Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Декабря 2011 в 19:17, курсовая работа
У беларускай гістарыяграфіі існуюць розныя пункты гледжання на развіцце дзяржаўнасці у стпражытнай дзяржаве крывічаў – Полацкім княстве.Так, напрыклад, Г.В.Штыхаў лічыць, што ў другую палову ХІІ – першую трэць ХІІІ ст. кожнае з буйных рускіх княстваў (Кіеўскае, Галіцка-Валынскае, Чарнігаўскае, Наўгародскае, Смаленскае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае і некаторыя іншыя) з'яўлялася паўнапраўным і «паўнамоцным» носьбітам як сацыяльна-эканамічнай, культурнай, канфесійнай, так і знешнепалітычнай спадчыны Старажытнай Русі, і не выпадкова, што кожнае з іх на пэўных этапах сваёй гісторыі станавілася прэтэндэнтам на новае аб'яднанне рускіх земляў, якое б грунтавалася на больш высокай цывілізацыйнай аснове, на безумоўным лідэрстве сярод рускіх земляў, якое не адбылося па розных, у тым ліку і знешнепалітычных варунках.
Мэтай маей працы з’яўляецца разгляд палітычнай гісторыі Полацкага княства ў перыяд з 9 па 13 стагоддзі; прааналізаваць розныя канцэпцыі ўтварэння дзяржаўнасці на тэрыторыі крывіцкіх плямен.
Уводзіны.....................................................................................................................................................3
1. Утварэнне Полацкага княства....................................................................................................5
1.1 Каланізацыя тэрыторыі Полацкага княства славянамі...............................................................5
1.2 Палітычнае жыцце Полацкага княства ў 10 стагоддзі................................................................7
2. Умацаванне Полацкага княства у 11 стагоддзі.......................................................................11
2.1 Княжанне Брачыслава Ізяславіча (1001-1044гг.)........................................................................11
2.2 Час Усяслава Чарадзея (1044 – 1101)...........................................................................................14
3. Феадальная раздробленасць Полацкай зямлі у 12- першая палова 13 стагоддзя............18
3.1 Утварэнне самастойных зямель – краін........................................................................................18
3.2 Заняпад Полацка і часовае ўзвышэнне Мінска............................................................................20
3.3 Паход Мсціслава на Полацкую зямлю 1127 года і высылка полацкіх князеў у Византыю.....22
3.4 Палітычнае жыцце Полаччыны ў сярэдзіне 12 – пачатку 13 стагоддзя....................................24
3.5 Барацьба з іншаземнымі захопнікамі............................................................................................28
Заключэнне..............................................................................................................................................31
Крыніцы і літаратура............................................................................................................................32
Бітва на Нямізе была адной з самых трагічных падзей у барацьбе Полацкага княства як за ўзмацненне, так і права незалежнага існавання. У згоднасці з традыцыямі таго часу паўдневарускія князі пасля гэтай важнай перамогі “область Полоцкую разоряли». Усяслаў паслаў да Ізяслава Кіеўскага прасіць міра. Ведаючы аб выключнасці асобы Усяслава, аб яго высокім аўтарытэце ў свайго насельніцтва, пераможнікі вырашылі падманам узяць яго ў плен. Па іх разлікам, гэта павінна было зламіць, дэмаралізаваць Полацкую зямлю каб захапіць яе. Ізяслаў паабяцаў прымірыцца з Усяславам і вярнуць яму ўсе захопленае, калі той прыедзе да яго асобна. Пры гэтым вялікі князь цалаваў крыж, што не зробіць Усяславу ніякай шкоды. Улічваючы гэта полацкі князь разам з двума сваімі сынамі 10 ліпеня 1067 года пераплыў на лодцы Днепр і
з’явіўся ў стан Яраславічаў, размешчаны “на Рши, у Смоленьска»29. Падчас перамоў ен быў арыштаваны і высланы у Кіеў, дзе палонны быў змешчаны ў вязніцу. У верасні 1068 г. Яраславічы былі разбіты на р.Альта (каля Пераяслаўля) полаўцамі. У Кіеве адбылося паўстанне, падчас якога Ўсяслаў быў вызвалены з турмы і абвешчаны вялікім князем кіеўскім. На працягу 7 месяцаў Усяслаў кіраваў Кіевам, паспяхова адбіваючы напады полаўцаў. У 1069 г. Ізяслаў пры падтрымцы польскага караля Баляслава Адважнага рушыў на Кіеў. Усяслаў збег у Полацк.
Задушыўшы
паўстанне, Яраславічы пачалі вайну
супраць Полацкай зямлі. Усяслаў
быў змушаны хавацца ў фінскіх
плямёнаў водзі. У 1074 г., выкарыстаўшы супярэчнасці
паміж Яраславічамі, ён вярнуўся ў
Полацак, выгнаўшы адтуль стаўленіка Кіева
князя Святаполка. Ізяслаў не мог
актыўна выступаць супраць
Пераемнік
Усевалада Святаполк Изяславич (1093-1113
гг.) больш увагі надаваў
За Ўсяславам
Чарадзеем крывіцкая зямля
Апроч сталіцы, дзе жыло блізу
10 тысяч чалавек, яно налічвала
шаснадцаць гарадоў: Віцебск,
Браслаў, Заслаўе, Усвят,
Усяслаў Брачыслававіч быў быў найбольш магутным і апошнім полацкім князем, які валодаў усей Полацкай зямлей. Пасля яго смерці з полацкай зямлі пачалі вылучацца ўдзелы – воласці, у якіх мелі права княжыць прадстаўнікі полацкай княжацкай дынастыі33. Яшчэ пры жыцці Усяслаў размеркаваў асобныя княствы Полацкай зямлі паміж шасцю сынамі (Давыдам, Барысам, Глебам, Раманам, Расціславам, Святаславам (Юрыем)).
Больш заблытаным з’яўляецца
пытанне аб іх старшынстве,
а таксама аб іх удзелах,
асабліва адразу пасля смерці
Усяслава. Галоўная прычына гэтага
– страта полацкіх летапісаў.
Сярод даследчыкаў ішлі
Магчыма, што Давыд быў другім сынам Усяслава. Не выключана таксама, што ен і Барыс былі блізнятамі і таму ў аднолькавай меры з’яуляліся законнымі прэтэндэнтамі на полацкі пасад.
Найбольш упэўнена мы можам гаварыць пра Глеба Усяславіча як пра менскага князя, бо у такой ролі яго паказваюць летапісы ад 1004 г. да 1119 г. Пра іншых сыноў Усяслава, апроч іменаў, ніякіх звестак не захавалася34.
Ужо у пачатку 12 стагоддзя са складу Полацкай зямлі пачынаюць вылучацца Мінскае і Друцкае княствы, у 1128 г. – Ізяслаўскае, у сярэдзіне 12 ст. – Старажоўскае, у 1162 г. – Гарадзецкае, у 1165г. – Віцебскае, у 1181 г. – Лагойскае, у пачатку 13 ст. – Герцыкскае і Кукейноскае35. Але полацкі пасад лічыўся галоўным, сам горад працягваў заставацца найгалоўнейшым культурным і палітычным цэнтрам.
Значныя
страты Полацкай зямлі нанесла барацьба
Усяславічаў як паміж сабой, так
і з полацкім князем. Гэта суправаджалася
абвастрэннем сацыяльна – палітычных
супярэчнасцей36. Актывізавалася
веча – агульны сход гараджан для вырашэння
рознабаковых пытанняў. Веча выганяла
і запрашала князеў, заключала мірныя
дамовы і аб’яўляла войны, рэгулявала
адносіны паміж рамеснікамі, заключала
гандлевыя дагаворы. Веча стала таксама
і вышэйшай судовай інстанцыяй37.
3.2 Заняпад Полацка і часовае ўзвышэнне Мінска
Аб разнабаковасці палітычных інтарэсаў княства ў пачатку 12 стагоддзя сведчыць паход у 1102 годзе князя Барыса на яцвягаў, у якім палачане перамаглі. Менавіта у гэты час князь полацкі заснаваў горад Барысаў. У 1106 годзе усе полацкія князі сумесна ажыццявілі паход на земгалаў, якія выйшлі з – пад улады і перасталі плаціць даніну38. Як сведчыць “Аповесць мінулых часоў” : “В тот же год победила зимигола Всеславичей, всех братьев, и дружины их перебила 9 тысяч”39. Гэта значыць, што ў адрозненне ад пахода 1102 года на яцвягаў гэты паход быў быў няўдалым, катастрафічным па сваім наступствам для Полацка. На некаторы час княства страціла кантроль над ніжнім Падзвіннем. У пакаранне за дрэнную арганізацыю пахода полацкае веча пазбавіла князя Барыса пасада40.
Пад 1103 годам у шэрагу летапісаў адзначана, што Давыд Усяславіч хадзіў з паўдневарускімі князямі на полаўцаў. Давыд сядзеў у Менску і як менскі князь удзельнічаў у паходзе. Яго саюз з паўдневарускімі князямі не мог не ўстрывожыць іншых Усяславічаў, асабліва старэйшага – Барыса і трэцяга па ўзросту і, як пакажуць далейшыя падзеі, энергічнага Глеба. І іх непакой быў апраўданы. Менск – гэта цвярдыня Полацкай зямлі на яе паўдневых рубяжах ( к таму часу ен ужо, відаць, знаходзіўся на берагах Свіслачы ля ўпадзення ў яе Нямігі), і яго ўдзел, які ахапляў досыць вялікую частку полацкіх уладанняў, мог апынуцца ў сферы ўплыву кіеўскіх князеў, што верагодна і было прычынай выгнання Давыда з Менска, дзе стаў княжыць Глеб41.
У 1105 г. на Менск напала аб’яднанае войска паўдневарускіх князеў. Кіеўскі князь Святаполк накіраваў супраць Глеба ваяводу Пуцяту, Уладзімір Манамах – свайго сына Яраполка, чарнігаўска – северскі князь Алег Святаславіч ходзіў сам, “поемше” ( узяўшы) з сабой Давыда Усяславіча. Паход на Менск не меў поспеху. Глеб Усяславіч здолеў адбіць напад42. Пасля гэтага ён пагадніўся са Святаполкам Изяславічам і стаў пашыраць сваю уладу, паставіўшы пад кантроль тэрыторыю ад Дняпра да Верхняга Нёмана.
У 1113
г. вялікім князем кіеўскім стаў Уладзімір
Манамах43. А у полацкай зямлі усе
большую ролю пачынае выконваць Мінскае
княства. Да 1113 – 1116 г. Глеб Усяславіч
ужо валодаў Друцкам, Копысем і Воршай,
альбо знаходзіўся ў саюзе з імі. Ад Прыпяці
да Дняпра, ад вярхоўеў Немана і да Дзвіны
дыміліся вескі, пакутаваўшыя ад яго набегаў.
Войны Глеба прадавалі людзей у рабства
у далекія краіны. Уладзімір Манамах, вялікі
князь кіеўскі, сароміў Глеба за гэты варварскую
здабычу, а кіеўскі мітрапаліт адлучыў
мінскага князя ад царквы. Але гэта не
падзйнічала44. У 1116 г. Глеб напаў
на Слуцак. У адказ Манамах з сынамі заняў
Оршу, Копысь і ў сакавіку таго жа года
аблажыў Менск. Глеб здаўся і па ўмовах
міру захаваў уладу над Менскам. Але у
1117 г. разам з палачанамі напаў на смаленскія
і наўгародскія землі. Сын Уладзіміра
Мсціслаў заняў Менск, паланіў Глеба і
вывез яго ў Кіеў, дзе той у 1119 г. памёр45.
Паланенне менскага князя, яго хуткая
смерць у Кіеве, далучэнне Менска з воласцю
да кіеўскіх уладанняў – такім быў вынік
зацятай барацьбы. Гэтыя падзеі яшчэ больш
пагоршылі адносіны паміж полацкімі і
кіеўскім князямі. Пасля 1119 года Менск
на пэўны час знік са старонак летапісаў46.
3.3 Паход Мсціслава на Полацкую зямлю 1127 года і высылка полацкіх князеў у Візантыю
Пасля смерці Ўладзіміра
1127
год адзначаны ў нашай
Пра далейшыя вайсковыя дзеянні летапісы нічога пэўнага не паведамляюць - вядома толькі, што да сталічнага Полацка ворагі не дайшлі. Гэта было вынікам дыпламатычных захадаў: палачане выправілі з горада свайго князя Давыда Ўсяславіча з раднёю і запрасілі другога Чарадзеевага сына - Барыса, які, відаць, болей задавальняў Кіеў49. Аднак і князь Рагвалод-Барыс выявіў непаслушэнства і ў 1128 г. адмовіўся прыняць удзел у паходзе супраць полаўцаў па загаду Мсціслава. Усяславічы не проста адмовіліся, а яшчэ і паздзекваліся з Мсціслава: «Ты з Баняком Шалудзяком (так звалі палавецкага хана) здаровы будзьце абодва і кіруйцеся самі, а мы маем дома што рабіць». Кіеўскі гаспадар «вельмі оскорбяся» і адразу пасля вайны з качэўнікамі кінуў супроць нашчадкаў Чарадзея дружыны ўсіх украінскіх земляў. 50 Галоўны удар Мсціслаў накіраваў супраць князеў. Ен загадаў абвясціць усім гарадам Полаччыны, што не жыхары вінаватыя ў злачынстве прад ім, Мсціславам, і ім не будзе зроблена ніякіх разбурэнняў, калі насельніцтва не будзе заступацца за сваіх князеў51. Полацкае веча, асцерагаючыся новага спусташэння Полацкай зямлі, не стала на іх абарону. Князі Давыд, Расціслаў, Святаслаў, два сыны Барыса з жонкамі і дзецьмі былі вывезены спачатку у Кіеў, дзе ім было аб’яўлена аб пакаранні за непаслушэнства, а потым сасланы ў Канстанцінопаль. Візантыйскі імператар Іаан, зяць Мсціслава, прыняў полацкіх князеў і прызначыў іх у войска, якое ваявала супраць сарацын ( арабаў), дзе яны з пахвалой служылі.
Пакараўшы
полацкіх князеў, Мсціслаў нарэшце
атрымаў магчымасць упраўляць Полацкай
зямлей. У самім Полацку правіў
сын Мсціслава Ізяслаў, актыўны
ўдзельнік паходу 1127 года. Смерць вялікага
князя кіеўскага Мсціслава
Выгнанне
полацкіх князеў не магло не выклікаць
абурэння насельніцтва. У выніку паўстання
палачан прышлыя князі –
Информация о работе Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага