Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Ноября 2011 в 13:50, реферат
Аповесць пачынаецца з апісання месца, дзе стаяў хутар. Мала што тут нагадвае былую сядзібу. I на ўсім ляжыць знак няшчасця, знак даўняй бяды
Хутар
гарэў доўга —
усю ноч, дагараў
у наступны дзень.
Паліцаі нікога не
падпускалі і самі
трымаліся воддаль
— баяліся выбуху.
А бомба на ўзроўку чакала свае пары.
Мастацкія
асаблівасці
«Мы
ўжо даўно прывыклі
да высокага псіхалагічнага
майстэрства ў
Васіля Быкава... Гэтае
уменне на поўную сілу
заяўляе пра сябе
і ў «Знаку бяды»,
асабліва ў паказе
Петрака і Сцепаніды.
Па
сваёй натуры Пятрок
вельмі памяркоўны чалавек,
«ціхі і мяккі
— гэткі, якімі
была большасць у
Выселках: страхавіты,
зважлівы, трохі набожны».
Спачатку ён намагаецца
неяк прыстасавацца
да нечалавечых умоў
фашысцкай акупацыі.
Але такое, аказваецца,
немагчыма... I гэты рахманы,
не пазбаўлены душэўнай
далікатнасці селянін
прама, адкрыта выказвае
паліцаям сваё абурэнне,
пагарду і нянавісць.
Так,
Пятрок, як і іншыя
станоўчыя героі
пісьменніка, — чалавек
з высокім гуманістычным
патэнцыялам. I таму
ён урэшце не вытрымлівае
і, не зважаючы на ўсю
сваю памяркоўнасць,
небаявітасць і схільнасць
лепш саступіць, чым
спрачацца, ваяваць
з другімі... кідае адкрыты
выклік паліцаям, выклік,
які аплочвае самай
вялікай на свеце цаной
— сваім чалавечым жыццём.
Тое
ж можна сказаць
і пра Сцепаніду.
Гэта жанчына таксама
складанага лесу, якой
выпала нялёгкае жыццё.
Яна была парабчанкай,
потым членам камбеда,
актывісткай калгаснай
справы, ударніцай
у працы. У адрозненне
ад ціхмяна-памяркоўнага
Петрака яна вызначаецца
баявітасцю свайго характару,
Ёсць у Сцепаніды
таксама цяга да справядлівасці,
нейкае прыроднае, надзвычай
натуральнае і
глыбокае разуменне
праўды і чалавечнасці,
звычайна ўласцівае
і іншым глыбінна-народным
характарам, у тым
ліку і Петраку.
В
Вельмі добра паказаў
Быкаў, як выспявае рашучасць
Сцепаніды ні ў
чым не паступіцца
ні паліцаям, ні іх гаспадарам
— гітлераўцам, як
гартуецца яе ўпартасць,
расце неадольная
прага помсты за ўвесь
здзек над чалавекам,
што гавораць акупанты.
Уражвае таксама поўная,
абсалютная несумяшчальнасць
Сцепаніды з тым ладам
жыцця, што навязваюць
фашысты, высокая мужнасць
яе апошняга выбару
— прыняць жахлівую
смерць, але не паддацца
нелюдзям.
...Шмат
новага дае быкаўскі
«Знак бяды» ў
паказе ворагаў. I
не так немцаў,
фашыстаў, хоць і
тут Быкаў дакладны
і цікавы, а найбольш
у паказе паліцаяў.
Яны, бадай, ніколі
раней не выклікалі
такой пільнай
увагі пісьменніка...
Жорсткасць паліцаяў
выразна адцяняецца
праз роздум Петрака.
«Хаця ім што,
—- думаў Пятрок,
— ім абы жорсткасць
сваю спраўляць,
упівацца сілай,
людскую кроў піць.
Без крыві засмяглі
б іх глоткі. I гарэлкаю
не размочаць.
Не, не размочаць,
Ім пасля крыві
гарэлку давай,
а пасля гарэлкі
зноў на кроў
цягне»...
Асабліва
лютуе «мажны, крутаплечы»,
раздабрэлы на народнай
бядзе Гуж, старшы
паліцай... Гуж п'яны
не толькі ад гарэлкі,
якую пастаянна глушыць-жлукціць,
але і ад улады,
неабмежаванай, прынамсі
ў дачыненні да
мірнага насельніцтва.
«...Я ж цяпер
для вас — выхваляецца
Гуж перад Сцепанідай,
— вышэй, чым сельсавет.
Вышэй, чым райком.
Чым саўнарком
нават. Я ж магу
любога, каго хочаш
стрэльнуць». I страляе,
забівае бязлітасна...
Аднак
Гуж, мусіць, яшчэ не
самае страшнае спараджэнне
прыслужніцкай псіхалогіі...
Таму што Гуж яўны,
закончаны і дастаткова
паслядоўны вораг
усяго чалавечага. I
ад яго нічога іншага
чакаць не даводзіцца...
А вось Патап Каландзёнак
і Антось Недасека
больш небяспечныя,
прынамсі ў тым
сэнсе, што яны
могуць «даваць нечаканасць».
Некалі яны выдавалі
сябе за людзей, прыхільнікаў
новага, а ў іншых
абставінах, калі ўбачылі
сілу ў другіх, у
фашыстаў, — падключыліся
да іх сістэмы і
служаць ёй гэтак
жа спраўна, як і Гуж...
Патап Каландзёнак
— асабліва агідная
і ненавісная фігура
сярод усіх ворагаў,
паказаных ў «Знаку
бяды». Ёсць у Каландзёнка
фізічная недацёпістасць.
Аднак яна не выклікае
спачування... а выглядае
злавесна, бо спалучаецца
з нейкай ідыёцкай стараннасцю.
Нейкі страшны, вельмі
небяспечны аўтаматызм
мышлення, што ўласцівы
Каландзёнку, даводзіць
да абсурду любую справу,
за якую ён бярэцца.
...Характэрнай
асаблівасцю аповесці
«Знак бяды» з'яуляецца
тое, што тут
вельмі ўдала даецца
дынаміка часу, пераканальна
паказваецца трывалая
сувязь мінулага,
даваеннага, і ваеннай
рэчаіснасці. I якраз
даваеннае жыццё
дужа многа растлумачвае
ў лесе герояў...
«Знак бяды» ўвогуле
можна назваць
творам не толькі
пра вайну, але
і пра даваеннае
жыццё беларускага
сялянства. Бо... вайна
не проста падсвечваецца
рэчаіснасцю даваеннага
часу, а цэлы выяўленчы
пласт прысвячаецца
той рэчаіснасці. I пласт
гэты не менш значны,
чым усё астатняе ў творы...
Многія
сцэны, у якіх паказана
даваенная рэчаіснасць,
напісаны надзвычай
моцна, з абвостраным
гуманістычным пафасам
і сапраўднай чалавечнасцю.
Асабліва вылучаюцца
ў гэтым плане
эпізоды, прысвечаныя
трагедыі Анюткі —
Сцепанідзінай сяброўкі
і гаротніцы, якая
настойліва і шчыра
цягнецца да новага
жыцця...
Цікавая
аповесць «Знак бяды»
і тым, што тут
Быкаў, зноў жа ўпершыню
ў сваёй творчасці,
звяртаецца да канкрэтнай
гістарычнай асобы,
што не толькі істотна
пашырае падзейны
разварот твора, але
і павялічвае яго
ўнутраную маштабнасць,
маштабнасць праўды,
гуманістычнай думкі.
Гутарка ідзе пра
асобу А. Р. Чарвякова
— аднаго з выдатных
дзеячаў нашай
беларускай гісторыі.
Бліскуча паказаны дэмакратызм
Чарвякова праз яго
адносіны да Сцепаніды
і Петрака, іх сям'і.
Многа значыць для нашай
літаратуры гэты вобраз
камуніста, чалавека
трагедыйнага лёсу.
...Раздзелы пра даваеннае жыццё ў «Знаку бяды» маюць прынцыповую важнасць з розных пунктаў гледжання, у тым ліку і для ўмацавання тэндэнцый глыбіннай праўдзівасці ў асэнсаванні народнага подзвігу не толькі ў гады вайны (з гэтым у Быкава мы ўжо даўно звыкліся), але і ў нялёгкія даваенныя часы, калі Сцепанідам і Петракам трэба было многае вынесці на сваіх плячах».
Информация о работе Знак бяды, в сокращении. Краткое содержание