Паўстанне 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 01:08, реферат

Описание

Агульнапрызнана вялікае значэнне гістарычных ведаў у жыцці кожнага з народаў. Аднак у гісторыі нашай бацькаўшчыны нямала свядома забытых падзей, з’яў, выкрасленых з народнай памяці выдатных дзеячоў. “Цяжка прыгадаць народ, які быў бы так абыдзены ў веданні таго, што адбывалася на яго зямлі, які б так не шанаваў сваіх лепшых прадстаўнікоў”1. Без аднаўлення гэтых старонак нашага мінулага нельга стварыць аб’ектыўную і поўную гісторыю, да якой мы імкнемся. Гэта патрэбна было заўседы, гэта неабходна цяпер, калі Рэспубліка Беларусь з’яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай.
Сярод такіх старонак, якіх мы доўгі час вымушаны былі цурацца, адметнае месца займае вызваленчае паўстанне 1794 г. у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Аб ім і аб яго дзеячах есць шмат даследаванняў у замежнай гістарыяграфіі, асабліва польскай. Што тычыцца Беларусі, то калі яна была ў складзе СССР, гэта была, па сутнасці, забароненая тэма. У 20-я гады аб ей крыху пісалі У. М. Ігнатоўскі ў “Кароткім нарысе гісторыі Беларусі” ды М. В. Доўнар-Запольскі ў “Гісторыі Беларусі”, якая была надрукавана толькі ў 1994 годзе.

Содержание

Уводзіны 3 - 4
1. Паўстанне 1794 года 5
1.Перадумовы паўстання 5
2.Падрыхтоўка і ход паўстання 6
3.Падзеі на Берасцейшчыне 11 - 18
2. Кіраўнікі паўстання 19 - 26
3. Помнікі паўстання 27 - 32
Заключэнне 33