Симяон Полацки

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Января 2013 в 19:02, реферат

Описание

Сiмяон Полацкi (Самуiл Гаўрылавіч, паводле некаторых звестак – Емяльянавiч Пятроўскi-Сiтнiяновiч: 1629—25.8.1680 г.) – беларускі і рускі пісьменнік, філосаф-асветнік, перакладчык, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч дзеяч. Нарадзіўся ў Полацку. Паходзіў, як мяркуюць, з купецкага саслоўя. Атрымаў адукацыю ў Кiева-Магiлянскім калегiуме (каля 1650 г.) і Віленскай езуіцкай акадэміі (да 1653 г.). У віленскі перыяд жыцця стаў манахам уніяцкага ордэна базыльян. Але гэта не перашкодзіла яму быць лаяльным дзеячам праваслаўнай рускай царквы ў Маскве.

Работа состоит из  1 файл

Сiмяон Полацкi.doc

— 58.00 Кб (Скачать документ)

Сiмяон Полацкi (Самуiл Гаўрылавіч, паводле некаторых звестак – Емяльянавiч Пятроўскi-Сiтнiяновiч: 1629—25.8.1680 г.) – беларускі і рускі пісьменнік, філосаф-асветнік, перакладчык, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч дзеяч. Нарадзіўся ў Полацку. Паходзіў, як мяркуюць, з купецкага саслоўя. Атрымаў адукацыю ў Кiева-Магiлянскім калегiуме (каля 1650 г.) і Віленскай езуіцкай акадэміі (да 1653 г.). У віленскі перыяд жыцця стаў манахам уніяцкага ордэна базыльян. Але гэта не перашкодзіла яму быць лаяльным дзеячам праваслаўнай рускай царквы ў Маскве.  З сярэдзіны 1650-х да 1664 г. – настаўнік брацкай школы ў Полацку, пры Богаяўленскім манастыры. Каля 1656 г. прыняў  праваслаўнае манаства пад імем Сімяон.

Чалавек па натуры дзейсны, працавіты, ён выкарыстаў усе магчымасці для грамадскага і літаратурнага самавыяўлення. Пісаў вершы, прамовы, навуковыя трактаты. Акрамя роднай беларускай мовы, дасканала валодаў лацінскай, польскай, царкоўнаславянскай, рускай. З прыходам Сімяона вакол манастыра згуртавалася кола таленавітых беларускіх літаратараў і педагогаў. Ён шмат стараўся для праваслаўнага брацтва, аднак прытрымліваўся талерантнасці, ухіляўся ад крытыкі каталіцызму, імкнуўся да ўзгаднення дагматычных разыходжанняў.

Як высокаадукаваны настаўнік  і пісьменнік, Сімяон Полацкі аднолькава добра ведаў славянскую і заходнееўрапейскую культуры і імкнуўся да іх сінтэзу. Вiдаць, не выпадкова Сiмяон, якi атрымаў і праваслаўную, i каталiцкую адукацыю, схiлiўся да кампрамiснага памiж iмi унiяцтва. Яно, верагодна, здавалася яму адзiна прыемлемай формай зблiжэння заходне i ўсходне еўрапейскiх традыцый i культур. Будучы манахам ордэна базыльян, прапагандаваў ідэю ўз’яднання хрысціян пад духоўнай эгідай папы рымскага і пад дзяржаўным патранатам маскоўскага цара. Нават у маскоўскі перыяд жыцця падпісваўся як “полацкі іераманах ордэна св.Васіля Вялікага”.

У полацкі перыяд творчасці Сімяон пісаў пераважна па-беларуску, кніжным  урачыстым стылем, набліжаным да царкоўнаславянскай мовы. Яго раннія вершы мелі  рэлігійна-культавае  прызначэнне. Характэрная рыса яго твораў гэтага перыяду – патрыятызм, любоў і пашана да свайго народа, роднага горада і краю.

Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654—1667 г. крута памяняла не толькi намеры, але i ўсё жыццё i далейшы лёс 25-гадовага Сiмяона. Захоп маскоўскай армiяй на працягу 1654—1655 гг. амаль усёй Беларусi, сталiцы Вялікага княства Літоўскага Вiльнi зрабiў на яго вялiкае ўражанне, пахіснуў веру маладога чалавека ў стабільнасць Рэчы Паспалітай. У той сітуацыі ён паказаў сябе прагматыкам і пачаў ускладаць надзеі, што яго радзіму выратуе палітычны саюз з Расіяй.

