Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Марта 2013 в 15:40, курсовая работа

Описание

Падзеi 1920 г., як сцвярджаў вядомы польскi пiсьменнiк i публiцыст Збiгнеў Залускi, "... стварылi новае матэрыяльнае становiшча, новую рэальнасць быцця Расii, Беларусi i Украiны, а ў пэўнай ступенi i Польшчы. Не выпадкова савецка-польская вайна заўсёды выклiкала цiкавасць як айчынных, так i замежных даследчыкаў. Аднак сярод значнай колькасцi гiстарычных прац няма амаль нiводнай, прысвечанай месцу Беларусi ў савецка-польскiм канфлiкце, уплыву падзей 1920 г. на яены лёс. Мэта: асвяціць баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі пад час савецка-польскай вайны 1919-1920гг.

Работа состоит из  1 файл

Уводзіны.docx

— 140.66 Кб (Скачать документ)

Уводзіны.

Уже давно  между собою 

Враждуют  эти племена;

Не раз  клонилась под грозою

То их, то наша сторона. 

Кто устоит в неравном споре:

Кичливый лях иль верный росс?

                                  А.С. Пушкін

Тэма  маёй курсавой работы “Баявыя дзеянні  на тэрыторыі Беларусі ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг.” я выбраў гэту тэму, бо асноўныя падзеі савецка-польская вайны 1920 г, праходзілі менавіта тут на тэрыторыі  Беларусі, і яна, як і Вялікая айчынная, была адной з самых значных  i драматычных старонак нашай гiсторыi XX стагоддзя. Падзеi 1920 г., як сцвярджаў вядомы польскi пiсьменнiк i публiцыст Збiгнеў Залускi, "... стварылi новае матэрыяльнае становiшча, новую рэальнасць быцця Расii, Беларусi i Украiны, а ў пэўнай ступенi i Польшчы. Не выпадкова савецка-польская вайна заўсёды выклiкала цiкавасць як айчынных, так i замежных даследчыкаў. Аднак сярод значнай колькасцi гiстарычных прац няма амаль нiводнай, прысвечанай месцу Беларусi ў савецка-польскiм канфлiкце, уплыву падзей 1920 г. на яены лёс. Мэта: асвяціць баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі пад час савецка-польскай вайны 1919-1920гг. Для гэтага я ставіў перад сабой задачы: асвятліць міжнароднае становішча на пачатку вайны, акупацыйную палітыку польскіх улад  на тэрыторыі Беларусі, і ўласна баявыя дзеянні 1919-1920 гг., выкарыстаючы пры гэтым гісторыка-апісальны, гісторыка-параўнальны, гісторыка - генеалагічны метады. Савецкая гiстарыяграфiя заўсёды лiчыла паход Чырвонай Армii вызваленнем беларускага i ўкраiнскага народаў з-пад польскай акупацыi, што датычыцца польскай і іншай замежнай гістарыяграфіі то у ёй ёсць свой погляд на гэтыя падзеі.

Вясной 1920 г. грамадзянская вайна, што ахапiла велiзарныя абшары былой Расiйскай iмперыi, у еўрапейскай часцы Расii ў асноўным завяршылася. Часткi барона Ўрангеля, заблакаваныя ў Крыме, не ўяўлялi сур'ёзнай пагрозы бальшавкам. Гэтая адносная, хоць i не канчатковая, стабiлiзацыя ўнутранага становiшча дала магчымасць бальшавiкам звярнуцца да Еўропы i зноў вярнуцца да паўсталага яшчэ пад час нямецкай рэвалюцыi праекту сусветнай класавай вайны супраць iмперыялiзму. Польшча, якая, па словах Сталiна, была "контрреволюционным барьером между революционным Западом и социалистической Россией", стала ворагам нумар I для РСФСР, i менавiта праз яе "труп" праходзiў шлях Чырвонай Армii, якая несла на сваiх штыках "мiр" i "шчасце" ўсiм народам Еўропы.

Цi iмкненне "ашчаслiвiць" увесь свет было такiм наiўна шчырым, цi за iм, як за шырмай, хавалiся iншыя, больш прагматычныя планы? Як ні дзіўна, адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў працах У.Леніна, дзе той кранае падзеі Французскай рэвалюцыі. Правадыр расійскага пралетарыяту пісаў, што "из национальных французских войн получились империалистические, породившие в свою очередь национально-освободительные войны против Наполеона". Прыкладна тую ж эвалюцыю мы можам заўважыць i ў знешняй палiтыцы Савецкай Расiі. Нават калi дапусцiць, што бальшавiцкiя лiдары iмкнулiся папросту пашырыць сацыялiстычныя заваёвы на ўсю Еўропу, нельга не прызнаць, што аб'ектыўна яны стваралi падставы для таталiтарнай iмперскай сiстэмы. Хацелi таго цi не, а "война за независимость России, за её союз с социалистической Польшей и с пролетариями Европы и всего мира" была пачаткам iмперскай экспансii Расii на Захад, гэтаксама, як калiсцi пачаткам iмперскай экспансii стаў паход у Iталiю тады яшчэ рэвалюцыйнага генерала Напалеона Банапарта.

Мiжнародная сiтуацыя для бальшавiкоў, аднак, была не такая спрыяльная, як для французскiх "краманьёлаў", якiм супрацьстаялi старыя, струхлелыя еўрапейскiя манархii. Сусветная сацыялiстычная рэвалюцыя не карысталася такой папулярнасцю, як iдэi свабоды, роўнасцi i братэрства. У вынiку прамыслова адсталая Расiя апынулася перад развiтай, моцнай Еўропай, i яе ўшчэнт разграмiлi ў першай жа бiтве. Час рэваншу надышоў значна пазней, калi праведзеная праз сталiнскую iндустрыялiзацыю i рэпрэсii Расiя была ператворана ў моцную, добра ўзброеную таталiтарную iмперыю - СССР.

У тых  грандыёзных планах "вызваленне" Беларусi не было нi галоўнай, нi нават другараднай мэтай. БССР, створаная бальшавiкамi ў 1919 г., а потым iмi ж разбураная i адноўленая ў лiпенi 1920 г., пад час наступу Чырвонай Армii, аўтаматычна ўваходзiла ў будучую сацыялiстычную Еўропу. А пакуль гэтая новая Еўропа яшчэ не стварылася, бальшавiкi планавалi скарыстаць Беларусь у сваiх ваенна-стратэгiчных мэтах.

Перш  за ўсё чырвоныя камандзiры разглядалi Беларусь як плацдарм аперацыяў супраць Польшчы, з якога было зручна весцi далейшае наступленне на Варшаву. Па планах бальшавiцкага камандавання, беларускiя землi мусiлi стаць галоўным тэатрам баявых дзеянняў, бо геаграфiчныя i палiтычныя ўмовы тут былi самыя спрыяльныя для шырокамаштабнага наступу. Праўда, пэўны клопат спачатку выклiкала пазiцыя Лiтвы, якая магла пагражаць праваму флангу наступаючых армiй, але бальшавiкi вырашылi i гэту праблему, "купiўшы" нейтралiтэт Лiтоўскай дзяржавы часткаю беларускiх земляў. Згодна з умовамi мiрнай дамовы, падпiсанай памiж Савецкай Расiяй i Лiтвой, да апошняй адыходзiла практычна ўся паўночна-заходняя частка сённяшняй Беларусi са Смаргонню, Ашмянамi, Лiдай i Градна. Больш за тое, бальшавiкi абавязалiся выплацiць Лiтве 3 мiльёны рублёў золатам.

Апрача  гэтага, бальшавiкi глядзелi на Беларусь як на дэмаграфiчную базу для папаўнення сваiх армiяў мясцовым насельнiцтвам. Такая iдэя належала камандуючаму Зах. фронтам Мiхаiлу Тухачэўскаму (1893-1937гг., Маршал Савецкага Саюза. Член КПСС з 1918г. У грамадзянскую вайну камандаваў войскамі ў баях на Паволжы, на поўдні, Урале, у Сібіры, камандаваў войскамі Каўказскага фронта пры разгроме войскаў Дзянікіна і Заходняга фронта ў савецка-польскай вайне. У 1925-1928 г. - начальнік штаба РККА, з 1931 г. - намеснік старшыні РВС СССР, з 1936 г. - першы намеснік наркама абароны. У 1937 г. расстраляны як  „вораг народа”), якi паспрабаваў ажыццявiць яе яшчэ ў маі 1920 г., калi рыхтаваў другое наступленне сваiх армiй. Аднак нi мясцовыя жыхары прызыўнога ўзросту, нi дэзерцiры, што хавалiся па вёсках, не спяшалiся iсцi на фронт ваяваць за справу, якую не разумелi i не падтрымлiвалi. Таму камандаванне Заходнiм фронтам пайшло на жорсткiя меры. У месцах, дзе праходзiў набор папаўнення, з 15 мая да 1 чэрвеня праводзiлася так званая кампанiя па барацьбе з дэзерцiрствам, якая, па сутнасцi, была адным з актаў бальшавiцкага тэрору i рабавання насельнiцтва. Спецыяльныя часовыя надзвычайныя камiсii пры дапамозе асобных узброеных аддзелаў, у кожным з якiх было па 300 штыкоў i 50 шабляў, ладзiлi сапраўднае паляванне, што ахапiла Смаленскую, Гомельскую i часткова Вiцебскую губернi. Вобласць, у якой адбывалася аперацыя, абвяшчалася на ваенным становiшчы, i ўзброеныя групы праводзiлi аблавы. Тых, хто адмаўляўся iсцi на фронт, расстрэльвалi без усялякай лiтасцi. У iншых канфiскоўвалi маёмасць i прымушалi iсцi ў армiю. Маёмасць забiралi i ў тых, хто хаваў у сябе дэзерцiраў. Так, у Гомелi па загаду Л.Троцкага ў сем'ях так званых укрывальнiкаў адбiралi коней, жывёлу i асабiстую маёмасць - нават "независимо от предания трибуналу".

Гэта  быў толькi пачатак рабавання Беларусi, якое дасягнула апагею пад час наступу Заходняга фронту. Бальшавiкi разглядалi i без гэтага спустошаныя беларускiя землi як базу харчавання i задавальнення iншых патрэбаў армii. Як пiсаў потым камандуючы 4-й армiяй Е.Сяргееў, франтавыя тылы былi настолькi невялiкiя, "что любые их переброски не особенно стесняли войска, возложившие все свои упования почти исключительно на местные средства". Зборам харчавання для Чырвонай Армii займалiся спецыяльныя ограны - харчкамы. Звычайна яны патрабавалi ад той цi iншай воласцi выканання пэўных нормаў па пастаўцы хлеба, якi рэквiзаваўся для армii. Тэрмiны выканання такiх нормаў былi вельмi жорскiя, i калi вёска цi воласць спазнялiся, харчкамы рэквiзавалi ўсе "100 % без учёта каких-либо остатков по нормам; в случае же сознательного скрытия излишков нарядку с продуктами конфискуется весь скот и лошади".

Аднак, нават  калi мясцовыя жыхары i выконвалi нормы харчкамаў у вызначаны тэрмiн цi па харчразвёрстцы, яны ўсёроўна не былi застрахаваныя ад паўторнага наведвання рэквiзiцыйных аддзелаў. Харчкамы маглi правесцi рэквiзiцыi нават у тых вёсках, дзе ўжо праводзiлася харчразвёрстка. Дзейнасць харчкамаў наогул хутка выйшла з-пад усялякага кантролю. Арганiзаванае рабаўнiцтва стала неарганiзаваным i дасягнула такiх памераў, што камандаванне РККА было вымушана канстатаваць у спецыяльным загадзе: "Красноармейцы, прикомандированные к продкомам и агентам последних, чинят над населением безобразные насилия и забывают дисциплину, обязательную для каждого солдата Красной Армии".

Актыўна рабавалi мясцовае насельнiцтва i звычайныя армейскiя часткi. У свой час пра гэта пiсалi нават камандзiры Чырвонай Армii, праўда, яны называлi рабаўнiцтва больш мякка - словам "самоснабжение". Асаблiва вылучалiся ў гэтым палкi чырвонай коннiцы, якiя, са словаў Е.Сяргеева, "... вели войну несколько по заветам средних веков, чередуя лихие удары по противнику с излишне внимательным отношением к пожиткам местного населения". Пагроза спусташэння навiсла не толькi над звычайнымi сялянамi, але нават i над новаспечанымi савецкiмi гаспадаркамi, якiя таксама не ўнiклi разгрому, як, напрыклад, у Лепельскiм павеце Вiцебскай губернi. Але больш за ўсё не пашанцавала былым маёнткам, якiя яшчэ захавалiся да таго часу. "Трудная задача предстояла агитаторам, - пiсаў Сяргееў, - убедить батрацкие группы принять в свои руки помещичьи хозяйства, от которых часто оставались одни головешки и рога убитого на мясо "животного инвентаря"".

Можа  заўважыць, што "самоснабжение" войска - з'ява натуральная i заўсёдная для выпадкаў, калi цэнтралiзаванае забеспячэнне прадуктамi недастатковае, або наогул адсутнiчае. Але РККА займалася рабаваннем не з прычыны цяжкага становiшчам з харчаваннем. Харчдкамы добра рабiлi сваю справу i забяспечвалi войска ўсiм неабходным, пастаўлялi нават больш, чым гэтага патрабавалася. Паводле дадзеных штаба Чырвонай Армii, у час рашучых аперацыяў 707 700 чалавек войска Заходняга фронту былi забяспечаны: мукой - на 111,07%; крупамi - на 96,3%; мясам i рыбай - на 137,8%; тлушчамi - на 61%; зернем-фуражом - на 80,6%.

Такiм чынам, прычынай рабавання была не нястача харчу (гэта яшчэ можна было б зразумець). Звычаi грамадзянскай вайны настолькi глыбока ўкаранiлiся ў Чырвоную Армiю, што яны, аўтаматычна перанеслiся i на савецка-польскi фронт. Камандаванне РККА, якое складалася ў асноўным з прафесiяналаў былой царскай армii, добра разумела, што ў рабаўнiцтве войска разлагаецца, i спрабавала спынiць цi хаця б абмежаваць гвалтоўныя рэквiзiцыi. Але абабранаму мясцоваму жыхарству ад гэтага не было лягчэй, бо такiя захады амаль не мелi поспеху. "Несмотря на приказ армиям Западного фронта от 17 марта №77 - канстатавалася у спецыяльнай тэлеграме камандарма 15-й i 16-й армiяў, - всё ещё продолжают поступать сведения о вмешательстве войск и войсковых начальников в работу местных продорганов, а также самочинных реквизициях и незаконных насильственных приёмах самоснабжения помимо продорганов за счёт ресурсов местного населения". У вынiку беларускiя вёскi былi так спустошаны, што бальшавiкi ўжо не змаглi атрымаць у iх нiякiх прадуктаў пад час адыходу сваiх армiяў ад Варшавы. Як даносiў М.Тухачэўскi, "ввиду бедности населения заготовок вести нельзя".

Можна доўга прыводзiць факты таго, як Беларусь рабавалася пад час вайны 1920 г. i пасля яе заканчэння. Аднак i ўжо прыведзенага дастаткова, каб прыйсцi да высновы: для Беларусi паход Чырвонай Армii быў не вызваленнем ад польскай акупацыi, а чужым нашэсцем, якое несла ўсё, чым звычайна i характарызуецца ўсялякае нашэсце - рабункi i гвалт. Менавiта як да захопнiкаў i ставiлася да бальшавiкоў значная частка беларускага насельнiцтва.

Ужо ў  самым пачатку вайны беларускiя сяляне, пазнаўшыя савецкую ўладу яшчэ ў 1918-1919 г., мякка кажучы, не выяўлялi вялiкай радасцi з нагоды iх "вызвалення" бальшавiкамi.

 Аднак  на гэтыя падзеі трэба паглядзець  і с другога боку. Незалежная  Польшча была адноўлена сіламі  войскаў Цэнтральных дзяржаў  і працамі сацыял-нацыяналістычных  лідараў, такіх, як Юзеф Пілсудскі (1867—1935, маршал, дзеяч правага крыла Польскай сацыялістычнай партыі (ППС). З 1906 г. — лідар ППС, рэвалюцыйнай фракцыі. У 1920 г. кіраваў ваеннымі дзеяннямі ў савецка-польскай вайне. У 1926—1928 гг.і ў 1930 г. — прэм'ер-міністр Польшчы, яшчэ па меркаваннях шматлікіх гісторыкаў быў злучаны з аўстрыйскім генштабам). Па Брэсцкаму міру немцы запатрабавалі ад савецкага ўрада прызнання незалежнасці Польшчы, хоць ніяк не вызначылі лінію яе ўсходняй мяжы. Далейшыя падзеі польскай гісторыі ў Польшчы звычайна апісваюцца, як выратаванне Еўропы ад бальшавіцкіх орд. І ў штогадовых святочных інсцэноўках маладыя польскія жаўнеры (дакладней якіх паказваюць) ліха колюць і сякуць зверападобных будёнаўцаў, ідучых на Варшаву.

Аднак гэта віртуальная канструкцыя далёка не супадае з рэальным падзеямі якія адбывалісь у 1918-1921 гг.

Уваскрашэнне  незалежнай Польшчы азначала не пабудова дзяржавы этнічных палякаў, а неадкладнае аднаўленне дамаганняў на велізарны ўсходне-еўрапейскі арэал, названы ў польскай міфагісторыі, як "усходняя Польшча".  Паводле міфагісторыі - гэта тэрыторыя, якую палякі далучылі, асвоілі, цывілізавалі ў 14-16 ст. Да прыходу палякаў (і літоўцаў, як разнавіднасці палякаў) яна ўяўляла сабою "дзікае поле" і адзіным насельніцтвам яе былі качавыя татарскія орды. Гэтым міфам запэцканы любыя гістарычныя сведчанні, пра тое, што была тэрыторыя старажытнарускай дзяржавы і старажытнарускіх княстваў (Валынскага, Галіцкага, Кіеўскага, Луцкага, Теребавольскага, Турава-Пінскага, Полацкага і г.д), вобласць густой населенасці і высокай цывілізацыі, сапраўды пацярпелая ў часы кіпчакскіх, мангольскіх, татарскіх нашэсцяў, аднак зусім не спусцелая. Таксама ў формулу змаўчання ўваходзіць і тое, што гэта тэрыторыя, знаходзячыся пад польскай уладай, зусім не цешыліся выгадам цывілізацыі і асветы, а была арэнай кровапралітных рэлігійных і міжэтнічных канфліктаў, арэнай масавых забойстваў на этнічнай глебе, арэнай нацыянальнага, моўнага, рэлігійнага і культурнага прыгнёту, жорсткага прыгоннага права, арэнай захопу рабоў, чым амаль без супярэчнасцяў займалася Крымскае ханства. У міф уваходзіць маляўнічае апісанне злачынных дзеянняў Расіі ў 1772-1795, якая знішчыла выдатную жыццяздольную “польскую” дзяржаву і захапіла "ўсходнюю Польшчу".

Зараз можна  перайсці да міфа пра "польска-бальшавіцкую вайну". Сутнасць яго такая: Расійская імперыя спыніла сваё існаванне ў выніку кастрычніцкай рэвалюцыі (менавіта так) - самі бальшавікі дэкларавалі яе смерць. Пасля гэтага Польшча атрымала магчымасць аднавіць сваю незалежнасць і сабраць свае тэрыторыі ў межах 1772 года, уключаючы і "ўсходнюю Польшчу".

Польшча ў межах Рэчы паспалітай 1772 года і яе наступныя падзелы.

Ігнаруецца  пры гэтым прастое меркаванне, што змена палітычнага рэжыму не азначае спыненне існавання краіны і ператварэнне яе ў законную здабычу іншых дзяржаў. І тое, што пасля адмены манархіі з лютага 1917г. існавала Расийская дэмакратычная рэспубліка, якая ні разу дэкларавала спыненні існавання адзінай і непадзельнай Расіі. Не дэкларавалі распад краіны ні чырвоныя, ні белыя ўрады часоў рэвалюцыі і грамадзянскага хаусу. І нават "ганебны" Брэсцкі мір, у якім бальшавікі (але не белыя) адмаўляліся ад правоў на Польшчу, нічога не казаў пра тое, што Польшча мае правы на Ўкраіну і Беларусь. Упіраючы на нейкае самазнікненне Расіі ў кастрычніку 1917г., польскія мифатворцы забываюць, што сама Польшча ў шматлікія перыяды сваёй гісторыі знаходзілася ў яшчэ горшым становішчы....

Информация о работе Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг