Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Февраля 2013 в 16:24, реферат
Споунiлася больш за 300 гадоу, як памёр выдатны беларускi i рускi
пiсьменiк, фiлосаф, асветнiк, педагог, тэолаг, грамадскi i царкоуны дзеяч
Самуiл Гаурылавiч Пятроускi-Сiтнiяновiч (1629г.,Полацк – 25 жнiуня
1680г.,Масква)
гэта ў многім звузіць падрыхтоўку спецыялістаў. Ды і месца будучай
акадэміі, на яго думку, зусім не пры друкарні, а пры Заіконаспасаўскім
манастыры, прытым у спецыяльна ўзведзеным будынку. Ён распрацаваў
падрабязны план навучання, згодна з якім павінны выкладацца дыялектыка,
граматыка, паэтыка, філасофія, фізіка і іншыя важныя прадметы. Як гэта і
рабілася ў лепшых заходніх універсітэтах.
Праект быў прапанаваны Фёдару Аляксеевічу, але царскага рашэння па
гэтым пытанні Полацкі не дачакаўся. Ён адчуваў сябе ўсё горш і горш. Слабеў
зрок, таму што шмат чытаў кніг. Ды і вымушаны быў гадзіны праводзіць каля
друкарскіх станкоў, звяраючы адбіткі. Асабліва занядужаў летам 1680 года.
Да таго блага адчуваў сябе, што не змог прысутнічаць на вянчанні Фёдара
Аляксеевіча з Агаф’яй Грушэцкай 18 ліпеня. Не бачылі яго і за сталом у час
святочнага абеду.
І тыя, хто радаваўся поспехам Сімяона, і яго зайздроснікі (а іх было
нямала) зразумелі – Сімяон захварэў усур’ёз. Усе ж даўно звыкліся, што ў
час найбольш важных момантаў ля самага цара садзіліся не вяльможныя,
знакамітыя баяры, а сціпла апрануты чарнец.
Не стала Полацкага 25 жніўня 1680 года. Хавалі яго ў Заіконаспасаўскім
манастыры. Фёдар Аляксеевіч загадаў Мядзведзеву зрабіць вершаваны
надмагільны надпіс. Цяпер гэтыя пліты з эпітафіяй захоўваюцца ў філіяле
Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве.
Пасля смерці Полацкага засталіся яго кнігі, найбагацейшая ў тагачаснай
Маскве асабістая бібліятэка. Засталіся і добрыя думкі аб адукацыі народа,
развіцці культуры. Але “муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны” ён
“працаваў” на дзяржаву і тады, калі развітаўся з зямлёй і людзьмі. Праўда,
адбывалася гэта не проста. Хоць праект аб стварэнні акадэміі цар і
падпісаў, справа зрушвалася з месца няпроста. У 1682 годзе не стала і
Фёдара Аляксеевіча. Толькі ў 1685 годзе, калі Мядзведзеў пазнаёміў царэўну
Соф’ю з гэтым дакументам, да пытання вярнуліся зноў і першая ў Маскве
вышэйшая навучальная ўстанова была адкрыта.
Актывізаваліся, аднак, і зламыснікі. Не сунімаўся і галоўны праціўнік
Сімяона патрыярх Якім. Каб расправіцца з ім пасмяротна, ён выкарыстаў
царкоўны сабор, што праходзіў у 1690 годзе. Кнігі Полацкага былі адданы
анафеме, іх забаранялася згадваць як ерэтычныя. Патрыярх, па сутнасці, не
хаваў радасці, што асветнік памёр: “Ужо бо не попусти ему праведный Божий
суд чужемудренные новости в народ православный великорусский ввовдити, но
вскоре смертная коса посече его”.
Ды час заўсёды ўсё ставіць на свае месцы. Сімяон Полацкі – Самуіл, сын
Полацка – тут не выключэнне.
Шматгранная лiтаратурна-
Полацкага, яго выдатныя здабыткi у галiнераспрацоукi новых паэтычных форм i
жанрау у значнай ступенi падрыхтавалi далейшы iмклiвы рост рускай,
беларускай, украiнскай лiтаратур. Яна з’явiлася той трывалай i плённай
асновай, якая уплывала не толькi на сучаснiкау i паслядоунiкау пiсьменнiка,
але i на увесь пазнейшы этап культурнага развiцця усходнеславянскiх
народау.
Алеж аутары усiх кнiг, якiх мне удалося знайсцi, разглядаюць Сiмяона
Полацкага як менавита рускага пiсьменнiка, паэта i г.д. Я не згодзен з
iхняй кропкай погляду. Можна сказаць, што маю думку падцверджвае сам
пiсьменнiк, якi усё жыццё лiчыу сябе беларусам i заусёды заставауся
сапраудным патрыётам сваёй Радзiмы(гл.уводзiны). Я лiчу, што кожны знас,
беларусау, павiнен ганарыцца такiм земляком.
1. Татарский И. “Симеон Полоцкий (Его жизнь и деятельность)”
2. Прашковiч М. ”Ciмяон Полацкi. Гiсторыя беларускай дакастрычнiцкай
лiтаратуры. “
3. Робинсон А. “Симеон Полоцкий и его книгоиздательская
деятельность.”
4. “Асветнiкi зямлi беларускай. Х-ХХст.” Энцыклапедыя.
5. Энцыклапедыя гiсторыi Беарусi.
6. Марцiновiч А. “Хто мы? Адкуль мы?”
7. Лазарук М. “Гiсторыя Беларускай лiтаратуры. Гiстарычны перыяд.”