Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Октября 2011 в 03:08, реферат
Беларуская і замежная гістарычная навука, рэтраспектыўная этнаграфія апошніх дзесяцігоддзяў, мае прыкметныя дасягненні ў даследаванні гістарычыных асноў і самога працэса фарміравання беларускага этнаса (народа, народнасці, нацыі) на розных яго стадыях, у распрацоўцы складаных канцэптуальных праблем, але менавіта ў тэарэтычным кантэксце асабліва адчувальны значныя разыходжанні ў прынцыпах крытыкі дасягальных крыніц, іх селекцыі, разуменні шэрагу галоўных паняццяў.
Уводзiны……………………………………………………………………….3
Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст………………3
Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст…………….11
Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ………………………………16
Лiтаратура……………………………………………………………………..
Другоў па рангу асобай ў ваяводстве быў каштэлян – камандуючы ўзброенымі сіламі замка ваяводы і апалчэння ваеннаабавязаных ваяводства. Ён так сама быў членам Рады і Сейма.
Намеснікам ваяводы быў падваявода. Ён кіраваў канцылярыяй, сведчыў дакументы, старшынстваваў у гродскім (замкавым) судзе.
На ніжэйшай ступені стаялі ключнік (збор падаткаў), канюшы (гадоўля коней для войска), гараднічы (камендант замка). Усе гэтыя пасады мелі права займаць толькі феадалы і толькі ўраджэнцы княства, а ў некаторых ваяводствах і паветах (Віцебскае і Полацкае) – толькі з мясцовай знаці.
На чале адміністрацыі павета стаяў стараста, абавязкі яго былі падобныя на абавязкі ваяводы. Прызначаўся ён князем і Радай пажыццёва, з цягам часу гэта пасада стала больш ганаровай, была крыніцай даходу для яе ўладальніка. Непасрэднае кіраўніцтва павятовай адміністрацыяў праводзіў падстараста.
Дапамагалі старасце і падстарасце павятовы маршалак, ён старшынстваваў на павятовых сейміках і кіраваў павятовым апалчэннем. Сцяганосцам павятовага апалчэння быў харужы.
На ніжэйшай ступені знаходзіліся дзяржаўцы (раней зваліся цівунамі), што кіравалі асобнымі дзяржаўнымі маёнткамі.
У
ваяводствах і паветах
Сістэма
органаў мясцовага кіравання
складвалася паралельна ўладкаванню
адміністрацыйна-
Гарадское самакіраванне
У XIV-XVIII стст. на Беларусі стала пашырацца так званае Магдэбурскае права – права на самакіраванне гарадоў. Гэта было вынікам развіцця гараской гаспадаркі і жаданнем вялікіх князей мець гарады ў саюзніках у супрацьстаянні з феадаламі княства. Кожны горад атрымліваў сваю грамату. Ступень свабод, што прадастаўляліся гарадам, была розная. Агульным было: мяшчане вызваляліся з-пад адміністратыўнай і судовай улады ваявод і стараст, замест феадальных павіннасцяў уводзіўся адзіны дзяржаўны грашовы падатак на горад. У горадзе ствараліся органы самакіравання і суды.
На чале гарадской адміністрацыі і суда стаяў войт. Яго прызначаў гаспадар з Радай з ліку феадалаў ці знатных гараджан. Функцыі войта: падтрыманне парадку ў горадзе; вызначэнне правілаў гандлю; адстойванне інтарэсаў гараджан перад урадам і феадаламі; збор падаткаў; ажыццяўленне правасуддзя разам з іншымі членамі самакіравання. Дапамагаў войту яго намеснік, лен-войт.
Памошнікі войта – бурмістры – маглі выбірацца гараджанамі, прызначацца войтам. Бурмістры вырашалі бягучыя пытанні гарадскога жыцця – наглядалі за гандлем, рамеснікамі, займаліся добраўпарадкаваннем горада, гарадскімі ўмацаваннямі, вартавай службай, ажыццяўлялі правасуддзе па дробных справах.
Гарадская рада (магістрат) выбіралася мяшчанамі ці прызначалася войтам. Яна вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, займалася добраўпарадкаваннем, абарончымі збудаваннямі, зборам падаткаў з насельніцтва, кантралявала гарадскія расходы, ажыццяўляла суд з войтам і бурмістрамі.
Войтаўска-лаўнічы
суд (лава) займалася разглядам
На
першым этапе распаўсюджання самакіравання
значную ролю меў агульны сход
мяшчан (сейм, веча, капа). На ім слухалі
справаздачы бурмістраў, складалі скаргі
ў урад, вызначалі памеры збору
сродкаў на гарадскія патрэбы, маглі
змясціць некаторых асоб самакіравання.
Паступова роля схода змяншалася,
нават сярэдняе мяшчанства адхілялася
ад удзела ў кіраванні горадам. Уся
паўната ўлады ў гарадах
Лiтаратура