Фразеология у лiчбах

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Ноября 2010 в 18:19, доклад

Описание

Калі звярнуцца да сучаснай беларускай ( а таксама рускай) лінгвістычнай літаратуры, то няцяжка заўважыць, што ў манаграфіях, навучальных дапаможніках і артыкулах іх аўтары звычайна оба зусім абмінаюць колькасныя характарыстыкі моўных з’яў, або абмяжоўваюцца адгаворкамі неакрэсленага характару. Вось некалькі прыкладаў з навучальнага дапаможніка для універсітэтаў: “Мноства слоў маюць не адно, а два і больш значэнняў”; “Фразеалагізмы ў значнай сваёй частцы монасемантычныя… У параўнанні з мнагазначнасцю слоў полісемія фразеалагічных адзінак – з’ява абмежаваная”; “ Значнай частцы фразеалагізмаў уласціва варыянтнасць”; “Кніжных фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове параўнальна нямнога”.

Іншы раз у мовазнаўчых працах падаюцца нічым не пацверджаныя звесткі, якія дэзінфармуюць чытача, уводзяць яго ў зман. Напрыклад, у навучальным дапаможніку чытаем: “Калі параўнаюць у колькасных адносінах лексічную і фразеалагічную мнагазначнасць, то можно адзначыць, што большасць слоў з’яўляюцца мнагазначнымі, а большасць фразеалагізмаў мае па адным значэнні”.

Работа состоит из  1 файл

Пры вывучэнні той ці іншай моўнай з.docx

— 24.71 Кб (Скачать документ)

На  заканчэнне некалькі слоў пра колькасную характарыстыку стылявых разрадаў у  фразеалогіі. Фразеалагізмы падзяляюцца з боку іх функцыянальна-стылявой афарбоўкі на дзве групы: функціянальна замацаваныя за пэўным стылем (з трыма падгрупамі: кніжныя – 3%, размоўныя – 67%, прастамоўныя – 12%) і функцыянальна не замацаваныя за пэўным стылем (18%). Апошнія, аднак, нельга кваліфікаваць як стылістычна нейтральная, а значыць, і як мыжстылявая, бо ў фразеалогіі няма стэрыльна чыстай нейтральтнасці. Яны выкарыстоўваюцца ў двух-трох стылях ( напрыклад, у гутарковым і якім-небудзь кніжным ), надзелены экспрэсіўнасцю, а часам аценачнасцю  і эмацыянальнасцю.

У лексіцы ж абсалютная большасць  слоў ( каля 85% ) мае нулявую стылістычную афарбоўку, яны стылістычна нейтральныя  ў экспрэсіўна-ацэначных адносінах  і міжстылявыя з функцыянальнага  пункту гледжання. Як зафіксавана ў 5 – томным Тлумачальным слоўніку беларускай мовы, толькі 12 – 15% слоў маюць паметы “размоўнае” ці “спецыяльнае”, “кніжнае”, “народна-паэтычнае”. 

                                                                                                Спіс літаратуры

                             Бодуэн де Куртенэ И. А Избранные труды по общему языкознанию .- М., 1963.- Т. 1.- С. 17.

                             Красней В. П., Лазоўскі У. М., Шчбакова І. М. Сучасная беларуская мова : Лексікалогія, фразеалогія.-Мн.,

1984.- С. 17, 137, 139, 148.

Общее языкознание / Под ред.   А. Е. Супруна.- Мн., 1983.- С. 232.

Гл.: Будагов Р. А. Человек и его язык.- М ., 1974.- С. 117.

Красней В. П. Грані слова.- Мн., 1986.-С.19.

Лепешаў І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы : У 2 т.- Мн., 1993.

Аксамітаў А. С. Беларуская фразеалогія.- Мн., 1978. – С. 39, 42.  
 
 
 

Информация о работе Фразеология у лiчбах