Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Марта 2013 в 17:35, реферат
Кніга – адно з найвялікшых цудаў, створаных чалавекам. З тых часоў, як людзі навучыліся пісаць, сваю ўсю мудрасць яны даверылі кнізе. Кнігі адкрываюць нам мір, дапамагаюць пазнаць мінулае, зазірнуць у будучыню.
Шлях развіцця кнігі быў доўгім і складаным. Які толькі матэрыял не выкарысталі людзі для вырабу кніг: гліну, лісце і кару дрэва, скуры жывёл, бамбук, папірус, шоўк.
Першыя папяровыя кнігі з'явіліся ў Еўропе ў XIII стагоддзі. Іх доўгі час пісалі ад рукі. Адна кніга выраблялася 5-7 гадоў і каштавала дорага.
Уводзіны…………………………………………………………………3
Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі…………………………..4
Нацыянальная бібліятэка Беларусі сёння………………………………5
Статус бібліятэкі………………………………………………………...9
Заключэнне……………………………………………………………..11
Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………12
• сістэматычны каталог;
• прадметны каталог;
• сістэматычная картатэка артыкулаў;
• тапаграфічная картатэка і іншае.
Прысутнічаюць і электронныя пошукавыя сістэмы: электронны каталог, тэматычныя і праблемна-арыентаваныя базы дадзеных, электронная бібліятэка. У бібліятэцы забяспечваецца доступ да лепшых сусветных электронных інфармацыйных рэсурсаў.
Адным з такіх рэсурсаў з’яўляецца электроннае выданне “Электронная бібліятэка – школьнікам”. Яна ўключае больш за тысячу поўных тэкстаў твораў школьнай праграмы для вучняў 9–11 класаў па беларускай і рускай літаратурах, якія неабходны для ўсебаковага развіцця школьніка і адлюстроўваюць разнастайнасць культур Беларусі і Расіі.
Бібліятэка валодае найбольш поўным і запатрабаваным дакументным фондам у краіне. Ён складае 9,2 млн. дакументаў, створаных як у Беларусі, так і ў розных краінах свету больш чым на 50 мовах. Гэта найбольш поўны збор нацыянальных дакументаў, самы поўны ў краіне збор навуковых і грамадска значных замежных дакументаў, калекцыя рукапісаў XIV—XX стагоддзяў на славянскіх і заходнееўрапейскіх і ўсходніх мовах, багатая калекцыя старадрукаў, у тым ліку адзіны ў Беларусі збор кніг беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
У бібліятэцы захоўваецца шматлікі фонд перыядычных выданняў; дысертацыі і аўтарэфераты, найбагацейшы фонд выяўленчых матэрыялаў, самая вялікая ў Беларусі калекцыя нот.
З 1993 года у бібліятэцы генерыруюцца ўласныя інфармацыйныя электронныя рэсурсы: электронны каталог, імідж-каталог, бібліяграфічныя, фактаграфічныя, графічныя, паўнатэкставыя базы даных (БД). Агульны аб’ём электронных рэсурсаў уласнай генерацыі складае каля 9 млн бібліяграфічных запісаў. Сёння Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе сваім карыстальнікам 17 баз данных уласнай генерацыі. Сярод найбольш значных БД нацыянальнай тэматыкі – «Беларусь: ад мінулага да сучаснага», «Беларусь у асобах і падзеях», «Гісторыя Беларусі», «Культура і мастацтва Беларусі», «Чарнобыль».
Бібліятэка фарміруе фонд электронных выданняў і баз даных (бібліяграфічных, фактаграфічных, паўнатэкставых і камбінаваных) як уласнай генерацыі, так і буйнейшых бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў свету.
Карыстацца паслугамі бібліятэкі можна таксама ў аддаленым рэжыме праз інтэрнэт-партал, службы міжбібліятэчнага абанемента і электроннай дастаўкі дакументаў. Дзейнічае віртуальная чытальная зала, віртуальная даведачная служба “Спытай бібліятэкара”, віртуальны цэнтр прававой інфармацыі, віртуальная служба “Адкрытая інфармацыя”.
Сёння штат бібліятэкі складае 1320 чалавек. Тут працуюць бібліятэкары–бібліёграфы, культуролагі, інжынеры, філолагі. Іх плённая дзейнасць стала залогам дынамічнага развіцця Нацыянальнай бібліятэкі.
Статус бібліятэкі
Сёння Нацыянальная бібліятэка
Беларусі – буйнейшы рэспубліканскі
інфармацыйны, сацыякультурны і грамадска-палітычны
цэнтр; вядучая ўстанова краіны ў
галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства,
кнігазнаўства; каардынацыйны цэнтр
унутрыдзяржаўнага і
Сёння бібліятэка працуе згодна з ускладзенай на яе місіі як рэспубліканскі
інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр, асноўнымі кірункамі дзейнасці якога з’яўляюцца:
• фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў;
• бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў;
• сацыяльна-культурная дзейнасць;
• навукова-даследчая і навукова-метадычная дзейнасць.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзначальвае сістэму бібліятэк Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца адной з заснавальніц міжнароднай прафесійнай арганізацыі «Некамерцыйнае партнёрства “Бібліятэчная Асамблея Еўразіі”». Партнёрамі бібліятэкі у галіне міжнароднага кнігаабмену з'яўляюцца больш за 250 бібліятэк і іншых арганізацый з 50 краін свету.
Адным з асноўных складальнікаў функцыянавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як галоўнага навукова-даследчага цэнтра бібліятэчнай справы краіны з’яўляецца выдавецкая дзейнасць. Сучаснае паліграфічнае абсталяванне дазваляе ажыццяўляць аператыўны выпуск як друкаваных, так і электронных выданняў.
Сярод друкаванай прадукцыі апошніх гадоў – калектыўная манаграфія «Национальная библиотека Беларуси: новое здание – новая концепция развития», навуковыя зборнікі «Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў дакументах. 1922–2006 гады.», «Бібліятэчная справа на Беларусі: дакументы і матэрыялы.ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя», штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь «Новыя кнігі: па старонках беларускага друку», штогадовы зборнік навуковых работ «Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі».
Выпуск выданняў у электроннай форме дазваляе значна павялічыць іх інфармацыйную ёмістасць, дае магчымасць камбінаваць бібліяграфічную, фактаграфічную, паўнатэкставую і графічную інфармацыю.
Адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’яўляецца навукова-даследчая работа па складанню поўнага рэпертуару беларускай друкаванай кнігі на працягу ўсёй гісторыі кнігадрукавання на Беларусі.
У 1972 г. быў пакладзены пачатак комплексу работ па стварэнню рэтраспектыўнага зводнага каталога пад агульнай назвай “Кніга Беларусі”, якія працягваюцца па сённяшні дзень.
Вынікам першага этапу работ стала падрыхтоўка і выданне сумесна з выдавецтвам “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” імя П. Броўкі ў 1986 годзе зводнага каталога “Кніга Беларусі. 1517–1917”, які уключыў першыя тры раздзелы. Выданне гэтага каталога стала вельмі значнай падзеяй у гісторыі беларускай бібліяграфіі. Кніга разышлася па многіх бібліятэках і навуковых установах Беларусі і замежжа.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Бібліятэка, арыентуючыся на актыўны ўдзел у агульнанацыянальных і культурных працэсах, стала сістэмным элементам сацыякультурнай інфра-структуры Рэспублікі Беларусь. Яна займаецца адукацыйнай, развіваючай, творчай, забаўляльнай, аздараўленчай дзейнасцю і тым самым пераўтварылася ў своеасаблівы цэнтр сацыякультурнага жыцця Беларусі.
Можна сказаць, што Нацыянальная бібліятэка Беларусі з'яўляецца агульнадзяржаўным сховішчам нацыянальнага дакумента, а таксама замежных дакументаў, якія маюць навуковую, культурную і мастацкую каштоўнасць; дэпазітарыем матэрыялаў ААН і іншых міжнародных арганізацый; міжгаліновым дэпазітарыем Рэспублікі Беларусь; цэнтрам рэспубліканскага дакументаабмену; каардынацыйным і метадычным цэнтрам рэспубліканскага значэння; нацыянальным цэнтрам міжбібліятэчнага абанемента; рэспубліканскім цэнтрам аўтаматызаванай інфармацыйна-бібліятэчнай сістэмы; навукова-даследчай установай па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве; рэспубліканскім галіновым цэнтрам інфармацыі па культуры і мастацтве.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