Беларусь в годы Первой мировой войны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2011 в 20:20, реферат

Описание

19 июля (1 августа) 1914 г. началась Первая мировая война. Постепенно в нее было вовлечено 38 стран с населением 1,5 млрд. человек. Пятилетняя война лишила жизни 10 млн. человек и 20 млн. искалечила. Это была борьба за передел уже поделенного мира, за расширение сфер влияния, колонии, источники сырья и рынки сбыта товаров между основными двумя группировками европейских государств: Тройственного союза (Германия, Австро-Венгрия, Италия, Турция, Болгария) и Антанты (Великобритания, Франция, Россия). Позже к ним присоединились США и Япония.

Работа состоит из  1 файл

Беларусь в годы Первой мировой войны.doc

— 181.00 Кб (Скачать документ)

На Беларусі весткі аб перамозе рэвалюцыі з'явіліся 1 сакавіка і былі сустрэты насельніцтвам з вялікім энтузіязмам. 2 сакавіка рабочыя Мінска занялі асноўныя прадпрыемствы горада, арыштавалі каменданта і камандуючага фронтам. Была раззброена паліцыя. 4 сакавіка сфарміраваліся атрады добраахвотнай міліцыі на чале з бальшавіком М.В. Фрунзе. У той жа дзень узнік і Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў ствараліся ў іншых гарадах Беларусі. Акрамя таго, дзейнічалі падначаленыя Часоваму ўраду грамадзянскія камітэты. Такім чынам, пасля рэвалюцыі склалася сітуацыя двоеўладдзя.

25 сакавіка 1917 г. на з'ездзе беларускіх  нацыянальных арганізацый быў  абраны Беларускі нацыянальны  камітэт (БНК), які павінен быў  вырашыць пытанне аб аўтаноміі  Беларусі ў складзе Расіі. Гэту задачу БНК вырашыць не здолеў. На II з'ездзе ён быў ператвораны ў Цэнтральную раду. Але і яна не здолела канчаткова аб'яднаць нацыянальныя арганізацыі Беларусі. Таму ў кастрычніку на яе аснове была створана Вялікая беларуская рада. Праходзілі таксама з'езды сялянскіх дэпутатаў, быў праведзены I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту.

Прыход да ўлады буржуазіі не вырашыў ніводнай з найбольш вострых праблем: сяляне не атрымалі зямлю, не была скончана вайна, пагоршылася эканамічная сітуацыя. Пасля няўдалага ліпеньскага наступлення расійскай арміі на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах 4 ліпеня ў Петраградзе адбылася антываенная дэманстрацыя. Яна была скарыстана Часовым урадам у якасці зачэпкі для ліквідацыі стану двоеўладдзя ў краіне: пачаліся арышты бальшавікоў, кіраўніцтва ў саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў перайшло да меншавікоў і эсэраў, якія ў асноўным падтрымлівалі палітыку буржуазіі. Часовы ўрад узначаліў эсэр А. Керанскі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя скончылася.

У жніўні 1917 г. Вярхоўным галоўнакамандуючым Л. Карнілавым быў арганізаваны мяцеж  з мэтай перадачы ўсёй улады ў  краіне вышэйшым армейскім чынам (іх падтрымлівала буйная буржуазія  і многія дваране). Бальшавікі прынялі  актыўны ўдзел у арганізацыі разгрому мяцяжу, што істотна ўмацавала іх пазіцыі ў краіне. Яны шырока распаўсюджвалі лозунгі аб заканчэнні вайны, аб перадачы памешчыцкіх і дзяржаўных зямель сялянам. Гэтыя ідэі асабліва шчыра падтрымлівалі салдаты. Менавіта на іх рабілася асноўная стаўка пры падрыхтоўцы сацыялістычнай рэвалюцыі. Кастрычніцкія рэвалюцыйныя падзеі пачаліся з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. Улада да бальшавікоў перайшла амаль без супраціўлення. На большай частцы тэрыторыі Расіі ўсталяваўся жорсткі рэпрэсіўны рэжым, тэрор якога ў адносінах да насельніцтва ў тысячы разоў пераўзыходзіў тэрор эпохі Імперыі. На II Усерасійскім з'ездзе Саветаў быў створаны новы ўрад – Савет народных камісараў (СНК).

