Грамадзянская вайна 1432-1436 гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2011 в 16:06, контрольная работа

Описание

Пераварот 1 верасня 1432 года прывёу да раскола княства на два дзяржаўныя ўтварэнні - Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае.
У кастрычнiку 1432 года Свiдрыгайла рушыў са сваiм войскам на Лiтоўскую зямлю.

Работа состоит из  1 файл

в4.docx

— 105.46 Кб (Скачать документ)

      Дробны  старадубскі князь, які пры жыцці  Вітаўта не адыгрываў прыкметнай ролі ў палітычным жыцці дзяржавы, па волі лёсу быў узнесены на вялікакняжацкі пасад. Свідрыгайла ратаваўся ўцёкамі  ў Полацк. Гэты беларускі горад на нейкі час становіцца сталіцай "Вялікага княства Рускага". Існаванне менавіта такога дзяржаўнага ўтварэння адзначае летапісец: "1 верасня 1432 г. пасадзіла Літва на вялікае княжанне, у Вільню і Трокі, вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Свыдрыгайла ж пайшоў (княжыць) у Полацк і Смаленск, і рускія князі і баяры пасадзілі яго на вялікае княжанне Рускае ". [9, С. 124]

      Вялікім князем Літвы і Русі быў абвешчаны  ў выніку перавароту Жыгімонт Кейстутавіч. Ен выдаў 15 кастрычніка 1432 г. у Гародні акт, якім абвяшчалася вернасць каралю Уладзіславу Ягайле і кароне польская, а таксама пацвярджалася захаванне дзяржаўнай уніі паміж Вялікім княствам і Польшчай. Жыгімонт абавязваўся валодаць дзяржавай пажыццёва і не прэтэндаваць на каралеўскую карону. Ен прызнаваў таксама тытул караля — вярхоўны князь Літвы і Русі. Гэта забяспечыла Жыгімонту падтрымку Польшчы, адпавядала фактычнаму падзелу ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім, таму што аслабляла уплыў цэнтра.

      Ягайла  прызнаў Жыгімонта вялікім князем пажыццёва. У руках Жыгімонта  Кейстутавіча і ягоных прыхільнікаў была толькі частка тэрыторыі Беларуска-Літоўскай  дзяржавы з гарадамі Вільня, Трокі, Гародня, Коўна, Берасьце, а таксама  Жамойція і Падляшша. А ўсходнія і паўднёвыя землі знаходзіліся у руках Свідрыгайлы — Валынь, Падолія, Кіеў, Севяршчына, Смаленск, Полацк, Віцебск, Тула, Вязьма, Мсціслаў, Пуціўль, Мцэнск. Пачалася доўгая, феадальная вайна за трон паміж двума вялікімі князямі Літвы і Русі — Жьігімонтам і Свідрыгайлам. Падчас гэтай феадальнай вайны, якая праходзіла амаль на ўсёй тэрыторыі, у Беларуска-Літоўскай дзяржаве бьілі адразу два вялікія князі.

Вынiкi 

      Такім чынам, можна зрабіць выснову, што  ў 1432 годзе адбыўся раскол Вялікага княства Літоўскага на два дзяржаўныя ўтварэнні - Вялікае княства Літоўскае  і Вялікае княства Рускае. Апошняя  з прыгаданых дзяржаў, якая стварылася і функцыянавала на аснове аўтаноміі Полацкай, Віцебскай, Смаленскай зямель у складзе Вялікага княства, існавала 4 гады. Знікла яна ў выніку ваеннага паражэння войскаў Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам летам 1435 г. Але галоўнай прычынай распаду Вялікага княства Рускага была не ваенная слабасць гэтай дзяржавы. Сваё існаванне яна спыніла ў першую чаргу з прычыны авантурных, неабачлівых дзеянняў "князя рускага", які быў не ў стане супрацьстаяць тонкай дыпламатыі Жыгімонта, скаардынаванай з польскім каралём.

      Грамадзянская вайна у ВКЛ з’явілася важным рубяжом у развіцці дзяржавы. У  гэтыя гады быў дасягнуты кампраміс  паміж каталіцкімі і прааслаўнымі феадаламі, быў пераадолны антаганізм, які з’явіўся вынікам Гарадзельскай  уніі.

      Пашырэнне правоў праваслаўных феадалаў яшчэ не поўнасцю задаволіла іх, але ў цэлым  істотна ўмацавала адзінства  пануючага клаа дзяржавы.

      Прывілей 1434 г., па якому руская знаць дабілася саслоўнай роўнасці з літоўскай арыстакратыяй - безумоўная перамога ўсходнеславянскіх феадалаў "рускіх" зямель у барацьбе за раўнапраўе ў ВКЛ. Аднак перамога не была канчатковай. Адно з галоўных пытанняў - іх уцзел у кіраванні дзяржавай - граматай Жыгімонта не вырашалася. Параграф дзевяты гарадзельскай пастановы, паводле якого праваслаўныя феадалы не мелі права займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, захоўваў сваю сілу.

У выніку грамдзянскай вайны ВКЛ захвалася як адзінная дзяржава, але гарадам і вескам былі прычынены вялікія страты. Загінула шмат князеў і знатных баяр, да ўлады  ў сталіцы і на месцах прышлі новыя  людзі з сярэдняга баярства. Адбыўся  пэўны перадзел феадальнай уласнасці, расшырыліся правы праваслаўнага  баярства. Усходнія беларускія і украінскія землі захавалі сваю былую аўтаномію.

Казімір Ягайлавіч

Ад 1440 да 1492 года вялікакняскі пасад займаў Казімір  Ягайлавіч (1427-1492), які з 1447 года быў  адначасова і каралём польскім. Пасля  гібелі ў бітве з туркамі пад  Варнай (1444) ягонага брата Ўладзіслава  Казімір стаў адзіным прадаўжальнікам  дынастыі Ягайлавічаў.

Час Казіміра - гэта час эвалюцыі дзяржаўнага ладу Вялікага Княства ад неабмежаванай манархіі ўзору Вітаўта да манархіі парламенцкага  тыпу. Менавіта пры ім узмацняецца  роля Рады ў кіраванні дзяржавай. Паны-рада практычна ажыццяўлялі ўладу, калі віленскі пасад заняў 13-гадовы князь. Рада выступала таксама як найвышэйшы выканаўчы орган у часе працяглых ад'ездаў гаспадара з Княства пасля таго, як ён атрымаў польскую карону. Да заслугаў Казіміра трэба аднесці яго заканатворчую дзейнасць. Пры ім у 1468 годзе быў створаны Судзебнік, які стаў першай спробай кадыфікацыі беларускага права.

У вонкавай палітыцы Казімір імкнуўся да захавання тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы: у 1444 годзе забраў у Польшчы захопленую ёю раней  Дарагічынскую зямлю, захаваў у  складзе Вялікага Княства Валынь, якой дамагаліся палякі.

Гэты гаспадар змог даволі працяглы час забяспечваць мірнае развіццё краіны. Але сродкі забяспечання былі не заўсёды прымальныя і перспектыўныя для магутнасці і ўплывовасці Вялікага Княства. Калі ў выніку вайны з Тэўтонскім Ордэнам (1454-1466 гады) гэты адвечны супернік быў канчаткова разбіты і перайшоў у васальную залежнасць, то на ўсходзе - супраць маладой Маскоўскай дзяржавы і Крымскага ханства - наш манарх дзейнічаў нерашуча. Пасля дамовы 1449 года паміж Казімірам і Васілём  ІІ Вялікае Княства адмаўлялася  ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі і  Пскоў. Масква ж пасля вызвалення ад мангола-татарскага іга набірала агрэсіўную актыўнасць у заходнім кірунку. Вынікам гэтай актыўнасці сталася  змова ў Кіеве супраць Казіміра, выкрытая ў 1481 годзе.

Закончыў жыццё  Казімір Ягайлавіч у Горадні  ў 1492 годзе. Пахаваны ў Кракаве ў  капліцы Святога Крыжа.

Аднаўленне персанальнай уніі з Польшчай.

Самастойным абраннем Казіміра Ягайлавіча на віленскі пасад была аўтаматычна разарвана  персанальная унія ВКЛ з Каронай, якую так прынцыпова аднаўляў у 1432 г. Жыгімонт, прыведзены да ўлады з  польскай дапамогай. З 1440 г. юрыдычна абедзве  дзяржавы Ягайлавічаў зноў нішто  не яднала. Але як толькі ў 1444 г. у  бітве пад Варнаю згінуў без вестак польскі кароль Уладзіслаў, палякі прапанавалі карону Казіміру як яго  малодшаму брату. Радныя паны ў Вялікім  Княстве спачатку не дазвалялі вялікаму князю ісці на гэта, але пасля  новых прапаноў яны станоўча паставіліся  да перспектывы уніі, бо вызначылі  яе ўмовы: у акт аб'яднання не павінна  было трапіць ні слова пра інкарпарацыю ці падпарадкаванне, злучэнне магло  быць толькі добраахвотным саюзам дзвюх  раўнапраўных дзяржаў.

Так у  чэрвені 1447 г. са згоды паноў-рады Казімір  Ягайлавіч прыняў польскую карону. Заключаная унія мела персанальны характар: вялікі князь літоўскі адначасова з'яўляўся  і каралём польскім. Хоць палякі яшчэ неаднаразова патрабавалі вярнуць  прававую сілу крэўскага акта, гэта сустракала катэгарычны супраціў у Вільні. Але ўзаемадачыненні Кароны і Вялікага Княства пагаршаліся не толькі з-за розных падыходаў да прынцыпаў аб'яднання; псавалі іх і тэрытарыяльныя спрэчкі. Канфлікт за Валынь не перарос у вайну толькі дзякуючы палітыцы Казіміра, які паспяваў уладжваць асабліва вострыя сутычкі.

У знешняй  палітыцы ВКЛ адным з прыярытэтных напрамкаў заставаўся ўсходні. Уплыў  на землі Усходняй і Паўночнай  Русі, дасягнуты ў часы княжання Вітаўта, быў даўно страчаны, і  трэба было прыкласці нямала намаганняў, каб зусім не здаць там сваіх  пазіцый. Спачатку ў Казіміра Ягайлавіча, відаць, была адпаведная ўсходняя праграма. Гэта засведчыла яго актыўнасць, выкліканая абвастрэннем адносін з Масквой  у сярэдзіне 1440-х гг. Аднак неўзабаве  ад вострых праблем усходняй палітыкі Казіміра Ягайлавіча надоўга адарвалі адносіны з Нямецкім ордэнам.

 
Казімір Ягайлавіч (Казімір IV Ягелон) 
Выява з 
банка дадзеных КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Пруская дзяржава выяўляла ўсё большую слабасць. Жорсткая фіскальная палітыка, скіраваная на паляпшэнне фінансаў і гаспадаркі, у сярэдзіне XV ст. моцна пагоршыла  адносіны паміж ордэнскімі ўладамі  і мяшчанствам ды рыцарствам, якія і раней былі далёка не ідылічныя. Для абароны сваіх інтарэсаў  падпарадкаваныя Ордэну станы ў 1440 г. утварылі так званы Прускі саюз. Калі вялікі магістр Людвіг Эрліхсгаўзэн паспрабаваў ліквідаваць іх арганізацыю, тайная рада Саюза стала рыхтавацца да пераходу пад уладу Польшчы. У  Кракаве ўсведамлялі, што падобны  акт немінуча прывёў бы да вайны. Хоць кардынал і кракаўскі біскуп Збігнеў  Алясніцкі настойваў на захаванні  міру з Ордэнам, Казіміра Ягайлавіча і малапольскую шляхту больш вабіла перспектыўнае ўмяшанне ў аслабленую Прусію.

Падрыхтаваўшы паўстанне, тайная рада Прускага саюза  ў пачатку лютага 1454 г. ажыццявіла адначасовы напад амаль на ўсе  ордэнскія замкі і за тры тыдні  авалодала практычна ўсёй краінай. У вялікага магістра засталіся толькі Мальбарк, Штум і Хойніцы [1]. 20 лютага 1454 г. пасольства Прускага саюза з'явілася ў Кракаве і перадало каралю просьбу ўзяць Прусію пад свой пратэктарат, а ўжо 6 сакавіка пераход пад уладу Польшчы быў зацверджаны. У Мальбарк з каралеўскай канцылярыі выслалі акт абвяшчэння вайны.

