Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Ноября 2011 в 16:54, реферат
Эканамічныя цяжкасці, скарачэнне тэрыторыі i войска, рабаванне гараджан i сялян — усе гэта выклікала рэзкі пратэст шырокіх колаў грамадства: гарадскіх нізоў, буржуазных пластоў, сярэдняй, дробнай i беззямельнай шляхты (яна служыла ў войску ці ў шляхецкіх маёнтках), сялянства, святарства, шырокіх колаў афіцэрства. Яны былі настроены рашуча: з патрыятычных пазіцый выступалі за ліквідацыю рэжыму інтэрвентаў i ix прыслужнікаў, за аднаўленне сапраўднай незалежнасці i суверэнітэту, за вяртанне захопленых Расіяй, Прусіяй i Аўстрыяй тэрыторый i за далейшае правядзенне рэформ, якія пачыналіся раней. Падзеі тых няпростых часоў пакінулі значны след ў беларускай і польскай культурах і фальклоры абодвух народаў.
Мэты работы: вызначыць ролю Тадэвуша Касцюшкі ў паўстанні; скласці ўяўленне пра гістарычнае значэнне паўстання; адзначыць важныя падзеі паўстання.
Уводзіны………………………………………………………………………………2
Перадумовы паўстання………………………………………………………..….3
Падрыхтоўка паўстання…………………………………………………………..4
Пачатак узброенай барацьбы……………………………………………………..5
Баявыя дзеянні…………………………………………………...………………..8
Паражэнне паўстання. Трэці падзел рэчы паспалітай………………………14
Заключэнне………………………………………………………………………..…16
Дадатак…………………………………………………………...………………….17
Спіс скарыстанай літаратуры……………………………………...……………….18
17 верасня непадалёк ад Кобрына, пад вёскаю Крупчыцы, з раніцы і да трэцяй гадзіны дня доўжылася найбуйнейшая бітва з часоў паўстання 1794 года ў Беларусі. З абодвух бакоў у ёй удзельнічалі блізу 20 тысяч чалавек. Сярод іх былі і амаль дзве тысячы беларускіх сялян-касінераў, набраных Серакоўскім пад Берасцем, Кобрынам, Пружанамі, Слонімам і Бярозай. З інфармацыі «шматлікіх шпегаў», пераважна мясцовых габрэяў, Сувораву былі добра вядомыя бакавыя шляхі і падыходы да асноўнай пазіцыі паўстанцаў перад крупчыцкім кляштарам кармелітаў. Флангавым манеўрам, перайшоўшы рэчку Трасцяніцу, аддзелы Суворава змаглі выйсці ў тыл паўстанцам, захапіць панавальнае над іх пазіцыяй узвышша. Гэта і вызначыла зыход бою. Каб не падставіць свае асноўныя сілы пад знішчальны агонь варожай артылерыі, Серакоўскі аддаў загад адысці. Нават Сувораў вымушаны быў адзначыць мужнасць паўстанцаў: «...атакаваны непрыяцель змагаўся моцна болей за пяць гадзін». Параненымі, забітымі, прапаўшымі без вестак паўстанцы страцілі блізу дзвюх тысяч чалавек. Большасць палеглых складалі маласпрактыкаваныя ў вайсковых справах касінеры(Дадатак 5). Частка іх, ужо пасля бою, была пасечаная азвярэлымі казакамі ў сценах крупчыцкага кляштара, сярод якіх уцалелыя паўстанцы шукалі сабе паратунку.
Адвёўшы асноўную частку сваіх сілаў пад Берасце, Серакоўскі разлічваў на іх перагрупоўку, падыход абяцаных падмацаванняў з Польшчы, каб ізноў прыняць бой, засланіць Сувораву шлях на Варшаву. Ён меркаваў, што пасля такой цяжкай бітвы пад Крупчыцамі будзе мець хаця б пару дзён у запасе. Але ўжо праз дзень, 19 верасня, зноў жа нечаканым абыходным манеўрам цераз Мухавец Сувораў на світанні ўдарыў па пазіцыях Серакоўскага пад Берасцем каля Цярэспаля. Гэты нечаканы напад стаўся прычынай да поўнага разгрому корпуса Серакоўскага, ад якога ацалела толькі 700 чалавек. 2645 паўстанцаў былі забітыя і параненыя або трапілі ў палон.
Цяпер
наперадзе ў Суворава заставалася
Варшава. У тыле былі толькі невялікія
часткі разбітага корпуса
5. ПАРАЖЭННЕ ПАЎСТАННЯ. ТРЭЦІ ПАДЗЕЛ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
Пасля
гэтых падзеяў у Беларусі пад
кантролем паўстанцаў заставалася
толькі Горадня з часткай
Ваенная
і палітычная сітуацыя складвалася
не на карысць паўстання і ў
Польшчы. Яшчэ на пачатку чэрвеня
аб'яднаныя расійска-прускія
Неўзабаве становішча паўстанцаў значна пагоршылася, бо Аўстрыя пашырыла тэрыторыю сваёй акупацыі, тым самым наносячы ўдар з поўдня. Усё ж Касцюшка не падаў духам і спрабаваў адбівацца на ўсе бакі. Хоць рабіць гэта было ўсё цяжэй і цяжэй: звужалася тэрыторыя паўстання, паўстанцы цярпелі паразы, зняверваліся ў выніках барацьбы, сілы іх былі на зыходзе. Пасля перамогаў Суворава пад Крупчыцамі і Берасцем корпус Ферзена пачаў наступ з паўднёвага захаду. Супраць яго Касцюшка выставіў сваю дывізію, папоўніўшы яе апошнімі рэзервамі з-пад Варшавы. На дапамогу павінна была падысці яшчэ дывізія пад камандаваннем генерала Панінскага, але ён загаду Касцюшкі не выканаў і да месца бітвы гэтая дывізія не паспела. 10 кастрычніка блізу 15 тысяч паўстанцаў на чале з Тадэвушам Касцюшкам занялі пазіцыі каля Мацяёвіцаў. На світанні іх атакаваў колькасна большы корпус генерала Ферзена. Да першай гадзіны дня ішла зацятая бітва. Скончылася яна на карысць расійцаў. Тысячы паўстанцаў загінулі. Цяжка паранены трапіў у палон сам Касцюшка. Страты супрацьлеглага боку таксама былі значныя – больш за 1300 чалавек забітых і параненых.
Непрытомны Касцюшка (атрымаў шабельны ўдар у галаву, некалькі ранаў ад казацкіх пікаў) быў абрабаваны і цудам застаўся жывы, бо расійцы пазналі, з кім маюць справу.
На наступны ж дзень, 11 кастрычніка, Касцюшка пад імем «шляхціча Шыманскага» пад строгай і пільнай аховай быў накіраваны ў Санкт-Пецярбург (праз Кіеў, Чарнігаў, Магілеў, Шклоў, Віцебск і Ноўгарад). Той факт, што Касцюшка апынуўся ў палоне, адмоўна паўплываў на ход паўстання.
Начальнікам
узброеных сілаў 12 кастрычніка 1794 года
Найвышэйшая Рада прызначыла замест
Касцюшкі яго земляка Тамаша Ваўжэцкага,
аднак ні аўтарытэт, ні вайсковыя здольнасці
не давалі яму магчымасці параўнацца з
Касцюшкам. 4 лістапада войскі пад камандаваннем
Суворава авалодалі ўмацаваным прадмесцем
Варшавы Прагай. (Штурм Прагі Суворавым
увайшоў у гісторыю як «пражская разня».
Там загінулі тысячы мірных жыхароў, у
тым ліку жанчыны, старыя, дзеці, блізу
10 тысяч паўстанцаў, 4 тысячы ўзброеных
варшавян-добраахвотнікаў; больш за 2 тысячы
патанулі ў Вісле. Бітва за Прагу была
надзвычай жорсткая. Сярод яе абаронцаў
было і больш за 5 тысяч беларусаў, якіх
Касцюшка паклікаў бараніць апошнюю цытадэль
паўстання. На барыкадах Прагі загінуў
легендарны Якуб Ясінскі.) Толькі пасля
гэтага было прынятае рашэнне аб капітуляцыі
Варшавы.
Гэта цікава:
Менавіта
за жорсткае задушэнне
паўстання А.Сувораў
атрымаў ад Кацярыны
II званне фельдмаршала,
а таксама больш за 13 000
прыгонных сялян Кобрынскага
павета. Усяго ж расійскім
вайскоўцам i грамадзянскім
чыноўнікам было раздадзена
больш за 80 тыс. прыгонных
сялян Беларусі.
Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, Прусіі і Расіі захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў 1795 г. падзяліць яе паміж сабой. Па гэтаму падзелу да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, Летува, Курляндыя і частка Заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу. Пасля далучэння да Расіі тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вільні, Гародні і Коўні. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Трокскі, гарадзенскай – Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасцейскі (а таксама некалькі валасцей), ковенскай – Вілкамірскі, Упіцкі і Самагіція. У Гародні засноўвалася вярхоўнае праўленне генерал-губернатара для ўсіх трох частак. Вярхоўнае праўлепне складалася з чатырох аддзяленняў: казённага, крымінальнага, грамадзянскага і эканамічнага.
У
тым жа 1795 г. былі ўнесены змяненні
ў адміністрацыйна-
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Ці была параза паўстання 1794 года непазбежная? Вядома, шанцаў на перамогу было няшмат. Паўстаннем не былі ахопленыя шырокія масы сялянства, слабой была буржуазія, а кансерватыўныя колы шляхты ў кіраўніцтве паўстаннем якраз і імкнуліся да таго, каб не дапусціць шырокага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часам і адкрытая здрада падрывалі сілы паўстання.
Пачынаючы паўстанне, Т. Касцюшка ды іншыя кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрыя, Прусія і Расія не здолеюць накіраваць значныя сілы супраць паўстання з прычыны ўцягнення іх у барацьбу з Турэччынай і Францыяй. Аднак Прусія і Аўстрыя аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэнтравалі значныя сілы супраць Рэчы Паспалітай, што не дало магчымасці вызвольнаму руху спалучыцца з сацыяльнымі пераменамі, здольнымі змяніць аджылыя парадкі.
Хаця паўстанне і пацярпела паразу, аднак яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае. Ідэі вызвольнага дэмакратычнага руху не загінулі, шырока распаўсюдзіліся ў Аўстрыі, Прусіі, Расіі ды іншых еўрапейскіх краінах. І гісторыкі, і тагачасныя палітычныя дзеячы адзначалі выратавальную ролю паўстання 1794 года для лёсу Французскай рэвалюцыі. Занепакоенасць дзяржаваў антыфранцузскай кааліцыі – Аўстрыі, Прусіі і Расіі – падзеямі ў Рэчы Паспалітай, адцягненне на задушэнне паўстання значных вайсковых сілаў дазволілі рэвалюцыйнай Францыі настолькі ўзмацніцца, што яна акрыяла і пачала перамагаць.
Прычыны паразы паўстання і заняпаду Рэчы Паспалітай крыюцца як ва ўнутраных, так і ў знешніх фактарах, найважнейшымі з якіх былі эканамічная адсталасць і захаванне прыгоннага ладу, а таксама адсутнасць добра арганізаваных органаў улады, здрада часткі магнатаў і засілле не здольных на кампрамісы вярхоў каталіцкага духавенства, а разам з тым і апалячванне беларусаў і ўкраінцаў. Да знешніх фактараў належыць імкненне суседніх дзяржаваў знішчыць прагрэсіўны рух у Рэчы Паспалітай і, скарыстаўшыся з яе эканамічнай, палітычнай і вайсковай слабасці, анексаваць яе тэрыторыю.
Нягледзячы
на тое, што гвалтоўная ліквідацыя Рэчы
Паспалітай была безумоўным парушэннем
ycix міжнародных правоў, еўрапейскія краіны,
за-нятыя вайной з рэвалюцыйнай Францыяй,
абыякава паставіліся да гэтага факта.
ДАДАТАК
.
Спіс скарыстанай літаратуры:
1. Гісторыя Беларусі: у 6 т. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII -
XVIII стст.) / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2004. – 344 с.
2. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2-х ч. Ч. 1. / рэдкал.: М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш.; Г. В. Штыхаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 1994. – 527 с.
3. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я. А. Юхо. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 270 с.
4. [Электронный
ресурс], режим доступа: http://be.wikipedia.org/wiki/
5. [Электронный
ресурс], режим доступа: http://be.wikipedia.org/wiki/
Информация о работе Паўстанне 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі