Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Ноября 2011 в 21:47, контрольная работа
Анатоль Грачанікаў належыць да пісьменнікаў маладога пакалення, а менавіта таму яго творчасць на сённяшні дзень разгледжана і ацэнена недастаткова. З гэтай высновы і вынікае актуальнасць выбранай намі тэмы (“Палесскія матывы ў лірыцы А.Грачанікава”).
Звяртаюць
на сябе ўвагу тыя эпітэты, якімі
аўтар надзяляе сваю радзіму:
Зямля бацькоў!
Зямля маёй надзеі,
Зеленакрылы салаўіны кут…
Так хораша сябе
Не адчуваў нідзе я,
Нідзе так цяжка
Не
было, як тут.
Сваю
зямлю аўтар называе “
У
гэтым вершы аўтар абірае наступны
прыём: ён паказвае пераход ад апісання
мясцін, дзе нарадзіўся да нашай
агульнай радзімы – Беларусі.
О Беларусь!
Майго народа сэрца!
Твой гулкі рытм нікому не спыніць.
У вернасці Айчыне не клянецца
Той,
хто не можа без цябе пражыць.
Прызнанне ў любові да Радзімы гучыць натуральна і непадроблена. Няма банальных заклікаў і клятваў, якія б паставілі пад сумненне шчырасць пачуцця. Аўтар удзячны за тое, што Радзіма яго “лячыла і вучыла”, называе яе “зеленакрылай Айчынай”, “краінай несмяротных курганоў”.
Сапраўдным
гімнам Палесся гучыць верш “Палессе”,
які сам аўтар назваў песняй:
…Край легенд і край былін,
Люблю цябе – твой родны сын!
(зб.
“Палессе”, с. 49-50).
Анатоль Грачанікаў называе сябе сынам роднай зямлі. Сапраўды, старонка, якая ўзгадавала чалавека вартая называцца дарагім і пяшчотным словам матуля, бо яна таксама шчырая і адзіная, на яе немагчыма забыць і ёй немагчыма здрадзіць.
Аўтар
захапляецца роднымі
Тут людзі незвычайнай прыгажосці
Сярод лясоў і рэк жывуць вякамі.
Хто завітае на Палессе ў госці,
Багаты
стане вернымі сябрамі.
Творчасць
Анатоля Грачанікава 80-х гадоў прасякнута
ветлымі, радаснымі матывамі, аптымістычнай
вераю ў лепшыя якасці чалавека, ва ўсемагутнасць
кахання, у здаровыя сілы народа, у яго
незамутнёна-глыбокі розум і маральную
чысціню, у перамогу дабра над злом. Адным
з такіх канцэптуальных з’яўляецца верш
“Чамусьці я не веру…”:
Чамусьці я ў гэта не веру
Што мала не свеце даверу,
Што падазронасць пануе,
Якую нічым не скрушыць.
Што зло ўвачавідкі гарцуе,
Дабро
між людзей ледзь ліпіць.
Паэт верыць у “бясконцы сусвет дабрыні”, які “не мае памеру”, і гэта вера асвятляе ўсю яго паэзію. У ім, невымерным сусвеце дабрыні, жывуць эпічныя героі такіх ягоных вершаў, як “Жыццё Мацвея”, “У дзядзькі Івана трухлявая хата…”, “Латарэйны білет”, паэмы “Палескі трохкутнік” і іншыя. Цікава, што паэт часам параўноўвае сваіх герояў (хоць гэта параўнанне часам не ляжыць на паверхні) з евангельскімі святымі. Селянін Мацвей (“Жыццё Мацвея”) сваім жыццём – не аскет, не прапаведнік – нагадвае чымсьці апостала-евангеліста Мацвея, які да сустрэчы з Хрыстом быў мытнікам, грэшным чалавекам. Жыццялюб, жартаўнік, шчадра надзелены дабрынёй Мацвей, “паблажлівы як бог”, намякае аўтар, мае шанц паўтарыць жыццё святога Мацвея.
Героі
вершаў А.Грачанікава адмаўляюць лёгкае
“латарэйнае” шчасце, матэрыяльны
дабрабыт, яны не імкнуцца ўзвысіцца
за кошт іншых, задавальняюцца малым
у тым, што тычыцца цялесных патрэбаў,
і кіруюцца прынцыпамі максімалізму
ў духоўным плане. У казачна-фантастычнай
паэме “Палескі трохкутнік” сумленнасць,
дабрыня, працавітасць, бясхітраснасць
чалавека з народа нават прыцягваюць увагу
іншапланецян. Прышэдьцы з космасу запрашаюць
звычайнага селяніна Яўхіма стаць госцем
на іх невядомай планеце. Крытыкі (напрыклад
Ірына Багдановіч)справядліва заўважалі,
што “Палескі трохкутнік” наследуе традыцыі
ананімнай паэмы “Тарас на Парнасе”.
Гутаркова-апавядальны стыль, рытміка,
сакавіты народны гумар, элементы фантастыкі,
нават у нейкай ступені сюжэт гавораць
пра роднасць, блізкасць названых твораў.
Цікава і тое, што паэма А.Грачанікава,
як і “Тарас на парнасе”, а таксама “Новая
зямля” Я.Коласа, напісана чытырохстопным
ямбам, улюбёным памерам і рускай класічнай
паэзіі
“Палескі трохкутнік” – паэма ліра-эпічная. Ураўнаважанасць у ёй элементаў эпасу і лірыкі, іх гарманічнае спалучэнне відавочныя. Твор утрымлівае ў сабе магутны пачатак народнай фантазіі. Народная маральная аснова адчуваецца і ў агульнай канцэпцыі паэмы, і ў абмалёўцы персанажаў. Кідаецца ў вочы і наяўнасць у творы разнастайных фальклорных жанраў – прымавак, замоў, галашэнняў, блізкасць яго паэтыкі да паэтыкі фальклору. А шчыры зварот жонкі Яўхіма да вадзіцы з просьбаю прываражыць мужа да роднай хаты і падаць вестку аб тым, ці жывы ён, вельмі нагадвае плач Яраслаўны.
Паэт шмат шмат узяў не толькі ад народнага светаадчування, маральных нормах, але і ад фальклорнай паэтыкі. Таму важным элементам у творах Анатоля Грачанікава сталі разнастайныя фальклорныя жанры – прымаўкі, замовы, загадкі, галашэнні, скорагаворкі, лічылкі. Яны паглыбляюць змест, нагадваюць пра сапраўдны “народны грунт” паэзіі. Таму фальклор уступае ў дзеянне звычайна ў пагранічных, крызісных сітуацыях, калі здаецца, што ў свеце парушаны справядлівы парадак рэчаў, што зло перамагае.
Спіс выкарыстанай літаратуры