Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Января 2013 в 12:34, контрольная работа
Сярэдзіна XVII – пачатак XVIII ст. былі для беларускага народа адным з самых драматычных і цяжкіх перыядаў яго гісторыі. На сялянскую гаспадарку, ды і на агульнае эканамічнае становішча Беларусі ў гэты час вялікі ўплыў аказвалі войны, якія вяла Рэч Паспалітая.
1. Сацыяльна-эканамічны заняпад у Беларусі ў другой палове XVII ст .
2. Паўночная вайна (1700 - 1721 гг.) і яе наступствы для беларускіх земляў.
Кантрольная работа
па гісторыі Беларусі
Студэнткі І курса
(аддз. журналістыкі ФСФ)
Кавалёвай Юліі Сяргееўны
Магілёўская вобл.
г.п.Круглае,
т.: 8(029) 246 21 87
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў
у другой палове XVII - пачатку XVIII стст.
План:
1. Сацыяльна-эканамічны заняпад у Беларусі ў другой палове XVII ст .
2. Паўночная вайна (1700 - 1721 гг.) і яе наступствы для беларускіх земляў.
УВОДЗІНЫ
Сярэдзіна XVII – пачатак XVIII ст. былі для беларускага народа адным з самых драматычных і цяжкіх перыядаў яго гісторыі. На сялянскую гаспадарку, ды і на агульнае эканамічнае становішча Беларусі ў гэты час вялікі ўплыў аказвалі войны, якія вяла Рэч Паспалітая.
У гэты час краіна ўступіла ў паласу разбуральных войн і ўнутраных міжусобіц. З 68 гадоў яе гісторыі (1648 - 1716) 65 прыходзяцца на ваенныя. Войны, якія суправаджаліся голадам, эпідэміямі, прынеслі велізарныя страты, у некаторых раёнах прывялі да поўнага спусташэння сялян, цяжка адбіліся на магнацкай гаспадарцы, разбурылі гарады, паменшылі колькасць насельніцтва. Па стратах і адмоўных выніках вайна 1654 – 1667 гг. была самай трагічнай у нашай гісторыі. Спатрэбілася 125 гадоў, каб насельніцтва Беларусі дасягнула ўзроўню сярэдзіны XVII ст.
У другой палове XVII ст. спусташэнне сялян дасягнула такой ступені, што нават кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір змушаны быў даць абяцанне заняцца паляпшэннем яго становішча. На зборы магнатаў і шляхты ў Львове ў 1656 г. ён заявіў: "Абяцаю і клянуся, што з гэтага часу з ўсімі саслоўямі маёй дзяржавы, як толькі паспею скласці мір, буду ўсяляк імкнуцца пазбавіць мой народ ад прыгнёту і пакут". [1, с.92, 93] Услед за каралём гэта абяцалі магнаты і шляхта.
Аднак у сувязі з тым, што Рэч Паспалітая пазбегла канчатковага паражэння, шляхта забылася аб сваіх абяцаннях. Яна і не збіралася раставацца са сваімі прывілеямі.
Дэмакратызм дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай быў зусім нетыповай з’явай для новага часу. Пасля знішчальных войнаў сярэдзіны XVII ст. сярод шляхты пашырылася перакананне аб выключнасці і непаўторнасці дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Тагачасная сістэма ўяўлялася самай дасканалай, і кожная спроба нешта змяніць успрымалася як імкненне да дыктатуры. Найлепшым спосабам прадухілення змен было блакіраванне новых соймавых пастаноў і законаў праз ліберум вета. З 1652 г., калі пасол ад ВКЛ Сіцынскі, які выконваў волю Радзівілаў, упершыню адкрыта яго прымяніў, зрывы соймаў станавіліся ўсё больш частымі. З 1652 па 1763 гг. больш за палову адкрытых соймаў (37 з 73) было сарвана. Менавіта зрывы соймаў выявілі цяжкую хваробу парламентарызму ў Рэчы Паспалітай. Сенат быў паступова падпарадкаваны кантролю ніжняй палаты сойма і стаў разглядацца як пасрэднік паміж шляхтай і каралём.
Такім чынам, на працягу XVII ст. дзяржаўны апарат Рэчы Паспалітай прыйшоў у нягоднасць. Падзеі Паўночнай вайны, сацыяльна – эканамічны заняпад ў Беларусі і наступнае пераўтварэнне Рэчы Паспалітай у аб’ект пастаяннага ўмяшання звонку і палітычнага маніпулявання ставілі з усёй вастрынёй пытанне аб дзяржаўных пераўтварэннях.
1.
Сацыяльна-эканамічны заняпад
ў другой палове XVII ст .
Як і раней, асновай гаспадарчага развіцця беларускіх зямель у разглядаемы перыяд была сельская гаспадарка. У XVI – першай палове XVII ст.адбываўся пэўны яе ўздым, выкліканы, па-першае, ростам абмену паміж горадам і вёскай унутры краіны, па-другое, попытам на збожжа на замежных рынках. Гэтыя перамены, у сваю чаргу, прывялі да павелічэння пасяўных плошчаў за кошт распрацоўкі лясных нерушаў, усё большага вядзення трохполля, далейшага ўкаранення фальварачнай сістэмы гаспадарання.
З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі ў выніку як антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў(польска-руская, польска-шведская, Паўночная). Цэлыя паветы былі ўшчэнт разбураны, спалены, зруйнаваны (Гродзенскі, Браслаўскі, Аршанскі, Брэсцкі і інш.). Разруху суправаджалі голад і эпідэміі тыфу (1653, 1658, 1664). Аднаўленне гаспадаркі пасля Андрусаўскага перамір’я (1667) было спынена распачатай Паўночнай вайной (1700 -1721). Войны, засухі, голад, эпідэміі амаль удвая (з 2,9 млн у 1650 г. да 1,4 млн у 1673 г.) скарацілі колькасць насельніцтва Беларусі. [5, с.219] Не стала кожнага другога беларуса. У запусценні ляжалі раней рупліва дагледжаныя землі.
Яскравым прыкладам, які выяўляе маштабы разбурэнняў, можа служыць радзівілаўскі маёнтак Смалявічы Менскага ваяводства. Разрабаванымі былі тут сотні сялянскіх гаспадарак: з 1087 дамоў, якія налічваліся ў 16 вёсках у час даваенны, засталося на 1664 г. толькі 216. Колькасць закінутых, неапрацоўваемых валок павялічылася за часы ліхалецця з 9 да 362. Падсумаваць лічбы па маёнтку Смалявічы можна словамі з допісу аднаго з адміністратараў гэтага ўладання свайму гаспадару Радзівілу: “…навакол галота, у некаторых вёсках няма ніводнага селяніна, валок не гараюць, сярод насельніцтва, якое засталося, пануе страшэнная галеча”. [8, с.228]
Аб гаротным становішчы сялян у першыя гады пасля заканчэння ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі сведчаць многія афіцыйныя крыніцы таго часу. Так, у інвентары Шклоўскага графства за 1712 г. адзначаецца, што з 556 сялянскіх гаспадарак 250, якія засталіся ў гэтым уладанні, поўнасцю прыйшлі ў запусценне. [3, с.142] Службовыя асобы, што праводзілі рэвізіі ўладання, пакінулі такія запісы: “… сяло Гаршкова, Хомка Каўбушкоў, без каня, нічога не мае, хлеба просіць у людзей і гэтым жыве; Васіль Каскевіч, без каня, жабруе; с.Стары Шклоў, Філіп Алейнік, без каня, жабруе; Павел Груздель, без каня, нічога не мае, акрамя адной душы; с.Галошаўка, Грыцко Ісакаў, без каня, жабруе, выпрошваючы хлеба”. [4, с.35]
Ваенныя разбурэнні адмоўна адбіліся на забеспячэнні сялянскіх гаспадарак рабочай жывёлай. Яе пагалоўе ў многіх уладаннях рэзка скарацілася. Скарачэнне пагалоўя рабочай жывёлы было прыметна таксама ў гаспадарках на захадзе і ў цэнтры Беларусі, галоўным чынам у каралеўскіх і дзяржаўных уладаннях. Яно адчувалася больш як праз дзесяткі гадоў пасля ваенных падзей. У Кобрынскай эканоміі, напрыклад, у 1724 г. не было рабочай жывёлы ў 30% сялянскіх гаспадарак. У тым жа годзе ў Воінскім ключы Берасцейскай эканоміі з 205 сялянскіх гаспадарак 41,5% не мелі коней і валоў. [3, с.143]
Крызіс сельскай гаспадаркі адмоўна адбіўся на развіцці беларускіх гарадоў, рамёстваў, унутранага і вонкавага гандлю. З-за недахопу заказчыкаў і пакупнікоў частка гарадскога насельніцтва змушана была перасяліцца ў вёскі альбо займацца сельскай гаспадаркай у горадзе.
Эканамічныя цяжкасці ўскладняліся яшчэ тым, што страты гаспадарцы падчас Паўночнай вайны былі нанесены, калі яна не паспела поўнасцю аднавіцца пасля ваенных разбурэнняў сярэдзіны XVII ст.
