Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2013 в 18:17, лекция

Описание

Прарадзімай старажытнага чалавека з’яўляецца Афрыка, дзе археолагамі знойдзены сляды людзей, якія жылі прыблізна 3-3,5 млн. г.н. Адсюль ён паступова распаўсюдзіўся па ўсім зямным шары, а каля 1 млн. г.н. прыйшоў на поўдзень Усходняй Еўропы. Апошняе зледзяненне, якое пачалося прыкладна 100 тыс. г.т.н., прыхапіла толькі паўночныя раёны Беларусі: Віцебскую, паўночную частку Мінскай і паўночны-захад Гродзенскай вобласці.

Работа состоит из  1 файл

Lekcyja 2.doc

— 79.00 Кб (Скачать документ)

Важнейшай функцыяй роду было кіраванне  шлюбнымі адносінамі. Група родзічаў складала ядро родавай абшчыны, якая вяла калектыўную гаспадарку. Мікраячэйкамі родавай абшчыны былі парныя сем’і. Муж і жонка ў гэтых сем’ях адносіліся да розных родаў. Заключаючы шлюб, частка членаў роду (мужчына, жанчына) пераходзілі ў інш. родавыя абшчыны. Род перастаў існаваць у выніку грамадскага падзелу працы, з’яўлення прыватнай гаспадаркі і ўласнасці, маёмаснай і сацыяльнай дыферанцыяцыі, узнікнення класаў і стварэння дзяржавы. Родавая арганізацыя зрабіла значны ўплыў на побыт і духоўную культуру (рэлігійныя вераванні, міфалогію, фальклор) старажытнага чалавека. У беларусаў сляды родавай арганізацыі захаваліся пераважна ў традыцыйнай вясельнай абраднасці.

Абшчына – устойлівая форма сацыяльнай арганізацыі, якая характарызуецца  пэўнай ступенню калектыўнай уласнасці  на сродкі вытворчасці, асаблівасцямі працэсу вытворчасці і сацыяльна-грамадскага жыцця. Узнікла як арганізацыя крэўных родзічаў (родавая, сямейная) у першабытную эпоху, калі прымітыўны ўзровень развіцця прадукцыйных сіл і вытворчых адносінне дазваляў людзям паасобку здабываць сабе неабходныя сродкі для існавання. Першабытнай абшчыне ўласцівы калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і калектыўнае размеркаванне прадуктаў працы, адсутнасць пудблічнай ўлады і права, роўнасць усіх членаў. Базісам родавай абшчыны з’яўлялася зямля, як уласнасць усяго калектыву. Паступовае ўдасканаленне прылад працы вяло да падзелу працы, з’яўлення лішкаўяе прадуктаў, парадзіла абмен, зрабіла магчымай індывідуальную працу людзей ў рамках асобных сем’яў, што вяло да ўзнікнення прыватнай уласнасці. На гэтым этапе родавая абшчына паступова трансфармавалася ў суседскую (тэрытарыяльную), дзе кожная сям’я атрымлівала права карыстацца асобным зямельным надзелам, але напачатку не мела магчымасці распараджацца ім. У ходзе развіцця суседскай абшчыны адбывалася вылучэнне ў якасці сямейна-індывідуальнай уласнасці асобных надзелаў зямлі, жывёлы, прылад працы, жылля. Абшчына заставалася вярхоўным уласнікам усёй тэрыторыі вёскі, лясоў, пашаў, інш. зямель агульнага карыстання. Члены суседскай абшчыны сумесна выконвалі некаторыя агульаабшчынныя работы, але кожная сям’я вяла асобную гаспадарку. У гэты перыяд у абшчыне ўсталёўваліся прававыя нормы (звычаёвае права), фарміраваліся асобныя рысы культуры і пабытовай спецыфікі, якая ў некаторых выпадках набывала пэўны этнасацыяльны характар.Ва ўсходніх славян усталяванне суседскай абшчыны адбывалася ў 1-й пал. 1-га тыс. н.э. Для яе абазначэння тут ужываліся тэрміны “вервь,” “мір”. Існуе думка, што мір уяўляў сабой больш высокую ступень абшчыннай арганізацыі, верві ўваходзілі ў яго ніжэйшыя адзінкі. У 9-12 стст. абшчына была самастойнай арганізацыяй сельскага насельніцтва, яе члены лічыіся свабоднымі людзьмі.У гэты перыяд адбывалася маёмаснае і сацыяльнае расслаенне насельніцтва. У абшчыне ўтваралася праслойка людзей, якія прадстаўлялі інтарэсы княскай улады (цівуны, агнішчане і інш.). Руская Праўда сведчыць, што княжацкая ўлада паступова падпарадкоўвалася абшчыне: на яе ўскладалася калектыўная адказнасць за злачынствы, зробленыя яе членамі, збор даніны.

