Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2013 в 21:51, контрольная работа
Восенню 1941 г. на Беларусi адбылося утварэнне першых партызанскiх зон: Акцябрска-Любанская i Клiчаўская. У зонах адкрывалiся i працавалi дзесяткi школ. Толькi ў Акцябрскiм раёне iх было адкрыта 20. У зонах дзейнiчалi гаспадарчыя прадпрыемствы, якiя працавалi на патрэбы партызан i мясцовага насельнiцтва. Насельнiцтва зон актыўна ўдзельнiчала ва ўзброенай барацьбе супраць акупантаў. Жыхары папаўнялi рады партызан, вялi разведку.
Уводзіны
3 першых дзён фашысцкага
нашэсця значная частка
Восенню 1941 г. на Беларусi адбылося утварэнне першых партызанскiх зон: Акцябрска-Любанская i Клiчаўская. У зонах адкрывалiся i працавалi дзесяткi школ. Толькi ў Акцябрскiм раёне iх было адкрыта 20. У зонах дзейнiчалi гаспадарчыя прадпрыемствы, якiя працавалi на патрэбы партызан i мясцовага насельнiцтва. Насельнiцтва зон актыўна ўдзельнiчала ва ўзброенай барацьбе супраць акупантаў. Жыхары папаўнялi рады партызан, вялi разведку. Дзякуючы iснаванню зон сотнi тысяч людзей былi выратаваны ад знiшчэння i выгнання ў фашысцкую няволю, сарваны планы акупантаў асудзiць насельнiцтва i партызан на галодную смерць. Зоны з'яўлялiся агiтацыйна-прапагандысцкiмi цэнтрамi. Тут выпускалiся газеты, працавалi радыёстанцыi, праводзiлiся гутаркi i лекцыi, дэманстравалiся кiнафiльмы.
Перамога савецкiх войскаў над нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi пад Масквой, контрнаступленне Чырвонай Армii зiмой1941/42 гг. садзейнiчалi актывiзацыi партызанскага руху на Беларусi. Партызаны атрадаў Героя Савецкага Саюза Ф.I. Паўлоўскага i А.I. Далiдовiча ў студзенi 1942 г. знiшчылi варожы гарнiзон у Капаткевiчах. Сiламi некалькiх партызанскiх атрадаў быў лiквiдаваны нямецкi гарнiзон у Азарычах. У гэтым жа месяцы партызанскiя атрады М.Ф.Шмырова, Я.З.Захарава, Д.В.Райцава i iнш. сумесна з часцямi Калiнiнскага фронту прымалi ўдзел у стварэннi "Вiцебскiх (Суражскiх) варот", якiя дзейнiчалi да кастрычнiка 1942 г. i дапамагалi народным мсцiўцам падтрымлiваць сувязь з савецкiм тылам. 3 вясны 1942 г. партызанскi рух набыў больш масавы, народны характар. Да лiстапада 1942 г. ужо налiчвалася 430 партызанскiх атрадаў, на базе якiх стварылiся брыгады i злучэннi, якiх у канцы года было ўжо 59. Першыя такiя фармiраваннi ўзнiклi ў Вiцебскай і Мiнскай абласцях. Стварэнне брыгад i злучэнняў давала магчымасць партызанам праводзiць буйныя аперацыi па знiшчэннi гарнiзонаў ворага i яго камунiкацый. ў 1942 г. непадалёк ад горада Мурама Уладзiмiрскай вобласцi, былi арганiзаваны спецыяльныя курсы для падрыхтоўкi арганiзатараў партызанскага руху − асобы беларускi збор. Да лiпеня 1942 г. Былi падрыхтаваны кадры для 12 партызанскiх атрадаў, якiя праз Вiцебскiя "вароты" ("Суражскiя вароты") прайшлi на тэрыторыю Беларусi.
Да сярэдзiны 1942 г. партызанскi рух на Беларусi прыняў такiя маштабы, што ўзнiкла неабходнасць у стварэннi каардынацыйнага i кiруючага цэнтра. У маi 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР, начальнiк - першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка). 3 верасня 1942 г. пачаў працаваць Беларускi штаб партызанскага руху (БШПР), якi ўзначалiў другi сакратар ЦК КП(б)Б П.З. Калiнiн.
Паводле звестак БШПР, па сваiм сацыяльным складзе яны размяркоўвалiся такiм чынам: на долю сялян прыпадала 39,1% ад усёй колькасцi партызан, iнтэлiгенцыi i служачых - 20,55, рабочых - 17,03, навучэнцаў - 12,16, былых ваеннаслужачых - звыш11%. У складзе партызан Беларусi змагалiся сотнi польскiх грамадзян, больш за 400 славакаў i чэхаў, 235 югаславаў, каля 70 венграў, 60 французаў, звыш 30 грамадзян Бельгii, 24 аўстрыйца, 16 галандцаў, прадстаўнiкi другiх еўрапейскiх народаў - усяго каля 4 тыс. антыфашыстаў замежных краiн. Па звестках БШПР, звыш 1,5 тыс. польскiх патрыётаў, якiя ўдзельнiчалi ў партызанскiм руху ў Беларусi, уступiлi ў рады Войска Польскага; каля 240 чэхаў i славакаў - у Чэхаславацкую армiю, больш за 100 чалавек - у Югаслаўскую Народна-вызваленчую армiю.
Аднак, усё ж такi трэба адзначыць, што для партызанскага руху на тэрыторыi акупiраванай Беларусi да сярэдзiны 1942 г. характэрна арганiзацыйная неаформленасць, недахоп узбраення, вопыту. [1]
1 Узаемадзеянне партызан і
Асноўнымі складаючымі часткамі руху супраціўлення беларускага народа фашызму з'яўляюцца барацьба беларусаў у складзе Чырвонай Арміі на франтах другой сусветнай вайны, партызанскі рух, дзейнасць падпольшчыкаў, неарганізаванае масавае супраціўленне беларускага насельніцтва акупантам, удзел беларусаў у руху супраціўлення фашызму ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.
Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захопнікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але і радавыя грамадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і пачалі барацьбу з ворагам Беластоцкі партызанскі атрад, Пінскі, якім кіраваў В. Корж, партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік» у Палескай вобласці, які ўзначалілі Т. Бумажкоў і Д. Паўлоўскі. Рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М. Шмыроў (бацька Мінай).
На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая старонка гэтай барацьбы — Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, I. Кавалёў, У. Амельянюк, I. Матусевіч. З першых дзён акупацыі горада падпольшчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў.
Вясною 1942 г. каля 40 груп Магілёва (больш за 400 чалавек) аб’ядналіся ў падпольную арганізацыю «Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі», якую ўзначальваў мясцовы настаўнік К.Ю. Мэтэ. Камітэт каардынаваў дзейнасць групы чыгуначнікаў, настаўнікаў, рабочых хлебазавода, аўтарамонтнага завода, фабрыкі штучнага шоўку, работнікаў абласной бальніцы, былых ваеннаслужбоўцаў і іншых. Дзякуючы пільнасці, надзейнай канспірацыі і ўдалай структуры арганізацыі магілёўскаму падполлю доўгі час удавалася пазбягаць масавых правалаў і арыштаў.[2,143]
У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойству гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ, падклаўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А. Мазанік, М. Осіпава, Н.Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.
Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле Орша разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла К. Заслонаў, які прыбыў з-за лініі фронту. Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя на кавалкі вугля, якія праз вугальныя склады падкідваліся ў паравозныя топкі. Заслонаўцы вывелі са строю больш за 200 паравозаў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў паяздоў. Калі ўзнікла пагроза раскрыцця, К. Заслонаў з групай таварышаў пакінуў Оршу і ўзначаліў партызанскі атрад. Шэрагі народных мсціўцаў пасля перамогі Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой значна ўзраслі, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадаў буйныя партызанскія фарміраванні - брыгады і злучэнні. Першая беларуская партызанская брыгада на чале з бацькам Мінаем уступіла ў непасрэднае ўзаемадзеянне з войскамі Чырвонай Арміі. Камісарам адной з брыгад быў П. Машэраў. У 26 гадоў ён стаў Героем Савецкага Саюза. Для кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі краіны ў маі 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка, а пазней быў арганізаваны Беларускі штаб. Гэта надало барацьбе арганізаваны характар і дало нарэшце магчымасць пачаць дапамогу беларускім партызанам з-за лініі фронту, з Вялікай зямлі.
Цэнтральным штабам партызанскага руху была спланавана акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Галоўныя ўдары партызаны наносілі па варожых камунікацыях, у асноўным па чыгуначных магістралях. Гэтыя акцыі атрымалі назву «рэйкавая вайна», першы этап якой пачаўся ў час контрнаступлення савецкіх войскаў пад Курскам і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Другі этап ахоплівае час, калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, трэці праводзіўся напярэдадні і ў ходзе вызвалення Беларусі. Ён меў важнае аператыўна-стратэгічнае значэнне, таму што партызаны кантралявалі многія дарогі, грамілі штабы і гарнізоны. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць каля 60% тэрыторыі Беларусі, на якой было сфарміравана больш за 20 партызанскіх зон.
