Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Апреля 2012 в 17:03, контрольная работа
Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на сусветную пралетарскую рэвалюцыю паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублік, створаных на тэрыторыі былой Расійскай імперыі.
30 снежня 1922 года у Маскве сабраўся Першы з’езд Саветаў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, на якім адбылося абяшчэнне аб утварэнні СССР. Асноўнымі дакументамі, якія адлюстравалі і замацавалі абвяшчэнне СССР, з’явіліся Дэкларацыя аб утварэнні Саюза ССР і Саюзны дагавор, заключаны паўнамоцнымі дэлегацыямі, выбранымі з’ездамі Саветаў РСФСР, УССР, ЗСФСР і БССР.
1.Утварэнне Саюза ССР. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне террэторыі рэспублікі
1.1. Утварэнне Саюза Савецкіх сацыялістычных Рэспублік
1.2. Удасканаленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Узбуйненне БССР
2. НЭП на Беларусі. Палітыка беларусізацыі і я яе вынікі
2.1. Беларусь у гады новай эканамічнай палітыкі
2.2. Палітыка беларусізацыі
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў гэты час праводзілася па ўсім СССР. Абмен вопытам паміж рэспублікамі дапамагаў знайсці мэтазгодныя рашэнні.
Пасля дэталёвага вывучэння розных праектаў камісія па раяніраванню прыйшла да высновы аб неабходнасці падзелу тэрыторыі БССР на 10 акруг з такім разлікам, каб кожная акруга мела ў сярэднім 400-500 тыс. насельніцтва, а плошчу – 10-11 тыс кв. км. Адміністрацыйнымі цэнтрамі акруг намячаліся былыя губернскія і павятовыя гарады. Паколькі тэрыторыя рэспублікі была невялікай, пытанне аб арганізацыі абласцей адпала.
Раёны планаваліся з насельніцтвам 5-50 тыс. чалавек і плошчай 1000 кв.км. Цэнтрамі раёнаў станавіліся галоўным чынам мястэчкі, да якіх прыцягваліся бліжэйшыя сёлы. Камісія па раяніраванню запланавала першапачаткова 103 раёны, па 7-12 раёнаў у кожнай акрузе [4, с.152].
17 ліпеня
1924 года 2-я сессія ЦВК БССР
скасавала паветы і воласці
і стварылы акругі і раёны.
Пытанне аб нізавым звяне
Канчаткова
новае адміністрацыйна
У выніку перабудовы была створана новая трохзвённая сістэма мясцовых дзржаўных органаў – акруга, раён, сельскі Савет. Вялікія правы атрымалі раённыя выканкомы, былі значна пашыраны правы сельскіх Саветаў.
Да раяніравання налічвалася 3505 адміністрацыйна-тэрытарыяльнх адзінак: 15 паветаў, 218 валасцей і 3272 сельсаветы. У выніку перабудовы іх колькасць скарацілася больш чым удвая [4, с.154].
У снежні 1926 года адбылося другое ўзбуйненне тэрыторыі Беларусская ССР, у выніку якого ў склад рэспублікі былі вернуты Рэчыцкі і Гомельскі паветы, пераназваныя пасля ў акругі. Гомельская губерня ў складзе РСФСП была ліквідавана. Пасля гэтага тэрыторыя БССР склала 125,8 тыс. кв. км. З насельніцтвам 5 млн. чалавек [3, с.210].
Трохзвённая сістэма мясцовых дзяржаўных органаў Беларусі – сельсавет, раён, акруга, выпрабоўвалася практыкай кіравання. Высветліліся шэраг недахопаў ў акруговым дзяленні. Акругі аказаліся дробнымі. 9 чэрвеня 1927 года былі ліквідаваны Барысаўская, Калінінская, Рэчыцкая і Слуцкія акругі, а 26 ліпеня 1930 года – апошнія шэсть акругаў. У Беларусі засталося толькі раённае дзяленне, прычым колькасць раёнаў у наступныя гады змянялася [3, с.210].
15 студзеня 1938 года у БССР было ўведзена абластное дзяленне. Першапачаткова ўся тэрыторыя падзялялася на 5 абласцей. Віцебская вобласць уключала 20 раёнаў; Гомельская – 14; Магілёўская – 21; Мінская – 20; Палеская – 15. У 1939 годзе пасля далучэння да БССР Заходняй Беларусі было ўтворана яшчэ 5 абласцей, якія ўключалі ў сябе 101 раён [2, с. 192-193].
Такім чынам
ў выніку адміністрацыйна-
2. НЭП на Беларусі. Палітыка беларусізацыі і я яе вынікі.
2.1.
Беларусь у гады новай
Пасля заканчэння
грамадзянскай вайны і
На мяжы 1920-1921
гг. краіну ахапіў цяжкі эканамічны
крызіс, звязаны з памылкамі ў
празмерна цэнтралізаваным
На Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. пачалося афармленне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Галоўнымі мэтамі НЭПа лічыліся максімальна хуткае пераадольванне гаспадарчага заняпаду і стварэнне ўмоў для пабудовы аднароднага сацыялістычнага грамадства. Харчразвёрстка замянялася харчовым падаткам, які паступова зніжаўся з 20% прадукцыяй у 1921 г. да 5% грашыма ў 1925 г. Абвяшчалася свабоды форм землекарыстання. Законнымі прызнаваліся арцель, абшчына, прыватнае ўладанне ў выглядзе вотрубаў ці хутароў. Дазвалялася арэнда і наёмная праца. Замацаваны гэтыя прынцыпы былі ў Законе аб працоўным землекарыстанні (верасень 1922 г.). Заахвочвалася кааперацыя. Развіццё атрымалі збытавыя, забеспячэнскія, крэдытныя аб’яднанні. Да канца 20-х гг. імі была ахоплена большая палова ўсіх сялянскіх гаспадарак. Дазваляўся з мая 1921 года прыватны гандаль лішкамі сельскагаспадарчай прадукцыяй. Свабодны гадаль патрабаваў стабільнай грашовай сістэмы, таму з 1922 года пачалася грашовая рэформа [5, с. 126-127].
Быў адноўлены Дзяржбанк у 1921 годзе і дазволена стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў. Развіваўся знешні гандаль, стымуляваўся экспарт. З 1922 года Дзяржбанк пачаў эмісію чырвонцаў, якія мелі намінальнае залатое забеспячэнне. Для падтрымання валютнага курсу чырвонца збіраліся валютныя рэзервы. Але адразу перайсці на цвердыя грошы краіна не здолела, былі ўведзены “пераходныя” грошы – “саўзнакі”, з дапамогай іх ліквідаваўся бюджэтны дэфіцыт. З лютага 1924 года быў спынены выпуск саўзнакаў. Замест іх уводзілі казначэйскія білеты вартасцю 1, 3, 5 руб. з намінальным залатым зместам, разменная сярэбраная і медная манеты. Адмяняліся ўсе абмежаванні для прыватных асоб на сумы ў ашчадных касах, гарантавалася тайна ўкладаў і немагчымасць іх канфіскацый [5, с.128].
У сваю чаргу, зрухі ў сельскайгаспадарке і гандле, стабілізацыя грашовай сістэмы стымулявалі развіццё прамысловасці.
Былі
адменены дэкрэты, якія абмяжоўвалі
свабоду дзеяння дробных і
сярэдніх прадпрыемстваў, аказвалася
падтрымка гэтым
У буйной
вытворчасці ліквідавалі
Усерасійскі Савет Народнай Гаспадаркі болей не мог умешвацца ў бягучую дзейнасць прадпрыемстваў і трэстаў, ён ператварыўся ў каардынацыйны цэнтр. Ствараліся сіндыкаты – аб’яднанні трэстаў на аснове кааперацыі. Яны займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі ў межах асобна ўзятай галіны прамысловасці. Уводзілася матэрыяльнае стымуляванне працы: была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы што выключала ўраўнілаўку, зняты абмежаванні на павелічэнне заробкаў, ліквідаваны працоўныя арміі, адменены абавязковая працоўная павіннасць і абмежаванні на перамену месца работы [5, с.129].
Эканамічны механізм будаваўся на рыначных прынцыпах. НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, затым развіўся ў палітыку заахвочвання гандлю, што патрабавала стабілізацыі валюты, стаў прамысловай палітыкай, што дазволіла павялічыць вытворчасць у прамысловасці. Да пачатку 1925 года сельская гаспадарка і прамысловасць дасягнулі даваеннага ўзроўню. У 1925-1926 годзе валавая прадукцыя цэнзавай прамысловасці БССР пераўзыходзіла ўзровень 1913 года на 28,5% [6, с.78].
За аднаўленчы перыяд у цэнзавай прамысловасці было пабудована 97 фабрык і заводаў. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ў 1925-1926 гадах перавысіла аваенны ўзровень на 12,2%, пасяўныя плошчы паялічыліся на 7,9%. Хуткі рост эканомікі і дабрабыту асноўныя масы грамадзян працягваўся да канца 1928 года [4, с.145].
Аднак імкненне партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва да паскоранай мадэрнізацыі грамадства пад лозунгам «рыўка ў сацыялізм» прывяло к дэфармацыі эканомікі, што прывяло к згортаванню новай эканамічнай палітыкі. Існуючая ў краіне аўтарытарная палітычная сістэма неадпавядала рыначным метадам кіравання эканомікай. Адсутнічалі трывалыя сувязі з сусветнай эканомікай, бо існавала манаполія дзяржавы на знешні гандаль.
Гаспадарчае развіццё было падпарадкавана інтарэсам унутрыпартыйнай барацьбы. Адбываўся хуткі рост адміністрацыйна-бюракратычнага апарату, які бачыў у адраджэнні рынку небяспеку сваім прывілеям. Да таго ж, ў масавай свядомасці савецкіх грамадзян узніклі супярэчлівыя меркаванні. Па сутнасці, пасля рэвалюцыі 1917 года адбылася “рэстаўрацыя” капіталізму. Як вынік – незадаволенась працоўных НЭПам, арыентацыя іх на агульную грамадзянскую роўнасць.
Былі і станоўчыя вынікі правядзення НЭПа на Беларусі. Была адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, адноўлена прамысловасць, узрасла колькасць прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спажывецкі рынак быў напоўнены асноўнымі таварамі, павялічыўся абарот гандлю. Тым не менш, Беларусь заставалася індустрыяльна слабаразвітай рэспублікай СССР, удзельная вага яе прамысловасці ў 1926 годзе складала менш аднаго працэнта ад усёй прамысловасці СССР [6, с.135].
2.2. Палітыка беларусізацыі.
Палітыка
нацыянальна-дзяржаўнага
Ужо ў Дэкларацыі аб аднаўленні БССР ад 31 ліпеня 1920 года усталёўвалася поўнае раўнапраўе моваў (беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай) у зносінах з дзяржаўнымі ўстановамі і ў арганізацыях і установах народнай асветы і сацыялістычнай культуры. На ІІ з’ездзе Саветаў БССР была падкрэслена неабходнасць шырокага распаўсюджання беларусскай мовы. Меркавалася правесці беларусізацыю на працягу 3-5 гадоў [3, с.210-211].
Істотны ўклад у палітыку беларусіацыі ўнёс адчынены ў 1921 годзе Беларускі дзяржаўны універсітэт, а таксама створаны ў 1922 годзе Інстытут беларусскай культуры (Інбелкульт) – правобраз Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У Інбелкульце дзейнічалі дзесяць секцый і шэраг пастаянных камісій і аддзелаў, у тым ліку яўрэйскі і польскі, вялася неабходная дакументацыя і выдавалася рознага роду літаратура на чатырох афіцыйных мовах [3, с. 211].
Працэсам беларусізацыі кіравала створаная Прызідыумам ЦВК БССР дзяржаўная камісія, якую ўзначальваў вядомы дзржаўны дзеяч А.І.Хацкевіч.
15 ліпеня
1924 года ЦВК БССР прыняў
Станоўчых ынікаў палітыка нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР дасягнула ўжо ў 1925 годзе. Дагэтага часу на беларускай мове працаваў увесь апарат ЦВК БССР. Да 1928 года 80 % супрацоўнікаў цэнтральных дзяржаўных устаноў перайшлі на беларускую мову.
У 1927 годзе з 11 рэспубліканскіх газет 4 выходзілі на рускай мое, 3-на беларускай, па 2 – на польскай і яўрэскай мовах. З 11 часопісаў друкаваліся на беларускай мове 4, на рускай – 3, на беларускай і рускай – 2, на яўрэйскай – 2.
Беларусізацыя мела станоўчыя вынікі як для культурнага развіцця, так і для палітычнай стабілізацыі на Беларусі. Па сутнасці, Беларусізацыя выбіла глебу з-пад ног дзеячаў БНР, прывяла да роспуску яе Рады і вяртанню на Беларусь многіх культурных дзеячаў з эміграцыі (В.Ластоўскі, А.Цвікевіч, І.Краскоўскі і інш.). Пашырэнне ўжытку беларускай мовы прывяло да паскоранага афармлення яе навуковых асноў, стварэнню навуковай, дзелавой, ваеннай тэрміналогіі (беларускую мову вывучалі ў вайскавых частках, размешчаных на Беларусі). У 1926 годзе была праведзена міжнародная канферэнцыя па беларускаму правапісу, якая вырашыла некаторые разногалоссі ў гэтай галіне мовазнаўства. Значныя поспехі былі дасягнуты ў вывучэнні Беларусі [6, с.123].
У кантэксце агульнай палітыкі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў СССР праводзіцца і так званая палітыка карэнізацыі, гэта значыць влучэнне, выхаванне і прыцягванне на працу ў розныя органы і ўстановы прадстаўнікоў карэннага насельніцтва. У 1929 годзе удзельная вага беларусаў у адміністрацыйных установах рэспублікі склала 51,3%,у гаспадарчых – 30,8, у судовых – 26,3, і ў зямельных - 9,5% [4, с.145].
Такім чынам,
да канца 20-х гадоў палітыка нацыянальна-дзяржаўнага
будаўніцтва ў БССР дасягнула
значных поспехаў. Яна атрымала ўсебаковую
падтрымку беларускага народа і
дапамагала яму адчуць сябе нацыяй.
Палітыка беларусізацыі палягчала
барацьбу з непісьменнасцю, садзейніала
навучанню і выхаванн школьнікаў,
ажыццяўленню палітыка-асветніцкай
работы ў хатах-чытальнях і
У канцы 20-х гадоў разам са згортваннем НЭПа пачаліся мерапрыемствы па згортванню палітыкі беларусізацыі. Так, у лістападзе 1927 года на чарговым з’ездзе кампартыі Беларусі бызо заяўлена, што нацыянал-дэмакратызм быў прагрэсіўнай з’явай, калі змагаўся з самадзяржаўем, а ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту зрабіўся кантррэвалюцыйнай з’явай. Наступны з’езд у лютым 1929 года абвясціў аб абвастрэнні класавай барацьбы, у тым ліку і на культурным фронце. Нацыянал-дэмакратызмам пачалі трактаваць як ідэалогію, якая ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя. Сацыяльнай апорай нацдэмаўшчыны аб’явілі кулацтва. Гэта стварыла падмурак для будучых рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі, якая была абвінавачвана ў адкрытым антысаветызме. Палітыка беларусізацыі была прыпынена [6, с.124].