Стилистический разбор текста

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Декабря 2011 в 10:46, контрольная работа

Описание

Урывак з аповесці У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.
Я ехаў з губернскага горада М. у самы глухi куток губернi на наёмным вазку, i мая экспедыцыя падыходзiла да канца. Заставалася яшчэ якiя тыднi два начаваць у адрынах або проста ў вазку пад зорамi, пiць з крынiц ваду, ад якой шчымiць лоб, слухаць працяглыя, як беларускае гора, песнi баб на прызбах. А гора ў той час хапала: падыходзiлi да канца праклятыя васьмiдзесятыя гады.

Содержание

ЗАДАННІ 2
ПАДАБРАЦЬ ТЭКСТ З 10-15 ЗВЫШФРАЗАВЫХ АДЗІНСТВАЎ (АБЗАЦАЎ, СКЛАДАНЫХ СІНТАКСІЧНЫХ ЦЭЛЫХ) ДЛЯ ВЫКАНАННЯ ДАЛЕЙШЫХ ЗАДАННЯЎ 4
ПАКАЗАЦЬ АПІСАЛЬНА ЦІ Ў ТАБЛІЧНАЙ ФОРМЕ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЕ СТЫЛІСТЫЧНА НЕЙТРАЛЬНЫХ І АФАРБАВАНЫХ МОЎНЫХ СРОДКАЎ У ПАДАБРАНЫМ ТЭКСЦЕ 5
АКРЭСЛІЦЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ ЭКСТРАЛІНГВІСТЫЧНЫХ (ПАЗАМОỶНЫХ) І ЛІНГВІСТЫЧНЫХ ФАКТАРАЎ У ПАДАБРАНЫМ ТЫКСЦЕ 5
ЗРАБІЦЬ ПОЎНЫ СТЫЛІСТЫЧНЫ РАЗБОР (АНАЛІЗ) ТЭКСТУ Ў СТРОГАЙ АДПАВЕДНАСЦІ З ПРАПАНАВАНАЙ СХЕМАЙ 6
ЛІТАРАТУРА 7

Работа состоит из  1 файл

Контр. стилистика 2.doc

— 62.50 Кб (Скачать документ)

Змест

Заданні

Падабраць тэкст з 10-15 звышфразавых адзінстваў (абзацаў, складаных сінтаксічных цэлых) для выканання далейшых заданняў

     Урывак  з аповесці У. Караткевіча  “Дзікае паляванне  караля Стаха”. 
      Я ехаў з губернскага горада М. у самы глухi куток губернi на наёмным вазку, i мая экспедыцыя падыходзiла да канца. Заставалася яшчэ якiя тыднi два начаваць у адрынах або проста ў вазку пад зорамi, пiць з крынiц ваду, ад якой шчымiць лоб, слухаць працяглыя, як беларускае гора, песнi баб на прызбах. А гора ў той час хапала: падыходзiлi да канца праклятыя васьмiдзесятыя гады. 
      Не думайце, аднак, што мы ў той час толькi i рабiлi, што крычалi i пыталi мужыка: "Чаго бяжыш, мужычок?" i "Ты проснешься ль, исполненный сил?" 
Гэта прыйшло пазней - сапраўдныя пакуты за народ. Чалавек, як вядома, найбольш сумленны да дваццацi пяцi год, у гэты час ён арганiчна не выносiць несправядлiвасцi, але моладзь занадта прыслухоўваецца да сябе, ёй нова i цiкава глядзець, як новымi думкамi i пачуццямi (яна ўпэўнена, што такога не думаe i не адчуваe нiхто) рунее душа. 
I толькi потым прыходзяць бяссонныя ночы над шматком газеты, на якiм надрукавана такiмi ж лiтарамi, як i ўсе, што сёння ўзвялi на шыбенiцу трох, разумееце, трох, жывых i вяселых. Потым прыходзiць i жаданне ахвяраваць сабою. Усе мы, i я ў тым лiку, прайшлi праз гэта. 
      Але ў той час я ў глыбiнi душы (хоць i лiчыўся "чырвоным") быў перакананы, што не толькi з шыбенiц растуць на зямлi лясы (што, вядома, было правiльным нават у часы Язафата Кунцэвiча i беларускай доказнай iнквiзiцыi) i не толькi стогн адчуваецца ў нашых песнях. 
      Для мяне ў той час было значна больш важлiвым зразумець, хто я, якiм багам я павiнен малiцца. Прозвiшча мае было, як казалi ў тыя часы, "польскае", - хоць я i дагэтуль не ведаю, што ў iм такога мазавецкага было, - у гiмназii (а гэта было тады, калi яшчэ не забыўся чорнай памяцi папячыцель Карнiлаў, паплечнiк Мураўёва) называлi нас, гледзячы на мову бацькоў, "древнейшей ветвью русского племени, чистокровными, истинно русскими людьми". Вось як, нават больш рускiя, нiж самi рускiя. Прапаведавалi б нам гэтую тэорыю да пачатку гэтага стагоддзя - абавязкова б Беларусь перашыбла Германiю, а беларусы зрабiлiся б першымi гвалтаўнiкамi на зямлi i пайшлi б адваёўваць у рускiх, якiя не сапраўды рускiя, жыццёвы абшар, асаблiва яшчэ калi б добры Божачка даў нам рогi. 
      Я тады шукаў свой народ i пачынаў разумець, як многiя ў той час, што ён тут, побач, толькi за два стагоддзi з нашай iнтэлiгенцыi добра выбiлi гэта разуменне. Таму i працу сабе я выбраў незвычайную - зведанне гэтага народа. 
      Я кончыў пасля гiмназii ўнiверсiтэт i стаў вучоным-фалькларыстам. Справа гэтая ў той час толькi пачыналася i лiчылася сярод уладу маючых небяспечнай для iснуючага парадку. 
      Але паўсюль - i толькi гэта рабiла лягчэйшай справу маю - я сустракаў увагу i дапамогу. I ў асобе малаадукаванага валаснога пiсара, якi пасля дасылаў запiсы казак мне i Раманаву, i ў асобе дрыжачага за хлеб вясковага настаўнiка, i (мой народ жыў!) нават у асобе аднаго губернатара, надзвычай добрага чалавека, сапраўднай белай вароны; ён даў мне рэкамендацыйны лiст, у якiм загадваў пад пагрозай суровых захадаў чынiць мне ўсялякую дапамогу. 
      Дзякуй вам, простыя беларускiя людзi! 
      Нават зараз яшчэ я малюся на вас. Што ж казаць пра тыя гады... 
      Паступова я зразумеў, хто я. Што прымусiла мяне зрабiць гэта? 
Можа, цёплыя агнi весак, назвы якiх i дагэтуль нейкiм цёплым болем уваходзяць у маё сэрца: Лiпiчна, Сорак Татар, Бярозава Воля, урочышча Разбiты Рог, Памярэч, Дубрава, Вавёркi? 
      А можа, начлег на поплаве, калi дзецi баюць казкi i драма крадзецца да цябе праз кажух разам з холадам? Цi мурожны пах маладога сена i зоры праз прадзертую страху адрыны? 
      Або нават i не яны, а проста хвойная iглiца ў чайнiку, дымныя чорныя хаты, дзе жанчыны ў андараках прадуць i пяюць бясконцую песню, падобную на стогн. 
     Гэта было мае. За два гады я абышоў i праехаў Менскую, Магiлёўскую, Вiцебскую, частку Вiленскай губернi. I паўсюду я бачыў гора народнае, бачыў брудных дзяцей, бачыў сляпых жабракоў, бачыў гора народа майго, даражэй за якi - я зараз ведаю гэта - у мяне не было нiчога на свеце. 
      Тады тут быў этнаграфiчны рай, хоць казка, а асаблiва легенда, як найбольш нетрывалыя прадукты народнай фантазii, пачалi забiрацца ўсё далей i далей, у мядзведжую глуш. 
      Я пабываў i там, у мяне былi маладыя ногi i маладая прага. I чаго мне толькi не даводзiлася бачыць! 
      Бачыў я цырымонiю з заломам, крапiўныя святкi, гульню ў забытага нават тады "яшчура". Але найбольш бачыў я апошнюю бульбу ў мiсе, чорны, як зямля, хлеб, соннае "а-а-а" над калыскай, вялiкiя выплаканыя вочы жанчын. 
      Гэта была вiзантыйская Беларусь! 
      Гэта быў край паляўнiчых i намадаў, чорных смалакураў, цiхага, такога прыемнага здалёк, звону забытых цэрквачак над дрыгвой, край лiрнiкаў i цемры.

Паказаць  апісальна ці ў таблічнай форме ўзаемадзеянне стылістычна нейтральных і афарбаваных моўных сродкаў у падабраным тэксце

     Аналізуемы  тэкст у асноўным прадстаўляе  сабой сукупнасць простых сказаў. Прычым многія з іх маюць клічную або пытальную інтанацыю, што сведчыць аб тым, што аўтар нібы звяртаецца да свайго чытача, спрабуе максімальна дакладна перадаць свае думкі і эмоцыі. Акрамя таго ўсе гэтыя клічныя і пытальныя сказы выконваюць функцыю эмацыянальнага ўдакладнення. Тэкст багаты на ўсялякага роду гістарызмы і архаізмы: андарак, валасны пісар, губернія і інш. Яны надаюць тэксту нейкую старажытнасць і незвычайнасць, вымушаюць чытача нібы акунуцца ў тыя далекія часы (канец 80-х 19 ст.).

Акрэсліць узаемадзеянне экстралінгвістычных (пазамоўных) і лінгвістычных фактараў у падабраным тэксце

Дадзены тэкст належыць да мастацкага стылю. Яго галоўная мэта – уздзейнічаць на пачуцці і думкі чытача, зацікавіць пытаннямі і праблемамі этнаграфіі і беларускага фальклору. Каб быць бліжэй да чытача, аўтар вядзе аповяд ад першай асобы і адначасова з’яўляецца галоўным героем твору. Ягонымі эмоцыямі, перажываннямі і пачуццямі прасякнуты кожны радок. І дзякуючы гэтаму мы можам уявіць самога аўтара – адукаванага чалавека, нераўнадушнага да жыцця і становішча свайго народа. Складваецца нават уражанне, што Караткевіч перажывае за кожнага асобна ўзятага селяніна, за яго нястачу, голад, за брудных дзяцей. Увесь тэкст прасякнуты гэтым перажываннем, якое месцамі нават пераходзіць у сапраўдны боль.

Ва ўрыўку неаднаразова выкарыстоўваецца інтэртэкстуальнасць. Караткевіч прыбягае к гэтаму прыёму наўмысна, каб зрабіць свае думкі больш абгрунтаванымі, негаласлоўнымі.

Як і належыць мастацкаму стылю, тэкст характарызуецца  вобразнасцю.

У цэлым жа, трэба  адзначыць, што разглядаемы тэкст разлічаны на шырокую аўдыторыю, а мова выкладання, хоць і не зусім простая, будзе зразумелай кожнаму чытачу.

Зрабіць поỷны стылістычны  разбор (аналіз) тэксту ў строгай адпаведнасці з прапанаванай схемай

     Жанрава-стылістычная прыналежнасць - пісьмовая форма маўлення, мастацкі стыль, жанр аповесці.

     Тон маўлення спакойны, сур’ёзны, аб’ектыўны. Аўтар вядзе аповяд ад першай асобы.

     Вобразные сродкі мовы выкарыстоўваюцца, хоць і не так шырока, як у паэтычным творы:

     Метафары: “выплаканыя вочы”, “маладая прага”, “белая варона” – робяць тэкст больш выразным і маляўнічым, дапамагаюць больш жыва ўявіць апісваемыя аўтарам карціны і з’явы.

     Эпітэты: “мядзведжая глуш”, “край лірнікаў і цемры”, “чорны хлеб” – надаюць  тэксту маляўнічасць і нават некаторую паэтычнасць.

     Тэкст насычаны аднароднымі членамі, што месцамі надае яму пералічальную інтанацыю.

     Шмат  у тэксце сказаў з пытальнай і  клічнай інтанацыяй. У большасці  сваёй яны аднасастаўныя і  дзякуючы гэтаму аўтар можа выказваць  свае асабістыя перажыванні наконт сказанага.

     Сінтаксічная  арганізацыя:

     Тэкст складаецца з 18 абзацаў. Сказы, якія выражаюць адносіны аўтара да таго, пра што вядзецца аповяд, з’яўляюцца самастойным абзацам.

     У складаным сінтаксічным цэлым сказы звязаны паслядоўнай сувяззю: кожны наступны сказ дапаўняе тое, пра што расказвалася ў папярэднім.

     Выкарыстоўваюцца формы злучэння самастойных сказаў у сінтаксічнае цэлае: лесіка-сінтаксічная (лексічныя і займеннікавыя паўторы) і прымыканне.

       
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Літаратура:

  1. 1.Абабурка М.В. Культура беларускай мовы. Мн., 1994. – 122 с.
  2. Малажай Г.М. Сучасная беларуская мова. Слова, перыфраза, фразеалагізм. Мн., 1992. - 238 с.
  3. Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1976. –303 с.
 

Літаратура:

  1. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995. –

294 с. 

  1. Розенталь Д.Э. Практическая стилистика русского языка.М., 1987. – 399 с.
  2. Абабурка М.В. Культура беларускай мовы. Мн., 1994. – 122 с.

Информация о работе Стилистический разбор текста