Вобраз маці ў паэзіі Р. Барадуліна

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Октября 2013 в 20:56, курсовая работа

Описание

Мэта даследванная – прааналізаваць вобраз маці ў паэтычных творах Р. Барадуліна. Дасягненне пастаўленай мэты патрабуе вырашэння наступных задач:
пазнаёміцца з літаратурай па дадзенай тэме;
вызначыць праблематыку твораў пра маці ў беларускай літаратуры;
выявіць у паэзіі Р. Барадуліна тыя лірычныя творы, у якіх раскрываецца вобраз маці;
апісаць, ахарактарызаваць розныя спосабы ўвасаблення вобраза маці ў творчасці Р. Барадуліна;
вызначыць асноўныя характарыстыкі вобраза маці ў паэзіі Р. Барадуліна.

Работа состоит из  1 файл

Рыгор Барадулін курсавая.doc

— 156.50 Кб (Скачать документ)

УВОДЗІНЫ

Культуралагічнае  і тэрытарыяльнае становішча Беларусі на мяжы традыцый заходняга, асновай якога з’яўляецца Бацька, і ўсходняга, асновай якога з’яўляецца Маці, светабачанняў абумовіла і ўзнікненне пэўнага рэгіянальнага славянскага (магчыма, і нацыянальнага) жаночага архетыпа, 3 адным са сродкаў выяўлення якога і з’яўляецца літаратура. Фактараў, якія сфарміравалі архетып, некалькі. Гэта элементы язычніцка-хрысціянскага (часткова ісламскага і іудаісцкага) светабачанняў і, як вынік, матывы уседаравання, непраціўлення злу насіллем, якія выражаюцца ў наданні архетыпу жанчыны-маці характарыстык высокай духоўнасці, вернасці блізкім і свайму роду (народу).

Шматгранныя праявы архетыпу жанчыны-маці знайшлі сваё адлюстраванне не толькі ў масавай свядомасці, але і ў мастацкай літаратуры. Вобраз жанчыны ўвабраў у сябе і рысы самога архетыпу як абагульненага аб’екта мастацкага пазнання свету, і суб’ектыўныя, адметныя характарыстыкі, нададзеныя яму як аўтарам так і рэцыпіентам – носьбітам сваёй уласнай індывідуальнасці. Жанчына-маці ўспрымаецца як выразніца нацыянальнай адметнасці (бо, паводле сведчання этнографаў, нацыянальнае выяўляецца менавіта ў «жаночай справе» – прыгатаванні страў і выхаванні дзяцей), як увасабленне паняцця роднага кута, як вобраз, што асацыіруецца з роднай мовай, «матчынай мовай», як Прырода-матухна, якая дала жыццё зямлі і чалавеку на ёй.

Рыгор Барадулін –  адзін з тых таленавітых паэтаў, хто на пачатку 60-х гадоў абудзіў масавую цікавасць да паэзіі. Крытыка шмат пісала пра барадулінскую творчасць. Нават існуе меркаванне, што ледзь не ўсе яго творы разабраны на цытаты і пра іх ледзь не ўсё сказана, вытлумачваючы сказанае яркай акрэсленасцю таленту.

Пераемнасць традыцыйнага і наватарскага сутнасна раствараецца ў паэзіі Барадуліна. Барадулінскае наватарства – з вышыні набытага вопыту, ва ўменні заставацца самім сабою, прычым не ў самапаўтарэнні, а ў адкрыцці новага сябе. Вобразу маці ў сваёй лірыцы паэт удзялаў асобую ўвагу.

Аб’ектам даследавання з’яўляюцца творы Р. Барадуліна.

Прадмет даследавання – вобраз маці ў паэзіі Р. Барадуліна.

Мэта даследванная – прааналізаваць вобраз маці ў паэтычных творах Р. Барадуліна. Дасягненне пастаўленай мэты патрабуе вырашэння наступных задач:

  • пазнаёміцца з літаратурай па дадзенай тэме;
  • вызначыць праблематыку твораў пра маці ў беларускай літаратуры;
  • выявіць у паэзіі Р. Барадуліна тыя лірычныя творы, у якіх раскрываецца вобраз маці;
  • апісаць, ахарактарызаваць розныя спосабы ўвасаблення вобраза маці ў творчасці Р. Барадуліна;
  • вызначыць асноўныя характарыстыкі вобраза маці ў паэзіі Р. Барадуліна.

Практычнае  значэнне даследавання. Матэрыялы і вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы заняткаў і спецкурсаў па беларускай літаратуры, на школьных факультатывах, а таксама пры напісанні рэфератаў.

Метад даследвання – гісторыка-літаратурны.  Раскрыццё падобнай тэмы абумоўлена асаблівасцямі гістарычнага падыходу, які патрабуе разгляду літаратурнай з’явы ў кантэксце агульнага ходу літаратурнага працэса.

Сруктура работы. Даследаванне ўключае ў сябе ўводзіны, дзве главы, заключэнне і спіс выкарыстанай літаратуры.

 

 

 

 

ГЛАВА 1. ВОБРАЗ МАЦІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

Пры выбары жанру, тэматыкі, вобразаў будучага твора  пісьменнік звычайна кіруецца сваімі поглядамі, інтарэсамі, сваім густам. Але ёсць вобраз, які жыве ў творчасці кожнага вядомага пісьменніка. Гэты вобраз нельга абмінуць, бо ён увасабляе самага дарагога чалавека ў жыцці – Маці.

Вобраз маці, клапатлівай, пяшчотнай, бескарыслівай  і самаахвярнай, авеяны самай высокай  паэзіяй. Пісьменнікі зноў і зноў звяртаюцца да гэтага вобраза, бо ён невычарпальны, як і мацярынская любоў.

Вобраз маці традыцыйны ў беларускай літаратуры. Ён падаецца паэтамі ў ланцугу  пакаленняў. Гэты вобраз мае вытокі ў міфалогіі і фальклоры, дзе  маці – сімвал жыцця, сімвал вечнасці. Апаэтызаваны вобраз коласаўскай маці з «Новай зямлі», рамантызаваны – у Янкі Купалы, трагічна-ўзнёслы ў паэме «Голас сэрца» Петруся Броўкі. Часта звярталіся да паэтызацыі вобраза маці Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч, Яўгенія Янішчыц, Максім Танк, Янка Сіпакоў. У іх маці выступае як ахоўніца чыстага дзіцячага свету, разважлівая дарадчыца і клапатлівая гаспадыня, як эпіцэнтр хатняга цяпла і ўтульнасці. Заўважым, што ў асацыятыўнай блізкасці да гэтага персанажа часта знаходзяцца іншыя глыбока напоўненыя вобразы, якія адцяняюць, высвечваюць высокі ўнутраны сэнс мацярынства. Гэта, напрыклад, вобраз хлеба як увасаблення дабрабыту ў вершы А. Вярцінскага “Маці пячэ хлеб”, блінцоў – старажытнага сімвала сонца – у раздзеле “Раніца ў нядзельку” з “Новай зямлі” Я. Коласа, каравая – сімвала плоднасці, дзяжы – месцішча хатняга духу, жніва і г.д.

Глыбокім унутраным  антаганізмам напоўнены творы аб вайне, дзе асабліва рэльефна выступае апазіцыя мацярынства як увасаблення той чалавечнай сілы, што здольна даць жыццё, і вайны як нялюдскай сілы, што знішчае, нявечыць яго. Так, сапраўдным трагічным пафасам напоўнены вобраз маці-паланянкі ў паэме-рэквіеме “Голас сэрца” П. Броўкі. Невырашальны ўнутраны канфлікт адбываецца ў душы галоўнай гераіні апавядання В. Быкава “Сваякі”, т.зв. “мацярынскае мысленне” якой не здольна прадбачыць і ўявіць магчымасці жорсткага і бессэнсоўнага забойства яе дзіцяці.

Дзесяткі лёсаў  жанчын, кінутых ў пекла вайны, сабрала ў кнізе “У вайны не жаночае аблічча” С. Алексіевіч. Са старонак гэтай кнігі паўстаюць лёсы жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак. Медыкі, сувязісткі, сапёры, лётчыцы, стралкі, шафёры, яны прайшлі праз усевыпрабаванні жорсткага часу. “Не жаночая гэта доля – забіваць”, – згадзімся мы з гераіняй гэтай кнігі. Але вайна, у якой зусім не жаночы твар, прымусіла ўзяцца за зброю і жанчыну, якой прыродай прызначана дарыць жыццё. 
Маці заўсёды жадае шчасця свайму дзіцяці, але, на жаль, бывае, што знайдзецца такі сын або дачка, якія адракуцца ад сваёй маці, ад той, якая падарыла ім жыцце. У аповесці С. Грахоўскага “А маці не спіць” галоўны герой Павел Кастрыцкі адмовіўся ад сваёй маці, пакінуўшы яе без кута і грошай. Гераіня бачыць сваю віну ў тым, што сын стаў эгаістам, стаў яе цурацца, але яна ўсё роўна любіць яго.

Самай высокай  ступенню чалавечых пакут і самай страшнай караю, паводле нашай літаратуры, аказваецца асэнсаванае адмаўленне ад маці (апавяданне “На Каляды к сыну” З. Бядулі, верш “Зайграй, зайграй, хлопча малы...” П. Багрыма), або ад свайго дзіцяці (раман “Чужая бацькаўшчына” В. Адамчыка), смерць ці падмена дзіцяці (раман “Подых навальніцы” І. Мележа, аповесць “Дзве душы” М. Гарэцкага).

У творах, дзе  галоўны герой страчвае маці, дзе  ён сірата ці падчарка або няродны  сын, адлюстроўваецца духоўная дысгармонія і глыбокі трагізм. Такім чынам, адбываецца ўскоснае сцвярджэнне агульнавядомай ісціны аб значнасці ролі маці ў росце і сталенні чалавека.

Шэсцем да несмяротнасці  з'яўляецца пакутніцкі шлях на Галгофу  брылёўскай гераіні з апавядання «Маці». Трымаючы «свае худыя, так  мала ў жыцці цалаваныя рукі» мазалямі да мазалёў, маці моліцца i за чужых дзяцей, з якімі зрадніла яе доля, i за сваіх. Подзвіг маці стане i дакорам, i напамінам усім дужым пра тое, што ёсць праведнікі, якія ўзыходзяць на Галгофу, каб уратаваць свет. Пісьменнік верыць, што подзвіг маці «ўспамінаць будуць нават дужыя людзі, выганяючы з душы апошні страх» перад бітвай ca злом.

Філасофскай назвай аднаго з апошніх сваіх зборнікаў  «Евангелле ад Мамы» Р. Барадулін  сцвярджае ісціну, што загады Божыя  пішуцца ў сэрцы кожнага з самых першых хвілін жыцця. I пішуцца Мамай [7, c. 8]. У беларускай літаратуры шмат вобразаў маці-евангелістак, якія змаглі напоўніць святлом душы сваіх дзяцей, напісаць для ix Евангелле. 1 гэта i гераіні твораў A. Вярцінскага («Заазер'е», «Маці пячэ хлеб»), i Куліна з аднайменнай паэмы Р. Барадуліна, i маці з паэмы П. Броўкі «Голас сэрца».

Асаблівай эстэтычнай сілай уздзеяння валодае вобраз Ганны з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». У гэтым вобразе  ўвасоблены пісьменніцкі ідэал жанчыны, жонкі i маці, нястомнай працаўніцы i ахоўніцы сямейнага ачага. Не можа не здзіўляць тактоўнасць гэтай простай сялянскай жанчыны, тонкасць яе натуры i багацце душы. Ад яе залежыць духоўнасць усёй сям'і: цеплыня, шчырасць i лад – усё ад яе i праз яе. Яна – носьбіт народнай мудрасці i маралі, яна – носьбіт вечнасці: традыцый, звычаяў. Яе любяць i шануюць усе ў сям'і, а першы прыклад павагі i пашаны да яе дае дзецям Міхал. Адносіны да маці, любоў i пашана да яе – выключная мерка духоўнасці кожнага чалавека. Становішча жанчыны-маці – люстэрка грамадства. Адносінамі да маці вывяраюць сваіх герояў многія пісьменнікі. На вялікі жаль, многія героі не вытрымліваюць гэтага выпрабавання. Не любоў, удзячнасць i пяшчоту, a эгаізм, чэрствасць i чорную няўдзячнасць у адносінах да самага роднага чалавека выпраменьваюць ix душы. Не роднымі дзецьмі, нават не пасынкам, a нелюдзямі i пачварамі паўстаюць яны перад чытачом. У 3. Прыгодзіча ёсць аповесць з сімвалічнай назвай «Ноч перад нядзеляю». Даследуючы лёс самаахвярнай маці, якой дзеці адплацілі чорнай няўдзячнасцю, пісьменнік б'е трывогу, папярэджвае пра дэградацыю грамадства.

I З. Прыгодзіч, i В. Карамазаў, i A. Дудараў, i многія  іншыя пісьменнікі сучаснасці  папярэджваюць усіх нас, што  мы ўжо на парозе, пераступаць  які нельга, што ўжо не толькі вечар, а ноч, за якой можа не наступіць раніца. Сімвалічным з'яўляецца вяртанне Сцяпана да сваёй маці пасля дзяльбы кабанчыка (апавяданне В. Карамазава «Дзяльба кабанчыка»). Вяртанне да маці – одум, абуджанае сумленне, выратаванне сваёй душы. Вяртанне да маці – вяртанне да духоўнасці, якую занядбалі, якую ў мітусні i тлуме адкінулі як непатрэбшчыну. Такім чынам, з вышэй адзначанага бачым, што адной з іпастасяў жаночага вобраза з’яўляецца вобраз маці як роднага чалавека, як жыватворчай стрыжнявой духоўнай апоры і ў паўсядзённым жыцці, і ў жыцці літаратурнага персанажа.

Сіла творчага патэнцыялу мацярынскага пачатку часта  свядома падкрэсліваецца пісьменнікамі. Напрыклад, у паэме “Варшаўскі шлях” А. Куляшоў пачаткі творчай здольнасці А. Твардоўскага бачыць у “душы жняі”, якою надзяліла яго маці-сялянка. Менавіта з вобразам маці звязваецца пазнанне асноў жыцця, унутранага ладу чалавечай душы, высокіх каштоўнасцей, адна з якіх бачыцца неад’емнай часткай мацярынскай існасці – гэта родная мова.

Звернемся да аднаго з персанажаў п’есы Я. Купалы “Тутэйшыя” Мікіты Зносака. Яго здрада матчынай мове вядзе да здрады свайму народу і, у рэшце рэшт, самому сабе. Менавіта Гануля, маці Мікіты, з’яўляецца ў творы правадніком ідэі “тутэйшасці”, яна з апошніх сіл змагаецца за душу свайго сына, з яе вуснаў гучыць у творы беларускае слова. Верным сродкам, які здольны вярнуць чалавеку яго ўласнае “я” (і чалавечае, і нацыянальнае), бачыцца матчына слова і ў лірыцы. Мова маці, як і яна сама, увасабляе высокапаэтычную повязь з роднай зямлёй, гэта “любай Маці-Радзімы вячыстае слова” (Н. Гілевіч) [14, с. 110], невычэрпная крыніца любові і беларускасці, якая струменіць калыханкамі, жніўнымі песнямі, без якіх “свет шырокі зрабіўся б цесен” (М. Лужанін) [14, с. 48]. Матчына слова – і першая школа жыцця, і “народа душа і народа хвала” (А. Бачыла) [14, с. 89]. Яна ж звязвае ў адно вобразы маці і Беларусі ў А. Русецкага (“...з ёю стаў бязмежна дарагім нам абшар бязмежнае Радзімы...”) [14, с. 66]. Уяўленне аб нацыянальнай мове як калысцы жыцця ў С. Дзяргая і А. Вечара непасрэдна асацыіруецца з вобразам маці, чыя песня і мудрая казка ад дзіцячага веку былі побач з кожным. Ролі маці і мовы часта семантычна збліжаны: і тая, і тая выхоўваюць новага чалавека, дапамагаюць усвядоміць сябе як асобу, з’яўляюцца школай пазнання свету, яны – амаль раўназначныя імёны духоўнай еднасці людской долі і лёсу роднага краю.

І мама, і родная мова звязваюць чалавека з той  зямлёй, якую ён называе Радзімай (“...І тым заўсёды ганаруся, / што ў шчаслівейшую пару / я нарадзіўся ў Беларусі / і так, як маці, гавару...” С. Грахоўскі) [14, с. 75]. Нездарма параўнанне Радзімы і маці знайшло свой адбітак у многіх літаратурных творах. М. Багдановіч называе Беларусь Маці-краінай (верш “Пагоня”), адчувае сябе сынам роднай зямлі лірычны герой А. Гаруна (зб. “Матчын дар”), вобраз маці-сялянкі пашыраецца ў значэнні да вобраза ўсёй Радзімы ў апавяданні Я. Брыля “Маці”. Сімвалічны купалаўскі вобраз забытай і сынам, і бацькам маці з драматычнай паэмы Я.Купалы “Сон на кургане”, трагічны лёс якой асацыіруецца з цяжкімі выпрабаваннямі Беларусі. Гэтую парадыгму працягвае У. Караткевіч у рамане “Каласы пад сярпом тваім”. Думаецца, у назве ўлоўлены сэнс мацярынскай ахвяры Беларусі (“зжатымі каласамі” – сваімі сынамі) у час паўстання 1863–1864 гг. дзеля новых, ненароджаных яшчэ пакаленняў (“новай руні”, што вырасце з сабранага зерня), які выяўлены ў кнізе.

Можна адзначыць, што ў беларускай літаратурнай традыцыі назіраецца выразная тэндэнцыя да правядзення змястоўных паралеляў паміж вобразамі маці і Радзімы. Гэта праяўляецца ў праекцыі ўласна мацярынскіх якасцей, такіх, як ахвярнасць, адданасць, занепакоенасць лёсамі сваіх дзяцей (як, напрыклад, у рамане Н. Гілевіча “Родныя дзеці”), уменне сілаю сваёй духоўнай творчасці знітаваць зямлю і тых, хто народжаны ёю, звонкімі струнамі роднай мовы, – на больш шырокі вобраз Радзімы.

Такім чынам, вобраз маці з’яўляецца скразным для ўсёй беларускай літаратуры. Кожны пісьменнік і паэт па-свойму апісвае і ўвасабляе  гэты вобраз.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 2. ВОБРАЗ МАЦІ Ў ПАЭЗІІ РЫГОРА БАРАДУЛІНА

 

У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы і праблемы, якія сталі хваляваць  яго толькі апошнія гады, ёсць такія, што былі яму асабліва блізкія  нейкі час, ёсць і такія, што хвалююць яго ўвесь час, прасякаюць усю  яго творчасць. Радзіма, мова, маці – ад "Маладзіка над стэпам", першага яго зборніка, да "Евангелля ад мамы", апошняга па часе напісання, – абавязкова прысутнічаюць у творчай памяці паэта. Як непадзельнае трыадзінства ўяўляе гэтыя самыя дарагія для яго паняцці Рыгор Барадулін.

Яго першы зборнік "Маладзік над стэпам" выявіў незвычайную душэўную шчодрасць і прыгажосць лірычнага героя. Яшчэ ў першых вершах гэтага зборніка аўтар паказаў уменне адкрыць эстэтычную каштоўнасць бытавой дэталі, падрабязнасці, розныя грані біяграфіі свайго лірычнага героя. Элементы рацыянальнасці ў мастацкай сістэме Барадуліна зведзены да мінімуму. Паэтычны вобраз Р. Барадуліна – амаль адзіная форма існавання думкі і перажывання.

У творчасці Р. Барадуліна, на нашу думку, вобраз маці паўстае  ў трох іпастасях: маці як рэальная асоба, маці і Радзіма, Багародзіца. Разгледзім кожны з гэтых вобразаў больш падрабязна.

Тэма Беларусі для  Р. Барадуліна балючая. Само паняцце «Беларусь» паэт успрымае як плоць, як сімвал мінулага і сучаснага, як заўсёднае і неад’емнае. Барадулін не проста апявае родную зямлю, паэт асэнсоўвае спадчынна-крэўныя вытокі бацькоўскай зямлі, якую ён «на смак і навобмацак» ведае.

Натуральна, у Барадуліна адчувальна моцны матыў вяртання да матчынай хаты, матчынага парогу. Відавочна, задушэўная і пяшчотная аркестроўка тэмы радзімы праходзіць праз «мацярынства мацярык нязнаны», калі ўсплывае ўспамін, як маці засцілае абрус:  «Нетаропка рагі распраўляе – па парадку усе чатыры, потым махры разблытвае, і яны, ільняныя, мяккія, чапляюцца зашурпатыя пальцы...».

Информация о работе Вобраз маці ў паэзіі Р. Барадуліна