Франтишек Бенедикт Казимирович Богушевич

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Февраля 2013 в 20:06, реферат

Описание

Францішак Бенядзікт Казіміравіч БАГУШЭВІЧ (21 сакавіка 1840, Віленская губ. — 28 красавіка 1900; псеўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць Ф. Багушэвіча абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў, яго ідэйная спадчына з'явілася фундаментам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху пачатку XX ст.

Работа состоит из  1 файл

Францішак Бенядзікт Казіміравіч БАГУШЭВІЧ.docx

— 28.87 Кб (Скачать документ)

 

 

Францішак Бенядзікт Казіміравіч  БАГУШЭВІЧ (21 сакавіка 1840, Віленская губ. — 28 красавіка 1900; псеўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Літаратурная творчасць  і грамадская дзейнасць Ф. Багушэвіча абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў, яго ідэйная спадчына з'явілася фундаментам ідэалогіі  беларускага нацыянальна-вызвольнага  руху пачатку XX ст.

 Францішак Багушэвіч нарадзіўся ў фальварку Свіраны, каля Вільні (сучасная Літва) у сям'і выхадцаў з дробнай шляхты. Але дзіцячыя гады пісьменніка прайшлі ў асяроддзі блізкім да сялянскага.

Продкі Ф. Багушэвіча перабіваліся не толькі з зямельнага арандатарства, але служылі і ў войску (прадзед  Казімір у 1783 г. атрымаў чын ротмістра Ашмянскага павета). Бацька ж паэта жыў выключна з зямлі і паводле «ўводнага акта» ад 1 ліпеня 1837 г. стаў валодаць маёнткам Кушляны з 34 сялянскімі душамі.

Пачатковую адукацыю Ф. Багушэвіч  атрымаў у Віленскай гімназіі.. Падчас навучання асаблівую цікавасць выказваў да славянскіх моў, матэматыкі і заканадаўства. Яшчэ ен не застаўся абыякавым да гісторыі і культуры краю.

У тым жа годзе паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт[3], аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях[3][5].

Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў хавацца, а потым пераехаў на Украіну.

Вучоба скончылася 26 ліпеня 1868 г. 17 жніўня, калі Багушэвічу выпісвалі атэстат, ён ужо знаходзіўся на службе ў Чарнігаве, адкуль у 1869 г. перавёўся ў Кралявецкі павет (цяпер Сумская вобласць) судовым следчым. Праз два гады зноў быў Чарнігаве[3], але не затрымаўся надоўга, яшчэ раз змяніўшы месца працы: 21 ліпеня 1871 г. загадам Міністэрства юстыцыі ён быў прызначаны судовым следчым у Гразявецкі павет Валагодскай губерні. Праз год ён вяртаецца на Украіну, каб сем месяцаў папрацаваць старшым следчым Барзнянскага павета і перайсці на службу ў Канатоп[3].

У 1883 годзе каранацыя новага імператара Аляксандра ІІІ суправаджалася шырокай амністыяй: тысячы паўстанцаў, у тым ліку Багушэвіч, вярнуліся на радзіму. 2 лютага 1884 годзе ён падаў прашэнне ў Нежынскі акруговы суд з просьбай звольніць са службы — фактычна, пайсці ў адстаўку. Кавалер ордэна св. Станіслава 3-й ступені, калежскі саветнік, падарваў да гэтага часу здароўе, не нажыў капіталу і пад старасць спрабаваў зарабляць прыватнай адвакацкай практыкай. 25 сакавіка Ф. Багушэвіч вяртаецца ў горад сваёй маладосці — Вільню[3]. Цяпер ужо не адзін, а з жонкай Габрыэляй з дому Шклёнікаў, мінчанкай, з якой узяў шлюб у 1874 г., меў дачку Канстанцыю (Туньку) і сына Тамаша Вільгельма[6].

 

 

Працаваў у судовай  палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Пісаў артыкулы ў часопіс «Kraj(руск.) бел.» («Край») па-польску. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць.

Пры жыцці творы Францішка  Багушэвіча ў царскай Расіі былі забаронены. Яны выдадзены асобнымі кнігамі і лістоўкамі ў час  рэвалюцыі 1905—07, аднак у 1908 на іх накладзены арышт.

