Автор работы: s***********@inbox.ru, 28 Ноября 2011 в 20:28, контрольная работа
Рэформы сярэдзіны 1560-х г. істотна змянілі дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Утварэнне паветаў, увядзенне земскіх, гродскіх і падкаморскіх судоў, з’яўленне інстытута павятовых соймікаў, нарэшце, прыняцце Статута ў 1566 г. значна ўзмацняла палітычна-прававое становішча шляхецкага стану ў краіне[1]. Безумоўна, такія маштабныя новаўвядзенні спрыялі актыўнаму ўцягванню ў грамадска-палітычнае жыццё краіны даволі шырокіх колаў сярэдняга і дробнага шляхецтва, эвалюцыі і росту ўплываў рэгіянальных палітычных элітаў. Рэгіянальныя эліты выконвалі важную функцыю трансляцыі патрэбаў і інтарэсаў павятовай шляхты да вышэйшых кіроўных колаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай
1.Вытокі любленскай уніі 1569г. Прыняцце акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне.
2. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай
3. Рэфармацыя і контрэфармацыя
4.Брэсцкая царкоуная унія 1569 г. Уніяцкая царква у гісторыі Беларусі.
Заключэнне
Спіс літаратуры
У 1562–1565 гг. на беларускіх землях з кальвінізму вылучаецца радыкальны накірунак – антытрынітарызм (арыянства), патронам якога стаў Ян Кішка. Яго прадстаўлялі дзве плыні: 1) радыкальная, плебейска-сялянская, прыхільнікі якой адмаўлялі многія хрысціянскія дагматы, выступалі супраць вярхоўнай улады і дзяржаўных устаноў, нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту, за стварэнне бессаслоўнага грамадства; 2) памяркоўная, шляхецка-бюргерская. Арыянскія зборы не былі такімі багатымі як кальвінісцкія, але і яны імкнуліся адчыняць школы і друкаваць кнігі. Найбольшага поспеху арыяне дасягнулі ў Навагрудскім і Брэсцкім ваяводствах. У Ашмянскім павеце, Заслаўі і Любчы былі заснаваны арыянскія друкарні. У арыянства перайшоў С. Будны. Гэты накірунак пратэстантызму вабіў многіх праваслаўных вернікаў. Акрамя таго, з'яўляліся блізкія да арыянства праваслаўныя ерасі. Так, у Полацку і Віцебску былі прыхільнікі збеглых з Расіі Феадосія Касога і папа Фамы.
Прывілей Жыгімонта ІІ Аўгуста (1563) ураўноўваў пратэстантаў у правах з католікамі. Акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. аб свабодзе веравызнання, тэкст якога ўвайшоў у Статут 1588 г., абвясціў рэлігійны мір у Рэчы Паспалітай. Але паступова з другой паловы ХVI ст. колькасць пратэстантаў на беларускіх землях пачала змяншацца. Гэтаму спрыяла напужанасць многіх магнатаў узмацненнем антыфеадальных настрояў сярод простых вернікаў, а таксама супрацьдзеянне каталіцкай царквы, якая праводзіла палітыку контррэфармацыі.
Асноўную ролю ў контррэфармацыі на Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, адыгралі каталіцкія манаскія ордэны, асабліва ордэн езуітаў. У сваёй барацьбе з
12
рэфармацыйнымі
плынямі яго дзеячы галоўную ролю
адводзілі ўсталяванню кантролю
над навукай, літаратурай і мастацтвам,
фарміраванню высокага ўзроўню адукацыі
і выхаванню моладзі. У канцы 1569
г. па запрашэнні віленскага біскупа
В. Пратасевіча езуіты з’явіліся
ў Вільні. Манархі Рэчы Паспалітай,
асабліва Стэфан Баторый, горача падтрымалі
іх дзейнасць. У 1570 г. імі ў Вільні
быў заснаваны калегіум, ператвораны
ў 1579 г. у акадэмію – першую вышэйшую
навучальную ўстанову на тэрыторыі
ВКЛ. Яе першым рэктарам стаў выдатны
прамоўца і пісьменнік Пётр Скарга.
Езуіцкая адукацыя адрознівалася высокім
узроўнем, да таго ж яна была бясплатнай.
Езуіцкі калегіум (а яны з цягам
часу былі адкрыты ў Брэсце, Пінску,
Наваградку, Гародні, Мінску, Віцебску,
Слуцку, Магілёве і іншых гарадах;
пры калегіумах працавалі друкарні
і бібліятэкі) маглі наведваць
дзеці, якія належалі да розных канфесій,
але ў яго сценах яны рабіліся
шчырымі прыхільнікамі
Поспехі Рэфармацыі выклікалі заклапочанасць і сярод праваслаўных святароў. Але праваслаўная царква ВКЛ у той час знаходзілася ў заняпадзе. Таму дзеячы каталіцкага кліру, у першую чаргу П. Скарга і А. Пасевіна, выступілі за унію дзвюх хрысціянскіх цэркваў. На іх думку, гэта магло паспрыяць не толькі барацьбе з пратэстантамі, але і пашырэнню каталіцкага ўплыву ва ўсім свеце. Наогул, ідэі царкоўнай уніі ў Еўропе мелі даволі доўгую гісторыю: рабіліся неаднаразовыя захады да аднаўлення страчанага ў 1054 г. адзінства. У ВКЛ гэтаму ў немалой ступені садзейнічала геапалітычнае становішча паміж светам Захаду (Рым) і Усходу (Масква). Некалькі стагоддзяў на беларускіх землях суіснавалі праваслаўная і каталіцкая канфесіі, нярэдкай з’явай былі міжканфесійныя шлюбы. Прэстыж праваслаўнай царквы ў грамадстве ў гэты час падаў, што было звязана, з аднаго боку, з пракаталіцкай палітыкай вышэйшай улады, а з другога – з нізкім узроўнем адукацыі і маралі праваслаўнага духавенства. У 1589 г. была ўтворана незалежная ад Канстанцінопаля Маскоўская патрыярхія, якая хутка стала прэтэндаваць на ўладу над праваслаўным насельніцтвам ВКЛ, што магло пацягнуць за сабой і палітычную залежнасць ад Масквы. Многія праваслаўныя іерархі імкнуліся з дапамогай уніі атрымаць роўныя правы з вышэйшым каталіцкім духавенствам.
Ідэолагамі царкоўнай уніі з праваслаўнага боку сталі ўладзімірскі і брэсцкі епіскап Іпацій Пацей і брэсцкі епіскап Кірыла Тарлецкі. Унія была падпісана 8 кастрычніка 1596 г. на царкоўным соборы ў Брэсце кіеўскім мітрапалітам Міхаілам Рагозай. Па ўмовах пагаднення новая царква захоўвала праваслаўныя абрады, але было прынята каталіцкае веравучэнне, і на чале уніяцкай царквы стаў папа рымскі. Трэба асобна падкрэсліць, што на той час толькі ва уніяцкай царкве мовай набажэнства стала зразумелая простаму
13
насельніцтву старабеларуская мова. Для ўмацавання пазіцый грэка-каталіцкай царквы ў 1617 г. на тэрыторыі ВКЛ быў створаны манаскі ордэн базыльян, які кіраваў школамі, друкарнямі і бібліятэкамі.
Прыняцце
уніі выклікала незадаволенасць сярод
значнай часткі праваслаўнага насельніцтва.
Праціўнікі уніі правялі ў Брэсце антысабор
і абвясцілі уніятам анафему. Многія магістраты
адмаўляліся прымаць уніяцкіх святароў.
Сваю незадаволенасць праваслаўныя дзеячы
выкрывалі ў палемічнай літаратуры. Значную
ролю ў развіцці культуры ў гэты час адыгрывалі
таксама праваслаўныя брацтвы. Яны адкрывалі
пачатковыя і сярэднія школы і друкарні
(самая вядомая – братоў Мамонічаў у Вільні
– выпусціла першыя кірылічныя прававыя
выданні - "Трыбунал ВКЛ" (1586) і "Статут
ВКЛ" (1588)). На працягу ХVІ ст. брацтвы
ўзніклі ва ўсіх буйных беларускіх гарадах.
Для супрацьстаяння каталіцкай царкве
168 праваслаўных і пратэстанцкіх магнатаў
у 1599 г. стварылі ў Вільні канфедэрацыю.
У 1623 г. праваслаўныя вернікі Віцебска
забілі апантанага прыхільніка уніі, полацкага
арцыбіскупа Ясафата Кунцэвіча. Але на
баку каталікоў і уніятаў стаялі ўлады
Рэчы Паспалітай. На працягу ХVІІ – ХVІІІ
стст. уніяцтва становіцца на Беларусі
самым масавым веравызнаннем і ахоплівае
да 80% сялянства, мяшчан, дробнай і сярэдняй
шляхты.
