Максім Іванавіч Гарэцкі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 02 Февраля 2013 в 19:11, биография

Описание

М. Гарэцкі – асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону – таленавіты мастак слова, адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, буйны вучоны, гісторык і тэарэтык літаратуры, палымяны публіцыст, нястомны змагар за нацыянальнае адраджэнне, клапатлівы педагог, арганізатар літаратурнага руху, лексікограф, перакладчык, збіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасці.

Работа состоит из  1 файл

Максім Іванавіч Гарэцкі.doc

— 54.50 Кб (Скачать документ)

Максім  Іванавіч Гарэцкі (1893–1938)

 

Максім Іванавіч Гарэцкі  належыць да ліку выдатных дзеячаў  беларускай культуры. Яго творчасць  уяўляе змястоўную і яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага  пісьменства.

 

М. Гарэцкі – асоба надзвычай  шырокага творчага дыяпазону – таленавіты мастак слова, адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, буйны вучоны, гісторык і тэарэтык літаратуры, палымяны публіцыст, нястомны змагар за нацыянальнае адраджэнне, клапатлівы педагог, арганізатар літаратурнага руху, лексікограф, перакладчык, збіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасці.

 

М. Гарэцкі – гэта гонар і  сумленне беларускай нацыі, яе духоўны  настаўнік, які ўнёс велізарны ўклад  у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў.

 

Нарадзіўся Максім Гарэцкі 6 (18) лютага 1893 г. у в. Меншая (цяпер Малая) Багацькаўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні ў сям'і малазямельных сялян Івана Кузьміча і Аўфрасінні Міхайлаўны Гарэцкіх.

 

У 1901 г. бацькі аддалі яго ў школу  граматы ў Вялікую (цяпер Большая) Багацькаўку, затым ён вучыўся ў Вольшынскай царкоўна-прыходскай двухкласнай школе (1903–1905), у настаўніцкіх класах у Вольшы (1905–1908). У 1909 г. прыняты ў Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт.

 

Літаратурным дэбютам Гарэцкага  стала апавяданне «У лазні» (1912), апублікаванае ў 1913 г. на старонках «Нашай Нівы» пад псеўданімам Максім Беларус. Неўзабаве адно за другім пачалі з'яўляцца новыя апавяданні («Стогны душы», «Роднае карэнне», «У панскім лесе», «Красаваў язмін», усе – 1913), большасць якіх увайшла ў зборнік «Рунь» (1914). Гэты зборнік стаў значнай падзеяй літаратурнага жыцця Беларусі. Ён маніфеставаў з'яўленне пісьменніка буйнога таленту, яскрава акрэсленай творчай індывідуальнасці. Працэс фарміравання творчай індывідуальнасці М. Гарэцкага на пачатковым этапе адбываўся вельмі інтэнсіўна.

 

М. Гарэцкі адным з першых у  беларускай літаратуры пачатку XX ст. на поўны голас загаварыў пра  неабходнасць беражлівага стаўлення  з боку народа, працоўнага сялянства  да нацыянальнай інтэлігенцыі, якой не стае імунітэту, яшчэ бракуе ўнутранай здольнасці супрацьстаяць небяспечным ідэйным уплывам. У ранніх апавяданнях герой М. Гарэцкага нярэдка выступаў як выразнік аўтарскіх поглядаў. Але пісьменнік у адпаведнасці з патрабаваннямі рэалістычнага мастацтва імкнуўся не атаясамліваць сябе з дзейнымі асобамі.

Рысай сапраўднага наватарства  пазначаны і апавяданні лірыка-філасофскага цыкла пад назвай «Што яно?», герой якога ставіць перад сабой амаль невырашальныя задачы – разгадаць таямніцу жыцця і смерці, верагоднасць існавання пазатруннага свету. Ён гатовы нават нячысціку душу прадаць, каб даведацца, «адкуля яно гэта ўсё, хто гэта даў і што будзе пасля смерці?. Можа, і таго свету няма? Дык што ж тады, як тады? Нашто ж такі свет стварыў?»

 Цыкл «Што яно?» быў адной з першых у тагачаснай беларускай літаратуры спроб творчага асваення жанрава-стылявых магчымасцей філасофскай, інтэлектуальнай прозы. Адметнасцю яе распрацоўкі М. Гарэцкім было тое, што філасофскі аспект арганічна ўвязваўся з сацыяльна-палітычным. Так, адну з прычын трагічнасці шляху да спазнання загадак і таямніц чалавека і прыроды трэба бачыць у кансерватызме грамадства, якое баіцца новага, нязвыклага.

 

 

 Аналіз лірычных абразкоў, замалёвак,  экспрэсій дазваляе зрабіць выснову,  істотную для разумення кірунку творчага развіцця М. Гарэцкага. Ужо на раннім этапе ў яго творчасці выразна акрэсліліся дзве ўзаемазвязаныя мастацкія тэндэнцыі – адлюстраванне жыцця ў формах самога жыцця (рэалістычныя сацыяльна-псіхалагічныя апавяданні з разгорнутым сюжэтам) і лірыка-экспрэсіўнае спасціжэнне рэчаіснасці з выкарыстаннем жанрава-стылявых элементаў філасофскай прозы. У далейшым працэс узаемадзеяння гэтых дзвюх плыняў ішоў вельмі паспяхова і даў плённыя творчыя вынікі.

 

Суровая рэчаіснасць ваенных гадоў унесла істотныя карэктывы ў асветніцкае ўспрыманне пісьменніка, які пачынаў усведамляць, што толькі прапагандай ведаў, заклікам да маральнага ўдасканальвання асобы немагчыма вырашыць сацыяльныя супярэчнасці, палепшыць бядотнае становішча працоўнага люду. Патрэбны іншыя, болей дзейсныя захады грамадска-палітычнага характару. Менавіта такі падыход і дамінуе ў апавяданнях 1915–1918 гг. Герой гэтых твораў паводле светаадчування і каштоўнасных установак прыкметна адрозніваецца ад героя ранняй пары. Апошні верыў у жыватворную сілу асветы, навукі, сілу чалавечага розуму, даволі часта выходзіў пераможцам над неспрыяльнымі жыццёвымі абставінамі, бачыў перспектыву («У лазні», «Роднае карэнне», «Рунь» і інш.), а няўдачы, драматычныя падзеі ўраўнаважваліся аўтарскім аптымізмам.

 

Роднае карэнне

Дзед Яхім, герой апавядання М. Гарэцкага «Роднае карэнне», перадае  Архіпу (а праз яго і нам) сакрэты  вечнасці і неўміручасці, сакрэты  памнажэння скарбу, пакінутага нам  дзядамі, і таленту, дадзенаму строгім  гаспадаром кожнаму з нас.

 Першы, самы галоўны і вызначальны сакрэт, без якога «і навука ніякая не дапаможа, а зможа», калі «карэння нашага роднага» не мець у сабе. Каб «карэнне роднае» не страціць і «ведаць, што рабіць трэба», даводзіць захавальнік вечнасці дзед Яхім, трэба «ў кніжках і ў разумных людзей» пытацца, «як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі». Мудрасць тоесная мудрасці шляхціца Завальні: «Мінулае вучыць нас, як жыць сёння».

Галоўны герой апавядання «Роднае карэнне» дзед Яхім даводзіць  студэнту-медыку Архіпу Лінкевічу: «Помні, што каб другога вызваляць, трэба самаму крэпкім быць». Веч-ная ісціна: нельга даць другому таго, чым сам не валода-еш. Інтэлігентную літаратуру здольны стварыць толькі інтэлігентны пісьменнік. Гарэцкі і з'яўляецца інтэлігентам у нашай нацыянальнай літаратуры, чым і вызначаецца яго творчасць.

 

Адно з ранніх апавяданняў  М. Гарэцкага «Роднае карэнне» —  праграмны і шмат у чым канцэптуальны  твор пісьменніка. Гэта своеасаблівы статут інтэлігентнасці і ко-дэкс інтэлігента.

 

Студэнт-медык Архіп Лінкевіч, «які размеркаваў, што доктарам будзе служыць на Беларусі і будзе збіраць матэрыялы аб духоўным жыцці свайго народа» (да ўсяго «за права вучэння» ён зарабляе прыватнымі ўрокамі), пасля размоў з дзедам Яхімам прыйшоў да ўсведамлення, што ён пакуль інтэлігент толькі па сваёй сацыяльнай прыналежнасці, але не па сутнасці. Хто ж ён, сапраўдны інтэлігент?

 

Парадаксальна, што цэнтральная  філасофская прабле-ма твора —  праблема інтэлігентнасці — вырашаецца не толькі і не ў першую чаргу  праз вобраз інтэлігента Архіпа, а  праз вобраз дзеда Яхіма. Менавіта ён з'яўляецца выраз-нікам аўтарскай пазіцыі. Пісьменнік настойлівы ў сваім перакананні, што толькі той чалавек інтэлігентны, «які жывучы на гэтым свеце», ўвабраў у сябе духоўную спадчыну народа і, як біблейскі герой дадзеныя яму строгім гаспадаром таланты, таксама памножыў гэты скарб.

 

Галоўныя прыёмы рэалізацыі філасофіі  твора — дыялог паміж маладым  і старым і маналогі Яхіма, які  здзіўляе Архіпа сваёй мудрасцю: «чаго  ён ні раскажа, ні нагаворыць, а ўсё  разумна, к толку», «лішняга не нагаворыць».

 

Яхім дакляруе Архіпу (а праз яго — і нам) сакрэты вечнасці і неўміручасці, сакрэты памнажэння скарбу, дадзена-га строгім гаспадаром і кожнаму з нас.

 

 «Ніякія думы чорныя не  змогуць», даводзіць мудрэц, калі  будзе моцнай сувязь з родным  карэннем, калі «часцей У роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай свя-той прошчы сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры. Запаветы дзеда Яхіма не дэкларатыўныя. На яркіх запамінальных і ўражлівых прыкладах ён даводзіць неаб-вержнасць вечных ісцін, так трапна, мудра і хораша ім сфар- муляваных. «Мінуўшчына, як у люстры, праходзіла прад вачамі студэнта ў час Яхімавых апавяданняў аб старыне».

 

Толькі той можа лічыцца інтэлігентам, даводзіць пісь-меннік праз маналогі Яхіма, хто служыць народу, вучыцца  ў яго, на якую б вяршыню вучонасці ён ні ўзышоў. Яхім расказвае пра свайго знаёмага пана Беляеўскага з Пецяр-бурга, які «вучаны многа, кніжкі сам складае, друкуе», а не грэбуе мудрасцю народа. Не лішне, на думку дзеда Яхі-ма, павучыцца людскаму і ў суседзяў: «у палякоў і латышоў» па-людску, бо «радні не адракаюцца, братнюю руку заўсёды дзержаць».

 

Любоў інтэлігента да Бацькаўшчыны і народа, сцвяр-джае пісьменнік, павінна  быць дзейснаю. Інтэлігентны не той, хто  абураецца непарадкам, а хто наводзіць  парадак. «I ведай тады, што адным енкам ды стагнаннямі людскай бядзе не дапаможаш. Помні, што каб другога вызваляць, трэба самаму крэпкім быць».

 

Надзвычай прывабны і эстэтычны  ў апавяданні і воб-раз юнака  Архіпа. Ён пакуль што ў той «апаслівай пары», як трапна вызначыў Яхім маладосць, бо на парозе мала-дых будзе не толькі шмат камянёў (з імі якраз лягчэй справіцца!), але і спакусаў, будзе абавязкова на іх шляху і балотная вада... Аднак пісьменнік здолеў няхітрым сюжэтам (ён уяўляе апісанне вандроўкі Архіпа дадому, каб разабрацца з гэтай «чартаўнёй» і дапамагчы родным набыць спакой, і вяртанне зноў на вучобу) паказаць гэты вобраз у эвалюцыі. Пакуль што Архіп толькі назапашвае духоўнасць, ён яшчэ нічога канкрэтнага не зрабіў, нават не дапамог бацькам, не разабраўся з «чартаўнёй» — новая хата, пабудаваная на праклятым месцы, згарэла. Аднак удумлівы і чуйны душой чытач заўважыць, што адбылося самае важ-нае ў душы героя на шляху да інтэлігентнасці. Ехаў ён дадому катэгарычным, нецярпімым, для якога ўсё было ясна і зразумела (як таму «вучыцелю Балазевічу», які здзіўляе Яхіма тым, што «на ўсё адгадкі знайшоў»), а вяртаецца зусім іншым. Ашаломленым, здзіўленым і нават разгубленым вяртаецца ён у горад, але гэта тая разгубленасць, што сведчыць пра працу душы і розуму. Інтэлігентнасць — гэта здольнасць сумнявацца, здольнасць перагледзець свае каш-тоўнасці і ўбачыць высокае неба ідэала. Катэгарычнасць і інтэлігентнасць—несумяшчальныя. Архіп глядзіць — і ба-чыць, слухае — і чуе. Душа яго поўніцца і шчымлівым болем за маму, якая вельмі пастарэла, і захапленнем і любоўю да родных мясцін, да роднага карэння, і ўсведамленнем таго, што ёсць у свеце загадка, без якой «не было б чалавечага жыцця».

 

Адзін з законаў вечнасці, усвядомлены  пісьменікам інтэлігентам Гарэцкім і дакляраваны нам з найбольшай пал-касцю і незвычайнай сілай яго таленту, — не забі!

 


Информация о работе Максім Іванавіч Гарэцкі