Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2013 в 18:17, лекция
Прарадзімай старажытнага чалавека з’яўляецца Афрыка, дзе археолагамі знойдзены сляды людзей, якія жылі прыблізна 3-3,5 млн. г.н. Адсюль ён паступова распаўсюдзіўся па ўсім зямным шары, а каля 1 млн. г.н. прыйшоў на поўдзень Усходняй Еўропы. Апошняе зледзяненне, якое пачалося прыкладна 100 тыс. г.т.н., прыхапіла толькі паўночныя раёны Беларусі: Віцебскую, паўночную частку Мінскай і паўночны-захад Гродзенскай вобласці.
Тэма 2 “Старажытнае грамадства. Беларусь у раннім сярэднявякоўі.”
Пытанне 1: “Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў”.
Змест праграмы:
Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі. Першыя стаянкі людзей. Умовы жыцця і прылады працы. Уплыў клімату. Заняткі старажытных людзей. Асаблівасці вырабу прылад працы ў каменным веку. Асноўныя археалагічныя культуры. Пераход ад збіральніцтва да вытворчай гаспадаркі. Зараджэнне і развіццё жывёлагадоўлі і земляробства. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў. Эвалюцыя шлюбна-сямейных адносін і грамадзянскага ладу. Распад родавай абшчыны і станаўленне суседскай. Узнікненне маёмаснай няроўнасці сярод людзей.
Лекцыя:
Прарадзімай старажытнага чалавека з’яўляецца Афрыка, дзе археолагамі знойдзены сляды людзей, якія жылі прыблізна 3-3,5 млн. г.н. Адсюль ён паступова распаўсюдзіўся па ўсім зямным шары, а каля 1 млн. г.н. прыйшоў на поўдзень Усходняй Еўропы. Апошняе зледзяненне, якое пачалося прыкладна 100 тыс. г.т.н., прыхапіла толькі паўночныя раёны Беларусі: Віцебскую, паўночную частку Мінскай і паўночны-захад Гродзенскай вобласці. Далей ішла прыледніковая пустэльня, а на поўдні краіны прасціралася тундра і халодны лесастэп з чэзлай расліннясцю і адпаведным жывёльным светам. Характэрнымі для прыледніковай фаўны былі маманты і шарсцістыя насарогі – асноўны аб’ект палявання палеалітычных жыхароў. Некаторыя гісторыкі лічаць, што ў гэты час (каля 100 тыс.г.т.н. – сярэдні палеаліт) на поўдні Беларусі з’яўляюцца першабытныя людзі – неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі крамянёвых вырабаў. Так лічыць археолаг Палікарповіч К.М., які ў 1926 г. знайшоў дзве палеалітычныя стаянкі чалавека – ля в. Бердыж (Чачэрскі раён Гомельскай вобласці) і Юравічы (недалёка ад Мазыра). Крамянёвыя прылады працы са стаянак датуюцца 100 – 40 тыс. г.т.н.
Аднак, у 60-90 г. ХХ ст. археолагі У.М. Будько і А.Г. Калечыц пераглядзелі матэрыялы, знойдзеныя Палікарповічам К.М. і не пагадзіліся з вывадамі. Яны прыйшлі да высновы, што прылады можна датаваць верхнім палеалітам: на стаянцы Юравічы (26 тыс.г.т.н.) і на стаянцы Бердыж (23 – 15 тыс. г.т.н.). Таму яны лічаць, што першыя людзі на тэрыторыі Беларусі з’явіліся не раней за 26 тыс.г.т.н. Насельніцтва ў палеаліце не было шматлікім. На кожнай стаяцы жыло прыкладна па 25 чалавек. Умовы і лад жыцця першабытных людзей былі цяжкімі. На поўначы Беларусі стаяў ледавік. Клімат быў халодны, расліннасць – бедная, характэрная для арктычнай тундры. Першабытны чалавек навучыўся здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, паляваць на жывёл, займаўся збіральніцтвам. Раскопкі стаянак Бердыж і Юравічы паказалі, што ўжо тады існавала раннерадавая абшчына. Ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне ежы паміж членамі абшчыны. У склад роду ўваходзілі ўсе сваякі па маці – род называўся мацярынскім.