Пасля захопу Полацка рускім царом  Аляксеем Мiхайлавiчам Сімяон разам  са сваiмi выхаванцамi вiтаў яго хвалебнымі вершамі як вызвалiцеля беларускага  народа, прысвяціў яму шэраг урачыстых  вершаваных віншаванняў з нагоды ўзяцця расійскім войскам іншых беларускіх гарадоў. Аднак пісьменніка ніколі не пакідала любоў да сваёй радзімы – Беларусі і Рэчы Паспалітай. Тады ж ён напісаў шэраг палітычна-сатырычных твораў, у якіх выкрываў захопніцкую авантуру шведскага караля Карла Х Густава, які ў сярэдзіне ХVII ст. хацеў падзяліць Рэч Паспалітую, прыкрываючыя Кейданскай уніяй Вялікага княства Літоўскага са Швецыяй.

У такіх трагічных умовах заканчваецца беларускі перыяд творчасці Сімяона  Полацкага. У 1660 г. ён ездзiў у Маскву прасiць дапамогi для полацкага манастыра, некаторы час жыў там, прадставiў цару хвалебную “Дэкламацыю”, у якой назваў яго “царом-Сонцам”. У 1664 г. прыняў запрашэнне пераехаць у Маскву. Баючыся ганенняў з боку ўлад Рэчы Паспалiтай, ён, як прыхiльнiк маскоўскай арыентацыi, пакiнуў родны горад. Меркаваў, што часова, а аказалася – назаўсёды.

Сiмяон становіцца прыхiльнiкам, а потым  iдэолагам праваслаўя i расiйскага самадзяржаўя. Яго выбар быў як вымушаным, так i добраахвотным. У драматычнай дылеме, якую яму прапанавала жыццё, — патрыятызм або кар’ера — ён выбраў апошняе. У Маскве Полацкі вымушаны быў адмовiцца ад роднай мовы. Ён паклаў пачатак згубнаму для беларускай культуры працэсу культурнай эмiграцыi, якi ў XVIII—XIX ст. набыў масавы характар, калі інтэлектуальна-творчыя сiлы беларускага народа з прычыны адсутнасцi ўласнай дзяржаўнасцi i нацыянальнай самасвядомасцi “эмiгравалi” або ў польскую, або ў рускую культуру.

Сімяон арганізаваў пры Заіконаспаскім манастыры  “лацінскую” школу  для падрыхтоўкі служачых Тайнага прыказа – асабістай канцылярыі цара.  Пісьменніка пасялілі побач з царскімі палатамі і залічылі на дзяржаўнае забеспячэнне. Ён стаў разам з вучоным візантыйцам Паісіем  Лігарыдам дарадчыкам цара па царкоўных справах, перакладчыкам і рэдактарам. С.Полацкі стаў першым прыдворным паэтам расійскіх цароў. Яго запрашалі на прыдворныя ўрачыстасці, дзе паэт чытаў свае вершаваныя віншаванні. Прыдворныя здзіўляліся і захапляліся Сімяонавымі вершамі. Найбольшай падтрымкай ён карыстаўся ў цара Фёдара Аляксеевіча (1676–1682). Прыхільнік асветнага абсалютызму, Сімяон быў ў цэнтры палітычных і рэлігійных праблем Маскоўскай дзяржавы. Уплыў беларускага асветніка на царскі двор асабліва ўзмацніўся пасля 1667 г., калі ён быў прызначаны выхавацелем і настаўнікам царскіх дзяцей, сярод якіх быў і будучы імператар Пётр І. Дзякуючы адукацыі і шырокаму кругагляду царскія наследнікі заклалі асновы тых перабудоў і перамен, якія завяршыў Пётр І.

Росту аўтарытэту С.Полацкага садзейнічала актыўная палеміка з ідэолагамі стараабрадцаў, асуджэнне – праўда, не заўсёды справядлівае – іншадумцаў і ўдзел у Вялікім саборы (1667–1668 г.), на якім ён быў сакратаром-перакладчыкам блізкаўсходніх патрыярхаў: александрыйскага і антыахійскага, а таксама мітрапаліта газскага Паісія Лігарыда. Сабор асудзіў патрыярха Нікана, рэформы якога Сімяон Полацкі спачатку падтрымліваў.

Галоўны клопат беларускага пісьменніка  ў Маскве – педагагічныя, асветніцкія, выдавецкія справы. Ён заснаваў незалежную ад патрыяршай цэнзуры друкарню і  сярод першых кніг надрукаваў падручнік для дзяцей – “Буквар мовы славенскай”. Пераклаў на вершы і выдаў у сваёй друкарні “Псалтыр рыфматворны”, які стаў папулярным песеннікам сярод адукаваных людзей таго часу.

За палітычнай і царкоўнай барацьбой  пісьменнік не забываў пра сваё наканаванне – літаратурную творчасць. Яго пяру належаць тэалагічны трактат, зборнікі пропаведзяў, вершы, п’есы. Энцыклапедычны характар носяць зборнікі яго царкоўна- хрысціянскіх “слоў” і “казанняў” “Абед душэўны” і “Вячэра душэўная”. Аснову літаратурнай спадчыны Сімяона Полацкага складаюць выдадзеныя пасмяротна зборнікі “Ветраград мнагацветны” (у перакладзе на сучасную мову – “Сад шматколерны”) і “Рыфмалагіён, або вершаслоў”. Першы служыў для рускай публікі сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гісторыі, антычнай міфалогіі, філасофіі, тэалогіі, маралі і хрысціянскай сімволіцы.  Драматычныя творы з другога зборніка ставіліся ў прыдворных тэатрах Крамля. Так з драматургіі С.Полацкага ў Расіі пачынаўся прафесійны тэатр. Увесь час службы пры маскоўскім двары Сімяон Полацкі займаўся таксама перакладчыцкай дзейнасцю. Перакладаў з латыні і польскай мовы, літаратурна апрацоўваў папулярныя тады свецкія і царкоўныя творы.

У Маскве да грамадзянскай і рэлігійнай дзейнасці асветніка і яго  творчай спадчыны  ставіліся неадназначна. Пісьменнікі і царкоўныя дзеячы грэка-візантыйскай арыентацыі не давяралі “лаціністу” і “заходніку” Сімяону Полацкаму, лічылі яго веды імудрасць небяспечнымі, хоць і паважалі яго талент і энцыклапедычную адукаванасць.  З асуджэннем яго асобных твораў выступілі Епіфаній Славінецкі і Яўфімій Чудаўскі. Але гэтыя рознагалоссі не перашкаджалі яго сяброўству са Славінецкім. Літаратурная і агульнакультурная праграма полацкага асветніка, накіраваная на далучэнне Расіі да еўрапейскага культурнага рэгіёна,  паступова перамагала, хоць адносіны паміж маскоўскімі артадоксамі і “лаціністамі”, выхадцамі з Беларусі і Украіны, часта ўскладняліся. Займаючы ў Маскве ключавую пазіцыю ў справе пашырэння заходнееўрапейскай культуры, папярэднік ідэолагаў асветнага абсалютызму эпохі Пятра І Сімяон Полацкі здолеў пераканаць кансерватараў-традыцыяналістаў пры двары Аляксея Міхайлавіча ў неабходнасці народнай адукацыі паводле еўрапейскага школьна-універсітэцкага метаду, далучэння прыдворных да свецкай літаратуры, музыкі, тэатра.

У Маскве С.Полацкі здабыў еўрапейскую  славу. Пра вучонага манаха-базыльяніна  і яго літаратурныя творы ў  ХVII ст. апавясцілі Еўропу курляндскі арыстакрат Якуб Рэйтэнфель у сваіх “Сказаннях пра Масковію”, выдадзеных па-лацінску ў Падуі і па-нямецку ў Нюрнбергу, пазней – оксфардскі лінгвіст Лудольф у кнізе “Расійская граматыка”.

За год да смерці асветнік працаваў над праектам рускай вышэйшай школы  на ўзор Кіева-магілянскай акадэміі. Мелася на ўвазе выкладанне ў ёй не толькі грэчаскай мовы і багаслоўя, але дасягненняў еўрапейскай гуманітарнай навукі і культуры, лацінскай мовы і натурфіласофіі. Пісьменнік памёр на 51-м годзе жыцця. Сваю прыватную бібліятэку, найбагацейшую ў тагачаснай Маскве, ён завяшчаў полацкаму, маскоўскаму і кіеўскаму манастырам, а грошы падзяліў паміж беларускімі манастырамі ў Полацку, Віцебску, Оршы, Мінску і Вільні. Магілы С.Полацкага не захавалася, а надмагільная пліта з эпітафіяй аўтарства Сільвестра Мядзведзева захоўваецца ў маскоўскім Спаскім саборы былога Заіконаспаскага манастыра. Праз некалькі год пасля Сімяонавай смерці запарожскія казакі папрасілі прыслаць ім з Масквы кнігі знакамітага палачаніна. Іх просьбы не выканалі, бо праваслаўная царква абвясціла Сімяонавым творам анафему і забараніла згадваць іх як ерэтычныя.

Літаратурная, багаслоўская і навукова-асветніцкая  спадчына  Сімяона Полацкага шматгранная  і не перастае здзіўляць даследчыкаў  сваёй энцыклапедычнасцю. Сам пісьменнік паспеў надрукаваць толькі асобныя  свае творы. Буйнейшыя яго сачыненні  былі выдадзены  пасмяротна ў ХVIII–ХХ cт. Вучоныя і пісьменнікі пішуць пра Сімяона кнігі. Паводле рашэння ЮНЕСКА імя Сімяона Полацкага было ўнесена ў каляндар памятных дат 1980 г.


Информация о работе Симяон Полацки