Калі весткі пра рэвалюцыю дайшлі да Мінска, мясцовы Савет, пераважна бальшавіцкі, узяў пад кантроль турму, вакзал, пошту, тэлеграф. Але Вялікая беларуская рада, меншавікі, эсэры і Бунд рашуча выступілі супраць пераходу ўлады ў рукі бальшавікоў. 27 кастрычніка яны пры дапамозе Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання і штаба Заходняга фронту стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі і радзімы і запатрабавалі перадаць уладу ў горадзе. Савет быў вымушаны пагадзіцца. Але 2 лістапада ў Мінск увайшлі рэвалюцыйныя ваенныя часці, і Савет вярнуў свае паўнамоцтвы. У ноч з 18 на 19 лістапада бальшавікі захапілі Магілёў і ліквідавалі Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. На ўсёй неакупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі была ўсталявана бальшавіцкая ўлада. З 26 лістапада пачаў дзейнічаць новы орган улады – Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) пад старшынствам М. Рагазінскага. Надзвычайная выканаўчая ўлада перайшла да Савета Народных Камісараў вобласці і фронту (старшыня – К. Ландар). Кіруючыя органы адзначаліся перавагай ваенных і поўнай адсутнасцю беларусаў па паходжанні.

Спробу выправіць  становішча зрабіў створаны пры выканкаме  Усерасійскага з'езда сялянскіх  дэпутатаў Беларускі абласны  камітэт (БАК). Яму, сумесна з ВБР, удалося арганізаваць прадстаўнічы з'езд беларускіх арганізацый самага шырокага спектра ў снежні 1917 г. (1872 дэлегаты). СНК Заходняй вобласці і фронту ўважліва сачыў за правядзеннем з'езда, таму, калі стала вядома, што яго дэлегаты імкнуцца стварыць альтэрнатыўныя нацыянальныя органы ўлады, заклікаюць да рэспубліканска-дэмакратычнай формы кіравання, СНК разагнаў з'езд і арыштаваў найбольш актыўных яго ўдзельнікаў. Арганізатары з'езда, якіх пакінулі на свабодзе, стварылі праз месяц Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда (старшыня – Т. Грыб), які і павінен быў узначаліць барацьбу за адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.

У студзені – лютым 1918 г. пачаў ваенныя дзеянні  польскі корпус Доўбар-Мусніцкага. Ім былі захоплены Бабруйск, Рагачоў  і Жлобін. З двух апошніх палякі хутка былі выгнаны, але ім на змену прыйшла больш сур'ёзная небяспека: 16 лютага пачалі чарговае наступленне нямецкія войскі. Ужо да пачатку сакавіка фронт знаходзіўся на лініі Орша - Магілёў - Гомель. 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску было заключана перамір'е паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, – вымушаная мера савецкага ўрада. Паводле пагаднення, Германія атрымала ўжо занятую яе войскамі Прыбалтыку, значную частку Украіны, Беларусі і РСФСР. Акупаваная частка ўсходняй Беларусі пасля заканчэння ваенных дзеянняў павінна была перайсці ў склад РСФСР, заходняя перадавалася Германіі і Аўстра-Венгрыі. Неакупіраванай засталася толькі невялікая частка з шасці паветаў і некалькіх валасцей. Беларусь не лічылася самастойным нацыянальным рэгіёнам і нават не мела свайго наймення.

Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск, 19 лютага беларускія арганізацыі сумесна  з эсэрамі і яўрэйскімі партыямі стварылі беларускі ўрад (Народны  сакратарыят Беларусі) пад кіраўніцтвам Я. Варонкі. Паводле Першай Устаўной граматы (21.2.1918) абвяшчалася, што "… беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на самавызначэнне". Гаварылася пра неабходнасць "найхутчэйшага склікання ўсебеларускага ўстаноўчага сходу". Але немцы не збіраліся лічыцца з інтарэсамі беларусаў. 9 сакавіка выканкам Рады Усебеларускага з'езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчана Беларуская народная рэспубліка (БНР), дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод. 18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР. 25 сакавіка з'яўляецца Трэцяя Устаўная грамата, дзе былі абвешчаны незалежнасць БНР і заклік да перагляду ўмоў Брэсцкага міру. Нямецкі ўрад не адрэагаваў на звароты Рады; са складу беларускага ўрада выйшла частка эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў, незгодных з фактам незалежнасці Беларусі ад Расіі.

11 лістапада  1918 г. нямецкае камандаванне капітулявала  перад Антантай, у Германіі разгарнулася  буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя.  У дадзеных умовах РСФСР дэнансавала  Брэсцкі мірны дагавор, і савецкія  войскі пачалі займаць акупіраваныя  тэрыторыі. Да сярэдзіны лютага 1919 г. яны занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі.

У пачатку  вайны беларускія губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі  ўстанаўліваўся жорсткі ваеннапаліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі выказвалі глыбокую незадаволенасць такім становішчам. Гэта незадаволенасць асабліва праявілася ў перыяд мабілізацыі насельніцтва ў войска ў чэрвені —ліпені 1914 г. У многіх паветах Беларусі адбыліся стыхійныя выступленні прызыўнікоў. У Мінскай губерні антываеннымі выступленнямі былі ахоплены пяць паветаў. Разгромы памешчыцкіх маёнткаў адбыліся ў Навагрудскім, Сенненскім, Ігуменскім, Мазырскім і іншых паветах. Усяго ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губернях у дні ліпеньскай мабілізацыі адбылося болып за 20 выпадкаў разгрому памешчыцкіх маёнткаў. Урад люта распраўляўся з удзельнікамі гэтых выступленняў. Па прыгаворах ваеннапалявых судоў многія з іх былі пакараны смерцю. Жорсткімі рэпрэсіямі і масавымі мабілізацыямі рабочых і сялян царскія ўлады імкнуліся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў. 
Асабліва шалёнымі былі ганенні на сацыялдэмакратычныя арганізацыі. Падвергліся разгрому Палескі камітэт РСДРП, арганізацыі ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Слуцку і іншых гарадах. Царскія ўлады разганялі прафсаюзы, асветныя таварыствы і іншыя масавыя арганізацыі працоўных. У час усеагульнай мабілізацыі ўсе сілы жандармерыі і паліцыі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. У "падтрыманні парадку" ў прыфрантавой паласе ўдзельнічалі ўсе сілы, што хлынулі сюды з розных раёнаў Расіі і групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штаба Мінскай ваеннай акругі, штаба Заходняга фронту. Амаль усе населеныя пункты Беларусі былі запоўнены царскімі войскамі. У адным толькі Мінску вайскоўцаў і чыноўнікаў ваенных ведамстваў было 150 тыс. чалавек. 
3 лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Як гэта адбылося? 
Расія, згодна з распрацаваным планам ваенных дзеянняў, меркавала нанесці галоўны ўдар па АўстраВенгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор 
і Дарданелы. Здзяйсненню плана магло паспрыяць тое, што на пачатку вайны галоўныя сілы Германіі былі кінуты супраць Францыі і рухаліся ў напрамку да Парыжа. Францыя запатрабавала ад царскага ўрада выканаць абавязацельствы франкарускай канвенцыі 1907 г. і накіраваць галоўныя сілы супраць Германіі. Не спыняючы дзеянняў супраць АўстраВенгрыі, рускае камандаванне, падпарадкоўваючыся патрабаванням Антанты, 17 жніўня 1914 г. рушыла свае 1ю і 2ю арміі ў наступленне на Усходнюю Прусію. Нямецкае камандаванне вымушана было перакінуць частку сваіх войск з Заходняга фронту на Усходні. У выніку баявых дзеянняў расійскія арміі пацярпелі некалькі паражэнняў і былі выцеснены з Усходняй Прусіі. 
На ПаўднёваЗаходнім фронце 3я і 7я расійскія арміі пасля часовых поспехаў таксама пацярпелі паражэнне, пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. чалавек палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў, каб акружыць і знішчыць сем расійскіх армій. Камандуючы ПаўночнаЗаходнім фронтам генерал М.Аляксееў быў вымушаны вывесці свае арміі з польскага "мяшка", церпячы паражэнне за паражэннем. Саюзнікі Расіі — Англія і Францыя ніч.ога не зрабілі, каб аблегчыць становішча расійскіх войск. Пры наступленні на Варшаву германскае камандаванне ўпершыню выкарыстала газавую атаку, у выніку якой загінула 9 тыс. расійскіх салдат. Пазбягаючы акружэння ў Полыпчы, у ліпені 1915 г. рускія здалі немцам Варшаву. 
Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна — Вільня Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск Паставы — Баранавічы Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй, у тым ліку населеныя пункты Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Навагрудак, Баранавічы, Ваўкавыск, Пружаны, Брэст, Кобрын, Пінск. 
Паражэнне расійскай арміі на франтах было вынікам тэхнікаэканамічнай адсталасці Расіі. Эканоміка краіны, слаба развіты транспарт не маглі забяспечыць патрэбы арміі і тылу. Перад пачаткам вайны Расія займала пятае месца ў свеце па выплаўцы сталі, шостае — па здабычы вугалю, пятнаццатае — па вырабу электраэнергіі. Амаль палрву станкоў, машын, абсталявання даводзілася купляць у іншых краінах. Расія не мела сваёй авіяцыйнай прамысловасці. У зародкавым стане знаходзіліся аўтамабілебудаванне, хімічная прамысловасць, электраметалургія, вытворчасць многіх каляровых металаў. 
Слабы быў і ваеннаэканамічны патэнцыял краіны. Расія не ачуняла яшчэ ад паражэння ў рускаяпонскай вайне, якая прывяла да значнага аслаблення яе ўзброеных сіл. Болыпая частка расійскага флоту была 
знішчана: японцы патапілі або захапілі 15 браняносцаў, 11 крэйсе 
раў, 22 эсмінцы. 
3 першых дзён вайны адчуваўся востры недахоп узбраення і боепрыпасаў. Расійская армія была дрэнна забяспечана артылерыяй і снарадамі. Не хапала нават вінтовак і патронаў да іх. У 1915 г. дэфіцыт вінтовак склаў 11 млн, патронаў больш за 2 млрд штук. На Заходнім фронце, што праходзіў праз тэрыторыю Беларусі, не хапала каля 500 тыс. вінтовак. У запасных часцях і пунктах камплектавання адна вінтоўка прыпадала на 13 чалавек. 
У выніку недахопу ўзбраення і боепрыпасаў, адсутнасці дапамогі ад англафранцузскіх саюзнікаў расійская армія несла велізарныя страты. У перыяд летніх баёў 1915 г. яны былі настолькі значныя, што ў карпусах засталося ўсяго па некалькі тысяч салдат: у грэнадзёрскім каля 2400, у 2м стралковым 5 тыс., у 15м каля 8 тыс. (штатная ж колькасць салдат і афіцэраў пяхотнага корпуса складала каля 50 тыс. чалавек). 
Нягледзячы на велізарныя страты і адсутнасць узбраення, царскі ўрад без перапынку гнаў на фронт няўзброеных салдат. Паводле звестак аддзела камплектавання, з 15 жніўня да 9 верасня 1915 г. на Заходні фронт было накіравана 590 няўзброеных рот. 
Вайна прынесла незлічоныя бедствы беларускаму народу. Гінула мірнае насельніцтва, руйнаваліся гарады і вёскі, знішчаліся матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. 
У сувязі з наступленнем германскіх войск велізарная колькасць бежанцаў пацягнулася на ўсход. 3 Полыпчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі рушыла ў радах бежанцаў больш за 1320 тыс. чалавек^. Лавіна бяздомных людзей расцягнулася па дарогах на сотні кіламетраў праз усю Беларусь ад Буга да Дняпра. Многія тысячы людзей, асабліва старыя і дзеці, знясіленыя ад голаду, гінулі ў дарозе. 
Да восені 1915 г. бежанцы запоўнілі ўсю ўсходнюю частку Беларусі. Становішча гэтых людзен было надзвычай цяжкім. Яны ператварыліся ў масу жабракоў, галодных і бяздомных, пазбаўленых сродкау існавання. Тысячы згаладалых, змучаных людзей гінулі ад розных эпідэмій. 
На захопленай германскімі вайскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Акрамя таго, падатак браўся з бальніц, рынкаў, відовішчных уста 
ноў і г. д. 
Сяляне захопленых паветаў абавязаны былі здаваць усе зерне, скуры, воўну, масла, пражу і інш. Нямецкія войскі чынілі зверствы і гвалт, тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію. Акупанты здзекваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларускага народа, знішчалі ^гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, 
цэрквы.Асабліва цяжка адбілася вайна на гаспадарцы Беларусі. Былі разбураны многія прамысловыя прадпрыемствы, спалены сотні вёсак. 
Царскі ўрад не здолеў арганізаваць эвакуацыю абсталявання прамысловых прадпрыемстваў. Усяго з Беларусі было вывезена 432 прамысловыя прадпрыемствы, г. зн. каля 1/3 тых, што працавалі ў 1913 г. У незахопленых паветах Беларусі многія галіны прамысловасці зза адсутнасці сыравіны, паліва, кваліфікаваных рабочых скарацілі або зусім спынілі сваю вытворчасць. У 1913 — 1917 гг. колькасць буйных (цэнзавых) прадпрыемстваў скарацілася з 829 да 297, а колькасць рабочых — з 37,7 тыс. да 25,1 тыс. У 1917 г. доля прадукцыі мясцовай прамысловасці, прызначанай для цывільнага насельніцтва, складала толькі 15 16 % даваеннага ўзроўню. 
Разам з тым паасобныя галіны (швейная, абутковая, металаапрацоўчая, хлебапякарнасухарная і некаторыя інш.), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. У гады вайны адбыліся змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Многія існаваўшыя фабрыкі і заводы і зноў створаныя часовыя прадпрыемствы і майстэрні абслугоўвалі армію. На вытворчасць боепрыпасаў, транспартных сродкаў і іншага вайсковага рыштунку былі пераключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці. У Мінску снарады і гранаты рабілі 5 заводаў. Гранаты і чыгунныя снарады выпускалі заводы Гомеля. Бомбы выраблялі Рэчыцкі і Аршанскі драцянацвіковыя заводы. У Гомелі, Оршы, Віцебску, Мінску і іншых пунктах былі створаны майстэрні для вырабу і рамонту зброі і транспартных сродкаў. 
Шырокае развіццё атрымала на Беларусі хлебапякарнасухарная вытворчасць. Прадпрыемствы па выпуску гэтай прадукцыі былі адкрыты ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Гомелі, Оршы, НоваБарысаве. У выніку колькасць рабочых у гэтай галіне ў параўнанні з 1914 г. павялічылася амаль у 5 разоў, а аб'ём вытворчасці — у 4,7 раза. 
Вялікія заказы ваеннага ведамства па забеспячэнні арміі вопраткай і абуткам выконвала ў час вайны беларуская прамысловасць. Аб'ём вытворчасці павялічыўся на 25—40 % на Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыцы "Дзвіна", Дубровенскай бавоўнапрадзільнай фабрыцы, Магілёўскай панчошнай фабрыцы і інш. Усе дробныя майстэрні, а таксама саматужнікі выконвалі заказы па пашыву вайсковага адзення, абутку, вырабу прадметаў вайсковага рыштунку. Было адкрыта шмат новых майстэрань па рамонту армейскага абмундзіравання. 
На тэрыторыі Беларусі на ўсіх прадпрыемствах, што абслугоўвалі фронт, працавала вялікая колькасць рабочых, мабілізаваных з Расіі. Толькі ў артылерыйскіх і авіяцыйных парках Гомеля было каля 10 тыс. такіх рабочых. У выніку на Беларусі павялічылася колькасць кадравага пралетарыяту і яго канцэнтрацыя. Напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Мінску налічвалася 30 тыс. рабочых, Гомелі каля 25, Віцебску — 18, Магілёве — 7 тыс. Усе рабочыя прадпрыемстваў, якія выпускалі прадукцыю для арміі, былі пастаўлены пад кантроль ваенных ведамстваў. На іх пашырыліся спецыяльныя 
правілы, паводле якіх устанаўліваліся строгі рэжым і дысцыпліна. Работа на гэтых прадпрыемствах вызначалася як спецыфічны від вайсковай службы. За спыненне работы без дазволу адміністрацыі прадпрыемства і вайсковых улад рабочых адпраўлялі ў штрафныя роты. Рабочы дзень не рэгламентаваўся. Былі адменены выхадныя і святочныя дні, шырока практыкаваліся звышурочныя работы і нізкааплачваемая праца жанчын, падлеткаў і дзяцей. У пачатку 1917 г. жанчыны, падлеткі і дзеці складалі 58,4 % усіх фабрычных 
рабочых Беларусі. 
У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Болып як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў у армію прызвалі 634 400 чалавек. Акрамя гэтага, на абаронныя работы: капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб'ектаў і г. д. прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. У адной толькі Мінскай губерні на прымусовых работах у жніўні 1916 г. было занята 219 300 чалавек. Цяжкім ярмом для сялян Беларусі з'яўляліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. У Віцебскай губерні з 1 чэрвеня 1914 г. па 1 чэрвеня 1915 г. было рэквізавана для арміі 120 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у выніку пагалоўе гэтай жывёлы'зменшылася на 21,5 %. За гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі. 3 1913 па 1917 г. плошчы пасеваў жыта скараціліся на 18,7 %, пшаніцы на 22,1, бульбы  
на 34,2 %.3за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, хуткае зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 5  
8 разоў у параўнанні з 1913 г. 
Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за сваё існаванне. Рабочыя і сяляне ўжо ў пачатку вайны пазбавіліся патрыятычнага чаду, якім царскія ўлады прыкрывалі захопніцкія мэты вайны. Адбыўся якасны зрух у грамадскай свядомасці. Пачынаючы з 1915 г. назіралася нарастанне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо ЛібаваРоменскай чыгункі ў Гомелі, а ў 1916 г. дэпо станцый Маладзечна і Віцебска. Усяго ў 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі, у якім удзельнічала 1800 чалавек. Арганізатараў стачак арыштоўвалі і адпраўлялі на фронт. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з'яўлялася павышэнне заработнай платы. 
Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка пралетарыяў. Масавасці рабочы рух не набыў. Дзейнасці якіхнебудзь палітычных арганізацый і плыняў ва Усходняй Беларусі так 
сама не назіралася. Тлумачылася гэта прыфрантавым становішчам Беларусі, перанасычанасцю яе тэрыторыі войскамі, паліцыяй, жандармерыяй. 
Бо.льш шырокі размах на Беларусі ў гады вайны атрымаў сялянскі рух. Ен выліваўся ў масавыя пагромы памешчыцкіх маёнткаў, разрабаванне харчовых магазінаў і лавак. Гэты рух у пачатку вайны ахапіў 20 з 35 паветаў Беларусі і сведчыў аб адвечнай нянавісці сялян да прыгнятальнікаў. Аднак гэты рух нельга лічыць рэвалюцыйным, як сцвярджалася раней. Па сутнасці мелі месца стыхійныя пагромы, якія суправаджаліся рабаваннем маёмасці памешчыкаў і гандляроўяўрэяў. Найбольш масавым сялянскі рух быў у Сенненскім, Мазырскім, Ігуменскім, Рэчыцкім, Мінскім, Лепельскім паветах. Парадак наводзілі карныя атрады і ваеннапалявыя суды. Па іх прыгаворах у Сенненскім, Мазырскім і Ігуменскім паветах былі павешаны 16 чалавек, многія трапілі на катаргу і ў арыштанцкія роты. 
Значна актывізаваўся сялянскі рух у 1915 г. у сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі, ростам рэквізіцый і ваенных павіннасцей. Сярод сялян узмацніліся антыпамешчыцкія, антываенныя і антыўрадавыя настроі. На працягу 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступленняў. Аднак у 1916 1917 гг. колькасць сялянскіх выступленняў значна зменшылася. У 1916 г. іх было 60, а ў студзені лютым 1917 г. толькі 7. Адной з прычын спаду сялянскага руху было тое, што ў лістападзе 1915 г. урад прыняў закон аб спыненні на час вайны землеўпарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якія выклікалі раней супраціўленне з боку болыпасці сялян. Новыя даследаванні сялянскага руху на Беларусі ў час вайны сведчаць і аб тым, што тут амаль не было выступленняў беднякоў і сераднякоў супраць кулакоў. Такіх выступленняў за перыяд вайны зафіксавана толькі 6, а ў 1916 1917 гг. іх наогул не было. 
Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі незадаволенасць салдат. У войсках успыхвалі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат. 
22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакаў. На яго абарону выступілі каля 4 тыс. салдат і матросаў, якія абяззброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі зпад арышту болып за 800 чалавек. 26 кастрычніка 1916 г. паўстаўшыя салдаты разагналі паліцэйскі атрад, які займаўся вобыскамі. Царскія ўлады жорстка расправіліся з паўстаўшымі. Да суда былі прыцягнуты 16 чалавек, з іх 9 расстраляны, а астатнія адпраўлены 
на катаргу і ў арыштанцкія роты. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга. Яна паступова станавілася небаяздольнай. 
Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Царызм ужо быў няздольны вывесці краіну з гэтага тупіка. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.

Информация о работе Беларусь в годы Первой мировой войны