Знак бяды

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Октября 2011 в 21:12, сочинение

Описание

У 1982 г. за аповесць "Знак бяды” Васiль Быкау (В.Б.) удастоен Ленiнскай прэмii. Тут галоунымi героямi з'яуляюцца малапiсьменныя сяляне — Сцепанiда i Пятрок Багацькi. Амаль усе падзеi адбываюцца на хутары Яхiмоушчына i у весцы Выселкi i паказаны у двух планах: у перыяд калектывiзацыi i у першыя месяцы вайны. Аднак пiсьменнiк упершыню увагу надае перадваенным падзеям, асаблiва калектывiзацыi, калi груба парушалiся прынцыпы пабудовы сацыялiзму, калi людзей сiлком застаулялi уступаць у калгасы. В.Б. сказау горкую прауду пра трыццатыя гады на весцы. Сення гэта тэма стала больш актуальнай, бо мы ведаем пра раскулачванне, пра людзей, якiя знайшлi свой апошнi прытулак у Курапатах. Бязвiннымi ахвярамi сталi тысячы сумленных сялян.

Работа состоит из  1 файл

сочинение.docx

— 17.15 Кб (Скачать документ)
 
У пачатку твора апісваецца звычайны побыт старых хутаран Петрака і Сцепаніды, іх небагатая гаспадарка, немнагаслоўныя размовы, невясёлы роздум аб канцы жыцця. Старыя думаюць пра дзяцей, ад якіх даўно не было вестак, пра зверствы акупантаў.

Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму.

Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала членам камітэта беднаты. Сцепаніда паважае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамагаюць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулачвалі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сцепаніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і паліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок немцаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа перашкаджае ворагу.

У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок — ціхі і набожны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага другому. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх «аднавяскоўцаў», дагаджае фашыстам. Ён хоча выжыць. Але ў выніку Пятрок не вытрымаў. Ён гаворыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар.

На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчын-най вайны... Шмат было гераічнага... Але ў сваёй апо-весці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках.

«Знак бяды» — кніга-рэквіем і кніга-заклік. Гэта помнік героям і ахвярам, гэта запавет не паўтараць памылак мінулага.

Информация о работе Знак бяды