Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Декабря 2011 в 19:17, курсовая работа
У беларускай гістарыяграфіі існуюць розныя пункты гледжання на развіцце дзяржаўнасці у стпражытнай дзяржаве крывічаў – Полацкім княстве.Так, напрыклад, Г.В.Штыхаў лічыць, што ў другую палову ХІІ – першую трэць ХІІІ ст. кожнае з буйных рускіх княстваў (Кіеўскае, Галіцка-Валынскае, Чарнігаўскае, Наўгародскае, Смаленскае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае і некаторыя іншыя) з'яўлялася паўнапраўным і «паўнамоцным» носьбітам як сацыяльна-эканамічнай, культурнай, канфесійнай, так і знешнепалітычнай спадчыны Старажытнай Русі, і не выпадкова, што кожнае з іх на пэўных этапах сваёй гісторыі станавілася прэтэндэнтам на новае аб'яднанне рускіх земляў, якое б грунтавалася на больш высокай цывілізацыйнай аснове, на безумоўным лідэрстве сярод рускіх земляў, якое не адбылося па розных, у тым ліку і знешнепалітычных варунках.
Мэтай маей працы з’яўляецца разгляд палітычнай гісторыі Полацкага княства ў перыяд з 9 па 13 стагоддзі; прааналізаваць розныя канцэпцыі ўтварэння дзяржаўнасці на тэрыторыі крывіцкіх плямен.
Уводзіны.....................................................................................................................................................3
1. Утварэнне Полацкага княства....................................................................................................5
1.1 Каланізацыя тэрыторыі Полацкага княства славянамі...............................................................5
1.2 Палітычнае жыцце Полацкага княства ў 10 стагоддзі................................................................7
2. Умацаванне Полацкага княства у 11 стагоддзі.......................................................................11
2.1 Княжанне Брачыслава Ізяславіча (1001-1044гг.)........................................................................11
2.2 Час Усяслава Чарадзея (1044 – 1101)...........................................................................................14
3. Феадальная раздробленасць Полацкай зямлі у 12- першая палова 13 стагоддзя............18
3.1 Утварэнне самастойных зямель – краін........................................................................................18
3.2 Заняпад Полацка і часовае ўзвышэнне Мінска............................................................................20
3.3 Паход Мсціслава на Полацкую зямлю 1127 года і высылка полацкіх князеў у Византыю.....22
3.4 Палітычнае жыцце Полаччыны ў сярэдзіне 12 – пачатку 13 стагоддзя....................................24
3.5 Барацьба з іншаземнымі захопнікамі............................................................................................28
Заключэнне..............................................................................................................................................31
Крыніцы і літаратура............................................................................................................................32
Вызначальную
ролю ў жыцці Полацкага княства
меў водны шлях “З варагаў у
грэкі”, бо злучаў сабою сістэму
рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Волхава,Скандынавію
і Візантыю. Уздоўж яго была сканцэнтравана
асноўная маса ўсходнеславянскага насельніцтва.
Таму зусім заканамерна, што гэта
водная магістраль, па якой у асноўным
ішоў міжнародны гандаль і ажыццяўляліся
ваенныя паходы на Візантыю, і стала
воссю дзяржаўнаўтваральнага
Прыблізна
ў той час, калі ў Наўгародскую
Русь былі запрошаны варагі (862), Полацк
меў сваіх мясцовых князёў, пра
якіх успамінае адна са скандынаўскіх
саг - Эймундава сага. Імёны іх не
захаваліся, але пісьмовыя крыніцы
адзначаюць асаблівасць Полацкага
княства — існаванне тут
Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб'яўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488), калі гораду было дадзена магдэбургскае права7.
Фарміраванне
племянных “княжэнняў” ва ўсходніх
славян адбывалася адначасова з фарміраваннем
Старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай
Русі. Гэта было звязана з тым, што
суседзі славян – хазары і варагі
– вымушалі іх плаціць дань. Каб
супрацьстаяць агрэсіі
Як сведчаць пісьмовыя крыніцы, ужо ў той час існавала пэўная напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Кіеўскі князь Алег (879 — 912) пачаў аб'ядноўваць розныя землі вакол Кіева. У ліку падданых Кіева Іпацьеўскі летапіс называе і крывічоў, на якіх Алег наклаў даніну. У 907 г. ён правёў удалы паход у Візантыю, у якім таксама прынялі ўдзел крывічы і радзімічы. У дагаворы Алега з Візантыяй сярод іншых гарадоў, якія мелі права на даніну, упамінаецца і Полацк.
Пры
пераемніках Алега - Ігары (912 - 945), Вользе
(945 - 964), Святаславе (964 - 972) - залежнасць
Полацка ад Кіева паступова слабее.
Ігар і Святаслаў былі занятыя
войнамі з Візантыяй і
Паданне
гаворыць пра тое, што Рагнеда
не магла забыць крыўды і аднойчы
хацела забіць Уладзіміра. Ён схапіў меч,
каб засекчы палачанку, але малы
Ізяслаў таксама стаў з мячом
у абарону маці. Гэты маленькі абаронца
так уразіў Уладзіміра, што князь
пабудаваў каля Мінска новы горад
Ізяслаў (цяпер — Заслаўе, Мінскай
вобл.) і паслаў яе туды на жыхарства. Ад
Ізяслава і пачынаецца род гістарычных
полацкіх князёў, якія завуцца Ізяславічамі.
Разам з тым летапісы звалі полацкіх князёў
Рагвалодавымі ўнукам11.У Полацку
Ізяслаў заняў княжацкі пасад і ўзнавіў
мясцовую дынастыю. Пасля яго смерці у
1001 годзе полацкімі князямі былі яго сыны
– Усяслаў (1001-1003) і Брачыслаў (1003-10044)12.
2.Умацаване Полацкага княства у 11 стагоддзі
2.1 Княжанне Брачыслава Ізяславіча (1001-1044гг.)
Першая палова 11 стагоддзя для Полаччыны абмяжоўвалася 1003-10044 гг., на якія прыпадае княжанне Брачыслава Ізяславіча. Брачыслаў заняў полацкі пасад зусім малалетнім, ва ўзросце 1-2 гадоў. І гэты суб’ектыўны фактар мог пэўным чынам паўплываць на палітычнае жыцце Полаччыны, у прыватнасці, на яе знешнюю актыўнасць. І сапраўды, на пачатку 20-х гадоў 11 стагоддзя летапісы не адзначылі ніякіх ваенных акцый полацкага князя13. Яшчэ адной прычынай гэтага магло быць тое, што пакуль у Кіеве княжыў Уладзімір, Полацкае княства не магло праяўляць сваю ваенную актыўнасць, бо адразу сустрэла б арганізаваны адпор з боку княстваў, дзе правілі яго сыны.
Пасля смерці Уладзіміра стабільнасць у Кіеускай дзяржаве была парушана і паміж сынамі былога кіеўскага князя разгарнулася барацьба за уладу ў Кіеве. З 1015 сыны Уладзіміра аспрэчвалі прастол бацькі да таго часу, пакуль ініцыятар міжусобіцы, тураўскі князь Святаполк, у 1019 годзе, не ўцек у Польшчу.Менавіта гэтая сітуацыя стварыла спрыяльныя ўмовы для Брачыслава ў вырашэнні пытання аб поўным кантролі Полацка над заходнедзвінскім адгалінаванні шляху “з варагаў у грэкі” 14. Разам з тым абвастрыліся адносіны паміж Полацкам і Ноўгарадам. Гэта было выклікана, верагодна, барацьбой за прыярытэтнае права кантролю над скандынаўска – візантыйскім экспартам – імпартам па шляху “з варагаў у грэкі”. Два буйнейшыя адгалінаванні гэтага шляху праходзілі праз Полацк і Ноугарад. У першай палове 11 стагоддзя актыўнасць на гэтым шляху рэзка зменшылася, адпаведна і колькасць тавараў, і дабрабыт дзяржаў – саперніц. Да таго ж узніклі тэрытарыяльныя спрэчкі на памежжы за кантроль над Кіевам.
У 1021 годзе Брачыслаў нападае на Ноўгарад і захоплівае яго. “Аповесць мінулых часоў” гаворыць: “ Пришел Брячислав, сын Изяслава, внук Владимира, на Новгород, и взял Новгород, и, захватив новгородцев и имущество их, пошел к Полоцку снова. И когда пришел он к реке Судомири, и Ярослав из Киева на седьмой день нагнал его тут. И победил Ярослав Брячислава, и новгородцев воротил в Новгород, а Брячислав бежал к Полоцку”15. Пасля перагавораў паміж Брачыславам і Яраславам апошні заключае з Полацкім княствам мір і аддае ва ўладанне полацкага князя два населеныя пункты, якія кантралявалі волакі паміж Заходняй Дзвіной і Дняпром, на шляху “з варагаў у грэкі” – Віцебск і Усвяты. Маючы не вельмі трывалае становішча ў Кіеве ў якасці вялікага князя, Яраслаў вымушаны быў заключыць мір з Полацкам, каб пазбегнуць вайны з апошнім і умацаваць свае становішча16. А прычына гэтага ў тым, што Яраслаў, як і ў свой час яго бацька Уладзімір, добра разумеў, што Полацк – гэта ўжо асобная дзяржава, якую можна перамагчы, але якую цяжка заваяваць і падначаліць сабе, і з якой таму трэба лічыцца.
Уступка
Віцебска і Усвятаў Брачыславу была
вялікай перамогай Полацка, бо вяртала
пад яго ўладу значную частку
крывіцкай зямлі і давала яму
магчымасць кантраляваць не толькі ўвесь
водны шлях на Заходняй Дзвіне, па якой
ішоў міжнародны водны гандаль паміж
Усходам і Захадам, але, улічваючы
геаграфічнае становішча Віцебска на
волаках паміх Зах. Дзвіной і
Дняпром, мець адну з ключавых пазіцый
на шляху “З варагаў у грэкі”.
Можна думаць, што менавіта на гэтую
тэрыторыю прэтэндаваў і
Перыяд
праўлення князя Брачыслава Ізяславіча
з 1021 па 1044 гады застаецца адным з
самых недаследваных у
Трэба думаць, што пасля 1021 года, калі было вырашана жыццева важнае пытанне пашырэння ўладанняў на ўсходзе, увага Брачыслава скіроўвалася на прасоўванне на Захад19. Пра паспяховасць яго паходаў кажуць сёння ўтвораныя ад імя полацкага валадара геаграфічныя назовы. На возеры Дрывяты стаіць горад Браслаў, што ў летапісах зваўся па імені заснавальніка - Брачыслаўль. За пару дзесяткаў кіламетраў ад Краславы, на беларуска-латышскім памежжы, ёсць на возеры Сівер вёска Браслаў са старажытным гарадзішчам. Таксама на тэрыторыі Латвіі, у Абрэнскім раёне, людзі жывуць яшчэ ў адным Браславе. Яшчэ адно паселішча з такім назовам існуе трохі на поўнач ад Воршы, якая разам з Копысем і часткаю Прыдняпроўя трапіла пад уладу Полацка зноў-такі за часам Брачыслава Ізяславіча, што сядзеў на полацкім пасадзе з 1001 да сваёй смерці ў 1044 годзе20.
Пашыраюцца
межы Полацкай зямлі таксама на захад
і поўнач. Паўстаюць новыя гарады
і сярод іх гарады па сярэднім рэчышчы
Дзвіны – Кукейнас, Герсіка (зараз
на тэрыторыі Латвіі). Палачане цалкам
кантралююць гандлевы шлях па Дзвіне
аж да Варажскага (Балтыйскага) мора, збіраюць
даніну з балтыйскіх плямен21. Другім
спрэчным пытаннем, што ўзнікае пры аналізе
часу кіравання Брачыслава, з’яўляецца
пытанне аб далучэнні Менскай вобласці
да Полацкага княства22. Цяжка сказаць,
куды прасунуліся паўдневыя межы Полаччыны
ў час Брачыслава. Нам дакладна вядома,
што ужо ў канцы 10 стагоддзя ей належаў
Ізяслаўль, г. Зн. Вярхоўе Свіслачы. Можна
толькі меркаваць, што і Менск у гэты час
быў уладаннем Полацка, як гэта падцвердзяць
падзеі 1067 года23.
2.2 Час Усяслава Чарадзея (1044 – 1101)
Найбольшай магутнасці і незалежнасці Полацкае княства дасягнула у другой палове 11 стагоддзя пры князі Усяславе Чарадзее. Таямніца ахутвае ўжо ягоны прыход на свет. Як занатавана ў летапісе, маці нарадзіла Ўсяслава «от волхвования», гэта значыць, пры ўдзеле паганскіх чарадзеяў. На галаве немаўля мела загадкавае «язвено», што вешчуны наказалі маці завязаць, каб сын насіў яго да смерці. Сучаснікі і нашчадкі верылі, што гэтага князя нябесныя сілы надзялілі вешчай душою, што ён умеў перакінуцца ў шэрага ваўка, у яснага сокала ці ў тура з залатымі рагамі. Ужо пры жыцці пра яго складалі паданні.
Калі
верыць былінам, Усяслаў стаў князем
у пятнаццаць гадоў. Такім чынам,
вешчуны трымалі на руках немаўлятка
з «язвенам» на галаве ў 1029 годзе.
Летапісы паведамляюць, што, выконваючы
волю вешчуноў, князь усё жыццё
так і насіў на галаве перавязь.
Схаванаму пад ёю таямнічаму «язвену»
прыпісвалі «нялітасцівасць Усяслава
на кровапраліццё». Чарадзей сапраўды
праліў нямала варожае крыві, але
большая частка яго доўгага княжання
была ўсё ж прысвечаная мірным
клопатам. Дзесяць гадоў ён жыў
у згодзе з Яраславам Мудрым, потым
яшчэ дзесяць з ягоным сынам кіеўскім
князем Ізяславам, якому палачане дапамагалі
ваяваць з качэўнікамі-торкамі2
Да 60-х гадоў 11 стагоддзя ўся дзейнасць полацкага князя была скіравана на ўладкаванне сваей дзяржавы. Растуць плошчы гарадоў, часам, нават, адбываецца іх перанос на новыя месцы. Уласна Полацк займае ў гэтыя часы больш за 20 га з насельніцтвам 10-15 тыс. чалавек. Тут хутка развіваюцца гандаль і рамяство.
Але з 1065 года аднаўляецца зацятая барацьба з Ноўгарадам і Кіевам. Яна абумоўлена тым, што пасля смерці Яраслава Мудрага у 1054 годзе землі ўласна Кіеўскай Русі былі падзелены паміж усімі яго сынамі ( іх было сем), але з цягам часу улада апынулася ў руках траіх: Ізяслава, Святаслава і Усевалада. Гэтыя браты Яраславічы пачалі прыбіраць да рук землі малодшых князеў – траюрадных пляменнікаў, парушаючы тым самым запавет бацькі. Мелі яны намер захапіць і Полацкую зямлю. У такіх абставіах Полацк выстыпаў гарантам спадчыннага права і захавання справядлівасці25.
У 1065 годзе Усяслаў напаў на Пскоў, а праз год – на Ноўгарад. Быў захоплены “большой полон”, а з Наўгародскай Сафіі знялі званы. У пачатку 1067 года ен выбіў атрад кіеўлян з Навагрудка, які стаў аплотам полацкага ўплыву у гэтым рэгіене26. Тады князь кіеўскі Ізяслаў і яго браты Святаслаў і Усевалад вырашылі разам пакараць Усяслава за напады. Глыбокай зімою 1067 года яны ўтраіх адправіліся ў Полацкую вобласць. Саюзнікі аблажылі Менск, адзін з найважнейшых полацкіх гарадоў, узялі яго пасля ўпартага супраціўлення, прычым амаль з усім насельніцтвам. Мужчын, жанчын і дзяцей, альбо ўзялі ў плен, альбо забілі. Усяслаў Полацкі, даведаўшыся, што Менск знаходзіцца ў руках Яраславічаў, паспяшаўся на дапамогу. Бітва адбылася 3 сакавіка 1067 года на рацэ Нямізе. Падрабязнага апісання яе летапісы не даюць, аднак вядома, што27: “ Встретились противники на Немиге месяца марта в 3-й день; и был снег велик, и пошли друг на друга. И была сеча жестокая, и многие пали в ней, и одолели Изяслав, Святослав, Всеволод, Всеслав же бежал”28.
Информация о работе Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага