Лев Сапега

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2012 в 22:57, реферат

Описание

Мэта курсавой работы – вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў – перыяду жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Даследванне гэтага перыяду дапаможа зрабіць вынікі аб ролі Льва Сапегі ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага.
Адпаведна з пастаўленнай мэтай аўтар паспрабуе вырашыць наступныя задачы:
– прааналізаваць палітычную і дыпламатычную дзейнасць Льва Сапегі;
– праанілізаваць Статут 1588 г. і ролю Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананні артыкулаў;
– паказаць Льва Сапегу, як асобу не палітычную, а як чалавека з няпростым і трагічным сямейным лёсам.

Содержание

УВОДЗІНЫ
ГЛАВА І. НА ПАЧАТКУ ШЛЯХА
ГЛАВА ІІ. ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА
ГЛАВА ІІІ. НА ЧАЛЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ
ГЛАВА ІV. АПОШНІЯ ГАДЫ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС КРЫНІЦ І ДАСЛЕДВАННЯЎ

Работа состоит из  1 файл

Лев Сапега.docx

— 68.87 Кб (Скачать документ)

У красавіку 1587 г. па ініцыятыве падканцлера ў Маскву выпраўляецца пасольства, каб папярэдне абмеркаваць ўмовы, на якіх Княства згаджалася на аобранне Фёдара Іванавіча вялікім князем. З пасольствам Леў Сапега перадаў цару запросіны на Вольны Сойм, але той, ведаючы, што выбары ў Рэчы Паспалітай, як правіла, канчаліся бойкамі, сам ехаць не наважыўся, а накіраваў у Варшаву сваіх паслоў.

4 жніўня 1587 г. на Варшаўскім Сойме,  куды Леў Сапега прыбыў са  сваім узброенным атрадам, адбылася  яго сустрэча з маскоўскімі  пасламі. Пад час гэтай сустрэчы  царскія паслы выявілі поўную  інфантыльнасць і сваімі дзеяннямі  адштурхнулі шмат каго з прыхільнікаў  кандыдатуры Фёдара.

Але ж падканцлер вырашыў даць яшчэ адзін шанц Маскве. 19 жніўня каронны  канцлер Замойскі і яго аднадумцы  нарэшце абвясцілі сваім прэтандэнтам на каралеўскі пасад Жыгімонта Вазу. З ведама Льва Сапегі беларускія радныя паны пісалі да паслоў: “Замойскі выбраў шведскага каралевіча... А мы ўсе – ліцьвіны і большая частка палякаў хочам гаспадара вашага. Але затрымка толькі за вераю і прыездам... Калі б нам быў хутка вядомы прыезд вашага гаспадара, мы б, абраўшы яго, у той жа час рушылі б да Кракава і кароны не далі б ні шведу, ні цэсараваму брату”.

Заканамерна паўстае пытанне, навошта  Леў Сапега так актыўна падтрымліваў кандыдатуру маскоўскага цара? Падканцлер, бясспрэчна, добра ведаў пра магчымыя негатыўныя вынікі аб¢яднання вялікага Княства з Маскоўшчынай. Але, застаючыся палітыкам, Леў Сапега бачыў і  выключнасць таго становішча, што  ўзнікла ўэчы Паспалітай. Цалкам аддадзены  ідэі стварэння моцнай беларусскай  дзяржавы, падканцлер і ў дадзеная сітуацыі працаваў менавіта на яе. Леў  Сапега разлічваў на адсутнасць у  цара Фёдара магчымасці ў выпадку  абрання яго вялікім князем займацца праблемамі вялікага Княства. Акрамя таго, падканцлер меркаваў, што Фёдар ніколі, ні пры якіх абставінах не пакіне надзейны трон у Маскве і не рызыкне пераехаць у Рэч Паспалітую, дзе яму непазбежна давялося б сутыкнуцца са шляхецкай дэмакратыяй. А калі б такое здарылася, то ўсё роўна маскоўскі цар, па цвёрдым перакананні Льва Сапегі, не змог бы сур¢ёзна ўплываць на палітыку беларускага ўрада.

