Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2012 в 17:51, творческая работа
У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В.Быкаву была прысуджана Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным жыхаром.
Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоуныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькi.
Дзеянне адбываецца у першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у аповесцi адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоуных герояу
В.Быкау паказвае перыяд масавай калектывiзацыi на Лепельшчыне, складаны 1937 г. Сцепанiда - былая парабчанка у пана Адольфа
Якiмоускага - зауседы верыла у справядлiвасць i перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасцi свае не пабудуеш. Таму яна рашуча выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоуцау, збiрала подпiсы у абарону старшынi Лявона (адправiла нават Петрака у Мiнск да
Чарвякова). Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi парадкамi гiтлерауцау, змагалася з iмi, як магла: схавала газу,пазбавiушы тым немцау святла; схавала у лесе парсючка, каб той не дастауся ворагам; укiнула у глыбокi калодзеж вiнтоуку.