Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Сентября 2013 в 22:26, реферат
Духоўная самабытнасць кожнага народа найлепш выяўляецца ў родным слове. Беларуская мова – адметная форма нашай культуры, якую народ абавязаны шанаваць і аберагаць, каб не адысці ў нябыт як непаўторны этнас.
Безумоўна, чалавек павінен быць высокакваліфікаваным спецыялістам, майстрам сваёй справы. Але яшчэ пры ўсіх сваіх прафесійных ведах ён павінен быць сапраўднай асобай – чалавекам высокай унутранай і знешняй культуры, носьбітам глыбокай маральнасці.
Углядаючыся ў мінулае, мы імкнемся
зразумець значнае, убачыць перспектывы.
Любоў да Бацькаўшчыны, патрыятызм
– гэта не толькі важнейшая ўмова
існавання народаў, рашаючы маральны
фактар паспяховага пераадолення цяжкасцей,
але і магутны духоўны сродак,
здольны забяспечыць
Пацвярджэннем таму, што ў нашай краіне патрыятычнаму выхаванню ўдзяляецца вялікая увага з боку дзяржавы, з’яўляюцца такія дакументы, падпісаныя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, як “Аб некаторых мерах па патрыятычнаму выхаванню моладзі”, “Аб дапрызыўнай падрыхтоўцы навучэнскай моладзі ў дзяржаўных агульнаадукацыйных, прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных вучэбных установах” і інш., дзейнічае Рэспубліканская праграма “Моладзь Беларусі”, прынятая Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Сёння кожны ведае, што тры фундаментальныя
гістарычна-аб’ектыўныя
Сярод крыніц патрыятызму беларусаў найбольшае значэнне маюць развітая прамысловасць, гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны, нядрэнныя транспартныя камунікацыі, чысціня і парадак ў гарадах, гасціннасць і талерантнасць народа, культурныя і спартыўныя дасягненні. У незалежнай Беларусі адбываецца пэўнае зрушэнне акцэнтаў, пераацэнка некаторых духоўных каштоўнасцей. Адной з самых важных задач у ідэалагічнай сферы з’ўяляецца ўглубленая распрацоўка крыніц патрыятызму, набытак дыяментаў духоўнага багацця беларусаў і стварэнне міжнароднага іміджа Беларусі.
Развіццё беларускай мовы стала фундаментальнай асновай для ўзнікнення, станаўлення і развіцця нашай нацыі. Некаторыя даследчыкі памылкова адмаўляюць такую гістарычную заканамернасць, але думаецца, што гэта проста нежаданне глыбока пранікаць у складаную праблему: беларуская мова стала энергетычным рухавіком узнікнення беларускага народа.
Вось чаму вялікі ўрон афіцыйнай ідэалогіі і нацыянальнаму патрыятызму наносяць непаважлівыя адносіны да беларускай мовы, таму што менавіта яна павінна стаць прадметам усеагульнага клопату, і гэта зусім не азначае яе татальнае ўжыванне ў грамадскай практыцы, бо мова – родная маці, якая нарадзіла цудоўнае дзіця – беларускую нацыю дзеля жыцця ў сваім шчаслівым доме – у Рэспубліцы Беларусь.
Выхаванне патрыятызму праз роднае слoва ў Беларусі яшчэ толькі пачынаецца. Адраджэнне беларускай культуры – складаны і шматгранны працэс, у аснове якога ляжыць пашана да роднай мовы як галоўнага духоўнага здабытку народа з усімі яго, на першы погляд, нават нязначнымі нацыянальнымі асаблівасцямі.
Адносіны да духоўнай спадчыны свайго народа, да мовы продкаў выяўляюць агульную культуру і грамадскую годнасць чалавека. І хоць сталася так, што сёння беларуская мова нячаста гучыць на гарадскіх і нават вясковых вуліцах, на працоўных сходах і афіцыйных нарадах, у навуковых і навучальных установах, нават школах, большасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь лічыць яе роднай.
На выкладчыка ўскладваецца вялікая адказнасць за фарміраванне высокамаральнай творчай асобы з высокім узроўнем культуры і нацыянальнай самасвядомасці, здольнай дзейнічаць у інтарэсах дзяржавы і свайго народа. Патрыятычны элемент у першую чаргу павінен уключацца ў навучальныя заняткі, што патрабуе правільнага вызначэння выхаваўчай задачы кожнай тэмы заняткаў і спосабу яе вырашэння. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгрывае правільны і старанны падбор навучальнага матэрыялу, патрыятычнага па зместу (тэматычна звязаныя тэксты, практыкаванні і інш.). Гэта павінны быць і тэматычныя гутаркі, і круглыя сталы, і дыспуты, і відэагадзіны. Такія ж падыходы выкарыстоўваюцца і пры напісанні вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, таму сёння яны рыхтуюцца з улікам новых патрабаванняў (выхоўваючы навучаем).
Належнае месца займае такі від самастойнай працы студэнтаў, як падрыхтоўка рэфератаў, што ўключаюць шырокі тэматычны спектр патрыятычнай накіраванасці. Гэта такія, як “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, “Гераічная Беларусь”, “Гістарычны характар індаеўрапейскіх рыс культуры беларусаў”, “Праблемы фарміравання нацыянальнай свядомасці беларусаў і шляхі іх вырашэння ў сучасных умовах” і інш. Абарона рэферата можа суправаджацца дыскусіяй, бо кожны студэнт мае што сказаць пра свой край, яго гераічнае мінулае і стваральнае сёння.
Духоўная самабытнасць кожнага народа найлепш выяўляецца ў родным слове. Беларуская мова – адметная форма нашай культуры, якую народ абавязаны шанаваць і аберагаць, каб не адысці ў нябыт як непаўторны этнас.
Безумоўна, чалавек павінен быць высокакваліфікаваным спецыялістам, майстрам сваёй справы. Але яшчэ пры ўсіх сваіх прафесійных ведах ён павінен быць сапраўднай асобай – чалавекам высокай унутранай і знешняй культуры, носьбітам глыбокай маральнасці.
Для паспяховай арганізацыі сістэмы
патрыятычнага выхавання
Стан беларускай мовы ў сучасным грамадстве-наш боль і наш агульны клопат. Таму праца выкладчыка накіравана перш за ўсё на тое, каб навучэнцы ў належнай ступені асэнсавалі той факт, што мова не проста этнічная прымета, а асноўны элемент духоўнай культуры, фальклору, літаратуры, рэлігіі, філасофіі, мастацтва і г. д., што гэта не абстрактная навука або дысцыпліна, якую неабходна здаць як абавязковы мінімум. Варта адзначыць, што намаганні выкладчыка беларускай мовы цалкам звязаны з ідэалагічнай палітыкай Рэспублікі Беларусь, якая засведчана ў шматлікіх дакументах агульнадзяржаўнага і міждзяржаўнага ўзроўню. Як аксіёма ўсведамляецца той факт, што разнастайнасць духоўнага жыцця нацый і народнасцей павінна грунтавацца на сапраўдным росквіце нацыянальных моў. Вось найважнейшая ўмова, якая дапаможа нам пазбегнуць эстэтычнай шэрасці і бязроднага касмапалітызму. Відавочным застаецца і тое, што ў свеце няма мацнейшай сілы ўздзеяння на чалавека, чым тая, якую нясуць мова і культура народа, спрыяючы станаўленню інтэлектуальнага, нацыянальна-культурнага і патрыятычнага аблічча грамадзяніна сваёй краіны.
Мова дапамагла людзям вылучыцца з жывёльнага свету, развіць сваё мысленне, весці паспяховую барацьбу з сіламі прыроды і дасягаць таго працэсу, які мы маем сёння.
Праца, мова, думка фарміруюцца і развіваюцца цяпер у адзінстве і ўзаемадзеянні. Мова ўзнікла ў працэсе калектыўнай працы, і на ўсіх стадыях развіцця чалавецтва яна служыла сродкам самога фарміравання патрыятычнай асобы – г. зн. выконвала грамадскую функцыю. Надзвычай важную ролю адыгрывае яна ў духоўным жыцці народа. Дасягненні кожнага народа ў развіцці навукі і культуры магчымы толькі пры непасрэдным удзеле роднай мовы. Вядомая беларуская паэтэса Цётка пісала: ”Бедны той, хто... не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее,-гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы...”
Для сучаснага развіцця грамадства характэрным з’ўляецца рост інфармацыі ва ўсіх відах чалавечай дзенасці. Але незалежна ад таго, як яна распаўсюджваецца, усё роўна асновай існавання была і застаецца мова. Пры гэтым істотна ўзмацняецца яе камунікатыўная функцыя не толькі ў сваім традыцыйным сэнсе як спосаб ажыццяўлення суразмоўніцтва, абмен вуснай і пісьмовай інфармацыяй паміж камунікантамі, але і ў выглядзе назапашвання і захавання інфармацыі, наладжвання кантактаў і рэгулявання ўзаемаадносін паміж людзьмі. Важнае значэнне ў сучасных умовах, калі ў камп’ютэрных сістэмах ёсць спецыяльна распрацаваныя праграмы кантролю памылак, набывае не столькі пісьменнасць як самадастатковая каштоўнасць, колькі працэс стварэння і асэнсавання інфармацыі, якая поўнасцю залежыць ад маўленча-камунікатыўных здольнасцей чалавека. Розніца ва ўсведамленні функцыі мовы паміж нядаўнім мінулым і сучаснасцю даволі відавочная: трэба не толькі ўмець чытаць і пісаць, але і ўмець успрымаць, перапрацоўваць, ствараць і перадаваць інфармацыю.
Мова суправаджае свядомую дзейнасць
чалавека на працягу ўсяго жыцця,
вось чаму мове вучаць ад нараджэння. Яна
выступае як сродак навучання, развіцця
і патрыятычнага выхавання
Мова з’яўляецца сховішчам культуры, крыніцай пазнання, узбагачэння і развіцця. Змест і межы гэтага пазнання ўвесь час мяняюцца ў залежнасці ад дасягненняў цывілізацыі, патрэб грамадства. Менавіта гэтым тлумачацца змены ў змесце моўнай адукацыі і ў навучальных планах.
Мова ўплывае на фарміраванне думкі, актывізуе разумовыя працэсы, што адбываюцца ў свядомасці чалавека, паколькі мысленне заўсёды ажыццяўляецца ў моўных формах і з дапамогай моўных сродкаў.
Асноўнай задачай адукацыі павінна стаць імкненне кожнага выкладчыка зрабіць родную мову аб’ектам сваёй асаблівай увагі і клопату ў накірунку развіцця маўленча-камунікатыўных здольнасцей чалавека, бо без іх немагчыма паспяховая адукацыя і выхаванне патрыятызму, г. зн. фарміраванне і ўзмацненне пачуццёвых адносін да Айчыны.
Беларусь і беларусы могуць і павінны ў гістарычна кароткі тэрмін адапціравацца да еўрапейскіх стандартаў жыцця, заняць сваё месца ў еўрапейскім супольніцтве краін і народаў. І хочацца верыць, што не апошнюю ролю ў гэтым адыграе выхаванне патрыятызму праз роднае слова.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
«Беларускі дзяржаўны
ўніверсітэт інфарматыкі і
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін
Рэферат
« Праблемы беларускага нацыянальнага выхавання »
Русака Романа Юр’евича
студэнта І курса
211801 групы
Факультэта
камп’ютэрнага праектавання
Праверыла:
Наўроцкая В.І., выкл. кафедры
агульнаадукацыйных дысцыплін
Мінск 2013