Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Ноября 2012 в 10:49, доклад
Гедымінавічы стварылі дзяржаву, якая ахоплівала тэрыторыі сучаснай Беларусі, Летвы, Украіны, Прыднястроўя, часткова Польшчы і Расі. Гедымін памёр у 1341 годзе, пасьля чаго ягоныя сыны Альгерд і Кейстут — бацькі Ягайлы і Вітаўта — мірна кіравалі Вялікім Княствам. Аднак пасьля сьмерці Альгерда ў 1377 годзе Кейстут, Ягайла і Вітаўт пачалі барацьбу за ўладу. Падчас іхнага першага канфлікту, грамадзянскай вайны 1381-1384 гадоў, Вітаўт і Ягайла абодва заключалі альянсы з Тэўтонскім Ордэнам, якія праіснавалі дастаткова кароткі час.