Кантрольная работа па гісторыі Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Января 2013 в 12:34, контрольная работа

Описание

Сярэдзіна XVII – пачатак XVIII ст. былі для беларускага народа адным з самых драматычных і цяжкіх перыядаў яго гісторыі. На сялянскую гаспадарку, ды і на агульнае эканамічнае становішча Беларусі ў гэты час вялікі ўплыў аказвалі войны, якія вяла Рэч Паспалітая.

Содержание

1. Сацыяльна-эканамічны заняпад у Беларусі ў другой палове XVII ст .
2. Паўночная вайна (1700 - 1721 гг.) і яе наступствы для беларускіх земляў.

Работа состоит из  1 файл

История Беларуси.doc

— 83.50 Кб (Скачать документ)

Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася раніцай 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў на земляныя рэдуты, што абаранялі  рускія пазіцыі. Руская армія пад Палтавай не проста атрымала бліскучую перамогу, але і прадэманстравала сваё ваеннае майстэрства.

Разгром шведаў пад Палтавай рэзка памяняў палітычную сітуацыю ў краіне. Расійскае і польскае войска ачысцілі ад шведаў і іх прыхільнікаў Беларусь, Жамойцію і Польшчу, ваенныя дзеянні перакінуліся на тэрыторыю Швецыі і ішлі далей пры поўнай перавазе Расіі. Трон Рэчы Паспалітай пры падтрымцы саксонскага войска зноў заняў Аўгуст ІІ, прыхільнік цара Пятра, які разам з прускім каралём устанавіў над Рэччу Паспалітай палітычны кантроль. Шляхта, знявераная ў былым манарху, усё ж пагадзілася аднавіць яго на пасадзе.

Хоць межы Рэчы Паспалітай пасля Паўночнай  вайны засталіся некранутымі, але  яна згубіла свой суверэнітэт і ўсё больш пападала ў залежнасць ад палітыкі расійскага манарха. У шэрагу гарадоў, у тым ліку ў Полацку і Быхаве, былі размешчаны расійскія гарнізоны. У Расію вывозіліся рамеснікі і моладзь. Царскі вяльможа А.Меншыкаў ад свайго імя раздаваў пасады і маёнткі прыхільнікам Пятра І. У 1717 г. Пётр І навязаў сойму Рэчы Паспалітай рашэнне аб скарачэнні яе войска і захаванні славутага “liberum veto”.

Зацікаўленыя  ў захаванні безуладдзя і анархіі пад прыкрыццём аховы і гарантавання “шляхецкіх вольнасцяў” Расія, Прусія і Аўстрыя вырашылі утрымліваць Рэч Паспалітую ў залежнасці ад сябе. Паўночная вайна эканамічна зруйнавала Рэч Паспалітую, асабліва яе ўсходнія рэгіёны. Яна была адной з найбольш драматычных старонак беларускай гісторыі. Вялікае княства Літоўскае зноў было адкінута на дзесяткі гадоў назад у сваім гаспадарчым развіцці. Ваенныя дзеянні, грабяжы, пастоі войск, непасільныя кантрыбуцыі давялі Беларусь да страшнага спусташэння, нанеслі вялікі урон яе эканоміцы. Сотні населеных пунктаў ляжалі ў руінах. Былі спалены Нясвіж, Ляхавічы, Магілёў, Віцебск, Мсціслаў і шмат іншых гарадоў. [2, с.107]

Ваенныя спусташэнні  ўзмацніліся засухай, што спасцігла сельскую гаспадарку. Вялікім цяжарам для разрабаванага і збяднелага народа была эпідэмія, якая лютавала з 1708 па 1711 гг. і выклікала вялікую смяротнасць. У Наваградку пасля яе засталася толькі палова жыхароў. Эпідэмія ў Гародні ў 1710 г. прыняла такія памеры, што “ўвесь горад застаўся пустым”. Сельская гаспадарка, гарады, рамяство, гандаль прыйшлі ў глыбокі заняпад. Вялікай цаной заплаціў беларускі народ у гэтай вайне. Агульныя страты насельніцтва склалі каля 30%, а гэта больш за 700 тыс. чалавек (за гады вайны яго колькасць знізілася з 2,2 млн. да 1,5 млн. чалавек). [5, с.215]

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

 

 

Войны Рэчы Паспалітай у другой палове                      ХVІ -  ХVІІІ стст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці ёй якіх-небудзь здабыткаў. Наадварот, руйнаваліся гарады і вёскі, скарачалася насельніцтва. Але разам з тым трэба адзначыць і той факт, што вызваленчая барацьба беларускага народа ў сярэдзіне ХVІІ ст., уз’яднанне Украіны з Расіяй засталіся ў народных марах і надзеях як рэальны шлях свайго вызвалення ад нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс  выкарыстаных крыніц

 

 

 

  1. История Беларуси: Учебное пособие/ Е.Л.Абецедарская, П.И.Бригадин, Л.А.Жилунович и др.; Под ред. А.Г.Кохановского и др. Минск, «Экоперспектива», 1997. – 319 с.
  2. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік/ У.Р.Казлякоў, С.В.Марозава, У.А.Сосна і інш.; Пад рэд. Л.В.Лойкі. – Мн.: ТАА “ЦІПР”, 2003. – 348 с.
  3. Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Т.1. Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г./ Анішчанка Я.К., Галенчанка Г.Я., Голубеў В.Ф. і інш.; Пад рэд. В.І.Мялешкі і інш. – Мн.: Беларуская навука, 1997. – 431 с.; іл.
  4. История Беларуси: Вопросы и ответы./ Сост. Г.Я.Голенченко, В.П.Осмоловского; Лит. Обраб. И.М.Акшевского. – Мн.: Беларусь, 1993. – 208 с.
  5. Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г./ Я.К.Новік [і інш.] пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – 2-е выд. – Мн.; Выш. шк., 2006. – 416 с.
  6. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі/ І.А.Саракавік. – Мн.: “Современная школа”, 2006. – 456 с.
  7. Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. М – Пуд. – Мінск, “Беларуская энцыклапедыя” імя Пятруся Броўкі, 1999. – 590 с.
  8. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П.Касцюк, У.Ф.Ісаенка, Г.В.Штыхаў і інш. – Мн.: Беларусь, 1994. – 529 с.: іл.

 

                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                   


Информация о работе Кантрольная работа па гісторыі Беларусі