Пытанне 2.  “Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку (8 ст. да н.э. – 5 ст.н.э.)”

Змест праграмы:

Асноўныя археалагічныя  культуры на тэрыторыі Беларусі. Праблемы іх паходжання і этнічнай ідэнтыфікацыі. Распад індаеўрапейцаў. Узнікненне балтаў, славян, германцаў і іншых народаў. Тэрыторыі іх рассялення. Сацыяльна-эканамічнае развіццё пляменаў эпохі жалеза. Змены ў гаспадарцы, матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Лекцыя:

Асноўныя археалагічныя культуры:

  1. днепра-двінская (на поўначы)
  2. культура штрыхаванай керамікі (сярэдняя і паўночна-заходняя частка Беларусі)
  3. мілаградская (поўдзень Беларусі)
  4. зарубінецкая культура (поўдзень Беларусі)

Славянскі этап этнічнай гісторыі беларусі пачаўся з 4-5 стст.да н.э. да нашага часу.

Прарадзіму славян змяшчаюць ў:

  1. Прыпяцка-сярэднедняпроўскі рэгіён (Ю. Растафінскі, К. Машынскі, Ф. Філін і інш.)
  2. Вісла-Одэрскі басейн (Т. Лер-Сплавінскі, Ю. Катрушэўскі, Я. Чаканоўскі і інш.)
  3. На тэрыторыі ад Одэра да Дняпра (Л. Нідэрле, П. Траццякоў, В. Генсель, Б. Рыбакоў)

На падставе дадзеных тапанімікі, гісторыі, мовазнаўства, археалогіі, антрапалогіі даследчыкі сцвярджаюць, што індаеўрапейцы мігрыравалі з Паўднёва-Усходняй Еўропы і Паўночнага Прычарнамор’я на поўнач і ў Сярэднюю і Паўночную Еўропу, дзе далі пачатак балтам, на захад і паўночны захад. Прыкладна ў 3 тыс. да н.э. яны з’явіліся ў Заходняй Еўропе, асімілявалі мясцовае насельніцтва, у выніку чаго ўтварылася яшчэ адна галіна індаеўрапейцаў – славяне. Да 2 тыс. да н. э. працэс фармірравання славян у асноўным закончыўся (прыкладна 500 гадоў дастаткова для ўтварэння новых народаў).

У 2 тыс. да н.э. тэрыторыя, на якой жылі славяне, значна паменшылася ў сувязі з міграцыей германскіх плямен з  Ютландыі ўздоўж узбярэжжа Балтыйскага  мора. Германскія плямёны злучыліся  з балцкімі і адрэзалі славян ад мора, вось чаму ў апошніх марская тэрміналогія неразвітая.

У 4-7 стст. н.э.  – адбываецца пашырэнне  славянскага арэала, якое суправаджалася моўнай і этнічнай дыферынцыяцыей славян. Прычынамі славянскай міграцыі былі:

  • павялічэнне колькасці славянскага насельніцтва, развіццё гаспадаркі
  • пераход да классавага грамадства – ваеннай дэмакратыі
  • распад Рымскай Імперыі

Славяне пачалі рух на поўдзень і  дайшлі да Балкан, дзе ўтварыліся паўднёвыя славяне (сербы, славенцы, балгары і г.д.)

Другая частка славян дайшла да Дняпра і  ў6-7 стст. на тэрыторыі Валыні ўтварыліся ўсходнія славяне (рускія, беларусы, украінцы). Заходнія славяне засталіся на сваёй радзіме.

Ва Ўсходняй Еўропе славяне асілілявалі  мясцовае насельніцтва: балцкае, фіна-ўгорскае, цюркскае. У летапісах успамінаецца 15 усходнеславянскіх супольнасцяў – дрыгавічы, радзімічы, драўляне, крывічы, вяцічы, бужане, паляне, валыняне і г.д.

На тэрыторыі Беларусі пераважала балцкае насельніцтва. У 6-7 ст. пачалося пранікненне славян у балцкі арэал. У 8-9 ст. – адбываецца массавае рассляленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі. Славяне праніклі ў Падняпроўе і Падзвінне ў 9 ст, а да 10 ст.  – рассляліліся ў Верхнім Панямонні. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана. У выніку ўтварыліся новыя этнічныя супольнасці (племянных саюзы) на тэрыторыі Беларусі: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, якія спалучалі балцкія і славянскія элементы. Крывічы-палачане рассляліліся ў басеене Заходняй Дзвіны, дрыгавічы – у басейне Прыпяці, паміж Дняпром і Сожам – радзімічы.

На сённешні дзень у гістарычнай літаратуры няма адзінага меркавання аб шляхах рассялення славян, аб іх прарадзіме. Найбольш абгрунтаванай з’яўляецца канцэпцыя паходжання славян з Вісла-Одэрскага басейна.

У Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе складаюцца першыя дзяржаўныя ўтварэнні: к-во Само ў Чэхіі, першае Балгарскае цацрства, Вялікамараўская дзяржава, Польская і Сербская дзяржавы. Паводле сацыяльна-эканамічнага развіцця славяне былі на больш высокім ўзроўні, чым мясцовае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. У асяродзі славян рэзка праявілася маёмасная дыферанцыяцыя, развівалася суседская абшчына, узнікла раннеклассавае грамадства. Узровень іх эканомікі характарызуецца пачаткам грамадскага падзелу працы. Дрыгавічы, крывічы, радзімічы з’яўляліся тэрытарыяльнымі культурна-этнічнымі супольнасцямі і не сфарміраваліся ў народнасці. яны ўяўлялі сабой не плямёны, а протанароднасці і адначасова першыя дзяржаўныя ўтварэнні (протадзяржавы).

У 7-6 ст. да н.э. на Беларусі наступае жалезны век. Жалеза здабывалі  з балотнай руды. Гэтая сыравіна была шырока распаўсюджана, яе перапрацоўвалі ў пячах-домніцах. Медзь і бронзу выкарыстоўвалі выключна для ўпрыгожванняў. Развіццё прылад працы прыводзіць да грамадскага развіцця і накапленняў багаццяў. Ідзе інтэнсіўны абмен, развіваецца маёмасная няроўнасць. На Беларусь трапляюць вырабы з грэка-рымскага Прычарнамор’я, ад кельтаў з Цэнтральнай Еўропы. З’яўляюцца селішчы ўмацаванага тыпу, што сведчыць аб вайне паміж пляменамі. Вёскі размяшчаюць на цяжкадаступных узгорках, прырэчных мысах, абносілі іх валамі і рвамі, агароджвалі драўляным парканам. За ўмацаваным гарадзішчам знаходзіліся жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы, загоны для жывёлы.

У жалезным веку тэрыторыю  нашага краю засялялі плямёны розных археалагічных культур, якія розніліся  між сабой характарам жылля, асаблівасцямі пахавальнага абраду, формай і арнаментацыяй посуду, упрыгожаннямі.

Паўднёвы ўсход Беларусі і прылеглую частку Украіны займалі  плямёны мілаградскай культуры (па гарадзішчах каля в. Мілаград на Гомельшчыне). Менавіта яны першыя і пазнаёміліся з жалезам. мілаградцы жылі на гарадзішчах і ў неўмацаваных вёсках – на селішчах, дзе меліся зямлянкі з агнішчамі, наземныя збудаванні, ямы-склепы.

Памерлых хавалі пад  невялікімі курганамі або ў грунтовых  магілах па абраду трупаспалення  – крэмацыі. Для культуры мясцовага насельніцтва характэрны кругладонны посуд, гаршкападобныя праселкі для прадзення і ткацтва і інш. інвентар, упрыгожванні з жалеза, медзі, шкла, керамікі.

З культавых рэчаў, твораў мастацтва, унікальнымі прадстаўляюцца фігуркі коней. На жыццё Мілаградцаў істотны ўплыў аказваў скіфскі свет паўночнага Прычарнамор’я.

Грэчаскі гісторык Герадот, які жыў у 5 ст. да н.э. апісвае паўночных  суседзяў скіфаў-неўраў. Некаторыя  даследчыкі адносяць да неўраў носьбітаў  мілаградскай культуры.

У 3 ст. да н.э. мілаградская культура змынілася зарубінецкай. Зарубінцы занялі гарадзішчы сваіх папярэднікаў, пашырылі іх і абнавілі ўмацаванні. Жылі таксама і на селішчах. жытламі іх былі паўзямлянкі і наземныя будынкі. Крэміраваныя рэшткі нябожчыкаў хавалі ў невялікіх ямах. Характэрныя знаходкі на помніках Зарубінецкай культуры – плоскадонны посуд, спружыністыя шпількі-запінкі. З разнастайных жалезных вырабаў асабліва былі пашыраны сякеры, жалезныя наканечнікі дзідаў і стрэл, сярпы, нажы.

Зарубінцы і іх нашчадкі праіснавалі да сяр. 1 тыс. да н.э. У 2-м ст. н.э. паўднёва-заходнюю Берасцейшчыну закранула міграцыя плямёнаў готаў-гунаў, а таксама гепідаў.

Каля тысячагоддзя з 5 ст. да н.э. да 5 ст. н.э. цэнтральную і  большую частку паўночна-заходняй Беларусі займалі плямёны культуры штрыхаванай керамікі, ці штрыхавікі, названыя так за характэрны гліняны посуд. Штрыхавікі жылі амаль выключна на гарадзішчах у невялікіх наземных хацінах слупнай канструкцыі. Памерлых хавалі па абрадзе, які не захоўваў слядоў магіл. Беларускае Падзвінне і верхняе Падняпроўе засялялі плямёны іншай культуры, блізкай да культуры штрыхаванай керамікі. Як і штрыхавікі, днепрадзвінцы, адставалі ў сваім развіцці ад плямёнаў паўднёвай Беларусі. Так, яны запазніліся з авалоданнем жалезаробчай справай, шырока выкарыстоўвалі каменныя прылады працы. Больш за вытворчую гаспадарку займаліся паляваннем, рыбалоўствам, ляснымі промысламі. У сацыяльным развіцці захавалася вялікая архаічная сям’я, у той час як на Палессі ўжо існавалі невялікія сем’і. даследчыкі не вырашылі пытанне аб балцкім ці славянскім паходжанні мілаградцаў і зарубінцаў. Штрыхавікоў і днепра-дзвінцаў адносяць да балтаў.

У 455 г. пала Рымская Імперыя. Масавыя перамяшчэнні насельніцтва трансфармавалі першабытны лад у  феадальны. Грэка-рымскія аўтары ўпамінаюць пра славян з І-ІІ стст. Аднак, цяжка вызначыць межы іх першапачатковага рассялення. У 5-6 стст. славяне здзейснілі экспансію на да усходняй Германіі, балтыкі, на берагі Чорнага і Балтыйскага, адрыятычнага мора.

Іх паселішчы аб’яднаны  ў пражскую культуру. Для яе характэрна крэмацыя памерлых, вялікія вёскі з драўлянымі землянымі валамі. жытламі былі паўзямлянкі з печкамі-каменкамі на покуце. Такія паселішчы сустракаюца на паўднёвым захадзе нашага Палесся. славяне мелі высокі ўзровень гаспадаркі, займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй. У 6 ст. яны распачалі рух на поўнач ад Прыпяці да Дняпра і яго прытокаў, у Падзвінне. На большай частцы Беларусі сфарміравалася дзве роднасныя культуры – банцараўская і калочынская. Для іх характэрны пераважна балцкія рысы.

Жылі яны на неўмацаваных селішчах, будуючы там наземныя жытлы  і паўзямлянкі. Гарадзішчы яны выкарыстоўвалі як сховішчы ў час вайны.


Информация о работе Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў