Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Марта 2013 в 15:40, курсовая работа

Описание

Падзеi 1920 г., як сцвярджаў вядомы польскi пiсьменнiк i публiцыст Збiгнеў Залускi, "... стварылi новае матэрыяльнае становiшча, новую рэальнасць быцця Расii, Беларусi i Украiны, а ў пэўнай ступенi i Польшчы. Не выпадкова савецка-польская вайна заўсёды выклiкала цiкавасць як айчынных, так i замежных даследчыкаў. Аднак сярод значнай колькасцi гiстарычных прац няма амаль нiводнай, прысвечанай месцу Беларусi ў савецка-польскiм канфлiкце, уплыву падзей 1920 г. на яены лёс. Мэта: асвяціць баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі пад час савецка-польскай вайны 1919-1920гг.

Работа состоит из  1 файл

Уводзіны.docx

— 140.66 Кб (Скачать документ)

На самой справе пачынаючы з канца 1918г. польская меншасць, якая карысталась поўнай падтрымкай польскага ўрада, стала ўсталёўваць польскую ўладу ў розных раёнах Літвы і Беларусі. А з пачатку 1919г. у справу ўступілі рэгулярныя польскія войскі, якія, замяніўшы нямецкія войскі, выйшлі да Нёмана і Прыпяці.

Вясна 1919г. - час хуткага марша польскіх войскаў па тэрыторыі Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, паўднёва-заходняй Літвы. Адбываецца знішчэнне не толькі камуністаў, але і габрэйскага насельніцтва. Ліквідуюцца адміністрацыі Украінскай Народнай Рэспублікі (несавецкай). У красавіку 1919г. польскія войскі ўваходзяць у Вільнюс. У жніўні 1919г. палякі ў Мінску. У снежні 1919г. лорд Керзон абвяшчае сваю знакамітую лінію - у якасці ўсходняй мяжы Польшчы. Лінія гэта фактычна супадае з зонай кампактнага рассялення этнічных палякаў. Аднак польскія войскі тым часам ужо знаходзяцца ўсходней і працягваюць рухацца далей на ўсход.

25 красавіка  1920г. пачынаецца генеральны наступ польскіх войскаў ад Прыпяці да Днястра. Разам з польскімі войскамі наступаюць і саюзныя ім пятлюраўскія часткі. У маі 1920г. палякі і пятлюраўцы ўваходзяць у Кіеў. Наступ польска-пятлюраўскіх войскаў на Украіне суправаджаюцца масавымі габрэйскімі пагромамі. Тысячы людзей гінуць падчас разні ў Роўна. Лік габрэяў, знішчаных на тэрыторыі, заняты польска-пятлюраўскімі войскамі. складаў, па савецкіх падліках, да 300 тыс. чалавек. Масавыя растрэлы адбываюцца ў вёсках Іванаўцы, Куча, Сабачы, Яблунаўка, Новае Веславанне, Мельнічы, Кірылаўка і інш. Штосьці не вельмі падобна на выратаванне ад бальшавіцкай няволі. Хутчэй нагадвае ачыстку тэрыторыі ад тых пластоў насельніцтва, якія не будуць у захапленні ад польскай акупацыі. (Па выпадку лёсу, асноўны ўдар бальшавіцкіх харчкамаў на Ўкраіне і Беларусі даводзіўся на заможнае рускае насельніцтва, менавіта тое, якое больш за ўсё выступала за адзіную і непадзельную Расію).

І толькі ў чэрвені 1920г. пачынаецца контрнаступленне савецкіх войск, якія ў жніўні апыняюцца на тэрыторыі ўласна Польшчы. Усё далейшае добра вядома і апісана так досыць і шматкроць, што большасць людзей на Захадзе, ды і ў нас, упэўнены што ўся польска-савецкая вайна складаецца з падзей жніўня-верасня 1920г., калі неверагодна хутка былі разгромлены "бальшавіцкія орды", што насоўваліся на Еўропу, на Берлін, Парыж і гэтак далей, у імя сусветнай рэвалюцыі.

Можна пагодзіцца з тым, што Троцкі (які кіраваў  узброенымі сіламі савецкай Расіі) жадаў  дамагчыся вырашальнай ваеннай  паразы Польшчы і выкарыстоўваў  польскіх сацыялістаў-інтэрнацыяналістаў для раскладання войскаў суперніка. Але наступ на Берлін (і далей) быў бы несур’ёзны. А Троцкі, як паказвалі падзеі ўсяго яго жыцця, не быў вар'ятам. Не падобны на дурня і Тухачэўскі, нягледзячы на свае палымяна-агітацыйныя заявы, накіраваныя на ўзняцце баявога духу РККА. Да лета 1920г. рэвалюцыйныя падзеі ў Германіі даўно скончыліся. Тым больш, не было ніякіх прыкмет рэвалюцыі ў краінах-пераможцах Англіі, Францыі, ЗША.

Наадварот яны знаходзіліся ў пераможнай эйфарыі  і актыўна ўдзельнічалі ў пасляваенным дзеляжу свету (Версальскія дамовы). Троцкі ніяк не мог спадзявацца на тое, што краіны Антанты дазволяць  слаба ўзброеным войскам галоднай беднай Расіі захапіць цэнтральную Еўропу. (Ну, прыкладна, таксама лічыць што сёння, талібы могуць прыскакаць у Берлін і Парыж і захапіць іх.) І, калі прыдумаць хоць адзін разумны довад у карысць чырвонаармейскага паходу на Еўропу, то ён будзе досыць экзатычным: Л.Д. Троцкі быў чалавекам з вельмі вялікімі цёмнымі плямамі ў біяграфіі. Асабліва цёмным з'яўляецца яго вяртанне ў Расію падчас рэвалюцыйных падзей - з Канады. Троцкі - прагерманскі элемент, зняволены ў лагер для інтэрнаваных - раптам атрымлівае ад брытанскіх улад магчымасць адбыць у расійскую сталіцу. Што стала ўмовай вызвалення, якія авансы Л.Д.Троцкі даў брытанцам? Можа быць, абяцанне падтрымліваць хаус у Еўропе? Бо пакуль у Еўропе хаус, і камуністы дзяруцца з нацыяналістамі, англічане могуць спакойна распараджацца ўсім астатнім светам.

Тухачэўскі  і Троцкі ганебна прайграваюць вайну (і па справядлівым рахунку, заслугоўваюць трыбунала). Прайграная вайна завяршаецца Рыжскім мірам, які быў амаль такім жа ганебным, як Брэсцкі мір, у духу ганебных мірных дамоў з Эстоніяй, Фінляндыяй і Латвіяй. Па гэтых ганебных дамовах Расіяй выплачваліся і шматмільённыя рэпарацыі, прычым гэты факт маскіраваўся не столькі краінамі - пераможцамі, колькі савецкім бокам. Напрыклад, палякам плацілі за "уклад Польшчы ў гаспадарчае развіццё Расійскай імперыі", як быццам Расійская імперыя на ўкладвалася ў гаспадарчае развіццё Польшчы (стварыўшы там, дарэчы, і сур'ёзныя прамысловыя раёны, і нядрэнны ўзровень жыцця).

 


Информация о работе Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг