История названия городского посёлка "ПЛЕЩЕНИЦЫ"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Декабря 2011 в 23:58, доклад

Описание

Ва ўсіх пісьмовых крыніцах, якія давялося бачыць, у тым ліку і ў “Родным краі” за 17 жніўня 2002 г., пададзена такая інфармацыя, што назва гарадскога пасёлка Плешчаніцы паходзіць ад дыялектных слоў – плешчаніца, што значыць пашырэнне рэчкі ці невялікая сажалка, альбо ад плашчаніца, што азначае накідку на плечы (паводле прыгожага падання яе абмыла ў рацэ Дзвінаса падчас свайго падарожжа праз Лагойшчыну сама Ефрасіння Полацкая). Існуе таксама яшчэ адна легенда, што плешчаніцу ўтварала калісьці крынічка, якая сталася месцам сустрэч дзяўчыны-прыгажуні Юлькі і княжыча Мсціслава. Абодва паданні з’яўляюцца прыкладам разнастайнай і мудрагелістай народнай творчасці, але навуковай строгасці не вытрымліваюць. Яны добра падыходзяць для таго, каб іх распавядаць дзецям, закладваючы ў іх яшчэ з маленства павагу і любоў да роднага краю, альбо турыстам, каб выклікаць іх цікавасц

Работа состоит из  1 файл

плещеницы.docx

— 23.39 Кб (Скачать документ)

    Адкуль  паходзіць назва  гарадскога пасёлка  Плешчаніцы

    Ва  ўсіх пісьмовых крыніцах, якія давялося бачыць, у тым ліку і ў “Родным  краі” за 17 жніўня 2002 г., пададзена  такая інфармацыя, што назва гарадскога пасёлка Плешчаніцы паходзіць ад дыялектных слоў – плешчаніца, што значыць пашырэнне рэчкі ці невялікая сажалка, альбо ад плашчаніца, што азначае накідку на плечы (паводле прыгожага падання яе абмыла ў рацэ Дзвінаса падчас свайго падарожжа праз Лагойшчыну сама Ефрасіння Полацкая). Існуе таксама яшчэ адна легенда, што плешчаніцу ўтварала калісьці крынічка, якая сталася месцам сустрэч дзяўчыны-прыгажуні Юлькі і княжыча Мсціслава. Абодва паданні з’яўляюцца прыкладам разнастайнай і мудрагелістай народнай творчасці, але навуковай строгасці не вытрымліваюць. Яны добра падыходзяць для таго, каб іх распавядаць дзецям, закладваючы ў іх яшчэ з маленства павагу і любоў да роднага краю, альбо турыстам, каб выклікаць іх цікавасць. Наша ж мэта – высветліць, адкуль жа сапраўды ўзялася гэтая назва?

    Агульным  для вышэйпрыведзеных версій з’яўляецда тое, што яны спрабуюць разгадаць  паходжанне ад слоў плашчаніца ці плешчаніца, г.зн. цалкам ад усёй назвы, не ўлічваючы, што яна можа мець і канчатак. Назвы паселішчаў з канчаткамі -цы альбо -ца з’яўляюцца досыць пашыранымі як на Лагойшчыне, так і па ўсёй Беларусі. Прычым аналіз паказвае, што пераважная большасць іх утворана ад уласных імёнаў – першых гаспадароў альбо заснавальнікаў гэтых паселішчаў.

    Так, найбольш верагодна, што назва  Плешчаніцы таксама ўтварылася ад уласнага мужчынскага імя – Плеш ці Плешка альбо ад мянушкі – Плешч ці Пляшчан (плешч – па-стараславянску значыла – чалавек з шырокімі плячыма). Мянушка ці імя Пляшчан – можа адносіцца да групы вельмі старажытных славянскіх імёнаў з канчаткам -шч (Боршч, Гошч, Дзешч, Клешч, Кошч, Лешч, Мошч, Пішч, Плошч, Плюшч, Прошч, Псышч, Трошч, Фошч, Чышч). Гэтыя імёны даўно выйшлі з ужытку, але памяць аб іх захавалася ў назвах паселішчаў і прозвішчах.

    Што тычыцца Плеш ці Плешка, то наяўнасць такіх імён у даўнія часы таксама не выклікае сумнення, паколькі ад іх захаваліся адпаведныя прозвішчы (напрыклад, Пляшэвіч).

    Увогуле, большасць назваў навакольных вёсак  каля г.п. Плешчаніцы ўтварылася ад уласных мужчынскіх імёнаў, прычым гэтым назвам і сёння адпавядаюць даволі распаўсюджаныя тут прозвішчы (напрыклад, в. Русакі – ад прозвішча Русак, Бурыя – Буры, Штанюкі – Штанюк, Вязаўшчына – Вязевіч, Сакалы – Сакалоўскі, Акалова – Акаловіч, Белае – Белы, Сакавічы – Саковіч і г. д.; такія распаўсюджаныя сёння ў гарадскім пасёлку прозвішчы, як Беляковіч, Шыла і інш., таксама раней мелі свае аднайменныя вёскі). На тэрыторыі былога Плешчаніцкага раёна – раней дакладна сустракалася ды, здаецца, і цяпер яшчэ сустракаецца прозвішча Пляшак, ад якога і магла ўтварыцца назва пасёлка. Нават калі яна ўтварылася і не ад гэтага прозвішча, то трэба шукаць прозвішча з такім жа коранем, і яно абавязкова знойдзецца.

    У любым выпадку, ад імя Плеш ці Пляшчан утварылася назва Плешчаніц – гэта ўжо не так прынцыпова. Галоўнае, што яна ўтварылася ад уласнага мужчынскага імя заснавальніка ці гаспадара гэтага населенага пункта, а не ад назвы слоў – “плашчаніца” ці “плешчаніца”. Гэта важна з навуковага пункту гледжання. З абывацельскага ж пункту гледжання, яшчэ раз паўтаруся, – важныя і правільныя ўсе версіі пaxoджання назвы пасёлка, і чым іх будзе больш, тым лепей i цікавей.

    На  карысць нашай гіпотэзы – яшчэ некалькі аргументаў. Так, акрамя г. п. Плешчаніцы Лагойскага раёна, ад імені Плеш ці Плешч паходзяць назвы чатырох населеных пунктаў у Беларусі: в. Пляшчаны ў суседнім Вілейскім раёне, в. Плешчына ў КрычаўскІм раёне, в. Плешчыцы ў Пінскім раёне і в. Плешчыцы ў Шклоўскім раёне, якая на геаграфічных картах кнігі “Памяць. Шклоўскі раён” пазначана як Плешчаніцы. Акрамя таго, вёска Плішчыцы, што ў Драгічынскім раёне, хутчэй за ўсё таксама паходзіць ад гэтага імя. Цікава, што ні праз адзін з вышэйзгаданых населеных пунктаў (калі верыць карце Рэспублікі Беларусь, хоць гэта можа аказацца недакладнай інфармацыяй) не працякае рэчак і няма чаго-небудзь такога, пра што можна было б сказаць, што яно “плешча” і ўтварае плешчаніцу. У Смаленскай вобласці (у Хіславіцкім раёне) Расійскай Федэрацыі ёсць даволі буйны населены пункт з назвай – Плешчыцы, а ў Польшчы горад Плешэн (які, дарэчы, некаторыя даследчыкі ў XIX ст. і пазней блыталі з беларускімі Плешчаніцамі). Цікава, што абодва населеныя пункты ляжаць на этнічнай тэрыторыі Беларусі (калі арыентавацца па карце, складзенай у пачатку XIX ст. вучоным-беларусазнаўцам Яўхімам Карскім).

    Захаваліся  ў Беларусі і прозвішчы, якія ўтвораны ад імя Плешч. Напрыклад, у Мінску сёння пражываюць сем’і, якія носяць прозвішчы Плешчанка, Плешчанкоў, Плешчаў, Пляшчук. Напрыканцы XIX ст. сярод шляхецкіх прозвішчаў сустракаліся такія, як Пляшчынскі, Пляшчэеў, Наплёшчыц.

    Такім чынам, назвы населеных пунктаў і прозвішчы, утвораныя ад імені Плеш ці яго формы Плешка, а таксама Плешч ці яго формы Пляшчан, сёння з-за сваёй старажытнасці хоць і рэдкія, але не настолькі, каб іх нельга было заўважыць. Так што, можа, і невыпадкова ў народзе і сёння г. п. Плешчаніцы часта называюць «Плешкі».

    Аўтар: У.А. Акуліч

    Крыніца: Родны край. 28 лютага 2009 года, с. 10

    Платон  мне друг, но истина дороже

    Предисловие. Написать продолжение к своей статье меня побудила статья известного плещеницкого краеведа Галины Ивановны Полсычевой “Почему же все-таки Плещеницы?” (Родны край, 30 красавіка 2009 г.). Хоть в этой публикации нет ссылок на мою статью “Чалавек з шырокімі плячыма” (Родны край за 28 лютага 2009 г.) на ту же тему, но очевидно, что Галину Ивановну побудило написать свою статью моя версия о происхождении названия. Перед чтением продолжения статьи советую прочитать статью Г.И. Полсычевой Почему же все-таки Плещеницы?(Родны край, 30 красавіка 2009 г.)

    Стала ўжо добрай традыцыяй на старонках  раённай газэты “Родны край” выкладаць  розныя версіі аб паходжанні назвы  гарадскога пасёлка Плешчаніцы. Сапраўды назва гэтага населенага пункта настолькі гучная і прыгожая, што не пакідае абыякавай да сябе многіх вучоных, краязнаўцаў і ўсіх людзей, якія цікавяцца гісторыяй.

    Вось  і на публікацыю “Чалавек з шырокімі плячыма” ад 28 лютага 2009 г., дзе сцвярджалася, што назва Плешчаніцы паходзіць ад імя-мянушкі чалавека – Плешч, які быў заснавальнікам альбо першым уласнікам гэтага паселічша, паследавала яшчэ адна публікацыя мясцовага краязнаўца Галіны Іванаўны Полсычавай з яшчэ некалькімі цікавымі версіямі (“Родны край” ад 30 красавіка 2009 г.). Згодна аўтарытэтнаму плешчаніцкаму краязнаўцу Г.І. Полсычавай, назва гарадскога пасёлка Плешчаніцы можа паходзіць ад літоўскага слова Plesinys, ад стараславянскіх слоў – плешевина ці плешина, ад слоў – плес ці плесо, альбо ад слова плющить (напрыклад, плющить жалеза).

    Нагадаем, што у артыкуле “Чалавек з шырокімі плячыма” таксама прыводзіліся яшчэ некалькі версій назвы г.п. Плешчаніцы, а менавіта – ад слоў плашчаніца і плешчаніца, на якія ў народзе складзены легенды аб паходжанні назвы гэтага населенага пункта. Там жа сцвярджалася, што чым больш будзе цікавых і разнастайных версій, тым лепш і цікавей. Аднак усё-ж такі важна і павучальна ведаць і тое, адкуль на самой справе утварылася гэта назва.

    Справа  ў тым, што меркаванняў можа быць колькі заўгодна, але ёсць такая  навука – тапаніміка, якая займаецца  вывучэннем паходжання назваў населеных  пунктаў. Гэта навука стаіць на сумежжы  некалькіх навук – лінгвістыкі, гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі і  фалькларыстыкі. Цэнтрам даследванняў у галіне беларускай тапанімікі ўжо  многія дзесяцігоддзі з’яўляецца Інстытут мовазнаўства і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Як заўважае ў сваёй апошняй кнізе «Тапонімы  распавядаюць» (2008) патрыярх беларускай тапанімікі, доктар навук Валянціна  Пятроўна Лемцюгова (нар. у 1935 г.), “найбольш  плённых і аб’ектыўных вынікаў  можна дасягнуць толькі пры вывучэнні  тапаніміі навуковымі метадамі. Там, дзе не стае ведаў, абуджаецца фантазія. Амаль у кожным населеным пункце знойдзецца чалавек, які раскажа  легенду ці паданне пра паходжанне назвы свайго горада, вёскі. Безумоўна, гэтыя версіі далёкія ад навукі. Але нацыянальная тапанімія ў  сваёй аснове – плод народнай творчасці, наша духоўная спадчына. Таму і яе, і  ўсё, што з ёй звязана, неабходна  берагчы і шанаваць”. Гэту цытату ў поўнай ступені можна аднесці і да артыкула Г.І. Полсычавай “Чаму ж усё-такі Плешчаніцы”. Версіі плешчаніцкага краязнаўца Г.І. Полсычавай значна ўзбагацілі нацыянальную тапанімію паходжання назвы гарадскога пасёлка Плешчаніцы, але яны не вытрымліваюць навуковай строгасці, і вось чаму.

    Адным з галоўных навуковых метадаў  тапаніміі з’яўляецца ўстанаўленне першапачатковай назвы канкрэтнага  населенага пункта і высвятленне  далейшых уплываў на яе розных моваў  за час яе эвалюцыі (лацінскай, польскай, рускай, беларускай). Наконт паходжання назвы гарадскога пасёлка Плешчаніцы беларускія вучоныя-тапанімісты далі дакладны адказ яшчэ ў пачатку 1970-х гадоў. Паходжанне гэта выводзіцца ад уласнага асабовага мужчынскага імені-мянушкі Плешч і робіцца гэта на той падставе, што ёсць дакументальныя звесткі аб тым, што першапачаткова Плешчаніцы называліся Плешчынічы (у дакуменце 1492 года, дзе упершыню ўзгадваюцца Плешчаніцы, яны літаральна запісаны як Плещиничи). Канчатак –ичи ў першапачатковай назве згодна беларускай традыцыі ўтварэння назваў населеных пунктаў відавочна ўказвае на ўласнае асабовае паходжанне кораня Плешч, гэта значыць – назва паходзіць ад імя чалавека, відаць па ўсяму – заснавальніка ці першага уласніка гэтага населенага пункта. У стараславянскай мове словам Плешч – называлі людзей з шырокі плячыма, бо ў даўніну сёняшнія плечы, адну з частак цела чалавека, называлі плешчы (лягчэй гэту змену можна адчуць на рускай мове: так у сярэднія вякі казалі не – плечи, а плещи; і адпаведна чалавека з шырокімі плячыма называлі плещивый челавек ці па прастому кажучы Плещ). Таксама вучонымі дакладна устаноўлена, што канчатак -цы, замест -чы, з’яўляецца уплывам польскай мовы, і утварыўся пазней, ужо ў часы Рэчы Паспалітай (пачатак жа ўтварэння назвы г.п. Плешчаніцы, як правільна сцвярджае Г.І. Полсычава, трэба шукаць нейдзе ў ХІІ ст.). Гэта версія ўпершыню была надрукавана ў 1970 годзе В.П. Лемцюговай у яе вядомай кнізе “Беларуская айканімія: лінгвістычны аналіз назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці”. Яна ж аправяргала ранейшую версію В.А. Жучкевіча наконт утварэння назвы г.п. Плешчаніцы ад слова “плешчаніца”. Гэта ж версія, у больш падрабязным выглядзе, прыводзіцца і ў апошняй кнізе В.П. Лемцюговай “Тапонімы распавядаюць” (2008).

