Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Марта 2012 в 22:33, доклад
У 40-я гады XVIII ст. Нясвіж быў цэнтрам усіх радзівілаўскіх латыфундый. Цэхі горада аб'ядноўвалі 69 прафесій, сярод якіх былі краўцы «французскай i нямецкай моды», каруначніцы, майстры па вырабу шаўковых i залататканых паясоў i габеленаў, кафельшчыкі, ткачы, а таксама скрыпачы, цымбалісты, габаісты, арфісты, бандурысты, капельмайстры, лірнікі, валтарністы, важатыя мядзведзяў.
Тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку
У 40-я гады XVIII ст. Нясвіж быў цэнтрам усіх радзівілаўскіх латыфундый. Цэхі горада аб'ядноўвалі 69 прафесій, сярод якіх былі краўцы «французскай i нямецкай моды», каруначніцы, майстры па вырабу шаўковых i залататканых паясоў i габеленаў, кафельшчыкі, ткачы, а таксама скрыпачы, цымбалісты, габаісты, арфісты, бандурысты, капельмайстры, лірнікі, валтарністы, важатыя мядзведзяў. Цэхі музыкантаў былі і ў іншых уладаннях Радзівілаў – Слуцку і Міры. Капэла Нясвіжскага замка існавала з 1724 г., куды акрамя музыкантаў уваходзілі і спевакі. Тэатральныя паказы былі вядомы ў Нясвіжы і намнога раней, але гэта былі спектаклі школьнага тэатра пры езуіцкім калегіуме. Відаць, блізкай да школьных «дыялогаў» была і першая пастаноўкаў 1740 г. у Нясвіжскім замку п’есы «Узор справядлівасці». Ва ўсякім разе вядома, што ігралі яе іншаземцы, якія працавалі ў замку ў час панавання М. К. Радзівіла Рыбанькі, як пра гэта сведчыла праграма, апісаная А. Сайкоўскім.
Пра тэатральнае жыццё Нясвіжа да 1746 г. матерыялаў не захавалася. Забавы ў замку ў гэты перыяд, відаць, традыцыйна складаліся з палявання, воінскіх каруселяў, банкетаў з «віватамі» і гарматнымі салютамі, маскарадаў з танцамі пад музыку княжацкай капэлы, ілюмінацый і феерверкаў.
Ю. Кжыжаноўскі, аўтар фундаментальнага даследавання драматургіі У. Радзівіл, апісваючы культуру, якая вызначала літаратурнае і тэатральнае жыццё Нясвіжа 50—60-х гадоў ХУШ ст., ахарактарызаваў яе так: «Культура гэта, поўная супярэчнасцей, сфарміравалася на сумежжы счаплення двух светаў: чужога, заходнееўрапейскага, і мясцовага. Першы свет быў звязаны з Варшавай i Дрэздэнам, гарадамi, якія прыглядаліся да Версаля Людовікаў XIV і XV, ён вaбіў сваім мастацтвам, якое, між іншым, уключала ў сябе тэатральныя оперна-балетныя пастаноўкі... Другі адбіўся ў п’есах, напісаных пад уплывам мясцовай культуры i традыцый, якія бралі пачатак яшчэ ў Вішняўцы i Нясвіжы ад XVI ст. П’есы жылі на пансіённай школьнай сцэне, падтрымліваемыя выкладчыкамі паэтыкі, у асноўным езуітамі, якія скарачалі іх сюжэты да некаторых «сур'ёзных» прыкладаў і прымітыўных драматычных форм, напісаных у стылі свабоднай хронікі...»
Характэрным узорам гэтай культуры была творчасць Уршулі Францыскі Радзівіл. Яе драматычная спадчына складае 16 твораў (камедыі, трагедыі і оперныя лібрэта) на польскай мове. Іх выданне, падрыхтаванае артыстам-аматарам Якубам Побугам Фрычынскім, камендантам нясвіжскай Рыцарскай школы, з’явілася пасля яе смерці.
Зараджэнне нясвіжскай сцены пачалося на чыста аматарскай аснове. Яна выконвала не толькі пацяшальныя, але і дыдактычныя функцыі. Такім тэатр заставаўся да 1753 г. Спектаклі ставілі ў дні імянін, у гонар прыезду гасцей, у розныя святы. Тэатральныя прадстаўленні «ўводзілі ў жыццё новы тып забаў, якія паспяхова канкурыравалі з доўгімі банкетамі, напоўненымі абжорствам і п’янствам».
Творы У. Радзівіл, напісаныя нязграбнай рыфмаванай прозай, адлюстроўвалі, хутчэй, не запатрабаванні нясвіжскага гледача, які толькі далучаўся да тэатра як да віда мастацтва, а асабісты густ і настрой самога аўтара. Праблематыка «камедый і трагедый» У. Радзівіл, жанравыя межы якіх былі даволі ўмоўныя, не выходзіла за кола пытанняў маралі, шлюбнай і васальнай вернасці, «пастаральнага» кахання, трываласці рэлігійных перакананняў, кары за зло і вераломства. На структуры і форме гэтых твораў адбіліся даволі прымітыўныя ўяўленні аўтара аб законах драматургіі: дзеянне магло будавацца па-за часам і прасторай. Сюжэты для сваіх «пастаральна-рамансавых» твораў і «свецкіх містэрый» У. Радзівіл брала з сярэдневяковых драм і народных казак, з антычнай міфалогіі, арабскіх і пярсідскіх гумарэсак.
Асноўнымі выканаўцамі роляў у аматарскім тэатры У. Радзівіл спачатку былі дзеці князя, госці, прыдворныя, выкладчыкі танцаў і спеваў, служачыя. У масавых сцэнах удзельнічалі прыгонныя музыканты і спевакі з капэлы, слугі замка. Зрэдку да спектакляў прыцягвалі гараджан. Сярод удзельнікаў і гледачоў бывалі і рускія афіцэры.
Першая камедыя У. Радзівіл «Дасціпнае каханне» была пастаўлена 13 чэрвеня 1746 г. З-за адсутнасці памяшкання, прыстасаванага для пастаноўкі, спектакль быў паказаны пад адкрытым небам у Альбе – загараднай рэзідэнцыі Радзівілаў побач з Нясвіжам. Паводле жанру «Дасціпнае каханне» - камедыя-пастараль з танцамі. Дзеянне гэтага аднаактовага твора адбывалася ў Старажытным Егіпце, дзе тузін пастушак, дачок хворага і набожнага пастуха Люцыдора наладжвае тайныя сустрэчы са сваімі пастухамі. Двойчы заспетыя сваім падслепаватым бацькам, яны знаходзяць даволі дасціпнае выйсце з няёмкага становішча: каханкаў ставяць на пастаменты і выдаюць іх бацьку за статуі. Каханне дасціпна! Для кахання няма перашкод.
Мяркуючы па гравюры М. Жукоўскага, для спектакля была ўзведзена адзіная дэкарацыйная ўстаноўка – аркада, у плане – раўнабедраная трапецыя, якая замыкалася нішай. У арках (па шэсць з кожнага боку) былі пастаўлены пастаменты. Спектакаль іграўся ў бытавых і тэатралізаваных «пейзанскіх» касцюмах.
У 1747 г. быў адкрыты ў Нясвіжы кадэцкі корпус – «Рыцарская школа», дзе было дванаццаць «элеваў» - кадэтаў, якія сталі прымаць удзел у нясвіжскіх пастаноўках. Навучанне, побач з ваеннымі «экзерцыцыямі», прадугледжвала даволі шырокую свецкую адукацыю: вывучаліся французская, нямецкая і руская мовы, а з 1749 г. была ўведзена падрыхтоўка сцэнічных выступленняў – драматычных і балетных. Якія былі даручаны Я. П. Фрычынскаму. Фактычна з гэтага часу – кадэты – частка аматарскай трупы У. Радзівіл, выканаўцы яе драматычных твораў.
Драматургія У. Радзівіл мела некалькі напрамкаў. Так, да «антычна-арыентальна-
Да твораў гэтага напрамку адносяцца створаныя ў 1750 г. камедыі У. Радзівіл
«Суцяшэнне ў клопатах» і «Гульня Фартуны», сюжэты якіх мудрагелістыя і заблытаныя, а дзеянне адбываецца або на Кіпры, або ў Егіпце, а таксама камедыя «Каханне – дасканалы майстра», якая ўбачыла свет у 1753 г.
Некалькі раней У. Радзівіл была напісана камедыя «антычнага» напрамку – «Каханенне – зацікаўлены суддзя», якая была пастаўлена ў тэатры парка «Кансаляцыя» ў Альбе 3 жніўня 1747 г. У аснове камедыі – гісторыя антычнага Парыса, якая была пададзена У. Радзівіл як драматычная хроніка з эпічнай паслядоўнасцю падзей. У канцы спектакля быў дадзены балет, у якім упершыню выступілі нясвіжскія прыгонныя «балетнікі» і «балетніцы».
Дзе адбываліся спектаклі тэатра У. Радзівіл? Спачатку – гэта былі пляцоўкі на адкрытым паветры ў Альбе і каля нясвіжскага замка («на рву») і зялены тэатр у парку «Кансаляцыя», затым прыстасаваныя залы ў замку і будынку кадэцкага корпуса.
У 1748 г. архітэктар К. Ждановіч закончыў работу па перабудове княжацкага манежа ў Нясвіжы ў «камедыхаўз». Гэта было першае стацыянарнае тэатральнае памяшканне на тэрыторыі Беларусі, якое змяшчала да 1000 чалавек. Тэатр меў дванаццаць акон і два ярусы ложаў. Гараджане стаялі ў партэры на працягу ўсяго дзеяння. З адкрыццём гэтага памяшкання на спектаклі акрамя шляхты сталі дапускаць гарадское насельніцтва. У аздабленні тэатра прымалі ўдзел мясцовыя мастакі К. Д. Гескі, М. Скжыцкі, Мікалаеўскі, магчыма, яны мелі дачыненне і да стварэння дэкарацый. Сцэна яго «магла падымацца і асвятлялася знізу». Ва ўсякім разе, вядома, што 14 ліпеня 1748 г. усё было гатова ў новападрыхтаванай зале для камедый, якая зпершыню для пробы была ілюмінавана. Спачатку сцэна, відаць, была абсталявана толькі тэларыямі. Кулісныя дэкарацыі і прыстасаванні («махіны») для іх змены ў флігелях, прылеглых да сцэны, з’явіліся толькі ў 1750 г.
На сцэне нясвіжскага гарадскога тэатра ставіліся і іншыя папулярныя ў радзівілаўскім асяродзі творы княгіні уршулі. Гэта камедыя «Справа боскай наканаванасці», якая была створна на аснове казкі «Аб каралеўне Снягурачцы», і 5-актовая камедыя « Золата ў агні» - драматычная «Гісторыя аб Пшэмыславе, князю Асвенцімскім, і аб Цэцыліі, дзіўна цярплівай яго жонцы».
Сюжэт быў узяты Я. Морштынам з навелы Бакачыо пра цярплівую італьянскую князёўну Грызельду, якую муж падвяргае жорсткім выпрабаванням і якіх тая выходзіць з гонарам, і перанесены на польскую глебу.
У. Радзівіл займалася таксама перекладамі-пераробкамі твораў французскай класікі. У 1749 г. у «Дыярушы» Рыбанькі з’явіўся запіс: «…15 чэрвеня. Пасля абеду мае кадэты сыгралі французскую камедыю, добра ў іх атрымалася». Тут гаворка ідзе пра значную падзею – першую спробу паказу Мальера не толькі на нясвіжскай сцэне. Але і на тэрыторыі Беларусі. Першай была паказана камедыя «Цудоўныя каханкі», якая ў перапрацоўцы У. Радзівіл называлася «Убачанае не мінае». Прэм’ера адбылася 14 чэрвеня 1749 г. у зялёным тэатры парка «Кансаляцыя». Спектакль ішоў у абрамленні куліс-баскетаў.
У 1752 г. тэатр яшчэ двойчы вяртаўся да перакладаў Мальера. Ён ставіў «Доктара па прымусу» і «Камедыю вытанчаных і смешных дзяўчат» («Смешных манерніц»).
Пераклад і пастаноўка твораў Мальера ў Нясвіжскім тэатры супадаюць з такім жа працэсам у рускім тэатры. Там былі перакладзены «Смешные манерніцы», «Жорж Дандэн» і пастаўлення таксама ў першай палавіне XVIIIст.У Пецярбургу, але на 5-7 гадоў пазней за нясвіжскіх. Мальер у Нясвіжы іграўся часцей і больш на французскай мове.
У нясвіжскім тэатреы за перыяд з 1751 па 1753 г. спектаклі даваліся 26 разоў. У гэты час пачала працаваць і нясвіжская балетная прыгонная трупа. Для яе кіравання і падрыхтоўкі балетных нумароў у 1750 г. быў запрошаны французскі балетмайстар Любе Мацье, з якім князь Рыбанька заключыў дагавор на тры гады па 160 чырвонных злотых на год таксама з умовай навучыць танцам і дзяцей князя і прыдворных. Праз год у Нясвіжы адкрыласямузыччная школа для падрыхтоўкі ўласных музыкантаў і спевакоў з дзяцей прыгонных сялян з навакольных вёсак. Яны папоўнілі капэлу, у якой нядойга славіўся сваімі здольнасцямі прыгонны скрыпач Мацей з Карэліч. Аб ім, пасля яго смерці, князь успомніў толькі ў сувязі з тым, што выдаткаў многа грошай на яго навуку.
У 1753 г. са смерцю У. Радзівіл закончыўся першы перыяд развіцця нясвіжскага тэатра, тэатра пераважна аматарскага, з архаічнай па форме драматургіяй, якая стаяла адасоблена ад шляхоў развіцця тэатра таго часу і ў сваёй будове мела цягу да містэрыі і казкі, да арыенталізму, міфалагічных сюжэтаў і вобразаў масак камедыі «дэль артэ», драматургіяй, якая выклікала цікавасць сваёй раблематыкай, бадай, толькі ў вузкім коле радзівілаўскага акружэння, а потым, пасля запрашэння парфесійных акцёраў і стварэння прыдворнага тэатра з новым рэпертуарам, паступова сышла на нішто.
З таго часу пры нясвіжскім тэатры сфарміраваліся дзве трупы – італьянская з нанятых артыстаў і свая ўласная з прыгонных. Яны зліліся з балетнай трупай слуцкага тэатра і вызначылі своеасаблівасць нясвіжскай сцены ў далейшы перыяд яе існавання.
Слуцкі тэатр існаваў адначасова з нясвіжскім. Яго ўладальнікам быў Геранім Фларыян, брат Рыбанькі, харунжы літоўскі, бязлітасны прыгоннік балетаман, уладар цудоўнай капэлы з прафесійных музыкантаў, якая выступала на святы не толькі ў Слуцку, але і ў іншых яго маёнтках, перш за ўсе ў Белай (цяпер Бяла-Падляска, ПНР)
Пачаткам тэатральных паказаў у Слуцку лічаць 1751 г. Менавіта ў гэты час прыстасоўваліся для тэатральных патрэб то манеж, то даволі цеснае памяшканне збройнай палаты слуцкага замка. У 1752 г. пад тэатр перабудавалі памяшканне былога «суднага дома» на тэрыторыі Старога замка, дзе спектаклі ішлі да 1756 г. Фарміраванне першай трупы сутыкалася з пэўнымі цяжкасцямі: акцёры, пачуўшы пра дэспатычны нораў князя, які мог хворых артыстаў і музыкантаў падымаць з пасцелі і гнаць на спектаклі, саджаць на гаўптвахту, гвалтам прымушаць да прадаўжэння кантракта, не жадалі ехаць у Слуцк. Ва ўсякім разе, спроба Л. Шылінга, паверанага князя, наняць у 1751 г. акцёраў у Кёнігсбергу не завяршылася поспехам.
У драматычных спектаклях прымалі ўдзел кадэты, спектакль з іх удзелам адбыўся 2 красавіка 1752 г. Потым пастаноўкі «нямецкіх» камедый сталі з’явай рэгулярнай. Да спектакляў прыцягваліся музыканты, а таксама педагогі кадэцкага корпуса. Напрыклад, «шпрахмістар» Вебер выканаў ролю візіра ў спектаклі, які адбыўся 13 чэрвеня 1753 г., а за год да гэтага капельмайстар Вітман выступіў у ролі «багацея», а спявачка (італьянская «кантатрыча») - «галандскай прастытуткі». Сярод акцёраў, што ігралі ролі герояў, часта ўпамінаюцца прозвішчы Мараўскага і Ажэльскага. К. Вендорф у лісце да Гераніма Радзівіла ад 28 красавіка 1752 г. паведаміў, што гэтым акцёрам даручаны ролі князёў і што «пан Мараўскі так цудоўна валодае нямецкай мовай, што цяжка адрозніць яго ад немца». Салдаты гарнізона - «гранд-мушкецёры» — абавязковыя ўдзельнікі ўсіх масавых сцэн. Яны ж, у параднай форме, са зброяй служылі «ўпрыгожаннем» залы: іх ставілі навыцяжку каля ложаў у час спектакляў.
Дух прускай казармы лунаў у тэатры, вызначаў яго густ. Геранім Радзівіл захапляўся і «шатэншпілем» — ценявым тэатрам, удзельнічаць у якім ён загадваў усім акцёрам. Ён лічыў, што такія спектаклі больш даходзяць да публікі, якая не ведала нямецкай мовы. У 1756 г. ён захапіўся і марыянеткамі, якіх паказваў акцёр Гельман са сваёй жонкай. Гэтыя спектаклі спалучаліся з паказамі камедый «дэль артэ» і «турэцкіх камедый». Оперныя спектаклі на нямецкай і італьянскай мовах ставіліся, відаць, і раней. Яны выконваліся трупай акцёраў, якіх восенню 1753 г. прывёз у Белую з Вены рэгент П. Марахоўскі. Сярод іх былі балетмайстар, італьянка-«кантатрыча», музыканты — арфіст, лютніст, клавіцымбаліст, а таксама архітэктар і механік для стварэння тэатральных машын. Пазней нанятыя акцёры пераехалі ў Слуцк, дзе ўжо было завершана тэхнічнае абсталяванне новага тэатра. Верагодна, гэтыя акцёры былі ўдзельнікамі спектакля, які глядзеў М. Матушэвіч у Слуцку ў 1755 г. і які ён апісаў такім чынам: «Там ставілі вельмі цудоўную камедыю, яна ж аперэта, — таму што ў ёй спявалі і яна была вельмі доўгай».