Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Декабря 2012 в 14:29, контрольная работа
Христианства на Киевскую Русь пришло из Византии. Первая церковь была построена в Киеве, очевидно, еще в IX в. Современница Византийского императора Константина Барвянароднага - русская княгиня Ольга приняла христианство. А ее внук Владимир Святославович в 988-989 гг. начал крещение Руси. Он прежде всего уничтожил языческих богов - Даждьбога, Стрибога, Симаргла, Макоши, Перуна. По его приказу Перуна привязали к конского хвоста, потащили к Днепру, и слуги князя по дороге били его кнутами. Потом верховного бога сбросили в реку.
Крыж Ефрасінні Полацкай з’яўляецца
не толькі выдатным творам дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва, але і каштоўным помнікам
старажытнабеларускага
Няпросты лёс напаткаў крыж Ефрасінні
Полацкай, шмат разоў змяняў ён уладальнікаў
і месцазнаходжанне. Ужо на мяжы
ХІІ–ХІІІ стст. яго вывезлі з
Полацка смаленскія князі, у ХVI ст.
крыж ненадоўга трапіў у рукі маскоўскіх
князёў, а затым захоўваўся ў Сафійскім
саборы, які належаў уніятам. Пасля
скасавання уніі ён быў вернуты ў
Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. З 1929 г. крыж
знаходзіўся ў Магілёўскім
Вялікае развіццё ў беларускіх землях атрымала прыкладное мастацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці, гліны, металу ўпрыгожваліся разьбою, інкрустацыяй. Своеасаблівая ў гэтым сэнсе прыгажосць керамікі ХІ–ХІІІ стст. У ёй мы не знойдзем яскравасці маляўнічых спалучэнняў эмалі, пераліваў сонечнага спектра шкла. Яе прыгажосць выяўлялася ў строгасці і стрыманасці каляровых гучанняў, у шурпатасці, аксамітнасці груба зробленай фактуры.
Трохі іншы характар мелі прадметы, прызначаныя для феадальнай арыстакратыі, заможных гараджан. Яны часта ўпрыгожваліся выявамі фантастычных звяроў і птушак, выкананымі ў асаблівай манеры – “звярыным стылі”. Любімымі сюжэтамі старажытнарускага прыкладнога мастацтва былі геральдычныя львы. Узорамі тонкай разьбы па каменю і косці з’яўляюцца шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Гродне і Ваўкавыску.
Пра высокае мастацкае майстэрства тагачасных умельцаў гавораць прадметы хрысціянскага культу. Сярод іх вылучаюцца найтанчэйшай мастацкай разьбой абразкі з шэрага шыферу, знойдзеныя ў час раскопак на гарадзішчы Мінска. Адзін з гэтых абразкоў выяўляе ўшанаваных у старажытнасці святых у поўны рост з фігураю Хрыста ў верхняй частцы. Твары і ўсё аблічча святых у многім нагадваюць нам беларускіх сялян.
Для стварэння прадметаў хатняга побыту, зброі, прылад працы і ўпрыгожванняў выкарыстоўваліся розныя металы: жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў ХІ–ХІІІ стст. дасягнула высокага ўзроўню. У беларускіх гарадах былі распаўсюджаны амаль усе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў: плаўка, ліццё, коўка, залачэнне дроту, гравіраванне, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю, чарненнем.
Такім чынам, багатая, яскравая і шматгранная культура беларускіх зямель у ІХ–ХІІІ стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры.
Да увядзення хрысціянства станоўчай асткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць, але калі пачалі будавацца цэрквы у культуры з’явілась пісменнасць. Пры цэквах адкрывацца цэркоўна-прыходскія школы. Перакладаліся і перапісваліся кнігі, ствараліся бібліятэкі. Вялікі уклад у асвету унеслі Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.
Літаратура
1. Гісторыя Беларусі: У2 ч Ч.1.-Мн.2000.
2.
Энцыклапедыя гісторыі
Информация о работе Культура белорусских земель в IX в - первой половине XIII в