Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2011 в 15:47, контрольная работа
Полацкае княства было першай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях. Падочас яе ўтварэння вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму і сацыяльна-эканамічнаму фактарам.
Полацк упершыню ўпамінаецца ў "Аповесці мінулых часоў" пад 862 г. Ён тады не падпарадкоўваўся Кіеву. Полацк займаў вельмі выгаднае геастратэгічнае становішча. Заходняя Дзвіна ў той час з’яўлялася часткай шляху, па якім ішоў міжнародны гандаль Візантыі і Арабскага халіфата з усходнеславянскімі княствамі і скандынаўскімі краінамі. Ён праходзіў праз Няву, Волхаў, Ловаць, Заходнюю Дзвіну да Дняпра і меў назву шляха «з варагаў у грэкі». Займаючы на гэтай важнай воднай магістралі фактычна цэнтральнае месца, Полацк з умацаванага паселішча хутка ператварыўся ў моцны транзітны і гандлёвы цэнтр.
Увоздзіны……………………………………………………………………...3
Грамадска-палітычнае жыццё полацкай зямлі…………………………..4
Полацкае княства – першая раннефеадальная дзяржава на тэрыторыі Беларусі…………………………………………………………………….8
Асноўныя галіны гаспадаркі, іх суадносіны і асаблівасці…………….10
Заключэнне…………………………………………………………………...12
Літаратура……………………………………………………………………13
ПЛАН
Увоздзіны…………………………………………
Заключэнне……………………………………………………
Літаратура……………………………………………………
УВОДЗІНЫ
Полацкае княства было першай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях. Падочас яе ўтварэння вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму і сацыяльна-эканамічнаму фактарам.
Полацк упершыню ўпамінаецца ў "Аповесці мінулых часоў" пад 862 г. Ён тады не падпарадкоўваўся Кіеву. Полацк займаў вельмі выгаднае геастратэгічнае становішча. Заходняя Дзвіна ў той час з’яўлялася часткай шляху, па якім ішоў міжнародны гандаль Візантыі і Арабскага халіфата з усходнеславянскімі княствамі і скандынаўскімі краінамі. Ён праходзіў праз Няву, Волхаў, Ловаць, Заходнюю Дзвіну да Дняпра і меў назву шляха «з варагаў у грэкі». Займаючы на гэтай важнай воднай магістралі фактычна цэнтральнае месца, Полацк з умацаванага паселішча хутка ператварыўся ў моцны транзітны і гандлёвы цэнтр.
Акрамя таго, Полацкае княства знаходзілася паміж двума іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі ўсходніх славян — Кіеўскім і Наўгародскім княствамі. Кожнае з гэтых княстваў імкнулася заключыць саюз з Полацкам, каб разам мець эканамічную і ваенную перавагу ў рэгіёне. Вядома, што ў 907 г. Полацк быў саюзнікам Кіева, а полацкая дружына прымала ўдзел у паходзе кiеўскага князя Алега на сталіцу Візантыі — Канстанцінопаль (Царград). Паход скончыўся перамогай Кіева, а Канстанцiнопаль вымушаны быў плаціць даніну і Полацку.
Тэма
кантрольнай работы сацыяльна-эканамічнае
і палітычнае развіццё Полацкага
княства (ІХ - першая палова ХІІІ стст.).
Пры гэтым будут разгледжаны характэрныя
рысы грамадска-палітычнага жыцця полацкай
зямлі, Полацкае княства як першую раннефеадальную
дзяржаву, асноуныя галіны гаспадаркі,
іх суадносіны і асаблівасці.
а) Асноўныя рысы грамадскага ладу
Ва ўмовах развіцця феадальных
адносін зямля стала ўласнасцю
феадалаў. Галоўным уласнікам зямлі
быў князь. Асноўнымі класамі,
якія фарміраваліся, з’
З ростам буйнога феадальнага
землеўладання развіваецца
Феадалы абапіраліся на войска.
У войску князёў служылі
Купцы і багатыя рамеснікі гарадоў пашыралі свой уплыў на палітыку дзяржавы.
б) Палітычны лад. Сістэма органаў улады, іх кампетэнцыя
У пачатку раннефеадальнага
Сістэма органаў улады і
Па форме праўлення княствы з’яўляліся манархіямі. Князь – галоўная асоба ў сістэме ўлады. Яму належалі выканаўчая ўлада і куратарства ўсіх яе выканаўчых органаў. Ён валодаў правам вырашэння бягучых спраў дзяржаўнага кіравання, мог заключыць мір. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, здзяйсняў суд, вёў войны, раздаваў воласці разам з гарадамі сваім васалам. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку адпаведна з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі.
Дзейнасць князя была абмежаванай і пры вырашэнні пытанняў па збору даніны, апалчэння, арганізацыі ваеннага паходу, пазбаўленні маёмасці феадальна незалежных людзей, выданні новых законаў, судовай дзейнасці. Ён вырашаў іх толькі пасля абмеркавання ў савеце са сваімі бліжэйшымі саветнікамі – “думчымі”, “лепшымі”, “добрымі”, “мужамі” або на вечы. Пры гэтым улічвалася і думка прадстаўнікоў праваслаўнай царквы. Аднак у цэлым уладныя паўнамоцтвы князя залежалі як ад яго асабістых якасцей, аўтарытэту сярод насельніцтва, так і ад падтрымкі вярхушкі пануючага класа.
У асабістым распараджэнні
Узвядзенне князя на прастол
адбывалася па-рознаму: праз
Рада князя не мела
Кампетэнцыя рады фактычна
Пры вырашэнні асабліва важных
пытанняў княжацкая рада
На вечы – сходзе гараджан
– вырашаліся розныя праблемы. Яно ўяўляла
пачатковую форму гарадскога самакіравання
пад кантролем найбольш уплывовых мужоў,
вярхоў органаў кіравання. Паўнамоцнымі
ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі
свабодныя людзі і непадначаленыя сямейнай
уладзе. Роля веча ў палітычным жыцці Полацкай
зямлі з канца 20 – 30-ых гадоў XII ст. узмацняецца.
Баярска-купецкая вярхушка выкарыстоўвала
вечавыя сходы ў сваіх інтарэсах. Веча
актыўна вырашала пытанні вайны і міру,
запрашала на прастол князёў і нярэдка
праганяла іх з горада (1128, 1132, 1151, 1159), устанаўлівала
раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала
захады па арганізацыі апалчэння і абароны,
разглядала найбольш важныя судовыя справы,
пытанні заканадаўства, гандлю і інш. Факт
выгнання князёў і кантроль за іх дзейнасцю
з боку веча – сведчанне слабасці княжацкай
улады. З другога боку, такое ўзаемадзеянне
веча і князя даследчыкамі разглядаецца
ў выглядзе першых крокаў на шляху размежавання
і падзелу ўладаў – заканадаўчай (веча)
і выканаўчай (князь) [41. 4].
2.
Полацкае княства
- першая раннефеадальная
дзяржава на тэрыторыі
Беларусі
Да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі Беларусі пачалі складвацца раннефеадальныя княствы. Сярод іх вызначалася Полацкае.
Паводле летапісных і іншых
крыніц Полацкае княства ўтварылася
ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў
IX – X стст. Яно займала ў X – XI стст. усю
паўночную Беларусь і межавала на поўначы
з Наўгародскай зямлёй, на ўсходзе – са
Смаленскім, на поўдні – з Турава-Пінскім
княствамі, на захадзе – з землямі літоўска-латышскіх
плямён. Акрамя крывічоў на Полацкай зямлі
жылі дрыгавічы, рэшткі даславянскіх і,
магчыма, фіна-угорскіх этнічных супольнасцей.
Тэрыторыя княства дасягала 60 тыс. кв.
км, яго валоданні дасягалі Рыжскага заліву
[148. 2].
Ріс. 1. Полацкае княства ў X - XII ст.
Полацкае княства X – XI стст. – адно з буйнейшых і магутных ва Усходняй Еўропе, сапернік Кіева і Ноўгарада ў аб’яднанні зямель. Яго сацыяльна-эканамічны і культурны ўзровень не ўступаў развітым дзяржавам свайго часу. З княствам лічыліся ў еўрапейскім свеце. Сярод першых полацкіх князёў ў летапісах называецца імя Рагвалода. У княстве на працягу стагоддзяў захоўвала правы ўласная дынастыя – сведчанне самастойнай дзяржаўнасці зямлі [35. 4].
Гісторыя Полацкай зямлі XI – XII стст. – гэта перыяд пашырэння яе тэрыторыі, раўнапраўных саюзніцкіх адносін з кіеўскімі князямі і часовай страты іх у жорсткіх ваенных канфліктах з імі (1067, 1120 і 1129). У гэтым знаходзіла свой адбітак і міжусобная барацьба мясцовых князёў за пераразмеркаванне зямель і ўлады. Полацкая зямля распалася на ўдзельныя княствы: Полацкае, Мінскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае і інш.
З распадам у пачатку XII ст.
Кіеўскай Русі на асобныя
Фарміраванне
феадальных адносін прывяло да ўзнікнення
і функцыяніравання на беларускіх землях
своеасаблівых дзяржаў. Яны, будучы незалежнымі,
мелі ўсе атрыбуты ўлады – заканадаўчай
(веча), выканаўчай (князь) і судовай. Нярэдка
іх развіццё не толькі стрымлівалася,
але і згортвалася з-за сепаратызму мясцовых
феадалаў і знешняй агрэсіі [81. 6].
Информация о работе Грамадска-палітычнае жыццё полацкай зямлі