Праблематыка і мастацкія асаблівасці творчасці В. Лукші для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Мая 2013 в 11:48, реферат

Описание

Валянцін Лукша нарадзіўся ў сям'і служачага. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста № 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацк), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1980 г. - дырэктар выдавецтва «Юнацтва»

Работа состоит из  1 файл

Праблематыка і мастацкія асаблівасці творчасці В.docx

— 37.20 Кб (Скачать документ)

 Струменіць плынь жывая

 З глыбінь жывой зямлі.

 

Журавінка

 Хто дурэе цэлы дзень?

 Хто гудзе, як авадзень?

 Ведаем: дзяўчынка —

 Плакса-Журавінка.

 Не вітаемся мы з ёй,

 Капрызуляю такой.

 Ды шкада дзяўчынкі —

 Плаксы-Журавінкі.

 Запрасілі плаксу ў круг:

 — Глянь, які зялёны луг!

 Чуеш — пчолаў

 Зум вясёлы.

 Мёд для нас збіраюць пчолы.

 А якія тут рамонкі!

 Як ручай спявае звонка!

 Гэта ж — проста лю-ба-та...

 Гэй, у скокі — гой-та-та!

 Затрымалася слязінка.

 Заўсміхалася дзяўчынка.

 Рукі ў бокі,

 Рукі ў бокі —

 I пайшла за намі ў скокі!

 

Вясёлка

 Дзеці летам ранкам золкім

 Селі маляваць вясёлку.

 Малявалі-малявалі —

 Спрэчкі тут завіравалі:

 З колераў якіх яна

 Так прыгожа складзена?

 Ўсе спрачаліся дасужа,

 Пальцы загіналі дружна:

 — Фіялетавы!

 — Жоўты!

 — Аранжавы!

 — Чырвоны!

 — Зялёны!

 — Адзін прапусцілі!

 — Які?

 — Нібыта...

 — Блакітны!..

 Дзеці зноўку ранкам золкім

 Селі маляваць вясёлку.

 Малявалі-малявалі,

 Спрэчкі тут завіравалі:

 Колер кожны вельмі важны,

 Што ён значыць, хто адкажа?

 — Жоўты, ўскрылены цяплом,

 Ласку дорыць і святло.

 — А блакітны разам з сінім —

 Гэта мір усім краінам!

 — Фіялетавы... А гэты

 Знак павагі і прывету.

 — А зялёны — сын вясны,

 Хай ім поўны будуць сны.

 — Як матуліны далоні

 Грэе колер нас чырвоны.

 — I аранжавы нам любы —

 Апельсіны вельмі любім!..

 Колераў сем — вось суполка! —

 Дружна склаліся вясёлкай.

 Кожны колер блізкі сэрцу.

 Чорнаму няма тут месца!

 Чорны колер — то вайна!

 Не патрэбна нам яна!

 Малявалі ранкам золкім

 Дзеці чыстую вясёлку.

 Малявалі-малявалі,

 Песні шчасныя спявалі!

 

Першая кніжка

 Вось кніжка мая першая

 З малюнкамі і з вершамі.

 Тут словы запаветныя —

 I ветлыя, і светлыя.

 Цяпер мой новы друг-таварыш

 Завецца Сонечка-Букварык!

 Ён вучыць нас усіх чытаць

 I без гультайства працаваць,

 Радзіму зорную любіць

 I край свой родны бараніць.

 Мне асвятляе шлях букварык,

 Нібыта казачны ліхтарык.

 Як шчасна-хораша ісці

 З надзейным сябрам па жыцці!

 

 

                  Літаратура

    1. Марціновіч А. …Нібыта казачны ліхтарык//Пралеска. – 1992. - №2. – с.30 – 31
    2. Русецкі А. Яшчэ стаяць на рэйдзе брыганціны//Беларуская думка. – 2000 - №3. – с.29 – 30
    3. http://be.wikipedia.org/

Информация о работе Праблематыка і мастацкія асаблівасці творчасці В. Лукші для дзяцей