Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Февраля 2013 в 19:46, контрольная работа
Пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага застаецца дыскусійным у гістарычнай навуцы. Існуюць розныя падыходы і канцэпцыі (літоўская,беларуская і іншыя),у літаратурных крыніцах называюцца розныя прычыны і падставы аб’яднання старажытных княстваў і земляў у складзе гэтай дзяржавы. Перш за ўсе развіцце прадукцыйных сілаў, умацавання вытворчых адносін выклікалі павелічэнні грамадскага падзелу працы, што ў сваю чаргу спрыяла развіццю гандлю і ліквідацыі адасобленасці дробных дзяржаў-княстваў, зліцце іх у больш буйныя дзяржавы. Асабліва гэты працэс узмацніўся ў Беларусі ў другой палове XII стагоддзя.
Уводзіны
1. Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.
2. Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе М.І. Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”.
3. Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў працах беларускіх гісторыкаў
Заключэнне
Спіс літаратуры
У гэтай канцэпцыі, папершае, літоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць іх ролю ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага: былі заваяваны, далучаны да Новагародка. Іншы раз прызнаецца, што літоўцы былі асіміляваны, “абеларушаны”. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі, мовы і іншых этнічных прыкмет: дзяржаўнасць 6еларуская таму, што большасць насельніцтва складаў беларускі этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталіся беларускай мовай. На самай справе дзяржаўнасць - гэта не тэрыторыя, не мова і культура, не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя і міждзяржаўныя адносіны. Гэтага гісторыкі стараюцца не заўважаць. М.І. Ермаловіч не першы гісторык, які летапісную Літву шукаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Заслуга М.І. Ермаловіча ў тым, што ен на аснове першакрыніц удакладніў межы Старажытнай Літвы, якая, на яго думку, займала тэрыторыю ад Маладзечна да Заслаўя і Дзяржынска (усходняя мяжа Літвы праходзіла прыблізна за 30 кіламетраў ад Мінска), далей да сучасных Баранавіч, Ляхавіч і Слоніма. Заходняя мяжа Старажытнай Літвы праходзіла прыкладна за 20 кіламетраў ад Новагародка, дзесьці ў раене Карэліч. Па неманскай Бярэзіне праходзіла мяжа паміж Літвой і Полацкім княствам.
Гісторыкі - рамантыкі не толькі сфармулявалі гэтую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, не толькі ўдакладнілі межы старажытнай Літвы, але і, абапіраючыся на летапісы і іншыя крыніцы, выкарысталі аргументы і факты для абароны распрацаванай імі канцэпцыі.
2) Літва, перш чым распачынаць заваяванне зямель заходнерусаў, рабіла паходы супраць Новагародчыны, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася. Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапісы. Усе паходы, акрамя двух, закончыліся няўдачай для літоўцаў. Аб гэтым нічога не гаварылася ў дарэвалюцыйнай і савецкай гістарыяграфіі, таму што літоўцы быццам мелі больш сталую ваенную арганізацыю, чым заходнерусы, яны заваеўвалі апошніх, і ні ў якім разе не наадварот.
3) Як лічыць М.І. Ермаловіч, галоўным пытаннем, што паставіла ўсе з ног на галаву, было атаясамленне сучаснаіі Літвы са Старажытнай Літвой. Апошняя была гістарычнай вобласцю Беларусі, яе трэба шукаць побач з Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі. Старажытная Літва пакінула на тэрыторыі Беларусі аўтографы ў выглядзе назваў весак Літва ў Слонімскім (Гродзенская вобласць), Ляхавіцкім (Брэсцкая вобласць) раенах. Гэтыя назвы (тапонім Літва) супадаюць з летапіснымі.
М.І. Ермаловіч робіць вывад аб тым, што роля Міндоўга ў гісторыі яўна перабольшваецца. Ен не быў стваральнікам Вялікага княства Літоўскага, як гэта сцвярджаецца ў літаратуры. Не ен зрабіў сваей сталіцай Новагародак, а Новагародак выбраў яго сваім князем. Не літоўскую ўладу ажыццяўляў тут Міндоўг, а быў выканаўцам дзяржаўных імкненняў Новагародка. Ен страціў новагародскі пасад менавіта таму, што не апраўдаў надзей новагародскіх феадалаў.
Сын Міндоўга Войшалк у 1258 годзе стаў паўнапраўным гаспадаром Новагародскай зямлі. Абапіраючыся на сілы Новагародка і саюзнага з ім Пінска, ен заваяваў суседнюю Літву, жорстка расправіўся з літоўскімі феадаламі, затым з дапамогай галіцка-валынскіх князеў не менш жорстка пакараў феадалаў Дзяволтвы (частка ўсходу сучаснай Літвы) і Нальшчанаў (паўночны захад сучаснай Беларусі) і далучыў гэтыя землі да Новагародка. Прыкладна ў 1265 годзе да Новагародка была далучана Полацкая зямля.
М.І. Ермаловіч робіць вывад аб тым, што аб'яднанне Войшалкам Новагародскай, Пінскай, Нальшчанскай, Дзяволтваўскай, Полацка-Віцебскай і Літоўскай зямель у адзіную дзяржаву было фактычна пачаткам утварэння Вялікага княства Літоўскага. Але калі далучэнне балцкіх зямель Літвы, Нальшчанаў і Дзяволтвы да Новагародка было гвалтоўным, то далучэнне Пінска, Полацка і Віцебска праходзіла добраахвотна. Падобным чынам пазней да Вялікага княства Літоўскага далучаліся і іншыя беларускія землі [12, с. 82].
3. Цэнтрысцкая канцэпцыя
ўтварэння Вялікага княства
Прыхільнікі яшчэ адной, цэнтрысцкай, канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага на аснове падбору адпаведнага канкрэтна гістарычнага матэрыялу сцвярджаюць, што ў XIII - XIV стагоддзях рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці Вялікага княства Літоўскага разам з заходнерускімі феадаламі адыгрывалі літоўскія феадалы, таму дзяржава гэтага часу была літоўска-беларускай дзяржавай. У XV- XVI стагоддзях вырашальную ролю ў жыцці Вялікага княства Літоўскага разам з літоўскімі феадаламі адыгрывалі беларускія феадалы, значыць, дзяржава гэтага часу была беларуска-літоўскай.
Трэба адзначыць, што навуковая праблема месцазнаходжання летапіснай Літвы XI -XIII стагоддзяў, утварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарычнай літаратуры канчаткова не вырашана. Даследчыкі амаль адзіныя ў ацэнцы шляхоў утварэння Вялікага княства Літоўскага: гвалтоўнае далучэнне тэрыторый праз іх заваяванне, пагадненні паміж рускімі і літоўскімі князямі, дынастычныя шлюбы. Спрэчкі працягваюцца ў асноўным наконт таго, дзе знаходзілася Старажытная Літва XI- XIII стагоддзяў, хто каго заваеўваў, на базе якой тэрыторыі стваралася новая дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Навуковае высвятленне гэтых і іншых дыскусійных пытанняў патрабуе часу і намаганняў даследчыкаў.
Аднак вынікі навуковых даследаванняў ужо сення дазваляюць сцвярджаць, што Вялікае княства Літоўскае не было створана толькі продкамі сучасных беларусаў і літоўцаў, а таму яно не з'яўлялася ні беларуска-літоўскай, ні літоўска-беларускай дзяржавай, як аб гэтым сказана ў некаторых сучасных публікацыях. Вялікае княства Літоўскае - гэта поліэтнічная дзяржава чатырох асноўных народаў: беларускага, рускага, украінскага і літоўскага, дзе славяне займалі прыкладна 11/12 тэрыторыі і складалі каля 80 % насельніцтва краіны. Літоўцы ў гэтай дзяржаве з'яўляліся этнічнай меншасцю. Таму Вялікае княства Літоўскае можна называць літоўска-рускай ці руска-літоўскай дзяржавай, як аб гэтым сцвярджалася ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.
Заключэнне
Працэс аб'яднання ў Вялікага княства Літоўскага быў працяглы і складаны. Ен адбываўся больш за стагоддзе -- з другой чвэрці XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб'яднанне праходзіла рознымі шляхамі, у тым ліку і шляхам захопу, але ен не быў галоўным. У аб'яднанні літоўскага і заходнерускага народаў у адзіную дзяржаву адыграў ролю ўзаемны палітычны інтарэс. Аблегчыла сітуацыю і адсутнасць у той час акрэсленай палітычнай мяжы паміж двума рэгіенамі. Глыбокае ўзаемапранікненне абодвух этнічных элементаў збліжала суседнія народы, асабліва ў эканамічных і культурных адносінах. Гэта пацверджана археалагічнымі, лінгвістычнымі і этнаграфічнымі матэрыяламі. Поспеху спрыяла і тое, што спачатку літоўскія князі давалі абяцанне "не рухаць старыны" і не "ўводзіць навіны" на заходнерускіх землях. Больш таго, яны актыўна запазычвалі эканамічны, палітычны, прававы, рэлігійны фундамент, пісьменнасць (якой самі не мелі) больш развітога народа. Уваходжанне ў склад Вялікага княства Літоўскага не ўспрымалася заходнерускімі княствамі як вынік літоўскай агрэсіі.
Спіс літаратуры
1. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. - Мн., 2000. С.75-101.
2. Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. - Мн., 1989. С.21-35, 57-85.
3. Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г.. - Мн.: Універсітэцкае, 2000 - 416 с.
4. Насевіч В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. - Мн., 1993. С.27-66.
5. Шымуковіч С.Ф. Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Ч.1. – Мн., 2003. С.65-115.
6. Энцыклапедыя Беларусі: У 6 т. Т.1-6. - Мн., 1991-2001.
7. http://istoriya.org.
8. http://maxmd.ru
9. http://be.wikipedia.org