Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Января 2013 в 18:32, реферат
Сістэма кіравання краінай у ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, што бытавала ў Полацкім, Менскім, Навагародскім, Тураўскім і іншых княствах. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання дзяржавай сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы.
Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў ваяводствах і паветах былі соймікі, на якіх абмяркоўваліся мясцовыя і агульнадзяржаўныя справы, выбіраліся дэпутаты на вальны сойм, выпрацоўваліся інструкцыі, хадайніцтвы і просьбы да вялікага князя.
У адпаведнасці з адміністрацыйна-
Асобнае месца ў сістэме кіравання ВКЛ займалі гарады, якія мелі магдэбургскае права. Упершыню яно ўзнікла ў ХІІІ ст. у Еўропе, а з 80-х гадоў ХІV ст. атрымала распаўсюджанне на землях ВКЛ. Першым горадам, які атрымаў магдэбургскае права ў Княстве, была Вільня (1387), затым Берасце (1390) і інш. Прывілеі на магдэбургскае права гарадам давалі ўласнікі — вялікія князі або прыватныя феадалы.
Магдэбургскае права давала
гарадам судовы імунітэт, падатковыя
льготы, права валодання зямлёй,
ільготы ў рамеснай і гандлёвай
дзейнасці, вызваляла ад воінскай павіннасці.
У адпаведнасці з прывілеем, у
гарадах ствараўся выбарны
Гарадская рада, на чале якой стаялі бурмістры, разглядала маёмасныя і грамадзянскія справы мяшчан. Лава выконвала судовыя функцыі, а войтаўска-лаўніцкі суд (лаву) узначальваў войт. Засядаў гарадскі магістрат у спецыяльным будынку − ратушы, якая звычайна размяшчалася ў цэнтры горада.
Такім чынам, па форме кіравання
Вялікае княства Літоўскае
Судовая сістэма ВКЛ спалучала дзве сістэмы судоў: агульнасаслоўныя суды і саслоўныя.
1. Агульнасаслоўныя суды. Найвышэйшым судом у ВКЛ быў гаспадарскі (вялікакняжацкі) суд. Вялікі князь быў вярхоўным суддзёй па ўсіх справах, што заканадаўча было замацавана ў Судзебніку 1468 г. Ён разглядаў апеляцыі на рашэнні саслоўных судоў, справы аб дзяржаўных злачынцах, аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя і інш. З 1581 г. вышэйшай судовай інстанцыяй стаў Трыбунал Вялікага княства Літоўскага.
Агульнасаслоўным судом быў таксама замкавы (гродскі) суд. Суд разглядаў крымінальныя злачынствы шляхты, мяшчан і сялян, якія былі затрыманы на месцы злачынства («па гарачым учынку»). Суддзямі былі ваяводы, старосты і дзяржаўцы.
2. Саслоўныя суды. У паветах існавалі: земскі суд, які разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы шляхты, і падкаморскі суд, у кампетэнцыю якога ўваходзіла прыняцце рашэнняў па спрэчках землеўладальнікаў па зямельных пытаннях.
Як ужо адзначалася, у гарадах з магдэбургскім правам галоўным быў войтаўска-лаўніцкі суд, які разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы, а таксама бурмістраўскі, у якім разбіраліся спрэчкі паміж мяшчанамі і нязначныя правапарушэнні.
Справы простых людзей у воласці, а таксама ў гарадах, якія не мелі магдэбургскага права, разглядаў копны суд − суд сельскай або гарадской грамады. Суддзямі былі простыя жыхары, якія дзейнічалі пад наглядам дзяржаўнай або панскай адміністрацыі. Капа разглядала грамадзянскія справы, межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы і сваркі, чараўніцтва. Копны суд дзейнічаў на падставе звычаёвага права.
Вялікае значэнне з ХV ст. набываў вотчынны суд. Прывілеем 1447 г. было рэгламентавана судовае права феадалаў, а залежнае ад яго насельніцтва было пазбаўлена магчымасці шукаць абароны ў дзяржаўных органах. Галоўным суддзёй у вотчынным судзе быў сам феадал ці яго службовыя асобы.
Такім чынам, судовая сістэма Вялікага княства Літоўскага грунтавалася на двух відах права: на звычаёвым праве − сістэме няпісаных прававых нормаў, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх дзеянняў і былі заснаваны на даўнасці дзеяння (традыцыі, звычаі), і на прававых дзяржаўных актах. Вышэйшай ступенню судовага заканадаўства ў дзяржаве сталі Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 г.
4. Сацыяльная структура грамадства ВКЛ. Усё насельніцтва ВКЛ належала да чатырох асноўных саслоўяў – сацыяльных супольнасцяў, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча: шляхты, духавенства, мяшчан і сялян. Шляхта і духавенства адносіліся да «шляхетнага стану», былі прывілеяванымі саслоўямі і вызваляліся ад выплаты дзяржаўных падаткаў. Мяшчане і сяляне ў дакументах называліся «людзі простага стану», былі непрывілеяванымі саслоўямі і асноўнымі падаткаплацельшчыкамі.
Шляхта. Слова «шляхта» паходзіць ад старажытнанямецкага slahta, што азначае род, парода. У ВКЛ шляхта займала пануючае становішча, эканамічнай асновай гэтага была феадальная ўласнасць на зямлю. Па свайму маёмаснаму становішчу і палітычнай ролі ў жыцці дзяржавы шляхецкае саслоўе не было аднародным:
− магнаты (паны) ― прадстаўнікі радавітай арыстакратыі, якія мелі княжацкія тытулы (Радзівілы, Сапегі, Тышкевічы, Астрожскія, Хадкевічы, Друцкія, Алелькавічы, Гальшанскія і інш.). Яны валодалі вялікімі зямельнымі ўладаннямі і займалі важныя пасады ў дзяржаўным апараце;
− баяры (шляхта) – ваенна-служылыя людзі ў ВКЛ. У ХІV–ХV ст. гэта была асноўная маса феадалаў (сярэднія і дробныя землеўласнікі), якія за валоданне зямлёй павінны былі несці ваенную службу пад харугвамі вялікага князя ці буйнога зямельнага ўласніка, удзельнічаць у паспалітым рушэнні. Узаемаадносіны паміж рознымі групамі шляхты грунтаваліся на прынцыпах феадальнай іерархіі, што абумовіла эканамічную залежнасць малазаможнай і незаможнай шляхты ад магнатаў.
Прадстаўнікі шляхецкага саслоўя мелі шэраг палітычных і асабістых правоў:
Шляхта была вайсковым саслоўем, удзельнічала ў войнах, адыгрывала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці. У ХVІ ст. колькасць шляхты, якая мела землі на тэрыторыі Беларусі, складала каля 9 % ад агульнай колькасці насельніцтва.
Духавенства − прафесійныя служачыя культу, якія прадстаўлялі ў ВКЛ розныя канфесіі: хрысціянскія (праваслаўную, каталіцкую, пратэстанцкую і уніяцкую), мусульманскую і іудзейскую. Унутры канфесій сярод духавенства таксама існавала іерархія:
Па свайму сацыяльна-юрыдычнаму статусу вышэйшае хрысціянскае духавенства належала да шляхты.
Мяшчане. Тэрмін «мяшчане» (ад слова «места» − горад) за жыхарамі гарадоў ВКЛ быў замацаваны ў другой палове ХV ст., а юрыдычна аформлены ў Статутах ВКЛ у ХVІ ст. Мяшчанства дзялілася на тры асноўныя групы:
Мяшчане былі непрывілеяваным саслоўем і выконвалі павіннасці на карысць дзяржавы.
Сяляне. Самай вялікай сацыяльнай групай феадальнага грамадства былі сяляне. Катэгорыі сялян вызначаліся па наступных прыкметах:
Гісторыю сялянства Беларусі
ў складзе ВКЛ вучоныя
Такім чынам, у сацыяльнай структуры ВКЛ прывілеяванае становішча мелі свецкія і духоўныя феадалы, яны карысталіся палітычнымі і эканамічнымі правамі. Сярод людзей простага стану ў лепшым становішчы знаходзіліся мяшчане, асабліва заможныя. Сяляне, якія складалі асноўную групу насельніцтва і неслі галоўны цяжар павіннасцей на карысць дзяржавы і феадалаў, фактычна былі бяспраўнымі. Пераход простых людзей у прывілеяваны стан шляхты быў магчымы ў выключных выпадках толькі для багатых сялян і мяшчан, якія неслі ваенную службу
ХРАНАЛОГІЯ ПАДЗЕЙ
1246 г. – Міндоўг прыняў праваслаўе і стаў Наваградскім князем.
1362 г. – разгром Альгердам мангола-татар на рацэ Сінія Воды.
1368 г., 1370 г., 1372 г. – ваенныя паходы Альгерда на Маскву.
1385 г. – заключэнне Крэўскай уніі.
1399 г. – паражэнне войска ВКЛ ад татар у бітве на рацэ Ворскле.
1409–1411 г. – «Вялікая вайна» ВКЛ і Польскага каралеўства супраць Тэўтонскага ордэна.
1410 г. – Грунвальдская бітва ― асноўная бітва «Вялікай вайны», якая скончылася паражэннем Тэўтонскага ордэна.
1413 г. – заключэнне Гарадзельскай уніі.
1432–1436 г. – грамадзянская вайна ў ВКЛ.
1447 г. – Прывілей Казіміра Ягелончыка, які замацаваў шырокія правы баяр ВКЛ у палітычным, сацыяльным і эканамічным жыцці дзяржавы.
1468 г. – першы кодэкс крымінальна-працэсуальнага права ў ВКЛ, складзены на аснове мясцовага звычаёвага права і судова-адміністрацыйнай практыкі.
ЛІТАРАТУРА
1. Ермаловіч М.І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мінск, 2000.
2. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. – Мінск, 1994-1995.
3. Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. – Мінск, 1998.
4. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мінск, 1992.