У Савецкай Беларусі ўпершыню выдадзены ў 1922 («Дудка беларуская»). Аднак у канцы 1920-х—30-я г. ў БССР творчасць Ф. Багушэвіча была абвешчана буржуазна-кулацкай, нацыяналістычнай, да 1940 яго кнігі не друкаваліся. 3 чэрвеня 1937 г. Галоўліт БССР выдаў загад № 33, згодна з якім віленскія, ковенскія і нават БССР-аўскія выданні твораў Ф. Багушэвіча павінны былі спальвацца[28]

У Заходняй Беларусі імя паэта было сцягам барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, выходзілі яго кнігі, навуковыя працы пра творчасць паэта. Творы Францішка Багушэвіча ў Заходняй Беларусі перавыдаваліся пяць разоў.

Пасля звальнення з судовай працы , ен жыў у в. Кушляны (цяпер Смаргонскі раён), дзе і памёр. Пахаваны ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна.

Вылучэнне на першы  план сацыяльных праблем — галоўная асаблівасць вершаў і паэм Ф. Багушэвіча — нязменна становіцца вызначальнай прыкметай творчасці найвыдатнейшых пісьменнікаў пачатку XX ст.

Вытокі творчасці  Ф. Багушэвіча ў грамадскім жыцці  Беларусі, цесна звязаны з фальклорам, а таксама з лепшымі эстэтычнымі  традыцыямі славянскай паэзіі.[8]

хххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххх

Выступаючы ад імя ўсяго  працоўнага беларускага народа, Францішак Багушэвіч быў пераважна ідэалагічным прадстаўніком сялянства. З сялянствам, а таксама з дэмакратычнай інтэлігенцыяй звязваў ён свае вызваленчыя ідэалы.

 

Адным з самых яркiх творау, у якiм раскрываецца усведамленне селянiнам сваей чалавеч. годнасi, з'яуляецца верш "Не цурайся". У iм ён дае волю мужiку самому выказвацца пра усе тое, што набалела у яго душы. Верш напiсан у форме звароту селянiна да iнтылiгента-панiча, якi цураецца народа, не цiкавiцца яго жыццем. У голасе героя чуецца скарга на нядолю, просьба дапамагчы у бядзе, гнеуная абвiнавачванне паноу, высокае усведамленне чалавечага гонару. Селянiн не проста скардзiцца, ён выказвае патрабаванне лепшага жыцця, патрабуе асветы. Верш — палемiчны, выкрывальны маналог.

 

У вершы «Не цурайся» селянін  звяртаецца да інтэлігента з просьбай не цурацца яго:

Не цурайся мяне, панічок, 
Што далонь пакрываюць мазолі; 
Мазоль — працавітых значок, 
Не заразе цябе ён ніколі.

Герой верша зразумеу, што яму не хапае ведаў, таму і просіць адукаванага чалавека падаць руку яму, «сляпому», і давесці да дарогі:

Не блудзіў бы і я серад  лому 
I калючак, што раняць мне ногі!

 
Як бачым, аўтар верша, падобна  дэмакратам другой паловы XIX ст., упэўнены ў тым, што праз асвету можна змяніць становішча сялянства. Адсюль і радкі ў творы аб тым, што непісьменнасць, неадукаванасць вядуць «да здрады... ад праўды адводзяць!»

 

Ф. Багушэвіч, абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуццё  ўласнай годнасці, расце пратэст  супраць несправядлівасці. Так, у  вершы «Не цурайся» аўтар параўноўвае  жыццё селяніна і паніча: іх знешні выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю.

На кашудю глядзіш крывым вокам, 
Што у хаце мне бабы пашылі, 
Прапацела яна маім сокам, 
Цэлы тыдзень яе не памылі... 
А твая ж? як тоб снег, як папер, 
I пацеў, хто 1 ткаў, і бяліў, 
I хто шыў, і хто праў... а цяпер 
Ты той пот на сябе узваліў.

Селянін не толькі скардзіцца, але і патрабуе лепшага жыцця, бо ён — стваральнік усіх матэрыяльных каштоўнасцей на зямлі.

Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыіруецца ўсё самае адмоўнае ў жыцці: амаральвасць, разбэшчацасць, сквапнасць, фанабэрыстасць, прага да нажывы, пагарда да слабейшых. Усё жыццё герой хоча быць толькі мужыком, бо ён ва ўсіх адносінах вышэйшы за паноў, з'яўляецца чалавекам у самым шырокім і прывабным значэнні гэтага слова: жыве сваёй працай, сам арэ сваю зямельку, любіць сваю радзіму і да канца ёй адданы, не квапіцца на чужое, перад меншымі не дзярэ носа, паважае іншыя народы, прызнае людзей за братоў, маральна чысты, не гультай , не злодзей і не здраднік.

Такая ж думка падкрэсліваецца і ў вершы «Калыханка». Маці над калыскай пяе песню-калыханку свайму дзіцяці. Цэлы рой думак снуе ў яе галаве аб будучым сына. Марыць яна аб тым, як дарослы сын-паніч будзе частаваць яе «мядком сытным, блінком мякенькім падсітным, піражочкам і з начынкай, верашчачкай гарачынкай...» Але ў жыцці часта атрымлівалася не так: дзеці, «выходзячы» ў паны і становячыся інтэлігентамі, адракаліся ад сваіх маці, сваёй мовы і культуры, здраджвалі свайму народу. I ўжо іншыя думкі ўзнікаюць у маці: не хочацца ёй бачыць свайго сына «панам ці вялікім капітанам»:

Можа, будзеш калі панам 
Ці вялікім капітанам, 
Людцоў Божых будзеш біці, 
Цяжка будзе ў свеце жыці, 
Будуць клясці, як ліхога, 
Прасіць смертанькі ад Бога... 
Ой, не будзь ты лепей панам, 
Ні вялікім капітанам...

 

хххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххх

 

 

 

 

 

У творчасці Ф. Багушэвіча таленавіта спалучаны гісторыка-філасофскае  і мастацкае асэнсаванне лёсу беларускага народа, ва ўвесь голас  гучаць матывы нацыянальнага адраджэння. Палітычнае і грамадскае крэда паэта  найбольш выразна выказана ў прадмове да зборніка «Дудка беларуская», дзе  выкладзены погляды на беларускую мову як на мову «нам ад Бога даную», «для нас  святую». Ф. Багушэвіч лічыў мову «адзежай душы», асновай існавання  нацыі, клікаў шанаваць родную мову, «каб не ўмерлі».

Моцным і шматгранным  было ідэйна-творчае ўздзеянне Ф. Багушэвіча на паслядоўнікаў. Яго спадчыну наследавалі ў сваёй творчай дзейнасці А. Гурыновіч, Цётка, Я. Купала, Я. Колас,

Багушэвіч пісаў  і друкаваў свае творы лацінкай[15]. Зараз яны выдаюцца кірыліцаю, таму сучасны чытач не можа ўявіць усіх асаблівасцей Багушэвічавага пісьма, спосабы перадачы паэтам беларускай фанетыкі лацінкай.

Мова пісьменніка  ўвабрала ў сябе важныя стыхіі ўсяго  нацыянальнага, пачынаючы ад гукавога афармлення лексічных адзінак і  канчаючы структурай фразы. Галоўны  герой у літаратурнай спадчыне пісьменніка — селянін, таму аўтар «надзвычай смела і з непараўнальнай дасканаласцю стылізаваў мову сваіх твораў пад мову апавядальніка селяніна, дасягаючы пры гэтым глыбокага адзінства формы і зместу» [16].

Ф. Багушэвіч жыў  і пісаў у той час, калі яшчэ не былі выпрацаваны адзіныя агульнанацыянальныя  моўныя нормы. У яго творах, як і ў творах іншых пісьменнікаў 2-й паловы ХІХ ст., яскрава адлюстраваліся агульныя заканамернасці развіцця беларускай літаратурнай мовы. Тым не менш, трэба прызнаць, што творчасць Багушэвіча ў значнай ступені садзейнічала працэсу развіцця беларускай мовы.

Усяго ў паэтычнай спадчыне Ф. Багушэвіча сорак восем бела-рускіх вершаваных твораў, а польскамоўных чатырнаццаць; фак-тычна, трэцяя частка. Да гонару Ф. Багушэвіча яго прыжыццёвыя зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» склалі вершы выключна на беларускай мове.

Матывы паэзіі Ф. Багушэвіча самыя разнастайныя: сацыяльны аналіз рэчаіснасці («Гора», «Бог не роўна дзеле»), матывы праўда-шукальніцтва («Праўда», «Як праўды шукаюць»), маральная праблематыка («Ахвяра», «Не цурайся»), грэх і свабадалюбства (паэма «Кепска будзе!», «У астрозе», «Быў у чысцы»), міжнацы-янальныя і міжканфесійныя зносіны («Жыдок», «Падарожныя жыды»), тэматычнае пашырэнне традыцыйнай «вясковай паэзіі» і нараджэнне так званай гарадской тэматыкі («Немец»).

Творчасць Ф. Багушэвіча — вяршыня  нацыянальна ўсвядомленай ідэі беларускага адраджэння ў XIX ст., звяно, якое аб'ядноўвае ўсю новую беларускую літаратуру з яе адраджэнскім уздымам на пачатку XX ст.

 

 


Информация о работе Франтишек Бенедикт Казимирович Богушевич