Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2011 в 16:06, контрольная работа
Пераварот 1 верасня 1432 года прывёу да раскола княства на два дзяржаўныя ўтварэнні - Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае.
У кастрычнiку 1432 года Свiдрыгайла рушыў са сваiм войскам на Лiтоўскую зямлю.
4 пытанне.
Грамадзянская вайна 1432 – 1436
Пераварот 1 верасня 1432 года прывёу да раскола княства на два дзяржаўныя ўтварэнні - Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае.
У кастрычнiку 1432 года Свiдрыгайла рушыў са сваiм войскам на Лiтоўскую зямлю.
Тым часам на Падоллi паспяхова дзейнiчалi атрады Хведара Нясвiжскага i Александра Носа. Ягайла асабiста ўзначалiў польскае войска ў вайне з iмi. Партызанскiмi наездамі лiтвiны, украiнцы, а таксама iх саюзнiкi татары ды валахi наносiлi палякам адчувальныя страты. Пасля працяглай аблогi палякi захапiлi Алескi замак. Падольскi намеснiк Хведар Нясвiжскi падсцярог польскае войска i напаў на ворага. Частка польскiх вояў прыняла бой. Хведар Нясвiжскi акружыў польскi лагер i штурмам захапiў яго.
Прастаяўшы з войскам у Барысаве каля месяца, Свiдрыгайла перайшоў лiтвiнскую мяжу. 10 лiстапада ён спынiўся за 14 мiляў ад Вiльнi, дзе сабралiся Жыгiмонтавы прыхiльнiкi i Свiдрыгайла адступiў у Ашмяны. Для ўзяцця моцных вiленскiх цвержаў не хапала гармат, таму ён у лiсце да лiвонскага магiстра, якi меў намер прыехаць да яго, прасiў iх прывесцi. Давялося чакаць падыходу крыжакоў.
Жыгiмонт улавiў нерашучасць Свiдрыгайлы i вырашыў даць яму бой. Свiдрыгайла быў разбiты.
Для таго, каб выбіць у Свідрыгайлы апору на праваслаўных феадалаў "рускіх" зямель, 15 кастрычніка 1432 г. у Гародні каралём Польшчы Уладзіславам-Ягайлам быў выдадзены са згоды Жыгімонта прывілей, па якому прадстаўнікі знакамітых родаў беларускага, украінскага, рускага паходжання праваслаўнага веравызнання ўраўноўваліся ў некаторых правах з феадаламі-католікамі.
У 1434 г. быў абнародаваны аналагічны прывілей, які паходзіў ужо толькі ад аднаго вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Неабходнасць яго прыняцця тлумачылася ў прэамбуле тым, што "гаспадар" жадае "нашыя землі Літоўскія і Рускія прывесці ў парадак і справы іх давесці да нашепшага стану..., каб паміж народамі гэтых зямель не было ніякага непатрэбнага ўрону..., кабяны карысталіся роўнымі міласцямі і тым больш горача і настойліва імкнуліся заўсёды да адзінства душ і дапамагалі захаванню найшчаслі-вейшага стану гэтых зямель". Восем пунктаў, што ішлі ўслед за гэтай прэамбулай, даравалі рускім князям і баярам права свабоднага распараджэння маёнткамі і перадачы іх у спадчыну, права атрымання зямельных валоданняў жонкамі і дзецьмі, вызвалялі княжацкіх і баярскіх падданых ад асобных дзяржаўных падаткаў, а таксама дазвалялі праваслаўнай шляхце нароўні з феадаламі-католікамі ўжываць гербы і знакі шляхецтва. [1, С. 247-248]
Прывілей 1434 г., па якому руская знаць дабілася саслоўнай роўнасці з літоўскай арыстакратыяй - безумоўная перамога ўсходнеславянскіх феадалаў "рускіх" зямель у барацьбе за раўнапраўе ў ВКЛ. Аднак перамога не была канчатковай. Адно з галоўных пытанняў - іх уцзел у кіраванні дзяржавай - граматай Жыгімонта не вырашалася. Параграф дзевяты гарадзельскай пастановы, паводле якого праваслаўныя феадалы не мелі права займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, захоўваў сваю сілу.
Свідрыгайла
імкнучыся атрымаць у сваёй барацьбе
дапамогу ад каталіцкіх дзяржаў, наладжвае
зносіны з рымскім папам з мэтай аб'яднання
каталіцкай і праваслаўнай вераў.
Рашаючая
бiтва памiж двума князямi разыгралася
1 верасня 1435 года. Свiдрыгайла з усiмi
сiламi рускiмi выступiў з Вiцебска
i накiраваўся да Браслава. Сюды падышоў
з рыцарамi i лiвонскi магiстр. Саюзнiкi
рушылi да Вiлькамiра. Жыгiмонт, якi не рызыкаваў
удзельнiчаць у бiтвах, i на гэты раз
вырашыў адсядзецца за замкавымi сценамі,
Жыгiмонтава войска ўзначалiў яго
сын Мiхайла. Галоўнай сiлай былi палякi.
Збiгнеў Аляснiцкi прыслаў польскаму
стаўленнiку дванаццацiтысячны корпус.
Нiякiх дакладных
Сам
князь не стаў чакаць заканчэння бiтвы
i ўцёк з поля сечы. А тыя, хто застаўся
на iм, паляглi пад варожай зброяй.
Загiнуў Свiдрыгайлаў ваявода
Жыгiмонт Карыбутавiч, знайшоў сваю
смерць князь Данiла Сымонавiч Гальшанскi,
князi Яраслаў Лугвенавiч
3 другiх крынiц вядома, што абодва войскі сустрэлiся за 12 кiламетраў ад Вiлькамiра на месцы, дзе пазней узнiкне сяло Пабойка, якая i атрымае сваю назву ад гэтай сечы [14, с. 66].
Свiдрыгайла,
лiчачы, што балоцiстая мясцовасць не
падыходзiць для бiтвы, вырашыў адвесцi
свае войска блiжэй да Вiлькамiра. Гэта
i скарыстаў Мiхайла
Свiдрыгайла ўцёк у Вiцебск, а Мiхайла ўзяў у аблогу Оршу. Паколькi Орша лiчылася горадам Смаленскай зямлi, дык са Смаленска да Мiхайлы прыбылi паслы. Смаляне пераходзiлi да Жыгiмонта. Зразумела, што паўплывала на iх рашэнне Свiдрыгайлава расправа над Герасiмам i паражэнне пад Вількамірам. Хто i застаўся верным Свiдрыгайлу на Усходняй Лiтве, дык Вiцебск i Полацк.
Тэўтонскі ордэн з удзелам Лівонскага, заключыў з Польшчай “вечны мір” і абяцаў не дапамагаць Свідрыгайлу. У пачатку 1436 г. Свідрыгайла прыбыў у Кіеў. З дапамогай татар ен авалодаў усходнем Падоллем, на яго бок перайшла і Валынь.
Аднак летам 1436 г. Полацк і Віцебск перайшлі на бок Жыгімонта, які папацвердзіў гэтым зелям іх ранейшыя прывілеі.[6 том] Па сутнасцi са стратай сваей сталiцы Свiдрыгайла губляў i тытул вялiкага князя Рускага.
Гэтай падзеяй можна лічыць заканчэнне грамадзянскай вайны ў ВКЛ. Жыгімонт фактычна замацаваўся на усей тэрыторыі ВКЛ, акрамя некаторых украінскіх тэрыторый.
Прычыны грамадзянскай вайны
У 1385 годзе з падпісаннем Крэўскай уніі, пачалося пранікненне на тэрыторыю ВКЛ уплыва польскіх магнатаў і каталіцтва. Своей канчатковай мэтай унія ставіла злучэнне ВКЛ з Польшчай. Унія была падцверджана, заключанымі пазней уніямі 1401 і 1413 гг. Гэтыя унія вельмі пашырлі на ВКЛ права феадалаў катліцкага веравызначэння, і наадварот абмяжоўвалі праваслаўных феадалаў. Так, напрыклад ў Гарадзельскай уніі (1413 г.) параграфы 11 і 12 пазбаўлялі прваслаўных феадалаў права выбрання вялікага князя, якім карысталіся толькі “паны і шляхцічы зямлі літоўскае, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя”.[2, С.12]
У
3-й грамаце Гарадзельскай
Тым самым Гарадзельская пастанова была ўжо далека не клінам, укалочаным паміж дзвюма часткамі Вялікага Княства, а пагрозлівым дынамітам, закладзеным пад федэратыўнае адзінства гэтага дзяржаўнага ўтварэння. Выбуху доўга чакаць не прышлося. Ен адбыўся ў 30-я гады XV ст. у час барацьбы за вялікакняжацкі прастол,які застаўся пасля смерці Вітаўта вольным. [2, С. 12]
Адразу жа пасля смерці Вітаўта пачалася барацьба польска-каталіцкай і беларуска-праваслаўнай партый за ўладу ў дзяржаве. Справа ўскладнялася тым, што ў Вітаўта не было сыноў, і таму яму не было законнага спадчыннага пераемніка. І вось польска-каталіцкія колы імкнуліся паставіць на велікакняжацкі пасад малодшага брата Вітаўта – Жыгімонта, які адпавядаў іх інтарэсам. Аднак праціўны бок апярэдзіў іх і вялікім князем быў абраны Свідрыгайла. [7, С. 258]
Паводле ўмоў Гарадзельскай уніі 1413 г., пасля смерці Вітаўта, Вялікае княства Літоўскае і Рускае пераходзіла да Ягайлы, бо ў Вітаўта сыноў не было.
Кароль без ведама польскіх радных паноў, але з ведама паноў рады Вялікага княства, абвясціў “вялікім князем Літвы і Русі” свайго роднага (малодшага) брата Свідрыгайлу Альгердавіча. У “Хроніцы” Быхаўца пра гэта запісана: “I па смерці Вялікага князя Вітаўта кароль Ягайла прасіў князёў і паноў літоўскіх, абы яны ўзялі сабе брата роджанага князя Свідрыгайла” [16, С. 84].
Узыўшоўшы на вялікакняжацкі прастол пры падтрымцы князеў і баяр усходне беларускіх, украінскіх і рускіх зямель ВКЛ малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла Альгердавіч пачаў абапірацца ў кіраванні дзяржавай на гэтыя сілы.
Свідрыгайла
праводзіў незалежную, антыпольскую
палітыку. У свой час ен выступаў
праціўнікам вымушанай
Пры Свідрыгайле праваслаўная арыстакратыя рускіх абласцей княства займае вышэйшыя пасады, засядае ў Радзе, прымае ўдзел у вырашэнні самых складаных дзяржаўных пытанняў. Практычна манапольная ўлада каталіціх феадалаў, што ў асноўным былі балцкага паходжання, пераходзіла да палітычнай эліты праваслаўных рускіх, прадстаўнікоў пануючага класа поліэтнічнага Вялікага княства. [1, С.245]
Вось склад велiкакняжацкай рады, указаны у Свiдрыгайлавай грамаце за 5 кастрычнiка 1430 года: князь Iван Васiльевiч Чартарыйскi, яго брат Мiхайла — маршалак, Iван Каварын Разанавiч, Нямiра — стараста Луцкi, Гаўрыла Шыла, Васiль Полацкi, Пешка — маршалак, князь Хведар Казека, Сямашка Епiфанавiч, Хведзька Каладзянскi, Хведзька Казлоўскi — канцлер. Кракаўскi бiскуп Збiгнеў Аляснiцкi скардзiўся кардыналу Юльяну Цэзарынi, што Свiдрыгайла ва ўсiм слухаецца «рускiх схiзматыкаў» i раздаў iм усе важнейшыя насады i замкi. [11, С. 430]
3
прыходам да ўлады Свiдрыгайлы
феадалы-католiкi апынулiся на
задворках улады. Нiбыта на
знак гэтай перамогi паводле
Свiдрыгайлавага загаду на гарадской
браме вывесiлi абраз Божай
Мацi, прывезены некалi Альгердам
з Корсуня i падораны праваслаўным
манахам. А што ж тыя дзеячы,
якiя дзякуючы прыняццю
Непакорнасць
Свідрыгайлы ставіла пад
Але не ўзяўшы Луцк, польскія феадалы вымушаны былі заключыць са Свідрыгайлам перамір'е [3, С. 54].
Спробы польскіх радных паноў падштурхнуць Свідрыгайлу разарваць саюз з Тэўтонскім ордэнам не далі здавальняючых вынікаў. Каронная рада прапанавала Вялікаму княству новы саюз, але Свідрыгайла адмовіўся ад яго. Тады польскія паны вырашылі пазбавіць Свідрыгайлу трона. Адначасова і ў Літве была арганізавана змова супраць Свідрыгайлы, які ў сваёй унутранай палітыцы ўсё больш абапіраўся на беларускіх і ўкраінскіх феадалаў, раздаючы ім маёнткі і дзяржаўныя пасады. Літоўскія па паходжанні паны і баяры (але і праваслаўныя, і католікі) яшчэ не разумелі неабходнасці пашырэння ўлады за кошт баяраў беларускага і ўкраінскага паходжання (што ўмацоўвала дзяржаву) і па дамоўленасці з палякамі ў ноч на 1 верасня 1432 г. зрабілі спробу забіць Свідрыгайлу ў Ашмянах. Аднак ён здолеў разам з найбліжэишымі баярамі (усяго 14 коннікаў) уцячы ў Полацк. На чале змовы стаялі брат Вітаўта, старадубскі (з 1420 г.) князь Жыгімонт Кейстутавіч (у 1398 г. князь у Навагрудку, а потым у частцы Севярскай зямлі і Старадубе), князі Сымон Іванавіч Гальшанскі і Алелька Уладзіміравіч, Гаштольд, некалькі іншых паноў [3, С. 54].