У партызанскіх зонах функцыянавалі падпольныя камітэты Кампартыі і Саветы, сяляне апрацоўвалі і засявалі зямлю, працавалі школы. Тут размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з Вялікай зямлі, ішла падрыхтоўка да баявых аперацый. У тыле ворага ў гады вайны выдавалася каля 170 падпольных газет, тыраж якіх налічваў мільёны экзэмпляраў. За гады вайны было выдадзена і распаўсюджана 28,5 млн. лістовак. Падпольны савецкі друк заклікаў да ўзброенай барацьбы супраць акупантаў. Ён выклікаў у насельніцтва рэспублікі не толькі інфармацыйную цікавасць, але і знаходзіў належны практычны водгук. З мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі карныя экспедыцыі. Аднак ні адна з іх не прынесла фашыстам жаданых вынікаў. Такім чынам, партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным. Дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, аб'яднаных у 213 брыгад, якія налічвалі 370 тыс. чалавек, у падполлі дзейнічала 70 тыс. чалавек. За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў больш як 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў пачалося ўвосень 1943 г., пасля
паспяховага завяршэння Курскай
бітвы. 23 верасня быў вызвалены
першы раённы центр БССР - Камарын.
Асеннезімовае наступленне
Для ажыццяўлення плана аперацыі «Баграціён» прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў. У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк «Нармандыя-Нёман». Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі. Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па напрамках, якія сыходзяцца на Мінск, з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій «Цэнтр». Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944 г., а ўжо назаўтра лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск. Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы «Мінскі кацёл»). Сем дзён «кіпеў» гэты кацёл, а фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. чалавек забіта, 35 тыс. узята ў палон). Партызаны і падпольшчыкі да прыходу савецкіх войскаў самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў; спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. Да канца ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.
2 Выратаванне ад вывазу
і разбурэння акупантамі
Гітлераўцы гвалтоўна вывозілі людзей на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі, расстрэльвалі. Было вывезена 380 тыс.чалавек, вярнулася дамоў каля 120 тыс. На працягу ўсяго перыяду акупацыі фашысты планамерна ажыццяўлялі палітыку генацыду - планамернага знішчэння цэлых груп насельнцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў i г.д. Пры гэтым акупацыйныя ўлады выкарыстоўвалі сістэму мер: заложніцтва, аблавы, турмы, лагеры смерці, карныя аперацыі i інш.[3,103]
У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, больш 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў і утрымлівалі іх за калючым дротам. За гады акупацыі разам з жыхарамі было спалена 628 беларускіх вёсак. Усяго за гады вайны ў рэспубліцы было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.
Дзеля грабяжу i падрыву гаспадарчага патэнцыялу Беларусі існаваў спецыяльны штаб «Ольдэнбург», яю каардынаваў збор прадукцыі. Усе захопленыя матэрыяльныя i людскія рэсурсы аб'яўляліся ўласнасцю рэйха. У Германію вывозілі каштоўнае абсталяванне з прадпрыемстваў, прадукты харчавання, лес, лесаматэрыялы. На Беларусі было высечана больш за 100 тыс. гектараў лесу. У рэйх адправілі 90 % станочнага i тэхнічнага абсталявання, больш за 9 тыс. трактароў, каля 20 тыс. аўтамашын.
Разам з тым акупацыйныя ўлады ў інтарэсах Германіі арганізоўвалі работу часткі прадпрыемстваў прамысловасці, транспарта, гандлю. У першую чаргу наладжвалася дзейнасць прадпрыемстваў, якія працавалі на патрэбы германскага вермахта. На тэрыторыі Беларусі была адноўлена праца некаторых прадпрыемстваў металургічнай, лёгкай i харчовай прамысловасці. Рабочыя i служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Працоўны дзень складаў у сярэднім 12 гадзін.
Насельніцтва гарадоў рабавалі рознымі падаткамі i паборамі. Харчовыя i прамысловыя тавары вывозіліся ў Германію. Немцы аддалі загад аб наладжванні «свабоднага гандлю». Хутка узніклі дробныя гандлёвыя прадпрыемствы. На рынку пераважаў натуральны тавараабмен: прадукты сельскай гаспадаркі абменьваліся на прамысловыя тавары. Цэны на ўсе тавары былі надзвычай высокімі. Акупацыйныя улады катэгарычна забаранілі продаж на рынках буйной рагатай жывёлы, коней. У заняпадзе знаходзілася камунальная гаспадарка гарадоў i сістэма аховы здароўя. Медыцынскую дапамогу аказвалі толькі за высокую плату. Таму ў акупіраваных гарадах была вялікая смяротнасць. Людзей ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў прымушалі працаваць на будоўлі абарончых аб'ектаў, мастоў, дарог. Пры гэтым у кожнай частцы Беларусі аплата працы была розная. У цэлым жа яе памеры не задавальнялі нават элементарныя патрэбы людзей.