Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Марта 2013 в 13:52, реферат
Беларуская дзіцячая літаратура выконвае важную ролю ў жыцці маленькага і дарослага чалавека. Беларуская дзіцячая літаратура – надзвычай багатая бязмежная скарбонка мастацкіх твораў для маленькіх і большых дзяцей нашай Беларусі. З дапамогай твораў маленькія чытачы набываюць сацыяльны і эстэтычны вопыт.
Уводзіны
Беларуская дзіцячая літаратура выконвае важную ролю ў жыцці маленькага і дарослага чалавека. Беларуская дзіцячая літаратура – надзвычай багатая бязмежная скарбонка мастацкіх твораў для маленькіх і большых дзяцей нашай Беларусі. З дапамогай твораў маленькія чытачы набываюць сацыяльны і эстэтычны вопыт.
На календары вечнасці - XXI стагоддзе, эпоха навукова - тэхнічнай рэвалюцыі, эпоха біёнікі і электронікі... Узброены ведамі чалавек ужо абганяе сёння самую смелую казачную фантазію, самыя няўрымслівыя мары. Фантазію казак абганяе, а сама казка, як ні дзіўна, не старэе, у нябыт не адыходзіць. Можна нават сказаць - наадварот, у апошні час попыт на гэты від вуснапаэтычнай народнай творчасці прыкметна ўзрос і працягвае павышыцца. Гэта датычыць, зразумела, і беларускага казачнага эпасу, беларускай казкі.
Жывая цікавасць, якую выклікае беларуская народная казка ў сучаснага чытача, не выпадковая: яна абумоўлена, несумненна, яе высокімі ідэйна - мастацкімі якасцямі і непаўторнай нацыянальнай своеасоблівасцю. Глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная цнатлівасць і чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання і, нарэшце, сапраўднае моўнае чарадзейства, - вось некаторыя з гэтых вартасцей, якія заўсёды прываблівалі і прывабліваюць да беларускай казкі ўдзячных чытачоў і слухачоў.
Казка – гата мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна – прававога, фантастычнага, або навелістычна – авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна – павучальны сэнс.
Усе беларускія казкі класіфікуюцца звычайна па трох асноўных раздзелах: казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі і сацыяльна - бытавыя.
Казкі складае народ, а даносяць іх да слухачоў, чытачоў, гледачоў таленавітыя казачнікі, а таксама перакладчыкі, пісьменнікі.
Кніга “ Беларускія народныя
казкі” была надрукавана ў 2010 годзе
у выдавецтве “ Мастацкая літаратура”
пад рэдакцыяй Наталлі
У скад гэтай цудоўнай кнігі ўваходзяць чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл і сацыяльна- бытавыя казкі.Усе казкі маюць вельмі цікавы і захапляльны змест. Яшчэ ў ей ёсць прыгожыя каляровыя малюнкі, якія вельмі добра разкрываюць змест казкі.
Самым любімым героем цудадзейных казак з'яўляецца Іван-дурак, які паступова выяўляе свае здольнасці і сілу, перамагаючы ўсіх ворагаў на шляху да асабістага і ўсеагульнага шчасця. У гэтым вобразе сімвалічна паказаны якасці ўсяго працоўнага народа. Такім з пачатку паказвае аўтар героя казкі “Бацькаў дар”:
– Было ў яго тры сыны – два разумныя , а трэці Іван- прасцяк. Разумныя пажаніліся, а Іван усё на печы ляжыць ды на жалейцы іграе.
Але далей у казцы мы бачым, што Іван не такі просты.
Ён змог з дапамогай бацькавых дароў і свайго розуму стаць царскім зяцем.А потым і завалодаў усім царствам. Аўтар паказвае, што каб дабіцца чаго-небудзь адной сілы мала, трэба яшчэ быць хітрым і мудрым.
Тое ж адлюстроўвае нам аўтар і ў казцы “Як Іван чарцей перахітрыў”.
Выскачыў чорт Крэпкі з балота,кажа Івану:
-Хто каго здужае, таму і золата застанецца.
Паглядеў Іван на чорта Крэпкага: “Не вельмі, - думае,- лёгка цябе здужаць!” Але выгляду не падае, што спужаўся. Азірнуўся навакол, бачыць: недалёка, пад елкаю, мядзведзь ляжыць
-Што ж ,- кажа Іван чорту, - ці варта мне самому з табою дужацца? Баюся, што ты пасля такой дужанкі і касцей не збярэш. Вунь, пад елкаю, ляжыць мой стары дзед, падужаейся з ім: паглядзім, якая ў цябе сіла….
І так было з астатнімі чарцямі. Перамог іх Іван з дапамогай сваёй хітрасці і мудрасці.
А
ў казцы “Ох і залатая
-Ох, ох - застагнаў сам сабе Янка.
І толькі ён так сказаў – выскачыў з-пад пня маленькі дзядок з доўгаю барадою.
На працягу казкі Янка выратаваў маленькую мышку і маленькую серабрыстую рыбку ад смерці. А яны потым адплацілі яму за дабро і дапамаглі вярнуць залатую табакерку. Вось чаму людзі кажуць:
-Як ты адносішся да людзей, так і да цябе будуць. Так сама і з жывёламі:будзеш ты да іх ласкавы,то і яны да цябе.
І апошняя казка мае назву “ Аленка”.
Уей
разказваецца,пра дзяўчынку,
-Вунь,- кажуць,- Крапіўіца сваю Сіўку павяла пасвіць.
І надумала яна паехаць сваіх братоў старэйшых шукаць.
У казцы аўтар паказвае,як жывёлы дапамагаюць дзяўчыне на нялёгкім шляху.
Аленка пытаецца ў Сіўкі:
-Заржы, заржы, кабыліца,
Скажы, скажы мне,Сівіца:
На якую дарогу цябе кіраваць,
Дзе мне родных брацейкаў шукаць?
Тут Сіўка галаву ўзняла, заржала, на левую дарогу паказала.
Па дарозе Аненцы сустрэлася ведзьма і прапанавала ей пераначаваць у яе,на што сабачка Лысун зацяўкаў:
-Цяў, цяў!
Не казала маці
Ночкай начаваці!..
Цяў, цяў!
Не кабета гэта
З табою размаўляе,-
Ведзьма Барабаха
Злыя думкі мае…
Але Аленка сабачку не паслухала і пайшла.
Абманула яе ведзьма: дала Аленцы старыя жабрацкія рызманы і калі прыехалі да братоў сказала,што яна іх малодшая сястра, а Аленка яе наймічка.
Але і тут дапамог Лысун.Калі брат выйшаў з шатра,то ён зацяўкаў:
-Цяў, цяў!
Ведзьма Барабаха
Ушатры сядзіць,
На чужых братоў
Гадзінай глядзіць,
Булкі есць, віно п’е
Мёдам запівае,
Родная ж сястрыца
Слёзы пралівае…
Тут брат пра ўсё і здагадаўся…Ведзьму спалілі і паехалі з сястрой да старых бацькоў.
Цудадзейныя казкі праз шматвяковы шлях свайго развіцця набылі ўстойлівыя традыцыі ў кампазіцыйнай будове і мастацкіх прыёмах, якія цалкам адпавядаюць іх зместу. У адносінах багацця паэтыкі і «казачнай абраднасці» гэтыя казкі займаюць першае месца ва ўсім казачным рэпертуары. Яны вызначаюцца стройнай кампазіцыяй, асноўнымі раздзеламі якой з'яўляюцца зачын і апавядальная (ці эпічная) частка, якая нярэдка завяршаецца канцоўкай.
Зачын і канцоука звычайна з’яўляюцца ўстойлівымі формуламі, якія вар’іруюцца ў многіх казках.
Зачын часам абазначае месца дзеі, але
яно звычайна з'яўляецца казачна- няпэўным.
Напрыклад: «У некаторым царстве, у некаторым
гасударстве жыў сабе старык са старухай...»";
«Была недзе вялікая гара, а ў той гары
жыў цмок...» Часам месца дзеі ў зачыне
зусім не паказваецца, але «пачатковыя»
(першыя па часу) персанажы абавязкова
называюцца. Так і ў казках,якія я разглядаю.
Казка “Бацькаў дар” пачынаецца з слоў:«Жыў сабе на свеце адзін добры чалавек.
Было ў яго тры сыны...” , ці “Жыў сабе сераціна Янка,
леснікоў сын…”: з казкі “ Ох і залатая
табакерка”.
Апавядальная (ці эпічная) частка выкладае
асноўны змест казкі. У цудадзейных казках
яна звычайна разгортваецца павольна,
з неаднаразовым
(часцей за ўсё трохразовым) паўтарэннем
асноўных матываў і эпізодаў, якія варіруюцца.
Напрыклад: у казцы “Бацькаў дар” Іван
тройчы хадзіў начаваць на бацькаву магілу;
аддаў яму бацька трох коней і так далей.
А ў казцы “Як Іван чарцей перахітрыў”
Іван тройчы перахітрыў чарцей.Гэты прыём
запавальнення дзеі з мэтай узмацнення
эфекту і стварэння напружання ў слухачоў
называеца рэтардацыяй.
Для ўсіх казак самай важнай з'яўляецца дзея. Паслядоўнасць казачнай дзеі, спалучэнне яе эпізодаў строга рэгламентаваны. У дзеі раскрываюцца характары герояў і ворагаў, а таксама якасці цудадзейных памочнікаў. Іменна дзея з’яўляецца галоўным спосабам выяўлення характараў і якасцей казачных персанажаў.
Героі, ворагі і іх памочнікі ў цудадзейных казках паказваюцца выключнымі, а таму ў іх абмалёўцы вялікую ролю адыгрывае прыём гіпербалізацыі. Асабліва гіпербалічна малюецца іх сіла і ўласцівасці.
Напрыклад, герой казкі “Бацькаў дар” “тры разы свет абляцеў і да зямлі не дакрануўся” ці “гнеды конь як сігануў, дык толькі на паўлокця да царэўны не даскочыў…; “дзіва-кабыліца – з ноздраў яе полымя шугае, з вушэй дым валіць. »
Для цудадзейных казак, як і для многіх іншых фальклорных твораў, уласцівы паралелізм, пастаянныя эпітэты, сімвалы і іншыя сродкі мастацкай выразнасці. Вызначаючыся высокім ідэйна-мастацкім узроўнем, яны аказалі вялікі ўплыў на беларускую літаратуру, у прыватнасці на прозу першых перыядаў яе развіцця.
Глыбокаму зместу народных казак адпавядала багацце і разнастайнасць сродкау мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Высокі мастацкі ўзровень беларускага казачнага эпасу-вынік шматвяковай калектыўнай апрацоўкі, адбору і шліфоўкі твораў, тварэнне генія ўсяго народа.
Немалаважная заслуга ў гэтым належыць таленавітым казачнікам. Свабодна валодаючы багацейшымі скарбамі мастацкага слова, што здабыў на працягу сваёй гісторыі беларускі народ, яны з вялікім мастацкім густам і адчуваннем спецыфікі твору выбіраюць найбольш адпаведныя фарбы. Большасць прыёмаў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці з'яўляецца агульнай для ўсіх відаў казачнага эпасу, і ў той жа час кожны від беларускіх казак мае свае асаблівасці мастацкай формы. Нават адны і тыя ж мастацкія сродкі ў розных казках выкарыстоўваюцца па-рознаму.
У беларускіх казках шырока ўжываюцца сталыя эпітэты, якімі асабліва багатыя чарадзейныя казкі. Сталыя эпітэты надаюць гэтым творам і асобным іх вобразам уласцівы традыцыйнай народнай творчасці спецыфічны каларыт. Многія з эпітэтаў (напрыклад, «залатымі грывамі» ,» залатая шчацінка» ,«шаўковыя мурагі» і інш.) звязваюць беларускі фальклор з быліннымі трэдыцыямі і пераносяць слухачоў або ў сівую старажытнасць, абоў невядомыя і поўныя таямнічасці краіны. У антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казках сталых эпітэтаў значна менш, і яны адрозніваюцца ад сталых эпітэтаў чарадзейных казак і сэнсавай нагрузкай, і эмацыянальнай афарбоўкай, і ступенню ўстойлівасці. Такія эпітэты ёсць у казцы « Музыка – чарадзей». Напрыклад: «ліхі пан ды цівун з прыганятымі ».Народ тонка карыстаецца параўнаннямі, як простымі, так і разгорнутымі і адмоунымі. Пры гэтьм зноў-такі характар параўнанняў, іх сэнсавая і ідэйная нагрузкі і эмацыянальная афарбоўка залежаць ад віду казак і ад характару вобразаў, асобныя рысы якіх падкрэсліваюцца гэтымі мастацкімі сродкамі. У антыпрыгонніцкіх творах, напрыклад, драпежных і крыважэрных паноў-прыгнятальнікаў параўноўвалі з ваўкамі ў аўчарні. Такім жа эмацыянальна-насычаным і выразным з яуляецца параўнанне з казкі “Музыка – чарадзей” “паны і чэрці –аднае шэрсці».
Характарыстыка дзеючых асоб большасці беларускіх казак даецца звычайна сцісла, некалькімі каларытнымі мазкамі, якія падкрэсліваюць якую-небудзь вызначальную рысу героя. Адным са сродкаў такой лаканічнай характарыстыкі з'яўляюцца імёны герояў. Так ,напрыклад, у казцы “Як Іван чарцей перахітрыў” чорта самага крэпкага завуць – Крэпкі, самага лепшага да бегу – Шыбкі, а того,які сама лепш свішча – Свістун.
Вякамі ішло чалавецтва сцяжынкай
казкі, мудра захоўваючы ў ёй самае
галоўнае – яе цэльнасць, светаўспрыманне,
зацвярджаючы перамогу дабрыні, прыгажосці,
ісціны. Як справядліва зазначаў М.
Прышвін, у казцы шчаслівы канец
ёсць усталяванне гарманічнай
Казка – гэта выхад з трагедыі. Казка – самае яркае люстэрка сілы людской фантазіі, без якой немагчыма выхаванне дзіцяці, развіццё творчасці і прагрэсу. Не кожная маці, бабуля могуць расказаць свайму немаўлятку, які толькі вучыцца пазнаваць свет, пра астраномію, гісторыю, музыку, бо самі недасведчаны ў гэтых навуках, а вось спець калыханку, расказаць казку дзіцяці можа і робіць кожны.