І толькі непаваротлівасць маскойскіх паслоў зноў звяла шанцы Фёдара да нуля.

Леў Сапега ўважліва сачыў за дзеяннямі  праціўнікаў і расстаноўкаю палітычных сілаў. А калі сітуацыя абвастрылася, то ён, прааналізаваўшы ўсе папярэднія вынікі, змяніў тактыку, адмовіўся ад далейшай падтрымкі Фёдара і схіліўся на бок Жыгімонта Вазы, прапанаваўшы каралевічу ўмовы, на якіх Вялікае Княства згаджалася прызнаць вялікім князем менавіта яго.

Жыгімонт Ваза, якому яшчэ належала з дапамогю зброі даказваць сваё права на вялікакняскі прастол, мусіў пайсці на кампраміс, неабходны падканцлеру, ды прыняць умовы, выказанныя беларускай шляхтай.

Якія ж вынікі намаганняў падканцлера  пад час падзеяў 1587 г.? Гісторыя пацвердзіла, што толькі дзякуючыім Вялікае Княства  выйшла з гэтай найскладанейшай  сітуацыі. Гаспадарства, працягваючы  ўваходзіць у пакуль што неабходны  для яго ваенна-палітычны хаўрус з Польшчай, па ранейшаму захоўвала  ўсе атрыбуты сапраўднай дзяржаўнасці. Як і раней, у вялікім Княстве працягваў ажыццяўляць свае паўнамоцтвы свабодны і дэмакратычны орган – Вольны Сойм, дзейначалі незалежны ўрад, былі ўласныя кодэксы, вайскавыя фармаванні, а таксама асобныя фінансы.

Меўся і яшчэ адзін важны вынік палітычнай барацьбы Льва Сапегі. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, падканцлер на той час узначальваў яшчэ і соймавую камісію, што працавала з новым Статутам, патрэба ў якім узнікла пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г1.

Новы Статут, на думку літвінскага ўрада, павінен быў выправіць “несправядлівасць”, учыненную Літве Люблінскай уніяй, і захоўваць далей яе дзяржаўнае жыцце. Аднак, паводле Люблінскай уніі, паправа зацвярджалася агульны манархам са згоды супольнага сойма Польшчы і Літвы. Каб Статут атрымаў заканадаўчую сілу, літвіны павінны былі дамагчыся яго пацвярджэння непасрэдна ад уладара. Зразумела, што для гэтага трэба было скарыстацца момантам, калі Польшча трапіць у цяжкае становішча і не здолее перешкодзіць жаданню Літвы.

Зручнага моманту давялося чакаць амаль дваццаць гадоў і ўвесь  гэты час не сціхала праца над  складанне новага зводу законаў. Над Статутам працавала выбраная камісія (у розныя часы камісію узначальвалі канцлеры Мікалай Радзівіл і Астафій  Валовіч), яго артыкулы абмяркоўваліся на павятовых соймах і агульнадзяржаўных  з¢ездах2. Справа была нялегкая і аб гэтым можна судзіць паводле прызнання самаго падканцлера: “Паправу Статута неяк робім, шмат перашкод; даволі ўпартых, а то і неразважлівых. Усе аднадушныя ў тым, каб браць за прыклад лепшае. Іншыя раз самі не ведаюць, чаго хочуць. Калі пытаю, як хочаш, каб гэта было, дык адказвае: “Сам не ведаю, як перадаць тое, што думаю”. Злы дух цябе пабраў бы, калі я абавязаны разумець тваю фантазію, калі ты сам не можаш выказаць! Ужо так мне ўсе надакучыла за невялікі час, што сам не ведаю, ці вытрымаю”1.

Падканцлер асабіста адрэгаваў  артыкулы Статут, ставарыўшы па сутнасці новую канцэпцыю незалежнай дзяржавы2. У палітычных артыкулах Статут абвяшчаў Вялікае Княства самастойным панствам са сваёй тэрыторыей, не падлеглай уладзе іншай дзяржавы. Акты Люблінскай уніі ўвогуле не ўнесены ў Статут. На чале Княства стаіць манарх – вялікі князь, які пад прысягай клянецца захоўваць прывеліі і вольнасці дзяржавы. Уладу вялікага князя падзяляе рада и сойм, якія и кантралююць ягонае ўладаранне. Важнейшыя агульнадзяржаўныя справы, як абвяшчэнне вайны, скліканне паспалітага рушэння і другія вырашаюцца на Вольным сойме. Тым самым Статут аднаўляў адменены уніяй вольны сойм Княства. Усе пасады і зямельныя наданні атрымліваюць толькі “родзічы” Княства – ягоныя грамадзяне. Такім чынам ставілася заслона для захопу ўлады палякамі. Паводле новага зводу, Княства не абавязана ўдзельнічаць у войнах, якія вядзе Польшча. Незаконным лічыўся захоп Польшчай літвінскіх земляў. Відавочна, што ўсе гэтыя артыкулы супярэчылі канстытуцыі Люблінскай уніі. І таму, перад падканцлерам паўстала найскладанейшая задача: без згоды Польшчы атрымаць санкцыю на зацвярджэнне Статута3.

Да Статута былі надрукаваны  тры прадмовы. Аўтар ўсіх – Леў  Сапега, хоць пад першай прадмовай  фармальна стаіць подпіс караля. У ёй гаворыцца, што Статут даецца “всим посполите і кождому зособно нынешним и напотом будучим», аб тым, што галоўным абавязкам кароль лічыць захаванне праў, свабод і вольнасцей кожнага грамадзяніна дзяржавы. У другой прадмове, якая адрасуецца непасрэдна каралю і вялікаму князю, выкладзена сапегаўская канцэпцыя прававой дзяржавы:

“Найяснейшаму пану Жыгімонту Трэцяму. З Ласкі Божай каралю польскаму, вялікаму князю літоўскаму, рускаму, прускаму, жамойцкаму, мазавецкаму, інфлянцкаму ды іншых [земляў]. З той жа Ласкі Божай гаспадару і каралю дзедзічнаму швэдзкаму, гоцкаму, вандальскаму і вялікаму князю фінляндзкаму. Гаспадару і пану майму літасціваму.Былі тыя часы, найяснейшы літасцівы гаспадар і кароль, калі ў гэтым згуртаванні і супольніцтве людзкім, якое мы Рэччу Паспалітай завём, каралі і гаспадары гэтага свету, не законам пісаным або статутам, але толькі сваёй воляю і ласкаю валадарылі над людзьмі. Але паколькі часта ад высакароднага абавязку свайго адступалі, і дзеля свайго толькі спажываньня рэчы назапашвалі, аб супольнай карысьці мала дбаючы, гэта прывяло да таго, што людзі, гідзячыся іх панаваннем і зьверхнасцю, не гаспадарамі, а тыранамі іх называючы, у адным толькі статуце і праве пісаным бяспеку і дабро Рэчы Паспалітай бачылі.

А пра гэта вялікі і шляхетны філёзаф  грэцкі Арыстотэль сказаў, што там  бэльлуа, а па-нашаму, дзікі звер пануе, дзе чалавек паводле волі сваёй уладу ажыццяўляе. А дзе закон, або статут верх мае, там сам Бог усім валадарыць. І такая таму ёсць прычына, што закон, як пра яго іншы вялікі мудрэц сказаў, ёсьць сапраўдным розумам і мудрым бачаннем развагі людской, якім Госпад Бог натуру людскую аздобіў, і паводле гэтага прыстойнага і мудрага бачання жыццё чалавека так уладкаваў, каб той імкнуўся да ўсяго добрага, а беззаконнага пазбягаў. Але паколькі ня ўсе ад нараджэння больш розумам, чым багаццямі сваімі і д'ябальскімі страсцямі кіруюцца, то гэтыя цуглі ці мундштук на нахабнікаў Госпад Бог і права Яго святое наклалі, каб яны за справы свае слушную кару, а годныя [людзі] прыстойную ўзнагароду мелі. І гэта ёсць мэта і канец усіх законаў у сьвеце, на тым усе дзяржавы і каралеўствы стаяць і жывуць у спакоі, дзе ліхія [людзі] помсту, а добрыя ўзнагароду маюць.

Гэтага заўсёды тыя баяцца, якім свавольле падабаецца, а з розумам яны не сябруюць. Радыя бы тыя цуглі з сябе скінуць, а законы ўсе, каб імі не кіравацца, радыя былі бы на нішто звесці. Здарылася гэта ў пэўным часе ў каралевічаў і маладзёнаў рымскіх, у той час калі сэнатары разважалі, як цяжар панаваньня каралеўскага або тыранскага зь сябе скінуць, і правам пісаным паслугавацца. Усяляк гэтаму перашкаджалі маладзёны, каб ніякага закону над сабой ня мець, бо казалі, што закон глухі і такі, што ня дасьць сябе ўпрасіць, калі ў чымсьці правініцца [чалавек], не падзяляе беднага і багатага. А ў гаспадара, аднак, ёсць месца ласцы і прыхільнасці, ёсьць увага на асобы.

Дык, лепей пад адной [толькі] каралеўскаю  ўладай жыць, чым пад такую небяспеку падпадаць, грунтуючы сваё шчасце толькі на беззаганнасці жыцця ды на выкананні закону. Такія, кажу, думкі ёсьць і заўжды будуць у людзей свавольных і непакорлівых, для якіх страх закону ёсьць непрыемны, і разбэшшчанай волі іх заўсёды супраціўны.

Што мы ўсе бачачы, найяснейшы літасцівы  гаспадар, за шчаслівы народ сябе лічым, якому Госпад Бог такіх гаспадароў і продкаў вашай каралеўскай  міласьці даў, што ня толькі паводле  волі і ласкі сваёй над намі ўладу ажыццяўлялі, але і самі нам прыкладам былі, каб мы закон, як найлепшага вартавога паспалітай вольнасьці трымалі і большай  улады і зверхнасьці гаспадарскай над сабою не дапускалі, а толькі такую якой пэўную мяжу валадараньня над намі законы ўсталявалі і за гэта славу вялікую ў нашай памяці пакінулі.Так пагатоў ваша каралеўская мосьць, наш міласцівы пан, тым імя сваё слаўнае ў сваім народзе пажадалі ўшанаваць, што статут новы, і ў многіх месцах людзьмі мудрымі і ў законах абазнанымі, з народу нашага дзеля гэтага абранымі, выпраўлены, у гэтыя першыя часіны валадарання вашага, нам зацвердзілі, каб ужо ўсе суды ў гэтай слаўнай дзяржаве вашай каралеўскай міласьці слаўным Вялікім Княстве Літоўскім тым [статутам] паслугаваліся, тады я ад імя ўсёй Рэчы Паспалітай вашай каралеўскай міласці, свайму міласьціваму пану, пакорна за так міласьцівую ласку дзякую.

А раз я ўжо тую працу на сябе ўзяў, каб гэты статут у друк падаць, то яго вашай міласці прысьвячаю, як найвышэйшаму абаронцу ўсіх правоў і вольнасцяў нашых. Госпада Бога просячы, каб ён духам мудрасці і ўсялякай спраўнасцяй вашу каралеўскую міласць абдарыў, каб у нас ваша каралеўская міласьць шчасьліва і доўга валадарыў, і каб слава Госпада Бога ўсемагутнага праз вашу каралеўскую міласць была памножана і ўся Рэч Паспалітая ў цэласці і спакоі была захаваная, і так святалюбнае вашай міласці над намі валадаранне тут на гэтым свеце славай несмяротную, а па смерці жыццём вечным было ўзнагароджана. З тым найніжэйшыя службы мае з верным падданствам ласцы вашай каралеўскай міласці шчыра прыношу. Пісаны ў Берасьці лета ад Нараджэньня Сына Божага 1588 месяца снежня, 1 дня. Вашай каралеўскай міласці пана і валадара майго літасьцівага, Найніжэйшы слуга і верны падданы”.

І нарэшце, трэцяя прадмова – Зварот Льва Сапегі да ўсіх саслоўяў Вялікага княства Літоўскага:

“Усім саслоўям Вялікага княства  Літоўскага Леў Сапега, падканцлер Вялікага княства Літоўскага, староста слонімскі, маркоўскі і мядзельскі шчырую і зычлівую працу ахвяруе. Мудрацы розных часоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку даражэй за ўсе на свеце яго свабода. Няволя ж настолькі агідная, што ад яе трэба пазбаўляцца ўсімі сродкамі. таму людзі, якія паважаюць сябе, не павінны шкадаваць свайго жыцця, каб не трапіць пад жорсткую ўладу няволі! А тых, хто зрабіўся паднявольным, але мае свабодалюбівы назалежны характар, таксама не павінны цярпець над сабой непрыяцеля. І не толькі нейкага чужаземца, да якога трапіл ў палон, але і свайго тутэйшага. Дзеля гэтага і створаны законы – тыя аброць і цуглі, якія будуць стрымліваць кожнага нахабніка ад усялякага гвалту і самавольства і не даваць яму магчымасці здзекавацца над слабейшым і бяднейшім ды прыгнятаць іх; каб мог не толькі багаты і магутны паводзіць сябе так, як яму пажадаецца. Цыцэрон вучыў, што карыстацца свабодай можа той, хто стане нявольнікам закону. А для прыстойнага чалавеканяма большай асалоды, як жыць у сваёй Айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро. Нічому ншаму не будзе абавязаны такі чалавек, адно толькі закону, пад аховай якого ён можа жыць спакойна, не адчуваючы над сабой ні гвалту, ні паклёпу. Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свеце з¢яўляецца падтрыманне ў грамадстве такога становішча, каб кожны мог захоўваць у непарушнасці добрае імя, здароўе і маёмасць і не цярпець з боку іншых ніякой шкоды. У гэтым і заключаецца наша свабода, якой мы ганарымся перад іншымі хрысціянскімі народамі, ды і гаспадара над сабой маем такога, які кіруе намі паводле законаў нашых, а не з асабістага нораву. Тамуі карыстаемся гонарам сваім прыстойным, свабодна жывем і маёмасцю валодаем. А калі б хто ў гэтых нашых вольнасцях пачаў крыўдзіць нас і здзеквацца, то ўжо мы яго не за гападара лічылі б, а парушальнікам нышых правоў і вольнасцяў і мы б яго нявольнікамі сталі. І сапраўды, дзякуй Богу, пад панаванне іх міласці каралёў і вялікіх князеў нашых карыстаемся мы і ўладай і вольнасцямі нашымі, ставраем свае законы, каб найбольш іх ва ўсім захаваць, каб не толькі сусед ці іншы які аднапляменнік, але і сам Гаспадар вяршэнства над намі не меў, за выключэннем таго, што дазволена законам. Таму і маем мы гэты скарб [законы], якому няма цаны. Кожнаму прыстойнаму чалавеку належыць яго ведаць і, будучы дасведчанным у ім, стрымліваць сябе ў сваіх учынках, дзейнічаць у адпаведнасці з пісаным законам і нікога не крыўдзіць, а калі б сам кім быў пакрыўджаны, ведаў, дзе абарону і лекі ад крыўды сваёй шукаць. Бо як адзін рымскі сенатар, не ведаючы законаў сваёй краіны, браўся судзіць сабе падобнага, так і кожны жыхар заслугоўваеганьбавання, калі сваімі вольнасцямі пахваляееца, а карыстацца законам і разумець яго як асабістую засцярогу не жадае. Любому народу сорам не ведаць сваіх законаў, а нам жа асабліва, бо законы нашы выкладзены не на нейкай чужаземнай мове, а на сваёй роднай, і мы маем магчымасць звярнуцца да іх у любы час і даведацца, якім менавіта законам бараніцца супраць усялякай крыўды. Паколькі раней існавала цяжкасць у тым, што з-за складанага перапісвання і траты на гэта шмат часу не кожны мог мець Статут, я на патрэбу жыхароў нашых і на карысць дзяржавы адважыўся, не шкадуючы сваіх выдаткаў, сістэматызаваць законы і надрукаваць іх, каб потом кожны мог, калі захоча, мець іх пад рукамі.

Прашу зрабіць ласку, гэтую працу  ўдзячна прыняць ад мяне, а маючы  свае вольнасці добра ахаванымі, сачыць, каб у суды і трыбуналы  выбіраліся людзі не толькі дасведчанныя і добрыя, але і набожныя і дабрадзейныя, якія б не для ўласнай выгады і на шкоду чалавеку з-за сваёй хцівасці і за хабар законы парушалі, а выключна прадугледжаным парадкам дзейнічалі, зберагаючы святую праўду і справядлівасць, а свабоду, якой карыстаемся, у непарушнасці захавалі. З тым ласцы і міласэрднасці вашай дабрадзейнасці брацкай даручаю”1.

Гэтыя тры прадмовы – брыліянты  самай высокай годнаці ў прававой кароне дзяржавы, чым і з'яўляецца Статут 1588 г.

Выкарыстоўваючы цяжкае становішча Жыгімонта  Вазы (а яно з чарговым уварваннем татараў увосень 1587 г. на землі Рэчы Паспалітай яшчэ больш ускладнілася) Леў Сапега дамогся ад яго падпісання Граматы (28 студзеня 1588 г.), якая пацвярджала  юрыдычную моц трэцяга Статута  Вялікага Княства.

Аднак па падпісанні Статут не адразу пачаў выкарыстоўвацца ў судовай  практыцы на месцах, бо яго там проста не мелі. Паўстала праблема арганізацыі  неадкладнага друкавання. Трэба было, каб ён як мага хутчэй пачаў дзейнічаць, бо нават сам Жыгімонт Ваза, забыўшы  на свае абяцанні і не зважаючы на артыкулы падпісанага ім Статута, усяляк парушаў  правы шляхты, раздорваючы землі  і пасады ў Вялікім Княстве  пераважна палякам. Новы манарх імкнуўся самавольна распараджацца, пры гэтым зусім не раячыся з падканцлерам, які знаходзіўся пры яго двары.

Абураны крывадушніцтвам Жыгімонта  Вазы, Леў Сапега ў лісце за 17 лютага 1588 г. да Мікалая Радзівіла Перуна паведамляе аб непрыкрытай непрыязні  караля і вялікага князя да беларусаў : “Кароль казаў мне, што болей палякам павінен, чымся Літве, бо яму палякі паказалі больш зычлівасці, чым Літва. І ён не толькі кажа гэтак, але і робіць. Ужо там больш палякі ў нас дастаюць, чым сама Літва. Літвіну адмовяць, а паляку ў той час дадуць"1.

Пры такім становішчы спраў Леў Сапега адчуваў сябе не надта добра. Вялікі князь нават не жадаў прымаць падканцлера, не кажучы пра законнае вырашэнне праблемаў дзяржавы.

У сярэдзіне ліпеня 1588 г. падканцлер канчаткова вырашае пакінуць каралеўскі двор, не жадаючы цярпець асабістыя абразы і сапраўды гвалт над урадам Вялікага Княства з боку палякаў. Настаў крытычны момант ва ўзаемадачыненнях паміж Польшчай і Вялікім Княствам. Ад¢езд прадстаўнікоў Княства з каралеўскага двара азначаў бы найперш палітычны, а затым няўхільны эканамічны ды ваенны разрыў між дзюма федэратыўнымі дзяржавамі. Як раз тады яшчэ і паўстала пагроза чарговай вайны з туркамі. Таму Жыгімонт Ваза запрасіў да сябе падканцлера, павініўся за ўсе і зноў пакляўся наперад заўжды строга выконваць абавязкі, не дапускаючы аніякіх парушэнняў законаў Вялікага Княства.

Информация о работе Лев Сапега