Пасля заканчэння ваенных дзеянняў існавалі два шляхі аднаўлення разбуранай гаспадаркі: захаванне заворвання і аднаўленне фальваркаў альбо раздача зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. З-за недахопу сродкаў у казне ў каралеўскіх эканоміях быў абраны другі шлях. [5, с.219] У выніку – пусткі да 40-х гадоў XVIII ст. скараціліся напалову, што дазволіла ў сярэдзіне стагоддзя перайсці да аднаўлення фальваркаў. Такім шляхам пайшлі і некаторыя прыватныя маёнткі. Аднаўленне фальваркаў ажыццяўлялася таксама шляхам арэнды і закладу. Арэндатары, каб хутчэй выціснуць з маёнтка пабольш грошай, па-драпежніцку вялі гаспадарку, даводзілі да галечы сялян.
У лепшым становішчы
апынуліся магнацкія
Да 60-х гадоў XVIII ст. стараннай працай сялян сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: значна павалачылася плошча ворных зямель, павысілася культура земляробства, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы, з’явілася тэндэнцыя да параённай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
2. Паўночная вайна (1700 - 1721 гг.) і яе наступствы для беларускіх земляў.
У канцы XVII ст. склаліся ўмовы для перадзелу сфер ўплыву на поўначы Еўропы. Да гэтага часу Швецыя ператварылася ў адну з буйнейшых еўрапейскіх краін за кошт адсутнасці ў краіне прагоннай сістэмы, добра развітай здабычы жалеза і медзі, развіцця гандлю, утварэння рэгулярнай арміі і марскога флоту, вытворчасці зброі. За другую палову XVI і XVII ст. Швецыя заваявала і фактычна валодала землямі вакол Балтыйскага мора. У пачатку XVIII ст. яе кароль Карл XII меў намер умацаваць свае пазіцыі ў Еўропе.
Галоўным сапернікам Швецыі з’яўлялася Руская дзяржава. Умацаваўшы ў XVII ст. свае пазіцыі на захадзе за кошт часткі беларускіх і украінскіх зямель, на поўдні – за кошт узяцця Азова і выхаду да Чорнага мора, яна, словамі яе цара Пятра І, імкнулася “прасячы акно ў Еўропу”.
Другім спрыяльным фактарам для Расіі была наяўнасць глыбокага міжнароднага канфлікту з-за падзелу ўладанняў Іспанскай манархіі. Таму ні Францыя, ні Англія і Галандыя, звязаныя са Швецыяй саюзнымі дамовамі, не маглі аказаць ёй неабходнай ваеннай і матэрыяльнай дапамогі.
Восенню 1699 г. Расія, Саксонія і Данія падпісалі пагадненне аб саюзе і сумеснай барацьбе супраць Швецыі. Кааліцыя ўвайшла ў гісторыю пад назваю “Паўночны саюз”. Адсюль і назва Паўночнай вайны 1700-1721 гг. Да саюза меркавалася далучыць Рэч Паспалітую і Брандэнбург. Кожны з саюзнікаў зыходзіў са сваіх інтарэсаў. Данія жадала атрымаць паўднёвую частку Скандынаўскага паўвострава, Расія – выхад да Балтыйскага мора, Карэлію і Інгрыю, Аўгуст ІІ як саксонскі курфюст і польскі кароль быў зацікаўлены далучыць да Саксоніі ці да Рэчы Паспалітай тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва. [6, с.139]
Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст ІІ. У лютым 1700 г. саксонскі корпус у 10 тыс. Чалавек уварваўся ў Лівонію, каб знянацку і з дапамогай здраднікаў захапіць Рыгу. Але гэтыя разлікі не спраўдзіліся, бо армія не мела артылерыі, без якой аблога Рыгі была бесперспектыўнай.
Аб пачатку вайны Карл XII даведаўся падчас палявання. Першым парываннем караля было дэблакіраваць Рыгу і прыняць асабісты ўдзел у гэтай аперацыі. Але хутка стала вядома, што 16-тысячная дацкая армія ўварвалася ў Гальштынію (10 сакавіка 1700 г.) і захапіла праз месяц амаль усю яе тэрыторыю. Гэта падштурхнула Карла ХІІ спачатку прыйсці на дапамогу свайму родзічу – гальштынскаму герцагу, а потым ужо разбіць Аўгуста ІІ ля Рыгі. На дапамогу Гальштыніі прыйшлі таксама Англія і Галандыя. Сумеснымі намаганнямі яны прымусілі Данію прызнаць вярхоўныя правы герцага над Гальштыніяй, заплаціць яму 260 000 талераў і не дапамагаць ворагам Швецыі. [5, с.212] Такім чынам, адзін з саюзнікаў у антышведскай кааліцыі быў выбіты з гульні. Засталіся Аўгуст ІІ і Пётр І.
Аўгуст ІІ, даведаўшыся аб выніках кампаніі датчан, быў ужо гатовы ўступіць у мірныя перагаворы з Карлам ХІІ. Тым часам Расія, заключыўшы мір з Турцыяй, у жніўні 1700 г. аб’явіла вайну Швецыі і накіравала свае войскі да Нарвы, дзе ў лістападзе таго ж года шведы нашчэнт разбілі рускіх.
З гэтага часу тэатрам ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя, якая прасціралася з поўначы на поўдзень на 600-650 і з захаду на ўсход на 360 – 800 вёрст і закранала частку тэрыторыі Літвы, Польшы, Украіны і амаль усю Беларусь.
Грамадства ВКЛ раскалолася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў. У гэты ж час у дзяржаве разгарэлася “магнацкая” вайна за ўладу паміж Сапегамі, Агінскімі, Вішнявецкімі і Радзівіламі. Сапегі шукалі падтрымку ў Карла ХІІ, а прадстаўнікі антысапегаўскай шляхецкай партыі (Агінскія і Вішнявецкія) дамаўляліся з Пятром І. Прыклад палітычнай беспрынцыповасці паказаў кароль Аўгуст ХІІ. Ён кідаўся то да Пятра І, то да Карла ХІІ. У імкненні заключыць сепаратыўны мір са Швецыяй ён не спыняўся нават перад магчымасцю частковага падзелу Рэчы Паспалітай.
Разбіўшы летам 1701 г. саксонскія войскі, падмацаваныя рускімі атрадамі ля Рыгі, Карл ХІІ прымае рашэнне скінуць Аўгуста ІІ з польскага прастола, схіліць Польшчу да саюзу са Швецыяй і затым злучанымі сіламі выступіць супраць Расіі. Карл ХІІ, які заняў у маі 1702 г. Варшаву і разбіў польска-саксонскую армію пад Клішавам, заставаўся ў Польшчы, каб падрыхтаваць “дэтранізацыю” Аўгуста ІІ на польскім прастоле, выбранне і каранацыю Станіслава Ляшчынскага, пазнанскага ваяводы, які заключыў са Швецыяй саюзны дагавор. [5, с.213]
Пакуль Карл ХІІ займаўся польскімі справамі, Пётр І аднавіў армію, нанова пабудаваў артылерыю (страчаную пад Нарвай) і накіраваўся да Балтыйскага мора. Захапіў Нотэбург (старажытнарускі г. Арэшак), Ніеншац, Нарву і Дзерпт. [7, с.445] Каб не пазбавіцца свайго апошняга саюзніка, Пётр І вырашыў дапамагчы Аўгусту ІІ, і ў кастрычніку 1704 г. 10-тысячны корпус рускіх войск выступіў да мяжы Рэчы Паспалітай. Да чэрвеня 1705 г. пад Полацкам сабралася армія ў 40 тыс. чалавек пяхоты і 20 тыс. кавалерыі. [5, с.213]
Расійская армія ачысціла тэрыторыю ВКЛ ад шведскіх войскаў і атрадаў Сапегі. Шведы перайшлі Нёман, разбурылі ваколіцы Гародні. Па беларускай зямлі пачаў гуляць смерч спусташэння. Рэч Паспалітая ператварылася “ў заезджы двор і карчму” для чужаземных войскаў, якія зводзілі рахункі паміж сабою і нішчылі край. Так, вядомы загад Пятра І, паводле якога патрабавалася “…везде провиант и фураж, тако ж хлеб стоячий в поле и в гумнах или в житницах по деревням …жечь, не жалея и строения …уничтожать мосты, мельницы, а жителей со скотом переселять в леса». [2, с.107]
Не лепшае было стаўленне і з боку шведаў. Загад Карла ХІІ прадугледжваў: “Кантрыбуцыю спаганяць агнём і мячом. Хутчэй хай пацерпіць невінаваты, чым выслізне вінаваты… Было б найлепей, каб усе гэтыя мясціны былі панішчаны рабункамі і пажарамі і каб усе, хто там жыве, вінаватыя ці невінаватыя, былі знішчаны”. [2, с.107]
Па меры прасоўвання шведскай арміі на ўсход, Пётр адводзіў войска да сваёй мяжы, вымотваў праціўніка, падрываў яго баяздольнасць. Ён хацеў даць рашучы бой на беларускай зямлі. 28 верасня 1708 г. пад вёскай Лясная ля Прапойска (сучасны Слаўгарад) руская армія разграміла корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на дапамогу Карлу ХІІ.