Партызанскі і падпольны рух напярэдадні вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2013 в 21:51, контрольная работа

Описание

Восенню 1941 г. на Беларусi адбылося утварэнне першых партызанскiх зон: Акцябрска-Любанская i Клiчаўская. У зонах адкрывалiся i працавалi дзесяткi школ. Толькi ў Акцябрскiм раёне iх было адкрыта 20. У зонах дзейнiчалi гаспадарчыя прадпрыемствы, якiя працавалi на патрэбы партызан i мясцовага насельнiцтва. Насельнiцтва зон актыўна ўдзельнiчала ва ўзброенай барацьбе супраць акупантаў. Жыхары папаўнялi рады партызан, вялi разведку.

Работа состоит из  1 файл

1 ВОВ моя редакция.doc

— 100.00 Кб (Скачать документ)

У сувязі з правядзеннем аграрнай палітыкі акупанты аб'явілі ўсю калгасную маёмасць уласнасцю Германіі. Яны не дапускалі падзелу зямлі, не распускалі праўленні калгасаў, пакінулі ix старшынь i брыгадзіраў. У завяршаючы перыяд акупацыі (чэрвень 1943 - ліпень 1944) фашысты дазволіі перадачу зямлі ва ўласнасць сялян. Аднак з фактычнай рэалізацыяй гэтага плана акупанты не спяшаліся. А тым часам у верасні 1943 г. савецкія войскі пачалі вызваляць першыя раёны Беларусі.

Увесь час акупацыі гітлераўцы бязлітасна грабілі беларускае сялянства. Яны абрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы. У Германію вывезлі больш за 1,6 млн т збожжа, каля 430 тыс. т мукі, значную колькасць сабранай бульбы i гародніны.

Эканамічны прыгнет  суправаджаўся духоўным. Фашысты  знішчалі і вывозілі ў Германію культурную i гістарычную спадчыну беларускага народа. Так, з будынкаў Акадэміі навук i Белдзяржвыдавецтва былі выкінуты як смецце i знішчаны шматлікія каштоўныя рукапісы беларускіх пісьменнікаў i вучоных. Многія рэдкія кнігі (у тым ліку збор старадрукаваных выданняў Ф. Скарыны, першае выданне Статута ВКЛ), карціны знакамітых мастакоў, калекцыі славутых слуцкіх паясоў былі вывезены ў Германію.

На акупіраванай тэрыторыі  дзейнічала сістэма школьнай адукацыі. Вучэбны працэс меў яскравую прагерманскую  накіраванасць i нацыянал-сацыялістычную сутнасць. У кожным класе абавязкова вывешваўся партрэт Гітлера, упрыгожаны з бакоў бела-чырвона-белымі сцягамі. Настаўнік, уваходзячы ў клас, вітаў вучняў узнятай правай рукой з воклічам «Хайль Гітлер» або «Жыве Беларусь». Вучні павінны былі ў такой жа форме адказваць настаўніку. Перад пачаткам урокаў праводзіліся гутаркі пра біяграфію Гітлера i яго паплечнікаў, аб жыцці народа ў «Новай Еўропе», перамогах войск вермахта. На ўроках прыроды вучні засвойвалі такія тэмы, як «Паняцце аб расах», «Характарыстыка рас», «Арыйская раса як вышэйшая культурная i цывілізаваная раса чалавецтва». На ўроках гісторыі вучні абавязваліся засвойваць тэмы «Беларусь i Германія», «Беларусь у будаўніцтве Новай Еуропы», «Жыццё Адольфа Гітлера» i інш. 3 канца 1941/1942 навучальнага года пачаў уводзіцца лацінскі алфавіт. В.Кубэ папярэджваў: «Кожны балъшавіцкі ўплыў, што будзе выходзіць са школы, будзе карацца смерцю».

На тэрыторыі акупіраванай Беларусі выходзілі газеты i часопісы. Вяліся перадачы радыё, дзейшчалі тэатры, кіно. Немцы выдалі загад, каб артысты Мінскага драмтэатра здалі экзамен па беларускай мове, а таксама вывучылі нямецкі гімн, маршы, вершы, прысвечаныя Гітлеру. [3,105-108]

Вораг не змог зламаць  волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захопнікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але і радавыя грамадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і ўступілі ў барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, якім кіраваў В. Корж, партызанскі атрад "Чырвоны Кастрычнік" у Палескай вобласці, які ўзначалілі Т. Бумажкоў і Д. Паўлоўскі. Рабочыя кардоннай фабрыкі у пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М. Шмыроў. Акупанты пачалі лічыць партызан за рэальную сілу. Калі ў першыя месяцы акупацыі немцы прапаноўвалі за злоўленага партызана літр шнапсу і пару пачак махоркі, або 100 рублёў грашыма, то па меры актывізацыі партызанскіх дзеянняў зімой 1941- 1942 гг. гэтая цана вырасла да 5 000 рублёў.

У верасні 1942 г., быў створаны цэнтр кіравання партызанскім рухам  на тэрыторыі рэспублікі - Беларускі  штаб партызанскага руху (БШПР). Яго  ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б  П. Калінін. Савецкая авіяцыя дастаўляла партызанам аўтаматы, вінтоўкі, кулямёты, мінамёты, выбуховыя рэчывы і інш. Для ўмацавання партызанскага руху з савецкага тылу ў Беларусь было накіравана звыш 11 тыс. ваенных спецыялістаў і арганізатараў партызанскай вайны.

Папаўненне партызанскіх фарміраванняў узмацнілася ў сувязі з мабілізацыяй беларускай моладзі на работы ў Германію. Дзесяткі тысяч маладых людзей, каб пазбегнуць гвалтоўнага ўгону ў Германію, ішлі ў партызаны. У лістападзе 1943г., згодна з дадзенымі БШПР, колькасць партызан складала ўжо 122 тыс. чалавек.

На захопленай ворагам  тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая  старонка гэтай барацьбы - Мінскае  падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, I. Кавалёў, У. Амельянюк, I. Матусевіч  і інш. З першых дзён акупацыі горада падпольшчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў.

Шэрагі народных мсціўцаў пасля перамогі Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой значна ўзраслі, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадаў буйныя партызанскія фарміраванні - брыгады і злучэнні. Першая беларуская партызанская брыгада на чале з Бацькам Мінаем (М. Шмыровым) уступіла ў непасрэднае ўзаемадзеянне з войскамі Чырвонай Арміі. Для кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі краіны у маі 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка. Пазней быў арганізаваны Беларускі штаб. Гэта прыдавала барацьбе арганізаваны характар.

Цэнтральным штабам партызанскага  руху была спланавана акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай  дэзарганізацыі ваенных перавозак. Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным. Дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, аб'яднаных у 213 брыгад, якія налічвалі 370 тыс. чалавек, у падполлі дзейнічала 70 тыс. чалавек. Галоўныя ўдары партызаны наносілі па варожых камунікацыях, у асноўным па чыгуначных магістралях. Гэтыя акцыі атрымалі назву "рэйкавая вайна", першы этап якой пачаўся ў час контрнаступлення савецкіх войскаў пад Курскам і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Другі этап ахоплівае час, калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, трэці праводзіўся напярэдадні і ў ходзе вызвалення Беларусі. Ён меў важнае аператыўна-стратэгічнае значэнне, таму што партызаны кантралявалі многія дарогі, грамілі штабы і гарнізоны.

 

Заключэнне

Вялікая Айчынная вайна  і германская акупацыя прынеслі незлічоныя бедствы беларускаму народу. У гады вайны загінула каля 3 млн жыхароў рэспублікі, ці кожны трэці (па СССР страты склалі каля 28 млн чалавек). Разбуранымі і спаленымі былі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл, вёсак, 628 з іх - з жыхарамі. Разбуранымі былі амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, 75% жылога фонду ў гарадах. Толькі прамыя страты БССР склалі 75 млрд рублёў у цэнах 1941 г. Па агульнаму ўзроўню развіцця эканоміка рэспублікі была адкінута да 1928 г., а па некаторых галінах - да 1913 г.

Партызанскі рух не з'яўляецца толькі нацыянальнай беларускай з'явай. Аднак дзейнасць партызанскіх атрадаў і злучэнняў на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны набыла асабліва значныя памеры. У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 444 тыс. партызан і падпольшчыкаў. 374 тыс. чалавек з'яўляліся байцамі 1 255 партызанскіх атрадаў, большасць з якіх былі аб'яднаны ў 213 брыгад. Колькасць беларусаў у партызанскіх атрадах складала 71,1%, рускіх - 19,3%, украінцаў - 3,9% і 5,7% былі прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей.

Аналіз такой гістарычнай  з’явы перыяду Вялікай Айчыннай вайны, як дзейнасць антыфашысцкага падполля на часова акупаванай немцамі  тэрыторыі Беларусі, сведчыць, што  падполле з пачатку і да канца  свайго існавання (а праз яго за гады вайны прайшло звыш 70 тыс. чалавек) было цесна звязана з народнымі масамі, абапіралася на іх пастаянную падтрымку і канкрэтную дапамогу. У яго ўзнікненні і дзейнасці вялікую ролю адыгралі камуністы, што знаходзіліся ў варожым тыле і карысталіся даверам мясцовага насельніцтва. Сведчаннем гэтага з’яўляецца і той факт, што за тры гады варожай акупацыі ў партыю непасрэдна на акупаванай тэрыторыі Беларусі ўступіла звыш 12,5 тыс. патрыётаў. [2,144]

Партызаны і падпольшчыкі Беларусі сваёй дзейнасцю ў гады Другой сусветнай вайны нанеслі нямецкім акупантам значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, дэмаралізавалі дзейнасць варожага тылу, чым істотна паспрыялі поспеху Чырвонай Арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За гераізм і адвагу каля 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.[2]

 

Літаратура

  1. Мірановіч Д.П. Партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны/ Д.П. Мірановіч, А.Л. Осіпкава.- Мн.:,2001 г.
  2. Шымуковiч С.Ф. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс лекцый/ C.Ф. Шымуковіч. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2004. – 230 с.
  3. Новік, Я. К. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс лекцый / Я. К. Новік, Н. Я. Новік. – Мінск, 2006. – С. 185.
  4. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. – Т. 4. Беларусь напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза (1938 – 1945 гг.). – Мінск, 1975.

 


Информация о работе Партызанскі і падпольны рух напярэдадні вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў