Сучасная беларуская паэзія Грачанікаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Ноября 2011 в 21:47, контрольная работа

Описание

Анатоль Грачанікаў належыць да пісьменнікаў маладога пакалення, а менавіта таму яго творчасць на сённяшні дзень разгледжана і ацэнена недастаткова. З гэтай высновы і вынікае актуальнасць выбранай намі тэмы (“Палесскія матывы ў лірыцы А.Грачанікава”).

Работа состоит из  1 файл

Сучасная беларуская паэзія - Грачанікаў.doc

— 69.50 Кб (Скачать документ)

      Анатоль Грачанікаў належыць да пісьменнікаў маладога пакалення, а менавіта таму яго творчасць на сённяшні дзень  разгледжана і ацэнена недастаткова. З гэтай высновы і вынікае  актуальнасць выбранай намі тэмы (“Палесскія матывы ў лірыцы А.Грачанікава”).

      Пейзаж арганічная частка вобразнай сістэмы твора, важны сродак мастацкай выразнасці. Пейзажная творчасць залежыць ад творчай манеры і стылю аўтара, яго ідэйна-эстэтычных памкненняў. А.Бельскі лічыць, што ў беларускай паэзіі сістэма пейзажных вобразаў і матываў, сістэма адлюстравання нацыянальнага свету вельмі разнастайная: “ад мікравобразаў (травінка, колас, кветка, дрэва), вялікіх прыродных аб’ектаў (лес, поле, луг, рака) да касмічных вобразаў (сонца, месяц, поўня, зоркі)” [2; 135].

      Адвечным архетыпам беларускага нацыянальнага мыслення з’яўляецца лес. Для Грачанікава ён – святая мудрасць, сімвал вечнасці і таямнічасці, як і ўся прырода наогул:

      Пад маланкавым лязом

      Веру  я, што не загіне

      Мудрасць  вечная лясоў,

      Урачыстасць воднай плыні

      (зб. “Палессе”, с. 41).

      Паэт  заклікае паслухаць “як птушак галасы вызвоньваюць на досвітку ў дуброве”, “як рэчкі і лясы спяваюць песні на крынічнай мове”, бо калі ёсць на свеце прыгажосць, то яна ў прыродзе.

      Поле  і ніва даўно сталі для беларусаў  крыніцай дабрабыту, асновай духоўнага  быцця. Хоць паэты рэдка ўжываюць сам вобраз поля, але імі дастаткова часта выкарыстоўваецца вобраз жыта, як сімвала працягу жыцця. А.Бельскі, да прыкладу, называе жытнёвае поле “цэлай тэмай у беларускай паэзіі”. Для Анатоля Грачанікава гэты вобраз з’яўляецца сімвалам усяго жывога, паэт лічыць яго збавеннем ад пакут:

      Спакоем зор, гаёў і ніў,

      Задзірванелым шляхам вузкім

      Я часта сам сябе лячыў

      Пад родным небам беларускім

      (зб. “Палессе”, с. 23).

      Неад’емнай  часткай беларускага ландшафту з’яўляюцца паплавы і азёры. Лірычны герой Анатоля Грачанікава знаходзіць на ўлонні прыроды душэўнае суцяшэнне: 

      Адключаюся  ад спрэчак,

      Розных  плётак і размоў.

      Падключаюся да рэчак,

      Да  лугоў і да бароў. 

      Важным  элементам нацыянальнага беларускага  ландшафту з’яўляецца дарога. Яна  нібы злучае ўсе вобразы роднага пейзажу. З тэмай дарогі ў беларускай літаратуры найчасцей былі звязаны матывы вандровак, руху, пошукаў. У сучаснай паэзіі дарога часта трактуецца як рух часу, памяць пра мінулае, шлях у вечнасць, да Бога [2; 135]. Для Анатоля Грачанікава дарога – гэта маршрут яго асабістага жыцця, тое, што яднае яго малую радзіму з усёй Беларуссю:

      Шляхі-дарогі, трасы, бальшакі…

      Вы  на зямлі бацькоў - не павуціна.

      Надзейна  вы злучыоі на вякі

      Мой родны край з магутнаю Айчынай

      (зб. “Палессе”, с. 17). 

      Для Грачанікава-паэта родныя краявіды – тое, што спадарожнічае нам  з дзяцінства. Лясы, крыніцы, рэчкі, лугі – рэаліі свету, якія ўвасабляюць  у сабе яго прыгажосць, цэласнасць і гарманічнасць, ад таго любоў да роднай зямлі, да Палесся, яшчэ мацнейшая: 

      Квітнеюць на Палессі медуніцы,

      Жадаюць шчасця нам з табой зязюлі.

      Тут ранкам усміхаюцца крыніцы

      Чароўнаю  ўсмешкаю матулі 

      Найбольш  распаўсюджанымі апаэтызаванымі атмасфернымі вобразама нашай літаратуры з’яўляюцца вобразы ліўня, дажджу, маланкі, грому, навальніцы, аблокаў, хмар, неба, туману, вясёлкі і іншыя. Некаторыя з гэтых вобразаў знайшлі сваё месца і ў паэзіі Анатоля Грачанікава. “ 

      Паэт  супрацьпастаўляе мудрую філасафічнасць прыроды жыццёвай мітусні, сквапнаму  свету людзей. Яго вабяць цішыня і першы гром, сонца і дождж. Фантазія мастака стварае прыгожыя карціны: “дажджы буйныя, як ажыны”, “зорна-блішчасты дождж” і іншыя.

      З папярэднімі вобразамі беларускай стыхіі моцна звязаны вобразы  ветру. Так, гэты вобраз у Анатоля  Грачанікава з’яўляецца сімвалам юнацкага кахання і маладосці: 

      Разгадаўшы  ўспаміны,

      Цераз Сож прабег у госці

      Свежы вецер з Украіны,

      Свежы вецер маладосці

      (Зб. “Верасень”, с. 316). 

      Злосны  і варожы асенні вецер – спадарожнік  чалавека, які расчараваны ў сабе і не патрэбны нікому на зямлі. Ён “рагоча, свішча, падае ва ўтрапенні”, “закляты вільготны вецер” нідзе не мае прытулку. У “Баладзе вятроў” паэт атаясамлівае вятры з рознымі перыядамі жыцця чалавека, ваеннымі і мірнымі перыядамі гістарычнага развіцця чалавецтва. 

      Паўночны  вецер- самы халодны.

      Паўднёвы  вецер – самы гарачы.

      Злосны  і сіверны вецер заходні.

      Вецер усходні – лагодны, гаючы…

      (Зб. “Верасень”, с. 40). 

      Рака  для Анатоля Грачанікава –  гэта, найперш, Сож – сведка і  дарадчык у каханні да жанчыны, сімвал першага пачуцця: 

      Што быць магло – мінула незваротна.

      Наш час, нібы раку, не пераплыць,

      Нам не вярнуцца ў тыя дні былыя,

      -Ад  успамінаў толькі сэрца ные,

      -А  новым дням цяпер нас не  злучыць

      (Зб. “Верасень”, с. 96). 

      У гэтым вершы адчуваецца філасофскае  паяднанне паняцця часу і плыні  ракі. Дні чалавека працякаюць так незваротна і катэгарычна, як цячэ вада ў рэчцы. Гэтая думка прымушае чалавека задумацца і робіць яго настрой самотным [2; 136].

      У вершы “Рака” паэт пералічвае тое, што трэба яму для шчасця. І  гэта зусім не матэрыяльнае забеспячэнне і дабрабыт, а тое, што мае кожны чалавек і не задумваецца над каштоўнасцю гэтых рэчаў – гармонія з прыродай, а значыць, з самім сабой: 

      Для радасці трэба не многа.

      Гаі, пералескі, кусты,

      Глухая  лясная дарога,

      Рака  і на беразе – ты. 

      З вобразам ракі звязвае Анатоль Грачанікаў і філасофскія разважанні пра чалавечае жыццё, мітуслівае і бессэнсоўнае ў параўнанні з веліччу нетараплівай Прыпяці: 

      Спяшацца  рэкам няма куды,

      Хоць  часам ім не хапае вады,

      На  тое яны і рэкі.

      А мы - мітусімся туды-сюды,

      А мы рэактыўна нясёмся заўжды,

      Дзеячы  – чалавекі. 

      Вельмі  часта паэты ўсхваляюць раку свайго маленства. Кожная метафара або эпітэт выступае як міні-карціна, вершаванае палатно, колеравае і водарнае. Так, у Анатоля Грачанікава мы бачым  “ружова-крынічны Сож”, “разлівісты  вясновы Сож”, “Сож сонны”, які піў “сонечнае зелле”, паэта вабіць “цішыня палескіх рэк у смузе світальнай нівы”. Ён захапляецца і ганарыцца роднымі пейзажамі: 

      Гомельшчына! Выспы і бары.

      Прыпяць…Сож…Дняпро…

      Між іх – азёры…

      Дзе яшчэ сустрэнеш, сябры,

      Гэткае шчырасці ўзоры? 

      Верш  насычаны недасказамі, сустракаюцца рытарычнае пытанне, зварот і клічны сказ, што робіць яго падобным да задушэўнай гаворкі шчырых сяброў. Паэт адкрыта выказвае сваё перакананне і перадае чытачу ўласныя адносіны да роднай старонкі. 

      Такім чынам, аналіз асноўных пейзажных вобразаў вершаў Анатоля Грачанікава дае магчымасць прыйсці да высновы, што майстар слова годна працягвае традыцыі беларускай літаратуры ва ўвядзенні пейзажных вобразаў прыроды і стварэнні па-свойму непаўторнага і арыгінальнага каларыту нацыянальнага пейзажу. У яго паэзіі знайшлі сваё месца традыцыйныя для беларускай літаратуры, адвечныя архетыпы нацыянальнага мыслення. Шырокае іх выкарыстанне раскрывае духоўны воблік усёй нацыянальнай літаратуры. 

      З цягам часу дужэла ў Грачанікава пачуццё прыхільнасці і даверу да выпрабаваных нягодамі непадманных каштоўнасцей народнай працы, побыту. І менавіта гэтае пачуццё нарадзіла няхітрыя, сціплыя з выгляду, але арганічныя і праўдзівыя вершы. Напрыклад, верш пра тое, як зацвіла бульба і затруменіў бульбяны пах аж на зарэчныя паляны з памаладзелага сяла” і “палагоднелі жанчыны” і “ у хатах стала больш цяпла”.

      Альбо, як у вёсцы капаюць калодзеж, - натуральнасць, пластыка і ўнутраная  сур’ёзнасць вельмі сугучныя той урачыста-ціхай мінуце, калі хлебаробы здабываюць ваду для жыцця: 

      Калодзеж  капаюць, калодзеж капаюць,

      Чыстае  ўсё на сябе апранаюць.

      Не  сварацца цёткі, не кураць мужчыны.

      Як  быццам сабраліся тут на радзіны. 

      У кнізе Грачанікава “Круглая плошча”  варта адзначыць верш “На Палессі”. Сімвалічным вобразам у вершы выступае вобраз курганоў (“На Палессі – спрадвеку, як быццам званы,/ Несціхана сівыя звіняць курганы”). Гэты вобраз – абагульненая жыццёвая мудрасць народа, гістарычная памяць, вопыт мінулых пакаленняў. Курганы Палесся вучаць нашчадкаў беражлівым адносінам да здабытай волі, якую “цяжка здабыць, ды цяжэй зберагчы”. Курганы ў вершы быццам жывыя, яны сочаць за нашчадкамі, жадаючы ім дабрабыту: 

      Добры дзень вам, нашчадкі!

      Добры дзень вам, зямляне!

      Хай жа будзе для вас гэты дзень  умалотны,

      А для вашага сэрца – апошні журботны!.. 

      Калі  гаварыць пра асаблівасці пейзажу  ў вершах кнігі, то трэба адзначыць, што найбольш Грачанікаву ўдаюцца  ранішнія пейзажы – гэта пераходныя сітуацыі свету, калі “у прадчуванні раніцы і дня”, начная “ “цішыня зямлю пяшчотна паміж зор люляе”, і самыя чыстыя, самыя свежыя таны і фарбы на паэтавай палітры – чаканне света. Дасягнутая ў прыродзе раўнавага здабыткаў і страт і думка паэта, што адгукаецца гэтай раўнавазе і сувязі ўсяго існага і жывога ў сусвеце. Як, напрыклад, у такіх строгіх актавах: 

      Гармонія  загадкавых дзівос

      Начнога свету. Ціхі шэпт каханай

      У хмыз ляціць касуля над палянай

      Чырвонапёркі  жыраваць на плёс

      Плывуць чародкі чуйна. 

      У 1983 годзе Анатоль Грачанікаў выдаў зборнік вершаў пад назвай “Палессе”. Ужо сама назва гэтага зборніка сведчыць пра тое, што паэта натхнілі ўспаміны пра родныя мясціны, “малая радзіма”, якая выпусціла ў свет і навучыла законам жыцця, а таму застаецца ў сэрцы назаўсёды.

      Звяртае на сябе ўвагу верш са зборніка пад назвай “Зямля бацькоў”. Паэт перажывае ўсю гаму пачуццяў, неаднародных, не заўсёды самых прыемных і пяшчотных. Яны розныя, як само жыццё.

Информация о работе Сучасная беларуская паэзія Грачанікаў