Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Февраля 2013 в 22:19, реферат

Описание

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новаму стылю. Галоўнай яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш “Вялікую Брытанію”, каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет, намервалася разграміць Германію захапіць яе калоніі і арабскія тэрыторыі ў Турцыі. Германія імкнулася: дамагчыся панавання ў Еўропе, для гэтага разграміць свайго галоўнага эканамічнага канкурэнта -- Англію, пазбавіць яе калоній i ваенна-марскога флоту; разбіць Францыю, Бельгію, Галандыю i захапіць ix калоніі; аслабіць Расію, забраць у яе Польшчу, Украіну, Прыбалтыку, замацавацца на Балканах. Акрамя таго, Германія прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Францыя спадзявалася не толью вярнуць Эльзас i Латарынгію, але i завалодаць сумежным Саарскім вугальным басейнам, абараніць свае калоніі (найперш Марока) ад дамаганняў Германіі.