Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Января 2011 в 17:10, контрольная работа
Вялікая французская рэвалюцыя з'явілася заканамерным вынікам доўгага крызісу, зжыўшай сябе феадальна-абсалютысцкай сістэмы. Выразам гэтага канфлікту з'яўляліся глыбокія непрымірымыя супярэчнасці паміж трэцім саслоўем, складалым пераважна з большасці насельніцтва, з аднаго боку, і панавалымі прывілеяванымі саслоўямі - з іншай. Нягледзячы на адрозненне класавых інтэрасаў,якія ўваходзілі ў трэцяе саслоўе буржуазіі, сялянства і гарадскога плебейства (працоўных мануфактур, гарадской бядноты), іх аб'ядноўвала ў адзіным антыфеадальным дужанні зацікаўленасць у знішчэнні феадальна-абсалютысцкай сістэмы.
1.Вялікая Французская буржуазная рэвалюцыя і Еўропа.
2.Становішча сялянства і гараджан у Рэчы Паспалітай ў XVIII ст.
3.Спробы эканамічных рэформ у апошняй трэці XVIII ст.
4.Палітычныя рэформы.Канстытуцыя 1791 г.
5.Падзелы Рэчы Паспалітай.Паўстанне Т.Касцюшкі.
У ХVІІІ ст. з'яўляюцца невялікія заводы па выплаўцы жалеза і чыгуну.Вядомыя яны ў Высокім на Аршаншчыне ,Кляцішчах пад Стоўбцамі.Найбуйнешым прадпрыемствам такога тыпу быў чыгуналіцейны завод графа Храптовіча ў Вішневе,што на Валожыншчыне.
Такім чынам, у другой палове ХVІІ - першай палове ХVІІІ ст.беларуская вёска і горад перажывалі заняпад у сваім развіцці.Звязаны ён быў з разбурэннямі ды нястачамі ваеннага ліхалецця.Але ў другой палове ХVІІІ ст., пасля аднаўлення гаспадаркі,цераз спробы пераадолення палітыка-эканамічнага крызісу Рэчы Паспалітай у эканоміцы Беларусі прабіваліся парасткі новых вытворча-грамадскіх адносін.(6,с.187-190)
4.Палітычныя рэформы.Канстытуцыя 1791 г.
Каля паловы XVIII ст. Рэч Паспалітая перажывала стан поўнага развалу.Уся палітычная ўлада ў дзяржаве была ў руках шляхты.Усе права былі ў руках шляхты і дайшло да таго,што шляхта мела права складваць ваенныя саюзы для абароны сваіх інтарэсаў і праў (так званыя канфэдэрацыі) і законна падымаць бунт супраць караля,калі ён парушаў шляхецкія правы.Кароль не заставаўся у даўгу ў шляхты.Каб абараніць сябе,польскі кароль павінен быў шукаць апоры пры чужаземных дварах і чужаземныя дзяржавы атрымалі поўную магчымасць умешвацца ў справы Рэчы Паспалітай.
Шляхта з свайго боку папала ў рукі багацейшіх сваіх прадстаўнікоў,якія і зрабіліся сапраўднымі гаспадарамі ў дзяржаве.Соймы ў апошнія часы не маглі зусім,дзякуючы прынцыпу аднагалоснасці.Даволі было падкупіць ці ўгаварыць добра ўпартага пасла сойму,каб ён не згаджаўся з пастановаю сойму,і ён мог сарваць сваім “liberum weto”.Пры такіх умовах можна было прыпыніць кожную рэформу,вельмі карысную для дзяржавы,якая чамусь не спадабалася якому-небудзь шляхціцу- паслу.
У грамадзянскім жыцці Польшчы таксама панавала поўнае бязладздзе.Магнаты вялі сапраўдныя войны паміж сабою.Шляхта наогул здзеквалася і крыўдзіла мяшчан і мужыкоў.Католікі рабілі ўціск над некатолікамі,не маючы абароны ад дзяржавы,павінны былі складвацб канфэдэрацыі і звяртацца да чужаземнай улады.І суседнія краіны карысталіся такім становішчам Рэчы Паспалітай.(4,с.159-160)
Падзеі 1772 г. прабудзілі рэформатарскі рух сярод разумнейшых слаёў шляхты Рэчы Паспалітай.У сваіх думках яны трымаліся тых ідэй французскай філасофіі і літаратуры.Вялікая французская рэвалюцыя 1789 г. падняла іх палітычны настрой і дала ім смеласць задумаць рэформу Польшчы.Скарыстаўшы рэформатарскі настрой большасці паслоў сойму,рэформацыйная партыя,на чале якой стаяў граф Патоцкі,правяла праз сойм новыя дзяржаўныя законы,вядомыя пад назвай канстытуцыі 3-га мая 1791 году. Гэта канстытуцыя была ўхвалена соймам без спрэчак у адным пасяджэнні.
Па новай канстытуцыі прапанаваўся такі строй Рэчы Паспалітай.Законадаўчая ўлада належыць да двухпалатнага сойму,каторы абіраецца на два гады.Выканаўчую ўладу мае кароль,не выбраны,як было раней,а наследны.Пастановы у 2 палатах сойму ўхваляюцца не аднагалосна,а большасцю галасоў,дзякуючы чаму высоўваецца стары звычай “liberum weto”.Міністры нясуць адказнасць перад соймам.Шляхта,як і раней,лічылася пануючым станам у дзяржаве.Мяшчане дасталі права пасылаць у сойм сваіх паслоў.Апроч таго,яны атрымалі права купляць землю па-за межамі гарадоў.Палажэнне сялян зусім не змянілася.Прыгон астаўся,як і раней.Толькі і боло новага,што пану давалася магчымасць вызваляць мужыка ад прыгону і паляпшаць яго жыццё,калі на тое была яго добрая воля і панская ласка.Абвешчана была свабода веры,аднак за каталіцтвам пакідалася палажэнне пануючай у гаспадарстве веры.(4,с.161-162)
5.Падзелы Рэчы Паспалітай.Паўстанне Т.Касцюшкі.
У 1721 г. закончылася Паўночная вайна. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай ўсталяваўся мір і ўзмацнілася ўлада магнацкіх колаў, пашырылася шляхецкая манархія. Магнаты Рэчы Паспалітай мелі сваі прыватная войскі, якія былі ўзброены лепш, чым войскі дзяржавы. Шляхта трапіла ў залежнасть ад магнатаў.
Пануючай канфесіяй ва ўсёй краіне было каталіцтва. Вышэйшае ўніяцкае духавенства пачало рэфармаваць сваю царкву,набліжаючы яе да каталіцкай. Але паколькі праваслаўная шляхта Беларусі пераходзіла ў каталіцтва, уніяцтва стала “халопскай верай”. Яно не карысталася роўнымі правамі з пануючай каталіцкай царквой. Праваслаўных вернікаў засталося мала. У пачатку XVIII ст. дзейнічала толькі адна праваслаўная епархія - беларуская (або магілеўская). Яна была падпарадкавана Расійскай імперыі, і гэта яшчэ больш пагаршала становішча праваслаўных.
У такім стане Рэч Паспалітая падыйшла да 1763 г., калі ў сувязі са смерцю караля Аўгуста ІІІ пачалася новая выбарчая кампанія. У барацьбу актыўна ўключыліся магнаты. Рашаючую ролю ў гэтай барацьбе адыгралі Чартарыйскія. Яны выставілі прэтэндэнтам на прастол літоўскага стольніка Станіслава Аўгуста Панятоўскага, і ў выніку барацьбы ён быў узведзены на трон. Кароль сумесна з Чартарыйскімі спрабуе правесті рэформы накіраваныя на ўзмацненне ўлады.Гэта выклікала незадаволеннасць са стараны Расіі і Прусіі, якіх больш задавальняў слабы сусед.
Да падзелу Рэчы Паспалітай прывёў шэраг прычын, асноўныя з якіх: анархія ўнутры самой краіны і агрэсія з боку суседніх дзяржаў.
У жніўні 1772 г. у Пецятбцргу была падпісана канвенцыя аб першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
Другі падзел адбыўся ў 1793 г. паміж Расіяй і Прусіяй.У адказ у 1794 г. пачалося паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам. Т.Касцюшка нарадзіўся на Берасцейшыне.У 1776 г. выехаў у Амерыку,дзе ўнёс вялікі ўклад у змаганне супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва. У 1784 г. вярнуўся на Радзіму,уключыўся ў нацыянальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай. Т.Касцюшка з'яўляецца нацыянальным героем Польшчы і ЗША. Ён кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Польшчы.
Паўстанне ахапіла не толькі тэрыторыю Польшчы, але і Літвы, Беларусі. Мэтай паўстання было нацыянальнае вызваленне і захаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай.
На тэрыторыі Беларусі для яго было характэрна ўжыванне партызанска- дыверсійнай формы барацьбы. Ствараліся атрады, якія вялі партызанскія дзеянні ў тыле расійскага войска. Якуб Ясінскі - кіраўнік паўстання на Беларусі, загінуў пры абароне Варшавы.
10 кастрычніка
1794 г. войскі Суворава па заказе Кацярыны
ІІ рушылі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай
у сувязі з неабходнасцю зрабіць перашкоду
для ўплыву французскай буржуазнай рэвалюцыі.
Яны нанеслі паражэнне паўстанцам і захапілі
у палон Касцюшку. Паўстанне скончылася.
У кастрычніку 1795 г. было падпісана пагадненне
аб трэцім , канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай
паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Пасля першага падзелу да Расіі была далучана ўсходняя частка Беларусі да рэк Заходняя Дзвіна, Друць, Днепр. Пасля другога падзела Расія анексавала цэнтральную частку Беларусі па лініі Браслаў - Паставы - Мір - Пінск. Пасля трэцяга ў яе склад былі ўключаны тэрыторыі Заходняй Беларусі і літоўскія землі на поўнач і на ўсход ад Нёмана. (8,с. 28-31)
25 лістапада
1795 г. у Гародні кароль Станіслаў Аўгуст
Панятоўскі дабраахвотна адрокся ад прастолу.
Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне,
з яе канцом перастала існаваць і Вялікае
княства Літоўскае, а Беларусь была на
доўгія часы ператворана ў частку Расійскай
імперыі.(3,с.251)
Літаратура.
1. Гісторыя Беларусі:
вучэбны дапаможнік / А.А.Абецадарская,
Л.А.Жылуновіч, А.П.Ігнаценка і інш.; пад
рэд. А.П.Ігнаценкі, Я.Ю.Несцяровіча.- Мн.:
НКФ “Экаперспектыва”,1994.- 208 с.
2. Гісторыя Беларусі:
дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага
тэсціравання/ пад навук. Рэд. М.С.Сташкевіча,
Г.Я.Галенчанкі, І.І.Багдановіча.- 4-е выд.-
Мінск: Аверсэв,2008.-383 с.
3. Доўнар-Запольскі
М.В.Гісторыя Беларусі.Мн.,1994.
4. Ігнатоўскі У.М.Кароткі
нарыс гісторыі Беларусі.- 5-е выданне.-
Мн.:Беларусь,1992.-190 с.
5. Ленин В. И. Полное
собрание сочинений.- 5-е изд.- т. 34- 196 с.
6. Лойка П.А.Гісторыя
Беларусі XVI-XVIII стст.: вучэб. дапам.
для 7-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. і
рус. мовамі навучання/ пад рэд. Г.Я.Галенчанкі.-
2-е выд.- Мн.: Нар.асвета,2000.214 с.
7. Сагановіч Г.Нарыс
гісторыі Беларусі ад старажытнасці да
канца ХVIII ст., Мінск,Энцыклапедыкс,2001.
8. Шарова Н.С.Гісторыя
Беларусі: матэрыялы да экзамену.- Мн.:
ВП “Экаперспектыва”,1997.-124 с.