Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Марта 2013 в 17:35, реферат
Кніга – адно з найвялікшых цудаў, створаных чалавекам. З тых часоў, як людзі навучыліся пісаць, сваю ўсю мудрасць яны даверылі кнізе. Кнігі адкрываюць нам мір, дапамагаюць пазнаць мінулае, зазірнуць у будучыню.
Шлях развіцця кнігі быў доўгім і складаным. Які толькі матэрыял не выкарысталі людзі для вырабу кніг: гліну, лісце і кару дрэва, скуры жывёл, бамбук, папірус, шоўк.
Першыя папяровыя кнігі з'явіліся ў Еўропе ў XIII стагоддзі. Іх доўгі час пісалі ад рукі. Адна кніга выраблялася 5-7 гадоў і каштавала дорага.
Уводзіны…………………………………………………………………3
Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі…………………………..4
Нацыянальная бібліятэка Беларусі сёння………………………………5
Статус бібліятэкі………………………………………………………...9
Заключэнне……………………………………………………………..11
Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………12
ЗМЕСТ
Уводзіны…………………………………………………………
Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі…………………………..4
Нацыянальная бібліятэка Беларусі сёння………………………………5
Статус бібліятэкі…………………………………
Заключэнне……………………………………………………
Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………12
УВОДЗІНЫ
Кніга – адно з найвялікшых цудаў, створаных чалавекам. З тых часоў, як людзі навучыліся пісаць, сваю ўсю мудрасць яны даверылі кнізе. Кнігі адкрываюць нам мір, дапамагаюць пазнаць мінулае, зазірнуць у будучыню.
Шлях развіцця кнігі быў доўгім і складаным. Які толькі матэрыял не выкарысталі людзі для вырабу кніг: гліну, лісце і кару дрэва, скуры жывёл, бамбук, папірус, шоўк.
Першыя папяровыя кнігі з'явіліся ў Еўропе ў XIII стагоддзі. Іх доўгі час пісалі ад рукі. Адна кніга выраблялася 5-7 гадоў і каштавала дорага.
Давяраючы усе свае веды і вопыт кнізе, людзі навучыліся захоўваць іх. Скарбніцамі кніг называюць бібліятэкі. У перакладзе з старажытнагрэцкай мовы слова "бібліятэка" азначае памяшканні, дзе захоўваюцца кнігі ("Біблія кніга," тэчка "- сховішча). Бібліятэкі з'явіліся з спрадвечных часоў. Старажытныя егіпцяне звалі іх "аптэкамі для душы", таму, што кнігі рабілі чалавечую душу высакароднай, а розум моцным.
Кожная краіна павінна мець сваю Нацыянальную бібліятэку, якая будзе захоўваць яе самы вялікі скарб, праз кнігу даваць магчымасць людзям пазнаць свет такім,якім ён быў учора і будзе заўтра. Галоўная бібліятэка краіны захоўвае багацці, створаныя лепшымі розумамі чалавецтва, праз культуру і адукацыю звязвае мінулае з сучасным. З’яўляючыся культурна-асветнай установай сусветнага маштабу, Нацыянальная бібліятэка забяспечвае шырокі доступ карыстальнікаў да інфармацыйных рэсурсаў, садзейнічае інтэграцыі Беларусі ў сусветную інфармацыйную і культурную прастору.
.
Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі- (поўная назва— дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»)— галоўная ўніверсальная навуковая бібліятэка Беларусі, скарбніца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці. Дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'яўляецца прафесар, доктар педагагічных навук Р.С. Матульскі.
Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі непарыўна звязана з гісторыяй нашай дзяржавы. Нацыянальная бібліятэка Беларусі на працягу дзевяці дзесяцігоддзяў паслядоўна выконвае місію захавальніцы дакументальнай спадчыны і духоўнай памяці беларускага народа. Яна валодае самым поўным у Беларусі фондам нацыянальных і ўніверсальных замежных дакументаў, з’яўляецца цэнтрам дэпазітарнага захоўвання дакументаў ААН, ЮНЕСКА, Савета Еўропы, АБСЕ.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі была заснавана Пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 15 верасня 1922 года як Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка. Яна ўваходзіла ў склад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), але выконвала ўсе функцыі галоўнай бібліятэкі рэспублікі. Першым дырэктарам бібліятэкі стаў Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі, які ўзначальваў яе амаль 40 гадоў.
На момант адкрыцця фонды бібліятэкі налічвалі ўсяго 60 тысяч экзэмпляраў, якімі карысталіся 1,1 тысяч чалавек. Але ўжо ў 1926 годзе 5,5 тысяч чытачоў маглі скарыстацца трохсоттысячным фондам, што ўяўляў сабой найбуйнейшы ўніверсальны бібліятэчны збор па ўсіх галінах ведаў, і ў першую чаргу па беларусазнаўчай тэматыцы. Пастаяннымі карыстальнікамі бібліятэкі сталі дзеячы мастацтва і навукі БССР, прадстаўнікі дзяржаўных, партыйных і грамадскіх арганізацый. Бібліятэка стала актыўным удзельнікам культурна-нацыянальнага будаўніцтва, працэсаў беларусізацыі, развіцця дзяржаўнай структуры.
Такое пашырэнне функцый,
рост фондаў, павелічэнне актыўнасці
чытачоў патрабавалі змены
Першы будынак Нацыянальнай бібліятэкі — Юбілейны дом. У 1932 годзе бібліятэка атрымала новы будынак, што стаў яе тварам на наступныя 70 гадоў. Аўтарам праекта быў вядучы беларускі архітэктар Г. Лаўроў, які прапанаваў цікавае рашэнне ў модным тады канструктывісцкім стылі. У складзе бібліятэкі быў арганізаваны Бібліяграфічны інстытут БССР.
На пачатак 1941 года у фондзе бібліятэкі было ўжо больш за 2 млн. тамоў, колькасць чытачоў складала 15 тысяч чалавек. Наступнае яе развіццё было перапынена Вялікай Айчыннай вайной. Баявыя дзеянні і тры гады акупацыі практычна цалкам знішчылі бібліятэку. Пасля вызвалення Мінска з двухмільённага фонду бібліятэкі засталося толькі 320 тысяч экзэмпляраў. Пад час вайны было знішчана багатае спецыяльнае абсталяванне. Захаваўся толькі будынак у вельмі пашкоджаным стане. Трэба было ствараць дзяржаўную бібліятэку другі раз за чвэрць стагоддзя.
Яшчэ ў 1943 годзе пры эвакуяванай Акадэміі навук БССР у Маскве была створаная рабочая група па фармаванні кніжнага фонду. Вельмі дапамаглі ва ўзнаўленні фонду, як і ў першапачатковай яго арганізацыі, шматлікія бібліятэкі саюзных рэспублік. У ліпені 1944 года, адразу пасля вызвалення Мінска, было прынята ўрадавае рашэнне аб узнаўленні працы бібліятэкі, а ў кастрычніку 1944 года адкрыліся яе чытальныя залы.
З вясны 1945 года пачаўся сістэматычны пошук вывезеных кніг у Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі. У 1947 годзе фонды бібліятэкі былі колькасна адноўленыя і дасягнулі даваеннага ўзроўню.
Праца бібліятэкі ў 1950–1980 гады адзначана сталым павелічэннем аб'ёму фондаў, ростам ліку чытачоў, развіццём міжнародных сувязей, арганізацыйнымі зменамі, што адлюстроўваюць новыя функцыі бібліятэкі. У 1962 годзе бібліятэка атрымала новы корпус, які дазволіў на час вырашыць праблему з недахопам працоўных плошчаў для работы чытачоў і захоўвання фондаў. У 1972 годзе у сувязі з юбілеем бібліятэка была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга — вышэйшай грамадскай і дзяржаўнай узнагародай СССР.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі сёння
Пасля набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту бібліятэка ўзначаліла бібліятэчную сістэму краіны. Змена яе статусу, павышэнне значнасці ў культурным і сацыяльным развіцці дзяржавы і нацыі адлюстравалася ў перанайменні 19 мая 1992 года Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І.Леніна ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Да гэтага часу вострай стала неабходнасць новага збудавання. Яшчэ ў 1989 годзе быў праведзены міжнародны конкурс на лепшае архітэктурнае рашэнне будынка. Пераможцам конкурсу стаў праект творчага калектыву М. К. Вінаградава і У. У. Крамарэнкі, якія прапанавалі арыгінальнае спалучэнне функцыянальнасці і эфектнасці «беларускага дыямента». Але праект быў рэалізаваны толькі праз 13 гадоў.
7 сакавіка 2002 года Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка падпісаў загад «Аб будаўніцтве будынка дзяржаўнай установы „Нацыянальная бібліятэка Беларусі“». Закладка падмурка новага будынка бібліятэкі адбылася 1 лістапада 2002 года. 16 чэрвеня 2006 года новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыўся для карыстальнікаў. Ён вылучаецца яскравым архітэктурным рашэннем, сваёй формай нагадвае агранены дыямент, які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, прыгажосць і разнастайнасць свету. Новы будынак бібліятэкі — візітная картка краіны.
Унутранае мастацкае афармленне будынка сведчыць аб увасабленні думкі, што кніга – гэта аб’ект, які звязвае мінулае і сучаснасць, зберагае памяць будучыні.
Сюжэт і ідэя мастацкага афармлення бібліятэкі грунтуюцца на вытоках музычнай культуры – народных мелодыях і песнях; нацыянальнай літаратуры – казках, паданнях, прымаўках; выяўленчага мастацтва–арнаментах, іканапісе. Экспазіцыі, прымененыя ў аздабленні будынка Нацыянальный бібліятэкі Беларусі, прысвечаны развіццю культуры Беларусі са старажытнасці да нашых дзён. У іх таксама выкарыстаны мастацкія творы, прысвечаныя этнаграфіі, фальклору, якія найбольш яскрава адлюстроўваюць нацыянальную самабытнасць народа.
У высотнай частцы будынка знаходзіцца фондасховішча. Стылабат –ніжняя частка будынка – прызначаны для абслугоўвання карыстальнікаў і работы бібліятэчных спецыялістаў.
Стварэнню індывідуальнага
вобраза Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
садзейнічае і мастацка-
На першым паверсе ў
зоне атрыума карыстальнікі
Новы будынак даў магчымасць аптымізаваць арганізацыю фондаў бібліятэкі, прыблізіўшы да карыстальнікаў найбольш актуальныя выданні— энцыклапедыі, даведнікі, вучэбныя выданні. Усе яны прадстаўлены ў адкрытым доступе.
Нягледзячы на маштабы будынка, дастаўка кніг і іншых дакументаў з фондасховішча ажыццяўляецца ў аператыўным рэжыме з выкарыстаннем тэлеліфтаў, якія на працягу дваццаці хвілін даставяць запатрабаваную літаратуру карыстальнікам. Такая сістэма аўтаматызаванай транспарціроўкі ў Беларусі выкарыстоўваецца ўпершыню.
У новым будынку бібліятэкі 20 чытальных залаў, якія дыферэнцуюцца па розных прыметах з улікам адукацыйнага ўзроўню карыстальнікаў, галін ведаў, відаў дакументаў. Залы размешчаны на трох паверхах. Усе яны маюць электронныя кафедры выдачы дакументаў, сучасные абсталяванне, якое дазваляе ажыццявіць сканіраванне і капіраванне дакументаў, друк з электронных копій, часткова камп'ютарызаваныя рабочыя месцы для карыстальнікаў. Не забыты і карыстальнікі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Будынак новай бібліятэкі аснашчаны сучасным інжынерным абсталяваннем, аб'яднаным у адзіны комплекс, які дае магчымасць кіраваць усім жыццёвым цыклам існавання аб'екта і яго падсістэмамі як адзіным цыклам, што дазваляе называць яго інтэлектуальным будынкам. Комплекс інфармацыйна-тэхналагічных сістэм дазваляе па-новаму ўбачыць тэхналогію асноўных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі: фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў, абслугоўванне карыстальнікаў, арганізацыю фондаў і забеспячэнне іх захаванасці.
Магчымасці новага будынка
кардынальна змянілі асноўныя напрамкі
дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі
Беларусі, стварылі новы вобраз галоўнай
інтэлектуальнай скарбніцы
У адпаведнасці з пратаколам даручэнняў кіраўніка дзяржавы ад 15 красавіка 2005 года на базе будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі створаны Цэнтр міжнародных сустрэч і перамоў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, які ўключае Авальную і Круглую залы міжнародных пасяджэнняў, канферэнц-залу, міжнародны прэс-цэнтр. Найбольш важнай мэтай цэнтра з'яўляецца арганізацыя і правядзенне міжнародных перамоў, дзелавых сустрэч, канферэнцый, сімпозіумаў і форумаў палітычнай, экалагічнай і прававой тэматыкі.
У бібліятэцы праводзяцца
культурныя і адукацыйныя акцыі
з удзелам прадстаўнікоў
Створаны на базе Нацыянальнай бібліятэкі рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр актыўна садзейнічае ажыццяўленню насельніцтвам краіны розных відаў вытворчай, вучэбнай, інавацыйнай, навуковай, самаадукацыйнай, творчай, рэкрэацыйнай дзейнасці.
З улікам прынцыпаў самаакупнасці пры бібліятэцы функцыянуе фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у будынку бібліятэкі ажыццяўляецца экскурсійная дзейнасць, у тым ліку з наведваннем агляднай пляцоўкі, працуе дзіцячы пакой і шэраг іншых структурных падраздзяленняў сацыякультурнага цэнтра, адным з якіх з’яўляецца музей кнігі, створаны з мэтай азнаямлення наведвальнікаў з развіццём беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі.
Бібліятэка мае 2 аглядныя пляцоўкі. Цікава, што адна пляцоўка знаходзіцца пад адкрытым небам на вышыні 72 метраў і таму мае назву “адкрытая” , а закрытая – на 22 паверсе будынка і ўяўляе сабой шматграннік. Такім чынам, з вышыні птушынага палёту можна ўбачыць панараму Мінска і яго наваколле.
На высокім якасным ўзроўні працуе галерэйна-выставачны комплекс, які ўключае чатыры галерэі: «Атрыум», «Лабірынт», «Ракурс» і «Панарама».
У Нацыянальнай бібліятэцы ёсць тры асноўныя віды фондаў: дзеючыя, службовыя і архіўныя. Для чытачоў даступны дзеючыя фонды. У іх склад уваходзяць рукапісы, старадрукаваныя і рэдкія выданні, кнігі, часопісы, газеты, карты, мікраформы, электронныя інфармацыйныя рэсурсы і інш.
У бібліятэцы функцыянуюць наступныя традыцыйныя каталогі і картатэкі:
• алфавітныя каталогі (генеральны, чытацкі і інш.);