Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Января 2011 в 17:10, контрольная работа
Вялікая французская рэвалюцыя з'явілася заканамерным вынікам доўгага крызісу, зжыўшай сябе феадальна-абсалютысцкай сістэмы. Выразам гэтага канфлікту з'яўляліся глыбокія непрымірымыя супярэчнасці паміж трэцім саслоўем, складалым пераважна з большасці насельніцтва, з аднаго боку, і панавалымі прывілеяванымі саслоўямі - з іншай. Нягледзячы на адрозненне класавых інтэрасаў,якія ўваходзілі ў трэцяе саслоўе буржуазіі, сялянства і гарадскога плебейства (працоўных мануфактур, гарадской бядноты), іх аб'ядноўвала ў адзіным антыфеадальным дужанні зацікаўленасць у знішчэнні феадальна-абсалютысцкай сістэмы.
1.Вялікая Французская буржуазная рэвалюцыя і Еўропа.
2.Становішча сялянства і гараджан у Рэчы Паспалітай ў XVIII ст.
3.Спробы эканамічных рэформ у апошняй трэці XVIII ст.
4.Палітычныя рэформы.Канстытуцыя 1791 г.
5.Падзелы Рэчы Паспалітай.Паўстанне Т.Касцюшкі.
З пачатку 1794 г. у шэрагах якабінскага блока разгарнулася ўнутранае дужанне. Ад якабінскай дыктатуры сталі часткова адыходзіць плебейскія элементы і сельская бяднота, шэраг сацыяльных патрабаванняў. У той жа час вялікая частка буржуазіі, якая не жадала далей мірыцца з абмежавальным рэжымам і плебейскімі метадамі якабінскай дыктатуры, пераходзіла на пазіцыі контррэвалюцыі, захапляючы за сабой заможнае сялянства, незадаволенае палітыкай рэквізіцый, а ўслед за ім і сярэдняе сялянства. Улетку 1794 г., канец рэвалюцыі. Параза якабінскай дыктатуры было абумоўленае паглыбленнем яе ўнутраных супярэчнасцяў і, галоўнай выявай, паваротам асноўных сіл буржуазіі і сялянства супраць якабінскага ўрада.
Вялікая
Французская буржуазная рэвалюцыя мела
велізарнае гістарычнае значэнне. Быўшы
па сваім характары народнай, буржуазна-дэмакратычнай,
яна пакончыла з феадальна-абсалютысцкім
ладам і тым самым спрыяла развіццю прагрэсіўных
для таго часу капіталістычных адносін.
Таксама заклала аснову трывалых рэвалюцыйна-дэмакратычных
традыцый французскага народа, яна аказала
сур'ёзны і доўгі ўплыў на наступную гісторыю не толькі Францыі, але і шматлікіх іншых
краін.(5,195)
2.Становішча сялянства і гараджан у Рэчы Паспалітай ў XVIII ст.
У другой палове XVII ст. Рэч Паспалітая знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. З сярэдзіны XVII ст. дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутраных міжусобіц.
Голад,эпідэміі прычынілі велізарныя бедствы,а месцамі прывялі да поўнага разарэння сялян,цяжка адбіліся на панскай гаспадарцы.Былі разбураны гарады,колькасць насельніцтва зменшылася больш чым у два разы.
Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі,феадальнай анархіяй і міжусобіцамі.За сялянскі кошт жылі і карміліся дзяржава, шляхта, войска, царква. На іх карысць прыгонныя адпрацоўвалі шматлікія павіннасці. Галоўныя з іх,як і раней,-паншчына(дармавая праца сялян з уласным інвентаром у гаспадарцы феадала),чынш(грашовы падатак) і дзякла(натуральная даніна,якая скаладалася з прадуктаў сельскай гаспадаркі і прыродных дароў).Акрамя штотыдневай паншчыны выконваліся адработачныя павіннасці- гвалты,талокі,згоны- работы, звязаныя са жнівом,сенакосам,узворваннем зямлі феадала.
Узмацненне
феадальнага прыгнёту выклікала далейшае
абвастрэнне сацыяльных супярэцнасцей
на Беларусі.Найбольш пашыранымі формамі
супраціўлення з'яўляліся падача скараў
на злоўжыванні феадальнай адміністрацыі,арандатараў,
Вышэйнай формай барацьбы сялян і гараджан былі ўзброенныя выступленні. Адным з найбольш буйных узброенных антыфеадальных выступленняў сялян на Беларусі было Крычаўскае паўстанне
1740-1744 гг.,якое ўзначаліў Васіль Вашчыла.Памочнікамі яго былі Іван Карпач,Васіль Вецер,Стэся Бачко. (1,с.47)
На працягу года паўстанне распаўсюдзілася на большасць тэрыторыі Крычаўскага староства.Да яго далучыліся сяляне шляхецкіх уладанняў і прышлыя людзі з Расіі.Паўстанцы нападалі на дамы багатых гандляроў,адбіралі кабальныя дакументы,найбольш злосных забівалі.
І.Радзівіл быў вымушаны перадаць староства іншаму арандатару.Але гэта толькі часова паслабіла сялянскі рух.Улетку 1743 г. барацьба абвастрылася і перарасла ва ўзброеннае паўстанне.Пастаўшыя непрымалі распараджэнняў Радзівіла,праганялі і забівалі чыноўнікаў.У канцы 1743 г. староства засталося не толькі без арандатараў,але і без адміністрацыі.
І на пачатку 1744 г. Радзівіл накіраваў у Крычаў атрад коннага і пашага войскаў с артылерыяй.Праведаўшы пра тое,паўстанцы прабавалі ўзяць Крычаўскі замак штурмам,але беспаспяхова.Барацьба працягвалася,у шэрагах паўстанцаў налічвалася больш чым за 4 тыс.чалавек.Аднак карнае войска раптом напала на паўстанцаў і раўбіла яго,бо сілы былі няроўныя.На полі бою з ліку паўстанцаў засталося 100 чалавек забітых,500 параненых,а 77 трапілі у палон.(3,с 181)
Пачалася расправа.Камандуючы карнікамі загадаў 30 паўстанцаў павесіць,30 пасадзіць жывымі на палі.Уся маёмасць актывістаў сялянскага руху канфіскоўвалася.
У лютым 1744 г. адбыўся суд над кіраўнікамі паўстанцаў.Памочнікаў Авшчылы прыгаварылі да пакарання смерцю.Але самога Вашчылы сярод загінуўшых не было.Яму ўдалося пераўці мяжу і шукаць паратунку ў Расійскай дзяржаве.Дазнаўшыся пра месцазнаходжанне завадатара крычаўскіх сялян,Радзівіл звярнуўся з просьбай да ўрада Расіі аб перадачыяго як злачынца.Пакуль вялася папяровая цяганіна,Васіль Вашчыла,якога трымалі пад аховай,цяжка захварэў і памёр 26 жніўня 1744 г.
Але пагалосак Крычаўскага паўстання доўгім рэхам адазвалася па ўсёй Рэчы Паспалітай.І цераз дзесяць гадоў пасля Крычаўскага пачалося паўстанне сялян ва ўладанні каталіцкай царквы Каменшчына Мазырскага павета.Прычынай яго быў зноў жа непасільны прыгнёт,які доўгі час трывалі прыгонныя маёнтка.
Самыя раннія звесткі аб камянецкім выступленні адносяцца да 7 верасня 1754 г.Пад гэтай датай значыцца загад гетмана Вялікага княства Літоўскага аб накіраванні ва ўладанне 2 харугваў для падаўлення сялянскіх хваляванняў.Напэўна гэта ім хутка ўдалося,бо ў снежні харугвы былі адкліканы на месца.
Аднак барацьба ва ўладанні не спынілася.У кастрычнку 1755 г. сяляне зноў узяліся за зброю.Тым жа 2 харугвам,як і год назад,прыйшлося выпраўляцца на Каменьшчыну.На гэты раз такой сілы для ўціхамірвання падданых не хапіла.Цераз месяц на Мазыршчыну накіроўваюцца яшчэ 4 харугвы на чале са шляхціцам Панятоўскім.Аднак і павялічаннай колькасці вайскоўцаў для падаўлення выступлення было яўна недастаткова.
У лютым 1756 г. да Панятоўскага прыбыло падмацаванне.Гэта былі гусары,лёгкая конніца і пяхота з артылерыяй.З такой сілай мог разлічваць на поспех у барацьбе з сялянамі.Таму адразу накіраваўся да Славечна.
Сутычка не была доўгай.Імклівая атака прафесійнага войска разбурыла ўмацаваны лагер паўстанцаў.Гэта быў пачатак жорсткай расправы,якую ўчынілі пераможцы над паўстанцамі.На месца экзекуцыі яны сагналі ўсё дарослае насальніцтва Камянецкай воласці і пачалі выконваць прыгаворы.Адных удзельнікаў сялснскага руху каралі смерцю,іншых-білі бізунамі.
Такім чынам,паўстанне на Каменшчыне пацярпела паражэнее.У ім,як і ў паўстанні сялян Крычаўскага староства,дакладна праявіліся тыповыя для феадальнай эпохі раз'яднанасць сялянскага руху яго непаслядоўнасць.
Але разам з тым безвыніковымі сялянскія выступленні назваць нельга.Пасля іх становішча сялян на некаторы час паляпшалася,ліквідаваліся агідныя праявы феадальнага прыгнёту.(6,с.177-178)
Супярэчнасці грамадска-палітычнага жыцця гарадоў праяўляліся ў розных формах барацьбы: у падачы скаргаў і заяў у суды і вярхоўнай уладзе,у адмаўленні падпарадкоўвацца адміністрацыі ці арандатару,у паўстаннях.
Напрыклад,гараджане Магілёва зрывалі
судовыя разборы,не выконалі распараджэнні
магістрата і ўрэшце дамагліся таго,што
старая рада была звергнута і выбрана
новая.Выступленні былі і іншых гарадах:
Гародне,Менску,Полацку.(7,с.
3.Спробы эканамічных рэформ у апошняй трэці XVIII ст.
У XVI ст.побач зфеадальнай гаспадаркай,якая насіла натуральны характар (у такой гаспадарцы ўжывалася ўсё,што выраблялася, прадукцыя не ішла на продаж),усталёўваецца фальварковая гаспадарка,прадукцыя якой прызначалася для гандлю.Пераход да фальваркавай гаспадаркі быў звязаны з развіццём гандлю збожжам,які даваў феадалам большы прыбытак.
Рост попыту на збожжа выклікаў пашырэнне плошчы пасяўных зямель.Таму вытворчасць у фальваркавай гаспадарцы была заснавана на выкананні работ па апрацоўцы зямлі і зборы ўраджаю сялянамі.Але зямля не належыла тым,хто працаваў на ёй.Сяляне вымушаны былі звяртацца да шляхціца,каб той выдзеліў зямельны надзел.За карыстанне селянін выконваў павіннасці (паншчына,чынш).
Каб упарадкаваць сялянскае землекарыстанне і павіннасці сялян,была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай плошчы - валока,роўная 21,36 га ,з якой ад сялян патрабаваліся аднолькавыя падаткі і павіннасці. У 1557 г. вялікім князем літоўскім і польскім Жыгімонтам II Аўгустам быў падпісаны дакумент пад назвай “Устава на валокі “,які прадуглежваў правядзенне аграрнай рэформы.Сялянскія гаспадаркі атрымалі ў сярэднім адну валоку на дзе сям'і і сярэдні сялянскі надзел складаў прыблізна 10,6 га - паўвалокі.Лепшыя землі адышлі пад панскія фальваркі - двор і гаспадарку землеўласніка. (2,с.116-117)
Квітнеючыя беларускія гарады XVI-XVII ст. увайшлі ў другую палову XVII-XVIII стю у стане страшэннага разбурэння.Некаторыя населенныя пункты практычна былі зруйнаваны з зямлёй.
Пасля разбуральных навалаў жыхары беларускіх гарадоў і мястэчкаў пачалі расчышчаць пажарышчы і адбудоўваць свае сядзібы.Але вярнуць былую веліч і прыгажосць гарадам Беларусі ім так і не ўдалося.(6,с.180-181).
Аднаўленне гарадоў тармазілася палітычнымі і эканамічнымі ўмовамі тагачаснага жыцця: палітычным ладам Рэчы Паспалітай, самавольствам шляхты,пашырэннем фальварачна-паншчыннай сістэмы.Не паспявалі падняцца гарады з руін,як зноў пачыналася чарговая вайна і зноў руйнаваліся гарады і вёскі Беларусі.
Перш за
ўсё пасля ваеннага спусташэння краіны
пачалі аднаўляцца мястэчкі,а з буйных
гарадоў - Магілёў,Віцебск,Гродна.
Будаваліся новыя шляхі зносін.У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага,які злучыў Нёман з Дняпро.У канцы ХVІІІ ст.быў распрацаваны праект будаўніцтва Бярэзінскага канала,які ў пачатку ХІХ ст. злучыў басейны рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро.(2,с.119)
Гарады Беларусі па-ранейшаму карысталіся Магдэбургскім правам.У склад магістрату ўваходзілі бурмістры,радцы і лаўнікі.На чале горада стаяў войт.У дапамогу яму прыдаваліся намеснікі-лентвойты.Судовыя функцыі выконваў магістрацкі суд.Войтаў прызначаў кароль.
Рамяство і гандаль заставаліся асновай гаспадарчай дзейнасці гараджан.Буйныя гарады з'яўляліся буйнымі гандлёвымі цэнтрамі.У малых гарадах і мястэчкахперыядычна праводзіліся кірмашы.
У XVIII ст.адбылася пэўная карэкціроўка арыентаванасці знешняга гандлю.На захад ішлі прадукты сельскагаспадарчай вытворчасці.Але з пачатку XVIII ст. узрасла роля Пецярбурга.Праз яго пайшлі тавары ў Заходнюю Еўропу з паўночнага захаду Расіі,што раней рухаліся цераз Беларусь.Такім чынам,рэзка скарацілася пасрэдніцкая роля беларускага купецтва.Тады яго гандлёвыя сувязі пераарыентаваліся на гарады паўночна-заходняй Расіі і левабярэжнай Украіны.
Як і раней ад 25 да 50 % гарадскога насельніцтва займалася рамяством і рамеснікі,як і раней, былі згрупаваны ў прафесійныя цэхі.Але цэхі на гэты час вычарпалі рэсурсы для самаразвіцця. Абвастрыліся адносіны паміж цэхавымі і няцэхавымі рамеснікамі.Апошніх станавілася ўсё больш.Узнікалі канфлікты паміж блізкімі па прафесіі цэхамі.
Цэхавая арганізацыя прамысловай вытворчасці,як параджэнне аджываючых феадальных адносін,паступова адыходзіла.І спыніць пранікненне ў эканоміку мануфактурнай вытворчасці цэхі былі не ў стане.
Мануфактуры былі пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі.Мануфактуру з майстэрняй блізіла выкарыстанне ручной працы.А з капіталістычнай фабрыкай падабенства манйфактур было ў тым,што на гэтых прадпрыемствах ужывалася наёмная праца і прысутнічаў яе падзел. (6,с.183-187)
У пачатку XVIII ст. на Беларусі з'яўляюцца першыя мануфактуры-Налібоцкая і Урэцкая шкляныя.Еўрапейскую вядомасць мела мануфактура ў радзівілаўскім мястэчку Урэчча-першае прадпрыемства па вырабе люстэркаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай.Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў.Слуцкія паясы маюць сусветную славу.Пры яго вырабе выкарыстоўваліся беларускія народныя ўзоры,нацыянальны ўзор.Даўжыня такого пояса складала 2- 4.5 м.(8,с.28)
Таксама да першых мануфактур можна аднесці і Свержаньскую - фаянсавую.Значнымі былі Крычаўская, Шклоўская, Горацкая, Дубровенская, Мышаўская, Карэліцкая мануфактуры.У прадмесцях Гародні дзейнічалі суконная, баваўняная, палатняная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная фабрыкі,а таксама фабрыкі шаўковых паясоў, ігральных карт, аружэйная, свечачная і гарбарная, завод жалезных і медных вырабаў.
У другой палове XVIII ст. у мястэчку Карэлічы працавала ткацкая мануфактура Радзівілаў па вырабу палатна для абіўкі сцен, абрусаў, бязворсавых дываноў (шпалераў).Ткалі іх у складанай габеленавай тэхніцы.Выканаўцамі былі мясцовыя майстры.На Карэлічскай мануфактуры была выткана серыя шпалераў цудоўных па якасці і геніяльных па майстэрству.На іх адлюстроўваліся гістарычныя падзеі : “Парад войскаўьпад Заблудавам “, “Імператар Карл V надае Радзівілам княжацкі тытул” , “Узяцце ў палон Станіслава Міхала Крычэўскага пад Лоевам у 1649 годзе” і іншыя.