    Таксама ёсць навуковыя падставы дзеля таго каб лічыць, што самая першая назва  сучаснага г.п. Плешчаніцы магла быць увогуле не Плещиничи, а Плешчычы (на рус. Плещичи). Вядомы сучасны гісторык, адзін з аўтараў кнігі “Памяць Лагойскага раёна” (у якога таксама карані з Лагойшчыны), на падставе старажытных архіўных дакументаў сцвярджае, што сучасная вёска Плешчаны, якая знаходзяцца ў Вілейскім раёне і размяшчаецца на адлегласці 20 км ад г.п. Плешчаніцы, у часы князя Вітаўта (у пачатку ХV ст.) называлася Плешчычы, а яшчэ пазней, ужо за часамі польскіх уплываў нейкі час называлася Плешчыцы. Такім чынам, і назва сучаснай вёскі Плешчаны – згодна канчатку ў першым варыянце назвы – паходзіць ад уласнага асабовага мужчынскага імені-мянушкі Плешч. Па другое, суфікс -ін у першапачатковай назве г.п. Плешчаніцы ўказвае на тое, что назва ўтварылася менавіта ад імені Плешч, а не Пляшчан, як можна было падумаць раней. Аналіз польскамоўных крыніц, і перш за ўсё карт, паказвае, што суфікс -ин, як у назве сучаснай вёскі Плешчаны, так і ў назве г.п. Плешчаніцы, памяняўся на суфікс -ен таксама ў часы Рэчы Паспалітай (калі назвы населеных пунктаў са старабеларускай мовы перапісваліся на польскую мову). Далей у нязменным выглядзе гэты суфікс перайшоў у назву на рускай мове і пераклаўся – як суфікс -ан у назве на беларускай мове. У трэціх, згодна апісанню В.П. Насевіча не вядома дакладна – тыя Плешчычы, якія ўзгадваюцца ў 1432 годзе і тыя Плешчыцы, якія ўзгадваюцца ў 1518 годзе – гэта сучасная вёска Плешчаны Вілейскага раёна, ці гэта сучасны гарадскі пасёлак Плешчаніцы Лагойскага раёна. Калі удасца даказаць, што тыя гістарычныя Плешчычы – гэта сучасныя Плешчаніцы, а на гэта ёсць сур’ёзныя падставы, то афіцыйны ўзрост г.п. Плешчаніцы вырасце адразу на 60 гадоў.

    У любым выпадку галоўная выснова  з вышэйсказанага заключаецца ў  наступным: сучасная назва гарадскога пасёлка Плешчаніцы не з’яўляецца першапачатковай, а ўтварылася толькі ў часы Рэчы Паспалітай (нейдзе пасля 1569 года). Да гэтага часу, згодна дакументам гэта паселішча называлася альбо Плешчынічы, альбо Плешчычы. На старабеларускай мове пісалася так – Плещиничы. Важна звярнуць увагу, што ў сярэдневечных дакументах назва пісалася менавіта як Плещиничи, г.зн. з суфіксам -ин, а не як Плещеничы, з суфіксам -ен. Суфікс -ин, як і канчатак -ичи, згодна беларускай традыцыі ўказвае на ўтварэнне назвы населенага пункта менавіта ад уласнага асабовага імені, г.зн. ад імені гаспадара-заснавальніка ці першага ўласніка гэтага паселішча. Выводзіць жа паходжанне назвы г.п. Плешчаніцы цалкам ад усяго слова, як, напрыклад, ад слоў “плешевіца” ці “плешына”, альбо “плашчаніца” ці “плешчаніца” можна дзеля ўзбагачэння народнай тапаніміі, але гэта будзе не навукова абгрунтаваным падыходам, бо ва ўсіх гэтых выпадках не ўлічваецца устаноўлены вучонымі факт, што Плешчаніцы – гэта не першапачатковы варыянт назвы сучаснага гарадскога пасёлка.

Информация о работе История названия городского посёлка "ПЛЕЩЕНИЦЫ"