Найбольш
паспяховымi былi стасункі Нямцэвiча
з лiтаратурным асяроддзем. У значнай
меры дзякуючы яго намаганням
у лютым 1832 года ў Лондане
была створана Літаратурная асацыяцыя
сяброў Польшчы, філіі якой
былi i ў другiх гарадах – Уорвiку,
Бiрмiнгеме, Абердзіне.
Нямцэвiч
выязджае таксама ў прамысловыя
цэнтры Бiрмiнгем, Манчэстэр, дзе
пад уплывам яго выступленняў
удзельнiкi мітынгаў падпiсваюць
петыцыі да парламента з патрабаваннем
аказаць дапамогу Польшчы. Наведвае
ен таксама Шатландыю i Ірландыю,
дзе збiрае грошы для Таварыства
навуковай дапамогi, адной з мэтаў
якога было даць магчымасць
маладым польскiм эмігрантам атрымаць
адукацыю
Але
Нямцэвiч займаўся не толькi
палiтычнымi справамi. Як сведчыць
яго дзеннік, ен наведвае Брытанскi
музей, дзе вывучае гісторыю
палiтычных i эканамiчных стасункаў
памiж Англiяй і Рэччу Паспалітай,
цікавіцца сучасным навуковым
жыццем, наведвае публiчныя лекцыі
па розных накірунках: медыцыне,
xiмii, фiзiцы, “імкнучыся набрацца
хоць павярхоўных ведаў у навуках,
чаго не дазволілі мне набыць
мае палітычныя вандраваннi”,
хоць i прызнаецца, што не ўсе зразумела
яму, напрыклад, у вучэннi Фарадэя
аб электрычнасцi.
У
1832 годзе Нямцэвіч пераязджае
ў Парыж i актыўна ўключаецца
ў бурлiвае жыцце эмiграцыі. Разам
з Чартарыйскім i Міцкевiчам ен
становіцца членам савета Таварыства
навуковай дапамогі ў Францыi,
садзейнічае адкрыццю ў Парыжы
Польскай бiбліятэкi28.
У
1839 годзе пачынае пісаць раман
аб паўстаннi, але не паспявае
скончыць яго. У мае -
1841 Нямцэвіч
памер і там жа ў Парыжы,
удалечыні ад радзімы, быў пахаваны.
Михаіл
Францішак Карповіч – асветнік,
публіцыст, палітычны дзеяч. Нарадзіўся
4 кастрычніка 1744 г. у Камянцы Брэсцкай
вобласці. Прафесар Кракаўскай і Віленскай
акадэмій. Прапагандаваў ідэі французскіх
асветнікаў і матэрыялістаў. У 1774 быў
дэлегатам правінцыяльнага канвента
ў Варшаве. Яго погляды на духоўнае
і свецкае выхаванне — спроба
дастасаваць вальнадумства да рэлігійнага
аскетызму. 3 1783 прафесар дагматычнай
тэалогіі ў Галоўнай літоўскай школе
ў Вільні. Займаўся таксама прапаведніцкай
дзейнасцю, пісаў вершы з нагоды
розных падзей у жыцці мясцовых магнатаў,
прапагандаваў ідэі французскіх
асветнікаў.
Па
сваіх поглядах быў радыкальным
дэмакратам, прапанаваў адкрыць
касы дапамогі сялянам з мэтай
развіцця іх гаспадаркі. Адзін
з першых на Беларусі выступіў
з крытыкай прыгоннага права.
Змагаўся за ажыццяўленне прынцыпаў
Канстытуцыі 3 мая 1791, якая павінна
была садзейнічаць палітычнаму
і эканамічнаму ўмацаванню Польшчы29.
Прымаў
актыўны ўдзел у паўстанні
1794, якім кіраваў Т. Касцюшка, быў
яго памочнікам і ўваходзіў
у склад Літоўскага паўстанцкага
ўрада. Пасля задушэння паўстання
царскія ўлады выдалі загад
на яго арышт. Пэўны час Карповіч
хаваўся ў Варшаве. Потым паўлегальна
жыў у маентку Гражышкі на
Сузальшчыне, які атрымаў ад
біскупа І. Масальскага. Сабраў
там багатую бібліятэку30.
З
роду Сапегаў у паўстанні удзельнічаў
Казімір Нестар Сапега, сын Яна
Сапегі. У 1767-72 гадах ен вучыўся
ў Рыцарскай школе ў Варшаве,
пазней у ваеннай акадэміі
ў Турыне, у Парыжы, Страсбургу. 3
1772 Казімір Нестар Сапега –
палкоўнік артылерыі войска ВКЛ,
у 1773-93 генерал артылерыі. 3 1778 выбіраўся
паслом на соймы. 3 1778 – член
Пастаяннай Рады. Староста брэсцкі
з 1783. 3 1776 у апазіцыі да караля
Станіслава Аўгуста Панятоўскага,
выступаў супраць яго праекта
вайсковай рэформы. На Чатырохгадовым
сойме 1788-92 абраны маршалкам канфедэрацыі
ВКЛ, прыхільнік рэформ, падтрымаў
Канстытуцыю 3 мая 1791. Выступіў
супраць Таргавіцкай канфедэрацыі.
Удзельнічаў
у падрыхтоўцы паўстання 1794 года.
3 яго пачаткам праводзіў мабілізацыю
ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў
у бітве пад Соламі 25.6.1794, абароне
Вільні 11.8.1794. Пасля ў эміграцыі,
памер у Вене.
Францішак
Сапега нарадзіўся у Варшаве ў 1772
годзе і падлеткам быў залічаны
ў кадэцкі корпус у Пулавах. У
21 год Францішак Сапега атрымлівае
званне генерала артылерыі, -
яго
генеральскі мундзір упрыгожвае
ордэн святога Станіслава.
Як
сведчаць рэляцыі тагачасных
расейскіх сакрэтных службаў,
Францішак удзельнічаў у падрыхтоўцы
паўстання 1794 года. Спадзеючыся на
здольнасці маладога генерала
і на аўтарытэт ягонага прозвішча,
Тадэвуш Касцюшка спачатку запрапанаваў
яму ўзначаліць збройны выступ
на Літве. Але ў выніку патаемнай
дыпламатыі Францішку дасталася
толькі адна дывізія колькасцю
дзве тысячы жаўнераў. 22 мая 1794
года генерал Сапега дакладвае
ў Вільню, што ягонае войска
канцэнтруецца ў Дзярэчыне і
рыхтуецца да баявых дзеянняў.
Пасля
паражэння паўстання расейцы
не зачапілі адстаўнога камандзіра
мяцежнікаў, запатрабаваўшы ад яго
пісьмовага забавязання больш
не ваяваць супраць Расеі. 6 студзеня
1795 года Францішак Сапега перадаў
праз расейскага ваеначальніка
М. Рапніна пакаянны ліст да
Кацярыны ІІ, у якім, ратуючы ад
канфіскацыі свае маенткі, прасіў
імператрыцу дараваць удзел у
паўстанні. Дачакаўшыся найвышэйшай
літасці, Францішак прыязджае
ў Пецярбург, дзе ў Петрапаўлаўскай
крэпасці адбывае пакаранне звязнены
Тадэвуш Касцюшка. Спрабуючы дапамагчы
кіраўніку паўстання і даўняму
сябру, князь сустракаецца з
уплывовымі вяльможамі. Насуперак
просьбам цесця, Станіслава Шчаснага-Патоцкага,
які стала жыў у Пецярбурзе,
на шматлікіх свецкіх раўтах
і балях Францішак Сапега, выкарыстоўваючы
ўсе даступныя яму метады, рыхтуе
глебу для вызвалення Касцюшкі.
Але ягоныя вымогі далі плен
толькі праз два гады.
У
1796 годзе Францішак Сапега, ужо
маючы ў сваім паслужным спісе
тытулы расейскага тайнага саветніка
і маршалка Менскай губерні,
як дэлегат ліцвінскай шляхты
ўдзельнічаў у каранацыі Паўла
І, што адбывалася ў Маскве.
Пасля гэтага цар наведаў фамільны
палац Сапегі ў Дзярэчыне. Францішак
не забыўся замовіць слова
за свайго Галоўнакамандуючага.
Прыехаўшы ў Пецярбург, Павел
І уласнай персонай наведаўся
ў Петрапаўлаўскую цытадэль і,
не выходзячы з падзямелля, падпісаў
указ аб вызваленні Касцюшкі31.
Пасля
чыннага ўдзелу ў нацыянальна-вызваленчым
паўстанні і нараджэння сына
Францішак Сапега свой абавязак
перад Айчынай палічыў выкананым.
Ен пачынае падарожнічаць па
еўрапейскіх сталіцах, дзе з галавой
акунаецца ў вяселае багемнае
жыцце.
^ -
3. Помнікі
паўстання
Фальварак
Мерачоўшчына размяшчаўся на
ўскрайку Косава (цялер Івацэвіцкі
раен), вядомы з XVI ст., уваходзіў
у комплекс косаўскіх маенткаў.
Старадаўнія крыніцы сведчаць, што
ў 1494 г. вялікі князь Аляксандр
Ягелончык падарыў Косава маршалку
Яну Літавору Храптовічу, а ў
1510 г. кароль Жыгімонт I Стары пацвердзіў
дараванне. 3 гэтага часу Косава
зрабілася прыватнаўласніцкім мястэчкам.
Пасля Храптовічаў Косаўскім
маенткам валодалі князі Сангушкі,
потым ен (разам з фальваркам
Мерачоўшчына) перайшоў да брэсцкага
ваяводы Андрэя Ляшчынскага. (Пэўны
час фальварак арандаваў драгічынскі
староста Мікалай Кішка).
У
1611 г. Косава ад Ляшчынскіх
перайшло да канцлера ВКЛ Льва
Сапегі, які ў 1626 г. пабудаваў
у ім драўляны касцел і раскошны
палац (у час Паўночнай вайны
цалкам разбураны).
3 першай
паловы XVIII ст. землі фальварка Мерачоўшчына
трымаў у закладзе бацька Т.
Касцюшкі - Людвік Касцюшка, мечнік
Брэсцкага ваяводства, палкоўнік
польнай булавы войска ВКЛ.
На той час уладальнікам Косаўскага
Ключа быў Ян Юзаф Сапега, які
ў 1756 г. яшчэ раз пацвердзіў
правы Л. Касцюшкі на Мерачоўшчыну32.
Дакладна
не вядома, ці сядзібны дом
у Мерачоўшчыне быў пабудаваны
Л. Касцюшкам, ці ен быў узведзены
раней і здадзены Сапегамі
ў заклад разам з фальваркам.
Як лічаць некаторыя гісторыкі,
у гэтым доме нарадзіўся Тадэвуш
Касцюшка.
Паводле
даследаванняў М.Балінскага і
Т.Ліпінскага, пасля падаўлення паўстання
1794 г. Косаўскія маенткі былі
канфіскаваны ў Чартарыйскіх
ці Замойскіх і перададзены
імператрыцай Кацярынай II расійскай
арыстакратыі, у прыватнасці генералу
расійскай арміі Туталміну. Верагодна,
ад генерала альбо ад яго
спадкаемцаў Войцех Пуслоўскі
ў 1821 г. адкупіў Косаўскі ключ
.
У
момант набыцця Войцехам Пуслоўскім
Когаўскіх маенткаў былы сядзібны
дом Касцюшкі знаходзіўся ў
вельмі занядбаным стане, але,
дзякуючы дабрачыннасці, патрыятычным
пачуццям і павазе да асобы
Тадэвуша Касцюшкі, сын Войцеха
Вандалін Пуслоўскі распачаў
аднаўленне сядзібы. Рэстаўрацыя
была закончана ў 1857 г. па
праекце і пад кіраўніцтвам
архітэктара Міхаіла Астрамецкага,
выхаванца Варшаўскай рэальнай
гімназіі, затым выпускніка Гаспадарчага
інстытута.
Менавіта
пасля рэстаўрацыі дома Касцюшкі,
праз 26 гадоў пасля Міхаіла Кулешы,
на Мерачоўшчыне ў 1871 г. пабываў
Напалеон Орда і пакінуў нам
у спадчыну малюнак -
адноўленай
сядзібы на фоне ўзведзенага
прадстаўнічага Косаўскага палаца.
У
гады 2-й сусветнай вайны дом
Касцюшкі быў знішчаны. Сядзіба
мае мемарыяльнае значэнне. Пасля
вайны рабіліся захады па яе
рэканструкцыі. У 1980-1990-я гады
архітэктарамі дзяржаўнага прадпрыемства
“Брэстрэстаўрацыяпраект” выкананы
генеральны план рэканструкцыі
дома і аднаўлення Косаўскага
палацава-паркавага ансамбля. У 1999
г. каля падмуркаў колішняй
сядзібы Тадэвуша Касцюшкі удзячнымі
нашчадкамі пастаўлены памятны
знак славутаму змагару за
волю і дэмакратыю.
У
чэрвені – ліпені 2003 г. пад
кіраўніцтвам беларускага археолага
В.Е. Собаля праведзены археалагічныя
раскопкі сядзібнага дома. Даследавана
каля 200 м3 культурнага слою.
У
лістападзе 2003 года былі распачаты
будаўнічыя работы, а 23 верасня
2004 года дом быў урачыста адкрыты.
Паступова музей Касцюшкі ў
Мерачоўшчыне папаўняецца цікавымі
рэчамі, падарункамі, кнігамі. Амерыканскае
пасольства падаравала бронзавы
барэльеф Касцюшкі (мастак А.Шатэрнік).
Польскай фундацыяй Касцюшкі
і музеем у Мацяевіцах былі
перададзены гарматныя ядры і
карцечыны, знойдзеныя падчас
археалагічных даследаванняў на
мацяевіцкім полі бітвы.
У
Мерачоўшчынскім музеі паступова
фарміруюцца гасцінны і мемарыяльны
пакоі, рабочы кабінет, спальня,
дзе, згодна падання, якое існуе
з XIX ст., нарадзіўся Т. Касцюшка,
дзіцячы пакой, кухня, падсобныя
пакоі, выкананыя ў старасвецкім
стылі.
Рашэннем
аблвыканкама ад 22 снежня 2004 г., якое
падпісаў старшыня Брэсцкага
абласнога выіканаўчага камітэта
Канстанцін Сумар, да 2010 г. прадугледжана
правесці першы этап рэстаўрацыі
Косаўскага палаца, які павінен
стаць гасцінічна-турыстычным комплексам.
^ Малыя
Сяхновічы
У
XVI — XIX ст. Сяхновічы — сямейнае
гняздо і аснова зямельнай
спадчыны Касцюшкаў герба "Рох-ІІІ".
У якасці вялікакняжацкага ўладання
Сяхновічы ўтвораны прыблізна
ў сярэдзіне XV ст., нададзена ва
ўласнасць Т. X. Каранеўскаму. Паміж
1503 і 1506 гг. Сяхновічы вярнуліся
ў валоданне літоўска-польскага
гаспадара, уваходзілі ў Камянецкі
павет Трокскага ваяводства. 25.04.1509
г. прывілеем Жыгімонта I Сяхновічы
падараваныя за верную службу Касцюшку
Федаравічу. Першапачатковы надзел ахопліваў
каля 5 км2. З 1520 г. — у межах Падляшскага,
а ў 1566—1795 гг. — Берасцейскага ваяводстваў.
У сярэдзіне XVI ст. у Касцюшкаўскую спадчыну
ўваходзілі 4 маенткі і 5 весак. 26.11.1561 г.
адбыўся першы значны яе падзел між сынамі
Касцюшкі Іванам і Федарам. Па перапісах
шляхецкага войска, у 1528, 1565 і 1567 гг. Касцюшкі
выпраўлялі з Сяхновічаў узброеных вершнікаў.
Сяхновічы
Малыя утварылася ў XVI ст. Да
пачатку XIX ст. перадавалася ва
ўласнасць -
малодшай
лініі Касцюшкаў (так званыя
Касцюшкі ў Федаравічы). Малыя
Сяхновічы канчаткова адасобіліся
ад Вялікіх у 1-й чвэрці XVII ст.
пасля падзелу маентка Сяхновічы.
Фактычна першым паўнаўласным
кіраўніком з’яўляўся Я. Р.
Касцюшка. Пры ім каля 1620 г. заснавана
капліца, дзе амаль 150 гадоў
хавалі ягоных нашчадкаў. Пасля
смерці Яна спадчынным маенткам
непрацяглы тэрмін валодаў ягоны
старэйшы сын Стэфан (да 1652 г.), які
прадаў Сяхновічы М. Целяціцкаму
і выправіўся ў войска. У ліпені
1656 г. маентак вярнуўся Касцюшкам.
Яго спадчыннікамі былі Аляксандр
Ян, Амброжы Казімір, Людвік і
Фаўстын Бенядзікт Касцюшкі, удава
Л. Т. Касцюшкі Тэкля з Ратомскіх
Касцюшкава. Пасля яе скону ў
нядбалых руках старэйшага сына
Юзафа Сяхновічы заняпалі. З 1775
г. маентак перайшоў у заклад
да сястры Юзафа Ганны і
яе мужа Пятра Эсткі.
Напрыканцы
XVIII ст. у Малых Сяхновічах адбыўся
вялікі пажар, які знішчыў сядзібу
і капліцу з дамавінамі Касцюшкаў.
З 1814 г. маентак адышоў да
Кацярыны Ляхоўскай, удавы Ф.
П. Эсткі, у ім налічвалася
18 двароў, дзе жылі 93 селяніны. Апошняя
ўласніца Сяхновічаў Стэфанія
Булгак па жаночай лініі была
роднасная Эсткам. У Малых Сяхновічах
ў дзяцінстве, а потым яшчэ
пасля вяртання з Амерыкі пэўны
час бавіў Тадэвуш Касцюшка. Сярод
мясцовых жыхароў і цяпер яшчэ
існуюць паданні пра алею, якую
быццам пасадзіў сам генерал.
Перад
будынкам Сяхновіцкай школы ў
1988 г. пастаўлены помнік Касцюшку
(выраблены ў 1930-я гг. А. Відацкай),
у самой школе працуе куток,
прысвечаны знакамітаму суайчынніку.
У 1897 г. веска складалася з
21 двара, 146 жыхароў. У жніўні 1915 г.
была цалкам спалена адступаючымі
расейскімі войскамі. У 1970 г. у
Малых Сяхновічах жылі 189 чалавек,
у 1998 г. - 45 двароў, 75 жыхароў. Захаваліся
рэшткі старажытнага парку33.