4.Брэсцкая
царкоуная унія 1569
г. Уніяцкая царква
у гісторыі Беларусі.
9 кастрычніка 1596 г. у
царкве святога Мікалая бьша ўрачыста
абвешчана Брэсцкая унія. Новая царква
стала называцца ўніяцкай, або грэка-каталіцкай.
Праваслаўны сабор унію не прыняў. Кароль
Жыгімонт III Ваза сваім універсалам (актам)
ад15снежня 1596 г.зацвердзіў акт уніі і заклікаў
беларусаў і ўкраінцаў прызнаць уніяцкіх
епіскапаў. Унію прыняла значная частка
праваслаўнага насельнiцтва Беларусі,
але ў некаторых раёнах яна не замацавалася
(Слуцкаекняства, наваколле Пінска і Магілёва). Брэсцкая унія была праведзена на аснове ўзаемных уступак: прызнавалася вяршэнства папы рымскага, у царкоўных догматах - зыходжанне Святога Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога Сына (каталіцкі догмат). У той жа час захаваліся ўсе праваслаўныя абрады, богаслужэнне і казанні на царкоўна-славянскай (потым на беларускай, а на ўкраіне - на ўкраін-скай) мове. Захавалася і права шлюбу для белага духавенства, як і ў Праваслаўнай царкве. Супраціўленне царкоўнай уніі было большым на ўкраіне, чым на Беларусі. Але і ў нашым краі супраціўленне прымала часам актыўныя формы. Так, у Віцебску ў 1623 г. адбылося забойства архіепіскапа Іясафата Кунцэвіча. Рэлігійныя канфлікты адбываліся і ў іншых гарадах Беларусі. У першай палове XVII ст. на сеймах выступалі з пратэстамі супраць уніі праваслаўныя шляхецкія дэпутаты. | |
У пачатку ХVІІ стагоддзя Уніяцкая Царква мела адміністрацыйна-тэрытарыяльную структуру, якую захавала ад Праваслаўнай Царквы ў Рэчы Паспалітай пасьля Брэсцкай царкоўнай уніі. На чале Уніяцкай Царквы стаяў мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі, якому падпарадкоўваліся епіскапы. На тэрыторыі Беларусі і Літвы існавала мітрапалітальная епархія з центрам у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні. У склад яе ўваходзілі Віленскае ваяводства, паўднёвая частка Троцкага, Менскае, Наваградскае і Кіеўскае на Украіне. Архіепіскапу Полацкаму належала вялікая епархія, куды ўваходзілі Полацкае, Віцебскае і Мсьціслаўскае ваяводствы з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай і Магілё-вам. Меншымі па тэрыторыі, але з вялікай колькасьцю вернікаў, былі Пінская епархія і Луцкая, куды ўваходзіў Брэсцкі павет. У 1625 г. была заснавана уніяцкая архіепіскапская кафедра ў Смаленску. Пасьля ўзнаўленьня ў 1620г. Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі і прызнаньня яе афіцыйна ў 1632г. каралём Уладзіславам ІУ у Рэчы Паспалітай суіснавалі, акрамя Рымска-Каталіцкага Касьцёлу, дзьве царквы візантыйскага (усходняга) абраду — Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) і Грэка-Праваслаўная, але на Беларусі праваслаўных тады засталося мала. Вялікае значэньне
для пашырэньня ўплываў Уніяцкай
Царквы мела рэарганізацыя кіраваньня
Аланастырамі Базыльянскага Ордэна,
які аб’ядноўваў уніяцкія манастыры
і быў падпарадкаваны мітрапаліту.
Статут Ордэна Сьвятога Базыля (Васіля)
Вялікага быў падрыхтаваны ў 1617г. Кангрэгацыі
Базыльянскага Ордэна адбываліся звычайна
ў Жыровіцкім манастыры (які быў
уніяцкім), альбо ў Наваградку ці
Вільні ў кляштары Сьвятой Тройцы
(Базыльянскія муры). Рэлігійныя канфлікты
зменшыліся. Каталіцкі бок намагаўся цяпер
аб’яднаць абедзьве царквы візантыйскага
абраду. Аднак з-за палітычных абставінаў,
нягледзячы на падтрымку караля Яна Сабескага
і сойму, гэтая спроба аб’яднаньня не
ўдалася. Кароль двойчы намагаўся сабраць
аб’яднаны сінод у Любліне ў 1630г. і ў Варшаве
ў 1631г., аднак праваслаўныя манахі адмовіліся
ўдзельнічаць у паседжаньнях. У 1682г. Ян
ІІІ Сабескі зноў вярнуўся да плана аб’яднаньня
Праваслаўнай і Уніяцкай Цэркваў з абраньнем
у Кіеве (што знаходзіўся з 1667г. у складзе
Расіі) агульнага патрыярха, аднак з падпісаньнем
"вечнага міру" паміж Расіяй і Рэччу
Паспалітай (1636г.) кіеўскі праваслаўны
мітрапаліт быў падпарадкаваны маскоўскаму
патрыярху. Таму аб’яднаньня абедзьвюх
Цэркваў ужо быць не магло. |
17
Такім чынам, палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст. складалася збольшага з мясцовай дробнай і, у значна меншай ступені, сярэдняй шляхты. Сярод павятовай эліты шырока былі прадстаўлены знатныя роды ВКЛ (Аляхновічы, Валчковічы, Доўгірды, Завішы, Лукомскія, Радзівілы, Скіндэры, Траццякі, Трызны, Юндзілы). Частка лідскай эліты ўдзельнічала ў палітычным жыцці перадусім на дзяржаўным узроўні (Я. Трызна, М. Аляхновіч, Ф. Лімант, з пэўнымі агаворкамі Я. Абрамовіч), другая частка канцэнтравала сваю дзейнасць на лакальным узроўні (Я. Сіруць, С. Траццяк), а трэцяя — спалучала абодва гэтыя ўзроўні (Я. Нелюбовіч, А. Доўгірд, Я. Лукомскі, Е. Абрамовіч, М. Юхновіч-Сонгін, П. Круневіч). У 1590-я г. на авансцэну выйшла новае пакаленне, якое прадстаўляла Лідскі павет у грамадскім жыцці краіны пачатку XVII ст.: С. Тукала, В. Скіндэр, Р. Рожчыц, А. Пакаршынскі.
Шляхі ўваходжання ў склад рэгіянальнай эліты вызначаліся паходжаннем, сваяцкімі сувязямі, асабістымі здольнасцямі, ваеннымі заслугамі і ў значнай ступені пратэкцыянісцкімі ўплывамі. Лідская шляхта знаходзілася пад вялікім уплывам магнатэрыі Вялікага Княства, перадусім, біржанскіх Радзівілаў. Гэта было абумоўлена як велізарнай перавагай магнатаў над шляхтай у сацыяльна-эканамічным плане, так і пэўным расчараваннем мясцовага шляхецтва ў каралеўскай палітыцы і інстытуце вальнага сойму. Тым не менш палітычная культура і свядомасць лідскай павятовай эліты знаходзілася ў дынаміцы і пастаянна расла. На гэты працэс уплывалі рэформы ў ВКЛ сярэдзіны 1560-х г., утварэнне Рэчы Паспалітай і супольных парламенцкіх структур, што давала магчымасць непасрэдна пазнаёміцца з вопытам палітычнай барацьбы польскай шляхты, а таксама палітычны досвед перыядаў бескаралеўяў. А вось этнічнае паходжанне або канфесійная прыналежнасць не ўплывалі на магчымасць шляхціча ўвайсці ў склад павятовай палітычнай эліты.
Безумоўна, палітычная эліта Лідскага
павета, яе асабовы склад, палітычна-прававая
культура і свядомасць патрабуюць свайго
далейшага даследавання. У першую чаргу,
гэта можа быць аналіз колькасных і якасных
зменаў у эліце пад час яе эвалюцыі ў часе,
унутраных сувязяў і ўзаемадзеяння з іншымі
павятовымі элітамі, параўнанне з аналагічнымі
групамі як у Вялікім Княстве Літоўскім,
так і ўсёй Рэчы Паспалітай, вывучэнне
грамадскай думкі і палітычнай практыкі
лідскай шляхты.
18
1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка – Вільня: «Наша будучыня», 2002;
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. – Вільня: «Наша будучыня», 1999;
3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. – Мінск: «Універсітэцкае», 2000;
5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск: «Беларусь», 1992;
6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск: «БелЭн», 1998;
7. История
Беларуси в документах и
8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў – Мінск: «Беларускі кнігазбор», 1999;
9. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. – Martin: «Neografia», 2003;
10. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. – Мінск: «Беларусь», 1994;
11. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-«Вешальнік» // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;
12. Энцыклапедыя
гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч.
1/. – Мінск «БелЭн», 1993-2001.