Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Марта 2013 в 15:09, контрольная работа
Ў ажыццяўленні контррэвалюцыйнага перавароту і аднаўленні манархіі былі зацікаўлены перш наперш такія манархічныя партыі і арганізацыі як “Союз русского народа”, “Совет объединенного дворянства”, “Союз земельных собственников”, “Союз Михаила Архангела" і іншыя, найбліжэйшае акружэнне цара, генералітэт і вышэйшае афіцэрства царскай арміі, памешчыкі, вышэйшае духавенства і інтэлігенцыя. Аднак пасля Лютаўскай рэвалюцыі гэтыя палітычныя партыі і групы насельніцтва былі дэмаралізаваны і не мелі палітычнай і ваеннай сілы для здзяйснення контррэвалюцыйнага перавароту. Гэты шлях грамадска-палітычнага развіцця застаўся нерэалізаваным.
Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г.
Беларускі нацыянальны рух.
Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі адбыліся значныя змены ў палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці Расіі. Краіна станавілася адной з самых дэмакратычных на свеце. Яна стаяла перад выбарам шляху далейшага развіцця. Абвастрылася пытанне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Розныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны.
ТЭМА 26. БЕЛАРУСЬ ПАСЛЯ ЛЮТАЎСКАЙ
(1917 г.) БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ План
Развіццё Расійскай дзяржавы магло пайсці па адным з трох шляхоў: 1) контррэвалюцыйны пераварот і аднаўленне манархіі; 2) буржуазнарэфармісцкі шлях да капіталізму; 3) пралетарскарэвалюцыйны шлях да сацыялізму. Ў ажыццяўленні контррэвалюцыйнага
перавароту і аднаўленні манархіі былі
зацікаўлены перш наперш такія манархічныя
партыі і арганізацыі як “Союз
русского народа”, “Совет объединенного
дворянства”, “Союз земельных собственников” У буржуазнарэфармісцкім шляху развіцця Расіі да капіталізму былі зацікаўлены буржуазныя партыі і арганізацыі (кадэты, акцябрысты і інш.), фабрыканты, заводчыкі, банкіры, прадстаўнікі гандлёвафінансавага капіталу, буржуазія горада і вёскі. Гэта былі даволі ўнушальныя палітычньія сілы, але перамагчы на шляху буржуазнарэфармісцкага развіцця Расіі ім не ўдалося. Галоўная прычына гэтага нежаданне і няздольнасць вярхоў расійскай буржуазіі і перш наперш Часовага буржуазнага ўрада вырашыць сацыяльнаэканамічныя і палітычныя праблемы. Працягвалася Першая сусветная вайна, якая давяла краіну да разрухі, а народ да галечы, стала ненавіснай для салдат і афіцэраў. Тым не менш Часовы буржуазны ўрад дзеля атрымання вялікай кантрыбуцыі з пераможаных краін, а таксама ў мэтах нажывы і ўзбагачэння кіруючай вярхушкі вырашыў працягваць вайну "да пераможнага канца". Такая палітыка буржуазіі пазбавіла Часовы буржуазны ўрад падтрымкі з боку арміі. Бальшавікі, якія знаходзіліся ў апазіцыі да Часовага ўрада, у сваёй агітацыйнапрапагандысцкай рабоце сярод салдат заяўлялі аб тым, што ў выпадку пераходу ўлады да Саветаў вайна будзе скончана на другі дзень. Сваё слова бальшавікі стрымалі. 26 кастрычніка 1917 г. II Усерасійскі з'езд Саветаў прыняў Дэкрэт аб міры. Не вырашалася таксама і аграрнае, сялянскае пытанне. Працягвала існаваць памешчыцкае, латыфундыяльнае землеўладанне. Сяляне пакутавалі ад малазямелля і беззямелля. Часовы ўрад нічога не зрабіў для таго, каб вырашыць тую аграрную праграму, якая была састаўной часткай буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі. Зразумела, што сяляне (а гэта была большасць насельніцтва Расійскай дзяржавы) адказалі ў даверы Часоваму ўраду і падтрымалі бальшавікоў, якія абяцалі вырашыць сялянскае пытанне і надзяліць сялян зямлёй. У ліку першых дэкрэтаў савецкай улады быў Дэкрэт аб зямлі. Часовы ўрад нічога не зрабіў для вырашэння нацыянальнага пытання, а таму пазбавіўся падтрымкі з боку большасці насельніцтва ўскраін Расійскай дзяржавы. Нічога не было зроблена таксама для паляпшэння ўмоў працы і жыцця рабочага класа. Такім чынам, антынародная палітыка Часовага буржуазнага ўрада пазбавіла яго падтрымкі з боку большасці расійскага народа. Самымі папулярнымі і аўтарытэтнымі сталі партыі сацыялістычнай арыентацыі, і перш-наперш бальшавіцкая партыя. Восенню 1917 г. быў выбраны пралетарскарэвалюцыйны шлях да сацыялізму.
Блізкай да гэтай групоўкі была Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Праграмныя дакументы БПНС зафіксавалі патрабаванні захавання прыватнай уласнасці, аўтаноміі Беларусі з заканадаўчым органам (краёвай радай) у складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі. Партыя выступала за адраджэнне беларускай культуры, увядзенне культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў. Каля 5 тыс. чалавек налічвала Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). На канферэнцыі у сакавіку 1917 г. БСГ падтрымала палітыку Часовага ўрада, ідэю стварэння федэратыўнай рэспублікі з аўтаноміяй Беларусі. 25-27 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве
Мінскага камітэта дапамогі 8–12 ліпеня 1917 г. у Мінску
адбыўся другі з’езд Меншавікі, эсэры, бундаўцы былі супраць палітычнай аўтаноміі Беларусі. Яны лічылі лепшым абласное самакіраванне беларускіх губерній у межах дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі. У ліпені-жніўні 1917 г. на Беларусі прайшлі выбары ў мясцовыя органы самакіравання-гарадскія думы, земствы. Найбольшую колькасць месцаў у гарадскіх думах атрымалі эсэры,бундаўцы, польскі сацыялістычны блок, яўрэйскі нацыянальны блок. На выбарах у валасныя земствы перамогу атрымалі эсэры, у мястэчках- бундаўцы. Такім чынам, ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва. Тым часам Часовы ўрад працягваў рэгрэсіўную палітыку навядзення парадку. 18 ліпеня генерал Л.Г.Карнілаў прызначаны Вярхоўным галоўнакамандуючым. Ён патрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру. Па загадзе Карнілава ў Петраград былі накіраваны вайсковыя часці, каб разагнаць Саветы і Часовы ўрад. Супраць былі мясцовыя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, рабочыя беларускіх гарадоў. Узмацняўся беларускі рух. У другой палове верасня 1917г., у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў, затым у Слуцкім і Рэчыцкім Саветах. Бальшавіцкія арганізацыі збіралі сілы. Такім чынам, ні адна спроба зрабіць Беларусь аўтаномнай, нават у складзе Расіі, не знайшла сваёй канчатковай рэалізацыі.
Значна ўзмацніўся беларускі нацыянальны рух. Вясной 1917 г. узнавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная Грамада (БСГ), адбыўся з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый.Мэта з’езда – выпрацоўка ў новых умовах праграмы беларускага нацыянальнага руху. Быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт. Цэнтральная рада была абвешчана адзіным кіруючым органам усяго беларускага нацыянальнага руху. На сесіі Цэнтральнай рады (15 кастрычніка 1917 г.) прадстаўнікі левага крыла БСГ у знак пратэсту супраць палітыкі правых адмовіліся ад удзелу ў сесіі. БСГ раскалолася на дзве часткі. Такім чынам, напярэдадні
Кастрычніцкай рэвалюцыі На чале барацьбы за развіццё рэвалюцыі стаяў рабочы клас. Ён прымаў удзел у арганізацыі Саветаў, народнай міліцыі, узброеных дружын. Працягвалі стварацца прафесійныя саюзы. Паспяхова працавалі прафсаюзы чыгуначнікаў, друкароў, пекараў, краўцоў. У маі 1917 г. у Мінску было арганізавана 20 прафсаюзаў, якія аб’ядналі каля 10 тыс. рабочых. Прафесійныя саюзы былі створаны ў Гомелі, Віцебску, Оршы, Полацку, Рагачове і іншых гарадах Беларусі. Складаным было палітычнае
становішча на Заходнім фронце, дзе
салдаты выказвалі Падзеі 3–4 ліпеня 1917 г. (правал наступлення на фронце, расстрэл мірнай дэманстрацыі ў Петраградзе) змянілі сітуацыю ў краіне. Двоеўладдзе скончылася поўнай перамогай буржуазіі. Перыяд мірнага развіцця рэвалюцыі (27 лютага – 4 ліпеня 1917 г.) быў завершаны. Важную ролю ў згуртаванні і арганізацыі рэвалюцыйных сіл, выпрацоўцы новай тактыкі адыграў VI з’езд РСДРП(б), які праходзіў паў-легальна з 26 ліпеня па 3 жніўня ў Петраградзе. Ён вылучыў лозунг поўнай ліквідацыі дыктатуры контррэвалюцыйнай буржуазіі і прыняў курс партыі на падрыхтоўку ўзброенага паўстання. Кіруючыся рашэннямі VI з’езда партыі, бальшавікі Беларусі актывізавалі сваю палітычную і арганізацыйную работу ў масах. Асабліва актыўна дзейнічалі яны ў Мінску, які стаў усебеларускім палітычным цэнтрам. Бальшавікі мелі свае фракцыі ў Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, гарадской думе, галіновых праўленнях, цэнтральным гарадскім бюро прафсаюзаў. Вераснёўскія перавыбары Саветаў таксама сведчылі аб узрастанні ролі бальшавікоў. У мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў было абрана 184 бальшавікі, што склала 54,6 %. Гэта дало ім магчымасць атрымаць 23 месцы (63,9 %) у выканкоме. У выніку перавыбараў бальшавікі пачалі праводзіць праз Мінскі Савет свае рэзалюцыі і рашэнні. Такі ж працэс праходзіў і ў іншых Саветах Беларусі. Спробай астанавіць рэвалюцыю з’явіўся карнілаўскі мяцеж, накіраваны на ўсталяванне ваеннай дыктатуры (канец жніўня 1917 г.). Разгром карнілаўскага мяцяжу з’явіўся моцным штуршком у далейшым развіцці рэвалюцыі. У краіне вызначыліся новыя суадносіны класавых і палітычных сіл. З кожным днём узрастаў уплыў бальшавікоў на насельніцтва. Нежаданне меншавікоў і эсэраў выйсці з блока з кадэтамі паставіла перад бальшавікамі пытанне аб неабходнасці замацаваць пагадненне з левымі плынямі дробнабуржуазнай дэмакратыі. Гэта тактыка паспяхова ажыццяўлялася бальшавікамі Беларусі. Яны рашуча падтрымлівалі левых эсэраў. У кастрычніку 1917 г. у Паўночна-Заходняй абласной арганізацыі эсэраў склалася даволі буйная фракцыя левых эсэраў, ці, як яны сябе называлі, эсэраў-інтэрнацыяналістаў. Да іх перайшла значная і даволі актыўная частка эсэраўскай арганізацыі. Ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму ў Мінску 5–7 кастрычніка адбылася ІІ Надзвычайная Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя РСДРП(б). Прыбыўшыя дэлегаты прадстаўлялі 28 591 члена партыі. За кароткі тэрмін пасля І Паўночна-Заходняй абласной партыйнай канферэнцыі (прайшло толькі 20 дзён) колькасць бальшавікоў павялічылася больш чым у тры разы. Гэта з’явілася яскравым сведчаннем няўхільнага росту ўплыву бальшавікоў, іх аўтарытэту сярод працоўных мас і салдат Заходняга фронту. Уся работа канферэнцыі праходзіла пад лозунгам непасрэднай падрыхтоўкі да сацыялістычнай рэвалюцыі. Ва ўмовах далейшага паглыблення агульнанацыянальнага крызісу барацьба народных мас супраць буржуазіі дасягнула небывалага размаху. У цэнтры яе стаяў пралетарыят – авангард рэвалюцыі. Пераважна палітычны характар яго выступленняў суправаджаўся прымяненнем магутных і эфектыўных сродкаў пралетарскай барацьбы – устанаўленнем рабочага кантролю над вытворчасцю, правядзеннем забастовак. Рабочыя арыштоўвалі і адхілялі ад кіравання заводскую адміністрацыю. Агульнанацыянальнае палітычнае значэнне восенню 1917 г. набыла барацьба сялянства за зямлю, якая прымала ўсё больш масавы і востры характар. Сяляне захоплівалі памешчыцкія землі, палілі маёнткі. Калі ў жніўні было разгромлена 38 памешчыцкіх двароў, то ў верасні ўжо 67. У кастрычніку сялянскі рух ахапіў 40 паветаў Беларусі. Да агульнай плыні рэвалюцыйнага руху Беларусі далучаліся выступленні салдат Заходняга фронту. Салдацкія масы рашуча выступалі супраць працягвання вайны, павялічылася колькасць дэзерціраў з фронту, узмацнілася братанне сярод рускіх і нямецкіх салдат. Такім чынам, пасля Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі, як і па ўсёй краіне, значна ўзмацнілася палярызацыя сіл. |
Літаратура
Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.2.–Мн., 2000. С.7–18.
Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. –Мн., 1973. Т.3. С.13–87
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1–6.–Мн., 1991–2001.
28.10.2009г. Міраненка Таццяна Уладзіміраўна.
Заліковая кніжка №902321-26
Информация о работе Беларусь пасля лютаўскай (1917 г.). Буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі