трэба абазначаць або выпісваць іх асновы: Люда палівае, Галя выцірае, Пеця поіць, Міця корміць.

Работа з дэфармаваным тэкстам спрыяе замацаванню ведаў пра сказ, пра яго аснову. Пакажам прынцып работы. Васілёк, дамоў, маленькі, ішоў. Спачатку  пад кіраўніцтвам настаўніка дзеці высвятляюць, што ў сказе гаворыцца пра Васілька. Слова Васілёк суадносіцца са словам ішоў. Такім чынам, складаецца аснова сказа Васілёк ішоў. Затым складаюцца словазлучэнні: маленькі Васілёк, ішоў дамоў. Пашыраючы аснову сказа словазлучэннямі, настаўнік адначасова працуе і над парадкам слоў у сказе: Маленькі Васілёк ішоў дадому або Ішоў дадому маленькі Васілёк.

Мэтай наступных урокаў  з’яўляецца знаёмства вучняў са сказамі, якія па свайму сэнсу выражаюць паведамленне, пытанне або заклік, са знакамі прыпынку пасля іх. Пры чытанні тэксту дзеці падлічваюць колькасць сказаў у ім, у кожным сказе вызначаюць словы, якія паказваюць, пра каго або пра што гаворыцца і што гаворыцца. Далей звяртаецца ўвага на правільнае чытанне гэтых сказаў: плаўны спакойны тон, паніжэнне голасу ў канцы сказа. У такіх сказах на канцы ставіцца кропка.

Пры знаёмстве з пытальнымі сказамі настаўнік звяртае ўвагу вучняў на тое, як іх трэба чытаць: павышэнне голасу на тым слове, якое змяшчае пытанне. У сказах з запытаннем на канцы ставіцца пытальнік.

Клічныя сказы таксама выдзяляюцца голасам, выражаюць заклік. У такіх сказах на канцы ставіцца клічнік.

Такім чынам, работа над сказам ў другім класе садзейнічае развіццю мовы вучняў, асэнсаванню таго, што сказ з’яўляецца асноўнай адзінкай мовы. 
 
                                                 Літаратура

 

    1. Івашуціч, Я. М. і інш. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах: вучэб. дапам. для фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання пед. ін-таў/ Пад рэд. А. П. Шанько.-Мн.:Вышэйш. шк., 1986.
    2. Савельева, Т. М., Паўлоўскі, І. І. і інш. Кніга для настаўніка: Дапам. для настаўніка/ Пад рэд. Т. М. Савельевай.-Мн.: Нар. Асвета, 1990.
    3. Яленскі, М. Г. і інш. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ўстаноў,     якія забяспечываюць   атрыманне    выш.  адукацыі/     Пад рэд. М. Г. Яленскага.-Мн.:Адукацыя і выхаванне, 2007.

Информация о работе Работа над сказам