Тым часам  Ордэн зусім не збіраўся мірыцца  з перадачай яго ўладанняў  польскаму каралю. Падтрыманы імператарам, вялікі магістр рашуча пачаў вайну, якая доўжылася 13 гадоў. Такі паварот  справы не ўваходзіў у разлікі  польскіх уладаў. Свабоду дзеянняў Казіміра ўскладняў канфлікт паміж  Кракавам і Вільняй за валынскія  і падольскія землі, а таксама  апазіцыйнасць магнатаў Вялікага Княства. Не жадаючы ўмацавання Кароны, апошнія  і не збіраліся падтрымліваць  у гэтай вайне палякаў. Больш  заклапочаная адносінамі з Масквою, Вільня ўпершыню за часы супольных  войнаў з Ордэнам не парушыла міру з Мальбаркам і захавала нейтралітэт[2], хоць у 1455 г. ордэнскімі сіламі была занята партовая Клайпеда.

Між тым  адсутнасць дапамогі з ВКЛ ускладніла становішча палякаў. Увосень 1454 г. пад  Хойніцамі найманыя жаўнеры Ордэна нанеслі польскай арміі, злучанай з  сіламі прускіх станаў, сакрушальнае паражэнне [3]. Вялікі магістр неўзабаве вярнуў уладу над значнай часткай Усходняй Прусіі і Караляўцом, а потым Казімір страціў і рэшту ўсходнепрускіх зямель. Толькі ў 1460-х гг., пасля таго, як у кароннай арміі паспалітае рушэнне было заменена наймітамі, вайна стала прыносіць больш карысці палякам [4]. Урэшце, знясіліўшы Ордэн у ваенна-гаспадарчым плане і зноў заняўшы амаль усе прускія замкі, Польшча ўвосень 1466 г. прымусіла яго да перагавораў аб міры. 19 кастрычніка ў Торуні быў прыняты і зацверджаны прысягамі тэкст трактата, які ў асноўных рысах пацвердзіў кракаўскі акт інкарпарацыі Прусіі ў склад Кароны (1454). Паўднёвыя і заходнія ўладанні Ордэна перадаваліся Польшчы. Эрліхсгаўзэн прынёс каралю Казіміру Ягайлавічу прысягу вернасці (цяпер гэта мусіў рабіць кожны новаабраны вялікі магістр), абавязваўся ўдзельнічаць у кароннай радзе як сенатар, пры патрэбе пастаўляць ваенную дапамогу і выконваць іншыя васальныя абавязкі.

Умовы гэтыя  паставілі крыж на моцнай нямецкай дзяржаве над Балтыкай. Страціўшы  палітычны суверэнітэт, Прускі ордэн  яшчэ захоўваў свае тэрыторыі - ва ўладанне яму пакідалася ўсходняя частка Прусіі, але ўсё яго існаванне цяпер  залежала ад Кракава. І ордэнскія  землі Прусіі, і ўсе яго падданыя цяпер будуць утвараць з Польшчай "адно непадзельнае цела, адзін род, адзін народ у прыязні, міры і еднасці", - гаварылася ў тэксце Торуньскага трактата [5].©Матэрыял сайта "www.JiveBelarus.net"

Калі  інкарпарацыя Прусіі значна ўмацавала  пазіцыі Польшчы ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе, то гэтага нельга было сказаць  пра ВКЛ. Стратэгічна не зацікаўленае ў ліквідацыі Нямецкага ордэна як суб'екта еўрапейскай палітыкі, яно  дыстанцыявалася ад вайны і не атрымала ад змены сітуацыі ніякіх дывідэндаў. Наадварот, пакуль Казімір  Ягайлавіч быў захоплены вайной з Ордэнам, віленскі ўрад занядбаў праблемы ўсходняй палітыкі і становішча ВКЛ  у адносінах з Маскоўскай дзяржавай  значна пагоршылася.

Крыніцы:

  • [1] Biskup М. Wojny Polski z Zakonem Krzyżackim (1308-1521). S. 209.
  • [2] З ВКЛ у вайне ў 1460-х гг. узялі ўдзел толькі надворныя харугвы Казіміра Ягайлавіча.
  • [3] Górski К. Wojna trzynastoletnia (1454 - 1466) // Przegląd Zachodni. T. 10 (1954).
  • [4] Biskup M. Trzynastoletnia wojna z Zakonem Krzyżackim 1454-1466. Warszawa, 1967; Ён жа. Wojny Polski z Zakonem Krzyżackim (1308-1521). S. 218-252.
  • [5] Die Staatsvertrage des Deutschen Ordens. Bd.2. Marburg, 1955. S. 275.

Информация о работе Грамадзянская вайна 1432-1436 гг