Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2011 в 15:47, контрольная работа
Полацкае княства было першай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях. Падочас яе ўтварэння вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму і сацыяльна-эканамічнаму фактарам.
Полацк упершыню ўпамінаецца ў "Аповесці мінулых часоў" пад 862 г. Ён тады не падпарадкоўваўся Кіеву. Полацк займаў вельмі выгаднае геастратэгічнае становішча. Заходняя Дзвіна ў той час з’яўлялася часткай шляху, па якім ішоў міжнародны гандаль Візантыі і Арабскага халіфата з усходнеславянскімі княствамі і скандынаўскімі краінамі. Ён праходзіў праз Няву, Волхаў, Ловаць, Заходнюю Дзвіну да Дняпра і меў назву шляха «з варагаў у грэкі». Займаючы на гэтай важнай воднай магістралі фактычна цэнтральнае месца, Полацк з умацаванага паселішча хутка ператварыўся ў моцны транзітны і гандлёвы цэнтр.
Увоздзіны……………………………………………………………………...3
Грамадска-палітычнае жыццё полацкай зямлі…………………………..4
Полацкае княства – першая раннефеадальная дзяржава на тэрыторыі Беларусі…………………………………………………………………….8
Асноўныя галіны гаспадаркі, іх суадносіны і асаблівасці…………….10
Заключэнне…………………………………………………………………...12
Літаратура……………………………………………………………………13
3.
Асноўныя галіны
гаспадаркі, іх суадносіны
і асаблівасці
Станаўленне феадальных адносін на землях Беларусі адбывалася ва ўмовах існавання шматукладнай гаспадаркі. Як і раней, значную ролю ў жыцці сельскага насельніцтва адыгрывала абшчына (верв, мір). Яна складалася з усіх сем’яў вёскі і выконвала адміністрацыйныя, судовыя і гаспадарчыя функцыі. Насельніцтва абшчыны было звязана кругавой парукай ― разам адказвала за здзейсненыя злачынствы і выкананне павіннасцяў, працавала на карысць усёй абшчыны. Ворыўныя землі былі ў карыстанні асобных двароў, а ў абшчынным ― лугі, сенажаці, вадаёмы [83. 1].
Навукова даказана, што ва ўсходніх славян існавалі выразныя рысы рабаўладальніцтва (хатняе рабства), хаця яно і не атрымала шырокага распаўсюджання. Асноўнай крыніцай захопу нявольнікаў была вайна.
Але галоўнай характарыстыкай перыяду ІХ - першай паловы ХІІІ ст. стаў працэс усталявання і паглыблення феадалізму, які, з аднаго боку, заключаўся ў фармаванні буйнога землеўладання князёў, знаці і царквы, а з другога ― у тым, што свабодныя абшчыннікі траплялі ў залежнасць ад феадалаў [10. 3].
Аснову гаспадаркі ў адзначаны перыяд трывала складала земляробства, развіццю якога садзейнічалі спрыяльныя прыродныя і кліматычныя ўмовы, а таксама эвалюцыя прылад працы. Ворныя прылады выраблялі з дрэва, металічнымі былі толькі асобныя іх часткі. Людзі карысталіся драўляным ралам з жалезным наральнікам, плугам, матыгай, сярпом, драўлянай рыдлёўкай і інш. Значным крокам наперад у развіцці земляробства стала з’яўленне ў канцы ІХ-Х ст. якасна новай ворнай прылады двухзубай драўлянай сахі з двума металічнымі сашнікамі. Ворнае земляробства ўжывалася з прымяненнем паравай сістэмы ў выглядзе двухполля ці трохполля.
У
перыяд ранняга феадалізму на землях
Беларусі вырошчвалі амаль усе вядомыя
сёння збожжавыя культуры, галоўнай
з якіх было жыта. Сярод іншых
культур можна адзначыць
Важную ролю ў гаспадарчым жыцці адыгрывала і жывёлагадоўля. Насельніцтва беларускіх зямель разводзіла коней, буйную рагатую жывёлу, свіней, хатнюю птушку. Гэтая галіна гаспадаркі забяспечвала людзей не толькі мясам, малаком, скурай, але таксама цяглавай жывёлай і ўгнаеннем, неабходнымі для вядзення ворыўнага земляробства [11. 3].
Разам з тым у разглядаемы перыяд людзі займаліся і промысламі, галоўнымі з якіх былі рыбалоўства, паляванне, збор грыбоў і ягад. Акрамя таго, займаліся бортніцтвам – зборам мёду дзікіх пчол, даглядалі дуплы і нават стваралі новыя. Развівалася таксама і хатняе рамяство: ткацтва, выраб посуду і інш.
Такім
чынам, сельская гаспадарка з’яўлялася
асновай гаспадарчай дзейнасці
людзей на беларускіх землях у ІХ - першай
палове ХІІІ ст. Узровень яе развіцця дазваляў
не толькі пракарміцца адной сям’і,
але і стварыць дадатковы прыбавачны
прадукт, які быў неабходнай умовай для
развіцця рамяства і гандлю [85. 1].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Полацкае княства з’яўлялася самым буйным і магутным, першым раннефеадальная княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы.
У адпаведнасці з гістарычнымі даследаваннямі прынята лічыць, што ў сваім развіцці феадалізм прайшоў тры перыяды. У гісторыі Беларусі этапы феадалізму храналагічна выглядаюць наступным чынам:
1) перыяд ранняга феадалізму (ІХ - першая палова ХІІІ ст.), у якім адбылося станаўленне феадальных адносін, сфармавалася саслоўе землеўладальнікаў і землекарыстальнікаў, вызначылася феадальная рэнта, узніклі першыя дзяржаўныя ўтварэнні;
2) перыяд развітога феадалізму (другая палова ХІІІ - першая палова ХVІІІ ст.), найвышэйшая стадыя, якая характарызавалася развітымі феадальнымі адносінамі, стратай сялянамі асабістай свабоды, уздымам эканомікі і культуры;
3) перыяд крызісу феадалізму і зараджэння капіталістычных адносін (другая палова ХVІІІ - першая палова ХІХ ст.), у аснове якога было разлажэнне традыцыйных для феадалізму грамадскіх і гаспадарчых парадкаў, развіццё таварна-грашовых адносін, рост гарадоў, складванне ўнутранага рынку і г. д.
Аснову
гаспадаркі ў адзначаны перыяд трывала
складала земляробства, развіццю якога
садзейнічалі спрыяльныя прыродныя
і кліматычныя ўмовы, а таксама эвалюцыя
прылад працы. Акрамя таго, займаліся
бортніцтвам – зборам мёду дзікіх пчол,
даглядалі дуплы і нават стваралі новыя.
Развівалася таксама і хатняе рамяство:
ткацтва, выраб посуду і інш.
Літаратура
Информация о работе Грамадска-палітычнае жыццё полацкай зямлі