Прыкладна 16 тыс.г.т.н. адбылося моцнае
пахаладанне і чалавек на доўгі
час пакінуў тэрыторыю
Засяленне тэрыторыі Беларусі ў мезаліце адбывалася з розных напрамкаў: з паўднёвага ўсходу, з поўдны, паўднёвага-захаду. У этнічных адносінах групы насельніцтва, якія прыйшлі на тэрыторыю Беларусі былі рознымі, вызначыць іх дакладную прыналежнасць немагчыма. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак, колькасць насельніцтва прыкладна – 4,5 – 6 тыс. чалавек. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэменю, косці, альбо дрэва. Характэрнай была родавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Супляменнікі мелі падобныя прыёмы апрацоўкі матэрыялаў, формы прылад, тыпы пабудоў, адзенне, звычаі, таму археолагі вылучаюць некалькі археалагічных культур.
Археалагічная культура – гістарычная агульнасць археалагічных помнікаў, якія існавалі на акрэсленай тэрыторыі ў адзін час і аднастайны па сваёй матэрыяльнай культуры, але істотна адрозніваюцца ад адначасовых помнікаў суседніх абласцей. У мезаліце археалагічную культуру вызначаюць па наборы вытворчага інвентару (крамянёвыя прылады працы).
У мезаліце ў далінах буйных рэк з’явілася першае аўтэхтоннае (сталае) насельніцтва. Парушалася ізаляванасць плямен. З’явіліся больш складаныя прылады працы: крамянёвыя пласціны, сякера, цёслы, разцы, скрабкі, скоблі. Памочнікам чалавека стаў сабака. У гаспадарцы значную ролю адыгрывала рыбалоўства.
Каменны век завяршыўся эпохай неаліту (новы каменны век – 4-3 тыс. г. да н.э.). Клімат стаў цяплейшым, багатым быў жывёльны свет, паляпшэнне ўмоў харчавання прывяло да росту насельніцтва. Але, па-ранейшаму, асноўнай крыніцай здабычы прадуктаў было збіральніцтва, паляванне і рыбная лоўля. У эпоху неаліту з’явіўся гліняны посуд, пераважна вастрадонны. Па тыпах посуду археолагі вызначаюць наступныя археалагічныя культуры ў неаліце:
У гэты час з’явіліся прадзенне, ткацтва. Удасканалелася апрацоўка дрэва. Удасканалеліся прылады працы: цесла,долаты, сякеры. З эпохі неаліту да нас дайшлі некаторыя мастацкія вырабы: галава качкі з косці, драўляная галава чалавека, выява гадзюкі з косці. Вызначыць этнічную прыналежнасць насельніцтва Беларусі ў палеаліце, мезаліце і неаліце немагчыма. Мовы невядомы. Але даследчыкі па дадзеных гідраніміі мяркуюць, што ў ІІІ тыс. да н.э. ў Падзвінні і Падняпроўі жыло фіна-угорскае насельніцтва, а ў Папрыпяцці – індаеўрапейскае. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – “нелітычная рэвалюцыя”.
На тэрыторыі Беларусі ў самастойныя археалагіяныя культуры вылучаны:
Грэнская, свідэрская, сожская, яніславіцкая культуры (мезаліт); верхнедняпроўская, днепра-данецкая, нарвенская, нёманская, культура грабенчата-ямкавай керамікі (неаліт); паўночнабеларуская, прыбалтыйская, сосніцкая, сярэднедняпроўская, тшцінецкая, культура шнуравой керамікі Палесся (бронзавы век); банцараўская, днепра-дзвінская, зарубінецкая, мілаградская, паморская, культура штрыхаванай керамікі (жалезны век).
У сярэдзіне мезаліта на землі Беларусі
перасяяляецца новае
Рухомае жыццё насельніцтва адлюстравалася ў характары першабытнага мастацтва. Касцяныя вырабы гравіруюцца дынамічнымі, наструненнымі выявамі мужчын-паляўнічых і звяроў, пакрываюцца ломанымі, трывожнымі лініямі арнаментаў, мастацкі стыль набывае больш размераны і спакойны характар. У 4-м тыс. да н.э. пачынаецца заключны этап каменнага веку – неаліт. У гэты час, пераважна з нашчадкаў познемезалітычнага насельніцтва, пачынаючынаюць фарміравацца супольнасці новакаменнага веку са сваёй адметнай матэрыяльнай і духоўнай культурай.
Жыхары Беларусі навучыліся ляпіць гліняны посуд, які прызначаўся для гатавання ежы і захоўвання яе запасаў. У кан. эпохі ўжо вырабляліся каменныя прылады працы. Але галоўнае, у краі пачалі распаўсюджвацца прынцыпова новыя формы гаспадарання – земляробства і жывёлагадоўлі. Яны значна папаўнялі запасы харчавання чалавека, рабілі яго больш незалежным ад прыроды.
Усё гэта вяло да павялічэння колькасці жыхароў, а часам, і да перанаселенасці і міграцыі у пошуках урадлівых глеб.
Патрэба ў вялікай колькасці прылад працы прымусіла здабываць крэмень. Здабываючыя шахты знойдзены ля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна на ўзбярэжжы р. Рось.
Захад Беларусі засялялі плямёны нёманскай культуры, усходняе Палессе – дняпроўска-данецкай, Магілёўшчыну і поўнач Гомельшчыны – верхнедняпроўскай культуры. У Паазер’і панавала нарвеньская культура.
У 3-м тыс. да н.э. у размеранным гістарычным працэсе на тэрыторыі Беларусі наступілі радыкальныя змены. На ўзбярэжжы азёр і рэк нашай поўначы з-пад далёкай фінскай затокі прасочваююцца групы насельніцтва з кругладонным тоўстасценным посудам, які лічаць далёкімі продкамі сённяшніх эстонцаў. Праўда, находкі былі нешматлікімі. У той жа час на захад Беларусі пранікае насельніцтва цэнтральна-еўрапейскіх культур, якое валодае развітымі формамі земляробства і жывёлагадоўлі. З іх з’яўленнем распачынаецца мясцовая горназдабываючая справа. Уплыў прышлага люду быў адчувальны і спыніўся да далейшага развіцця познеалітычнага насельніцтва берагоў Нёмана і Верхняй Прыпяці. У неаліце паселішчы былі большыя і шматлюднейшыя. Жытлы былі наземныя.
Праяўляецца нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў. На поўдні раней з’явілася вытворчая гаспадарка, шліфаванне прылад працы і трохкутнікавыя наканечнікі стрэл. Тут шырока апрацоўваліся рог і косць, з якіх выраблялі наканечнікі стрэл, гарпуны, кручкі, а таксама ўпрыгожанні.
Рэлігійныя вераванні вызначалі залежнасць чалавека ад ляснога і воднага асяроддзя. Развіты былі культы звяроў і птушак. Пра гэта сведчаць знаходкі касцяных чарапах, ласёў, змей. Асабліва распаўсюджаны выявы качак. Існавала вера ў татэмы і культ продкаў.
Продкі трансфармаваліся ў духаў-ахоўнікаў, а затым, у боствы. Іх скульптурныя выявы выразалісяя з дрэва і косці. Цікава, што ўсе выявы – мужчын. Гэта гаворыць аб адметнай ролі мужчыны-здабытчыка.
Большасць неалітычных плямён практыкавала пахаванні, якія не пакідаюць слядоў магіл. Позненеалтычнае ж, прышлае насельніцтва з-пад Віслы, як сведчаць адкрыцці на Гродзеншчыне, памерлых хавалі ў ямах, нярэдка, абставіўшы каменнымі плітамі. У такія дамавіны нябожчыкам клалі упрыгожванні, посуд, забітых жывёл, людзей.
Знаходкі арнаментаваных вырабаў і зубоў звяроў сведчаць, што шэрагу прадметаў надаваўся маічны сэнс. На абломках неалітычнага гаршчка ў Юравічах Калінкавіцкага раёна выгравіраваны выявы качкі і героя, як раўнапраўных дзеючых асоб, магчыма, нейкага міфа.
У пач. 2-га тыс. да н.э. на Беларусі з’явіліся першыя металічныя рэчы. Спачатку медныя, а потым – бронзавыя. Яны былі прывазныя, бо сваёй сыравіны не было. Пераважную большасць прылад працы па-ранейшаму выраблялі з крэмня. Новым спосабам апрацоўкі крамянёвых прылад працы стала струменчатая рэтуш, ад чаго колючыя краі рабіліся асабліва вострымі. Распаўсюдзіліся прыёмы шліфавання і свідравання. Амаль на кожным паселішчы можна было знайсці сякеры-кліны, сякеры і матыкі са свідраваннямі і булавы. Свідравальны станок стаў другім пасля лука механізмам, які вынайшаў чалавек.
Характэрнай рысай бронзавага
веку на Беларусі было распаўсюджанне
пласкадоннага глінянага
Новая эпоха азнаменавана значнымі дасягненнямі ў гаспадарцы. Земляробства і жывёлагадоўля, першабытная металургія, крэмнездабыча спрыялі зараджэнню маёмаснай няроўнасці, вылучалі мужчыну перад жанчанай у жыцці роду і племені.
Ужо ў раннебронзавых пахаваннях сустракаюцца багатыя пахаванні мужчын з вялікай колькасцюю рэчаў.
Яны маглі быць старэйшынамі
роду. Гэта дае падставу меркаваць
аб існаванні сталага
Назапашанне багаццяў, спрыяла міжплемянным сутычкам, якія маглі перарастаць у у зацятыя і працяглыя войны. Стваралася зброя, прызначаная не на звера, а на чалавека. Попыт на розныя вырабы і нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў спрыялі абмену.
З Беларусі ў Прыбалтыку ішоў крэмень, у адваротным напрамку – бурштын.
Першыя металы на тэрыторыі Беларусі былі каўказскага і прыкарпацкага паходжання. Шклопадобныя ўпрыгожанні трапляі з усходніх берагоў Міжземнага мора.
У пач. эпохі памерлых пачалі хаваць у магільных ямах, нярэдка насыпаючы над імі курганы. З сяр. 2-га тыс. да н.э. пад уплывам земляробча-жывёлаводчых культаў, звязаных з абагаўленнем сонца, агню і жыватворных сіл, распаўсюджваецца звычай спальвання нябожчыкаў, які на Беларусі пратрымаўся больш за два з паловай тысячагоддзі. Культавыя абрады ажыццяўлялі жрацы. Багатым арнаментам аздабляліся пасудзіны, на іх прамалёўвалі трохкутнікі, крыжы, свастыку. Распаўсюджаны былі ўпрыгожанні з костак, бурштыну, медзі; з дрыва выразалі выявы птушак і людзей. У бронзавым веку на тэрыторыі Беларусі трапілі шнуравікі. Найбольш прадстаўнічай і даследаванай з іх з’яўляліся плямены сярэднядняпроўскай культуры, якая распаўсюдзілася на Беларускім Падняпроўі і суседняй Украіне.
Да тыпу шнуравой культуры адносяцца паўночнабеларуская культура. Яна характарызуецца вастрадоннай керамікі, вырабы, характэрныя для ляснога неаліту, паступова вучыліся карыстацца плоскадонным посудам, шліфаваць і свідраваць камень, усё больш успрымалі магічную земляробчую сімволіку, і галоўнае, пазнаёміліся з першымі медна-бронзавымі рэчамі.
З прыходам шнуравікоў аднавіліся колішнія сувязі між асобнымі рэгіёнамі Беларусі, а таксама з суседнімі землямі, і асабліва бурштынаноснай Прыбалтыкай. Змешванне прышлага насельніцтва з тубыльцамі на прасторах Еўропы вяло да паступовага фарміравання этнасаў, ад якіх вядуць паходжанне славяне, балты, германцы.
К сяр. 2- га тыс. да н.э. на поўдні Беларусі, а таксама на поўначы Украіны і на значнай тэрыторыі Польшчы сфарміравалася супольнасць плямен тшцінецкай культуры.
Тшцінецкае насельніцтва жыло на даволі вялікіх паселішчах у паўзямлянках, вырабляла гладкасценны посуд, было знаёма з металургіяй бронзы. Займаліся жывёлагадоўляй, земляробствам. Лічыцца, што нашчадкі тшцінецкай культуры прымалі ўдзел у фарміраванні славянскага этнасу.
У самым кан. бронзавага веку, пачынаюць утварацца культуры з гладкасценнай і штрыхаванай керамікай, росквіт якіх адбыўся ў наступную эпоху.
Род узнік на мяжы ніжняга і верхняга палеаліту, прыкладна 40 тыс. г.т.н. На Беларусі род існаваў амаль да кан. жалезнага веку. Род быў асновай арганізацыі абшчынна-родавага нрамадства. Найважнейшыя рысы роду: калектыўная (родавая ўласнасць) на сродкі вытворчасці, у прыватнасці, на зямлю і інш. маёмасць, сацыяльная роўнасць яго членаў, супрацоўніцтва, узаемадапамога паміж імі, самакіраванне. Асноўныя пытанні жыцця вырашаў сход дарослых мужчын, ён выбіраў родавага старэйшыну.
Информация о работе Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў